1 Як сме́е хто з вас, маючы цяжбу з іншым бра́там, судзíцца ў няпра́ведных, а не ў святых?
2 Хіба́ не ведаеце, што святыя будуць судзíць свет? Дык калі вы будзе судзíць свет, то няўжо вы не варты судзíць значна ме́ншае?
3 Хіба́ не ведаеце, што мы будзем судзíць ангелаў, то ці не тым больш нешта жыццёвае?
4 А вы, калі маеце суды жыццёвыя цяжбы, дык аддаяце́ іх на суд тым, якія нічога не значаць у царкве.
5 На сорам вам кажу: няўжо няма сярод вас ніводнага мудрага, які мог бы рассудзíць братоў сваіх?
6 А то брат з братам су́дзіцца, ды яшчэ ў няве́рных.
7 Ужо тое ўвогуле га́ньба для вас, што вы су́дзіцеся адзін з адным. Ці не лепш было б вам пацярпець крыўду́ ці не лепш было б пане́сці страту?
8 А вы самі крыўдзіце і адбіраеце, прычым у братоў.
9 Хіба́ не ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўнасле́дуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блуднікí, ні ідалапаклоннікі, ні пралюбадзеі, ні рукаблу́днікі, ні мужаложнікі,
10 ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхасловы, ні рабаўнікі не ўнасле́дуюць Царства Божага.
11 І такімі былі некаторыя з вас; але амыліся, але асвяціліся, але апраўдаліся імем Госпада нашага Іісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12 Усё мне дазволена, але не ўсё карысна; усё мне дазволена, але нішто не павінна валодаць мною.
13 Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог знішчыць і адно, і другое. Цела ж не для блуду, а для Госпада, і Гасподзь для цела.
14 Бог уваскрасіў Госпада, уваскрасіць і нас сілаю Сваёю.
15 Хіба́ вы не ведаеце, што целы вашы — гэта члены Хрыстовы? Дык што, забяру я члены ў Хрыста, каб зрабіць іх членамі блудніцы? Ні ў якім разе.
16 Хіба́ не ведаеце, што той, хто злучаецца з блудніцай, становіцца адным це́лам з ёю́ бо ска́зана: «двое будуць адной плоццю».
17 А хто злучаецца з Госпадам, той — адзін дух з Госпадам.
18 Пазбягайце блуду; усякі грэх, які робіць чалавек, ёсць па-за целам, а блуднік грашыць супраць уласнага цела.
19 Хіба́ не ведаеце, што целы вашы — гэта храм Духа Святога, Які жыве ў вас, Якога маеце ад Бога, і вы не свае́
20 бо вы куплены дарагою цаною. Таму праслаўляйце Бога і ў це́лах вашых, і ў ду́шах вашых, якія належаць Богу.
Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 6 глава