Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Габрэяў | 1 глава

Пераклад Васіля Сёмухі


1 Бог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў,
2 у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.
3 Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышыні,
4 будучы настолькі дасканалейшым за анёлаў, наколькі слаўнейшае перад імі ўспадкаваў Імя.
5 Бо калі і каму з анёлаў сказаў Бог: "Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе"? І яшчэ: "Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам"?
6 Таксама, калі ўводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: "Няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя".
7 Пра анёлаў сказана: "Ты творыш анёламі Сваімі духаў і слугамі Сваімі палымяны вагонь".
8 А пра Сына: "трон Твой, Божа, у век веку; жазло валадараньня Твайго — жазло праўды.
9 Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў беззаконьне; таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш за саўдзельнікаў Тваіх";
10 І: "у пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзеля рук Тваіх;
11 яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе састарацца, нібы рыза,
12 і як вопратку згорнеш іх, і зьменяцца; але Ты той самы і гады Твае ня скончацца".
13 Каму калі з анёлаў сказаў Бог: "сядзі праваруч Мяне пакуль пакладу Тваіх ворагаў падножжам нагам Тваім"?
14 Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?

Пасланьне да Габрэяў, 1 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.