Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Алілуя. Сьпявайце Госпаду песьню новую; слава Яму на сходні сьвятых.
2 Хай радуецца Ізраіль за Творцу свайго; сыны Сіёна хай радуюцца за Цара свайго.
3 Хай хваляць імя Ягонае скокамі; на тымпане і арфе хай сьпяваюць Яму,
4 бо дабраволіць Гасподзь народу Свайму, праслаўляе пакорных ратункам.
5 Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай сьпяваюць на ложках сваіх.
6 Хай будуць праслаўленьні Богу ў іхніх вуснах, і меч двусечны ў руцэ іхняй,
7 каб помсьціць народам, караць плямёны,
8 закоўваць цароў іхніх у кайданы і вяльможаў іхніх — у путы жалезныя,
9 чыніць над імі суд пісаны. Гонар гэты — усім сьвятым Ягоным. Алілуя.

Псалтыр, псалом 149

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.