Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Яўрэяў | 3 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Дык вось, браты святыя, супольнікі нябеснага паклíкання, паглядзíце на Пасла́нніка і Першасвятара вызнання нашага, Хрыста Іісуса,
2 Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Маісей ва ўсім доме Яго.
3 Бо Ён удасто́ены настолькі бо́льшай славы, чым Маісей, наколькі большы гонар у параўнанні з домам ма́е той, хто пабудаваў яго;
4 таму што ўсякі дом будуецца кім-небудзь; а будаўнік усяго — Бог.
5 І Маісей верны ва ўсім доме Яго, як служы́цель, дзеля све́дчання таго, што нале́жала абвясціць.
6 А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі цвёрда захаваем да канца адвагу і надзею, якою ганарымся.
7 Таму, як кажа Дух Святы, «сёння, калі пачуеце голас Яго,
8 не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту, у дзень спакушэння ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашы, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.
10 Таму разгневаўся Я на той род і сказаў: яны заўсёды блука́юць сэ́рцам і не спазналі яны шляхоў Маіх;
11 таму пакляўся Я ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой».
12 Глядзіце, браты, каб не было ў кім у вас сэрца злога і бязвернага, каб не адступíцца ад Бога жывога.
13 А настаўляйце адзін аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць «сёння», каб не стаў жорсткім хто з вас, уведзены ў зман грахом.
14 Бо мы сталі супольнікамі Хрыста і застане́мся імі, калі толькі пачатае жыццё цвёрда ўтрымаем да канца,
15 пакуль гаворыцца: «сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту».
16 Бо некаторыя, хто чуў, узбунтава́ліся; але не ўсе, хто выйшаў з Егіпта разам з Маісеем.
17 На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што саграшылі, чые косці пале́глі ў пустыні?
18 Пра каго ж кажучы Ён пакляўся, што не ўвойдуць у спакой Яго, калі не пра тых, якія не скарыліся?
19 І мы бачым, што яны не змаглі ўвайсці з-за нявер’я.

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, 3 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.