Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Цімахвея, 3 Першае да Цімахвея, 3 глава

1 Ве́рнае слова: калі хто япіскапства жадае, добрага дзе́ла жадае.
2 Дык-жа япіскапу трэба быць беззаганным, аднае́ жаны мужам, цьвярозым, мудрым, чэсным, гасьцінным, навучаючым,
3 ня п’яніцай, не забіякай, ня зьдзірцам, але ціхім, неваяўнічым, не срэбралюбцам,
4 каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей у паслухмянасьці дзяржаў з усякай пашанай;
5 бо хто ня ўме́е кіраваць уласным домам, ці будзе той турбавацца аб Царкве́ Божай?
6 (Трэба быць) не з нованаве́рненых, каб не загардзе́ў і не падпаў пад асуджэньне з д’яблам.
7 Трэба яму і сьвядоцтва ме́ць добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і се́ці д’яблавы.
8 Дыяканам таксама (трэба) быць чэснымі, не двуязычнымі, не прагавітымі на віно, ня зьдзірцамі,
9 каб ме́лі тайну ве́ры ў чыстым сумле́ньні.
10 І гэтакіх трэба пе́рш выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, няхай служаць.
11 Гэтак сама і жонкам трэба быць чэснымі, не абмоўніцамі, цьвярозымі, ве́рнымі ўва ўсім.
12 Дыяканы каб былі мужамі аднае́ жонкі, добра кіруючы дзяцьмі і домам сваім,
13 бо хто добра паслужыў, падгатоўваюць сабе́ добрую ступе́нь і вялікую адвагу ў ве́ры ў Хрыста Ісуса.
14 Гэтае табе́ пішу, спадзяючыся зараз прыйсьці да цябе́,
15 каб ты, калі забаўлюся, ве́даў, як трэба жыці ў доме Божым, які ёсьць Царква́ Бога Жывога, стоўп і ўмацаваньне праўды.
16 І запраўды — вялікая ёсьць тайна багабойнасьці: Бог зьявіўся ў це́ле, апраўдаў сябе ў Духу, паказаў сябе́ Ангелам, абве́шчаны ў народах, прыняты ве́раю ў сьве́це, узьне́сены ў славе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Цімахвея, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.