Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

2 Хронікаў, 27 2-я Хронікаў, 27 глава

1 Ёатам меў дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Еруса, дачка Садока.
2 І дзейнічаў ён справядліва перад Госпадам, рабіў усё так, як бацька яго, Озія, за выключэннем таго, што не ўваходзіў у святыню Госпада, але народ ўсё яшчэ грашыў.
3 Гэта ён пабудаваў Верхнюю браму дома Госпада і многа папрацаваў дзеля муроў Афэла.
4 Ён пабудаваў таксама гарады ў гарах Юдэі, і ў лясах — крэпасці і вежы.
5 Ён ваяваў з царом сыноў Амона і перамог іх, і ў тым годзе далі яму аманіты сто талентаў срэбра ды дзесяць тысяч кораў пшаніцы і столькі ж кораў ячменю; падобна плацілі яму аманіты ў другім і трэцім годзе.
6 І ўзмацаваўся Ёатам, бо ішоў дарогамі сваімі перад Госпадам, Богам сваім.
7 А астатнія дзеянні Ёатама і ўсе яго войны ды дарогі запісаны ў Кнізе цароў Ізраэля і Юдэі.
8 Меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом ды шаснаццаць гадоў цараваў ён у Ерузаліме.
9 І супачыў Ёатам са сваімі бацькамі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда; і па ім царом быў Ахаз, сын яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-я Хронікаў, 27 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.