Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Іоана, 13 Эвангельле Іоана, 13 глава

1 Перад сьвятам жа Пасхі Ісус, ве́даючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьве́ту да Айца, палюбіўшы Сваіх, што на сьве́це, даканца́ ўзьлюбіў іх.
2 І ў час вячэры, калі д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымо́навага Іскарыёта прадаць Яго,
3 Ісус, ве́даючы, што Аце́ц усе аддаў у рукі Яго, і што Ён ад Бога вы́йшаў і да Бога йдзе́,
4 устаў ад стала, скінуў з Сябе́ ве́рхнюю вопратку і, узяўшы рушнік, падпераза́ўся.
5 Пасьля наліў вады ў умывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням сваім і выціраць рушніком, якім быў апераза́ны.
6 І падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці-ж Табе́ абмываць мае́ ногі?
7 І адказаў Ісус і сказаў яму: што Я ро́блю, ты цяпе́р ня ве́даеш, але даве́даешся пасьля.
8 Пётр кажа Яму: ня ўмыеш ног маіх даве́ку. Ісус адказаў яму: калі ня ўмыю цябе́, ня ма́еш часьці са Мною.
9 Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе, ня толькі ногі мае́, але й рукі і галаву.
10 Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе́.
11 Бо ве́даў, хто прадасьць Яго, дый затым і сказаў: ня ўсе́ вы чыстыя.
12 Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці ве́даеце, што гэта Я зрабіў вам?
13 Вы называеце Мяне́ Вучы́целем і Го́спадам і справядліва кажаце, бо Я і ёсьць такі.
14 Дык вось, калі Я, Госпад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,
15 бо Я даў вам пры́клад, каб, як Я зрабіў вам, рабілі і вы.
16 Запраўды́, запраўды́ кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і паслане́ц ня большы за таго, хто яго пасылае.
17 Калі гэтае ве́даеце, шчасьлівыя вы, калі гэтае рабіць будзеце.
18 Не аб усіх вас гавару. Я ве́даю, каго выбраў. Але няхай ста́нецца, што напісана: Той, хто е́сьць са Мною хле́б, падняў на Мяне́ пяту сваю (Псальм 40:10).
19 Цяпе́р кажу вам, ране́й, чым гэта ста́лася, каб, як станецца, вы паве́рылі, што гэта Я.
20 Запраўды́, запраўды́ кажу вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, Мяне́ прыймае, а хто Мяне́ прыймае, прыймае Паслаўшага Мяне́.
21 Сказаўшы гэтае, Ісус узварушы́ўся духам і засьве́дчыў і сказаў: запраўды́, запраўды́ кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне́!
22 Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ве́даючы, аб кім гаворыць.
23 Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў.
24 Яму Сымон Пётр кіўнуў, каб папытаўся, хто гэта, аб кім гаворыць.
25 І той, прыпаўшы да грудзе́й Ісуса, кажа: Госпадзе! хто гэта?
26 І адказвае Ісус: той, каму Я падам, абмачыўшы, кусок хле́ба. І, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.
27 І за куском увайшоў у яго шата́н. І кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй.
28 Але ніхто з прысутных таго не зразуме́ў, дзеля чаго гэтае сказаў яму.
29 А як у Юды была скарбонка з грашыма, дык іншыя думалі, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў не́шта ўбогім.
30 Той жа, узяўшы кусок, зараз жа выйшаў; а была ноч.
31 А як выйшаў, кажа Ісус: цяпе́р уславіўся Сын Чалаве́чы, і Бог уславіўся ў Ім.
32 Калі Бог уславіўся ў Ім, то Бог уславіць і Яго ў Сабе́, і ў хуткім часе ўславіць Яго.
33 Дзе́ці! яшчэ нядоўга Мне́ быць з вамі: будзеце шукаць Мяне́, і, як Я сказаў Жыдом: куды Я іду, вы ня можаце йсьці, — так гавару цяпе́р і вам.
34 Даю вам новае прыказа́ньне: каб любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любе́це адзін аднаго.
35 Па гэтым пазна́юць усе́, што вы Маі вучні, калі будзеце ме́ць любоў адзін да аднаго.
36 Кажа Яму Сымон Пётр: Госпадзе, куды Ты йдзе́ш? Ісус адказаў яму: куды Я йду, ты ня можаш цяпе́р за Мною йсьці; пазьней жа пойдзеш за Мною.
37 Пётр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпе́р? Я душу маю́ палажу за Цябе́.
38 Ісус адказаў яму: душу тваю за Мяне́ паложыш? запраўды́, запраўды́ кажу табе́: не прапяе́ пе́вень, як тройчы адрачэшся ад Мяне́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Іоана, 13 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.