Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да калассянаў, 4 Да калассянаў, 4 глава

1 Гаспадары, абыходзьцеся з рабамі па-добраму і справядліва, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў Нябёсах.
2 Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з удзячнасьцю,
3 молячыся ў той жа час і аб нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы для слова, каб нам апавяшчаць тайну Хрыста, з-за якой я і ў кайданах;
4 каб я раскрыў яе так, як і належыць мне яе апавяшчаць.
5 Абыходзьцеся мудра з вонкавымі, (максімальна) выкарыстоўваючы час (для Дабравешчаньня).
6 Слова вашае хай будзе заўсёды ласкавае, прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як належыць вам адказаць кожнаму.
7 Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, любасны брат і верны служыцель і супрацоўнік у Госпадзе,
8 якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца пра вашыя абставіны, і каб ён суцешыў сэрцы вашыя;
9 (паслаў жа разам) з Анісімам, верным і любасным братам, які ёсьць ад вас. Яны раскажуць вам усё пра тутэйшыя справы.
10 Вітае вас Арыстарх, які зьняволены разам са мною, і Марк, сваяк Барнабы, адносна якога вы атрымалі даручэньні: калі прыйдзе да вас, прымеце яго,
11 і Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных. Яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Бога, якія былі дзеля мяне ўцехаю.
12 Вітае вас Эпатрас, які з вашых, раб Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ва ўсім воляй Бога.
13 Сьведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасьць аб вас і аб тых, што ў Ляодыкіі і ў Яраполі.
14 Вітае вас Лукаш, любасны лекар, і Дзімас.
15 Вітайце братоў, што ў Ляодыкіі і Німтана, і царкву, што ў яго доме.
16 А калі гэтае Пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце так, каб яно было прачытана і ў царкве Ляодыкіі; а якое з Ляодыкіі, прачытайце і вы;
17 і скажэце Архіпу: «пільнуй служэньне, якое ты прыняў у Госпадзе, каб ты яго выконваў».
18 Прывітаньне маёй рукою, Паўлаваю. Памятайце пра мае кайданы. Багадаць з вамі. Амін.

Примечания к тексту

Да калассянаў напісана з Рыму праз Тыхіка і Анісіма.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да калассянаў, 4 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.