Око моё истомилось от горести: весь день я взывал к Тебе, Господи, простирал к Тебе руки мои.
[Пс 87:10 (88)]
Самлела вока маё ад пакутаў; кожны дзень я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ, і выцягваю да Цябе рукі мае.
Вока маё ад гароты стамілася; цэлы дзень я клікаў Цябе, Госпадзе; працягваў рукі свае да Цябе.
[Пс 87:10 (88)]
патухлі мае вочы ад тугі. Клікаў я Цябе, Божа, цэлы дзень, выцягваў да Цябе мае рукі.
Вока мае высілілася зь немарасьці; гукаю да Цябе, СПАДАРУ, увесь дзень, выцягаю да Цябе далоні свае.
Павысахла вока маё ад тугі; кожын дзень я крычу да Цябе, о Госпадзе, і рукі мае да Цябе выцягаю.
Высахла вока маё ад гароты. Цябе, Ягова, клічу я ўвесь дзень. Да Цябе працягваю я мае рукі.
Вочы мае знемаглі ад пакуты, Усклікаю да цябе, Божа, увесь дзень да Цябе рукі мае ўздымаю.
[Пс 87:10 (88)]
Вочы мае зьнемагліся ад гора: Цябе, Госпадзе, увесь дзень клікаў, да Цябе працягваў рукі мае.
[Пс 87:10 (88)]