Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Эклезіяста, 6 Эклезіяста, 6 глава

1 Ёсьць зло, якое я ўбачыў пад сонцам, і багата яго між людзьмі:
2 Бог дае чалавеку багацьце, і маёмасьць, і славу, і душы ягонай ніякай нястачы няма ані ў чым, чаго зажадае; ды ня даў яму Бог карыстацца з таго, а чужы чалавек спажывае: гэта — марнасьць і ліхая нядоля!
3 Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,
4 бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам:
5 ані сонца ня бачыў і не спазнаў: яму спакайней, чым таму.
6 А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе?
7 Уся праца людская — для рота, а душа чалавека — не насычаецца.
8 Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая — у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?
9 Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта — таксама марнасьць і пагоня за ветрам!
10 Што існуе, таму дадзена ўжо найменьне, і вядома, што гэта — чалавек і што ня можа ён прававацца з тымі, якія мацнейшыя за яго.
11 Шмат ёсьць такога, што памнажае марнасьць: што ж чалавеку лепей?
12 Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіяста, 6 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.