Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр, 15 Псалтыр, 15 глава

1 Залатая песьня Давідава. Барані мяне, Божа; бо я на Цябе спадзяюся.
2 Я сказаў Госпаду: Ты Гасподзь мой; даброты мае Табе не патрэбныя.
3 Да сьвятых на зямлі і да дзівосных Тваіх — да іх уся зычлівасьць мая.
4 Хай памножацца смуткі ў тых, што цякуць да бога чужога; я ня вылью крывавых ахвяраў іхніх, і не спамяну іх імёнаў вуснамі маімі.
5 Гасподзь — частка спадчыны маёй і чары маёй. Ты трымаеш долю маю.
6 Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
7 Дабраслаўлю Госпада, Які навучыў мяне; нават і ноччу ўшчувае мяне нутрына мая.
8 Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся.
9 Таму ўзрадавалася сэрца маё; і ўзьвесяліўся мой язык; нават і цела маё супакоіцца ў спадзяваньні;
10 бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць тленьне.
11 Ты пакажаш мне шлях жыцьцёвы: паўната радасьці прад абліччам Тваім, шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псалтыр, 15 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.