1 Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі:
2 нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца.
3 І якраз на яго ты падымаеш вочы Твае, і мяне вядзеш на суд з Табою?
4 Хто родзіцца чыстым ад нячыстага? Ніхто.
5 Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе,
6 дык ухіліся ад яго: няхай ён адпачне, пакуль не закончыць, як найміт, дня свайго.
7 У дрэва ёсьць надзея, што яно, калі і будзе сьсечана, зноў ажыве, і парасткі ад яго выходзіць не перастануць:
8 калі і састарэў у зямлі корань ягоны, і пень ягоны замёр у пыле,
9 але, як толькі пачула ваду, яно дае парасткі і пускае вецьце, як бы нанава пасаджанае.
10 А чалавек памірае і распадаецца; адышоў, і дзе ён?
11 Сыходзяць воды з возера, і рака выцякае і высыхае:
12 так чалавек ляжа і ня ўстане; да сканчэньня неба ён не прачнецца і не паўстане са сну свайго.
13 О, калі б Ты ў апраметнай схаваў мяне і хаваў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой, паклаў мне тэрмін і потым згадаў пра мяне!
14 Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.
15 Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;
16 бо тады Ты пералічыў бы крокі мае і не сачыў бы за грэхам маім;
17 у зьвітку было б пазначана беззаконьне маё, і Ты закрыў бы віну маю.
18 Але гара, падаючы, разбураецца, і скала сыходзіць зь месца свайго;
19 вада сьцірае камяні; разьліў яе змывае зямны пыл: так і надзею чалавека Ты зьнішчаеш.
20 Адціскаеш яго да канца, і ён сыходзіць; мяняеш яму твар і адсылаеш яго.
21 Ці ў гонары дзеці ягоныя — ён ня ведае, ці прыніжаныя — ён не заўважае;
22 але плоць ягоная на ім баліць, і душа ягоная ў ім пакутуе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 14 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.