Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне да Карынфян | 8 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Паведамляем вам, браты, пра благадаць Божую, да́дзеную цэрквам Македонскім;
2 пра тое, што ў ця́жкім выпрабава́нні бе́дамі яны маюць вялікую радасць, і пры крайняй беднасці сваёй вы́явілі багацце сваёй шчырасці;
3 бо яны па сілах, — сведчу я, — ды і звыш сіл, былí шчодрымі:
4 яны вельмі прасілі нас прыня́ць дар і дазволіць іх удзел у служэнні святым;
5 і нават не так было, як мы спадзяваліся, але яны саміх сябе аддалí найперш Госпаду, а потым і нам, па волі Божай;
6 таму мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і завяршы́ў у вас дабрадзе́янне гэтае.
7 А паколькі вы ўсім багатыя: вераю, і словам, і ведамі, і ўсёю руплíвасцю, і вашаю да нас любоўю, — то ўзбагача́йце сябе і гэтым дабрадзе́яннем.
8 Кажу гэта не як загад, але праз руплíвасць іншых выпрабоўваю шчырасць і вашай любові.
9 Бо вы ведаеце благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста, што Ён, будучы багатым, зрабіўся бедным дзеля вас, каб вы праз Яго беднасць ўзбагаціліся.
10 І я выказваю меркаванне пра гэта, бо гэта на карысць вам, якія не толькі пачалі рабіць, але і жадалі гэтага яшчэ з мінулага года.
11 А цяпер завяршы́це справу, каб тое, чаго вы шчыра жадалі, і заве́ршана было зыходзячы з таго, што вы маеце.
12 Бо калі ёсць шчыры намер, то ён прымаецца паводле таго, што нехта ма́е, а не паводле таго, чаго не ма́е.
13 Ды не так, каб іншым была палёгка, а вам цяжар, але каб было́ пароўну.
14 У цяперашні час ваш дастатак пакрывае іх нястачу, каб потым і іх дастатак пакрыў вашу нястачу, каб было́ пароўну,
15 як напісана: «у каго было многа, той не меў лішняга, і ў каго мала, той не меў нястачы».
16 Дзякуем Богу, Які ўклаў такі руплíвасць у адносінах да вас у сэрца Ціта;
17 бо ён і просьбу нашу прыняў, і, будучы вельмі руплівым, па сваёй волі адправіўся да вас.
18 Разам з ім мы паслалі таксама брата, якога ва ўсіх цэрквах хваляць за дабравесце,
19 які, акрамя таго, і быў упаўнаважаны цэрквамі спадарожнічаць нам дзеля справы дабрачыннасці гэтай, якой мы служым на славу Самога Госпада і дзякуючы шчырасці вашай;
20 зрабілі мы гэта, каб ніхто не нарака́ў на нас пры такім мностве ахвяраванняў, даве́раных нам;
21 бо мы дбаем пра добрае не толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22 Мы паслалі разам з імі таксама брата нашага, руплівасць якога мы шмат разоў вы́прабавалі ў многім, а цяпер ён яшчэ больш руплівы з-за вялікай упэўненасці ў вас.
23 Што датычыць Ціта, то ён — мой таварыш, і для вас — супрацоўнік, а што да братоў нашых, то яны — пасланцы́ цэркваў, слава Хрыстова.
24 Дык вось, перад абліччам цэркваў дайце ім доказ любові вашай і таго, што мы справядліва хва́лімся вамі.

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 8 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.