Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Галатаў | 6 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Браты! калі і ўпадзе чалавек у нейкае саграшэнне, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, пільнуючы кожны сябе, каб не быць спаку́шаным.
2 Насіце цяжа́ры адзін аднаго, і гэтак вы́канаеце закон Хрыстоў.
3 Бо хто лічыць сябе не́чым, будучы нічы́м, той ашуквае самога сябе.
4 Кожны няхай вывярае свае дзе́янні, і тады будзе мець падставу для пахвалы́ толькі ў самім сабе, а не ў іншым,
5 бо кожны панясе сваю но́шу.
6 Той, каго настаўляюць словам, няхай дзе́ліцца ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.
7 Не ашуквайце сябе: Бог асмяя́ны быць не можа. Што пасее чалавек, тое і пажне́:
8 хто сее ў плоць сваю, той ад плоці пажне́ тленнасць; а хто сее ў дух, той ад духа пажне́ жыццё вечнае.
9 Робячы дабро, не будзем падаць духам, бо ў свой час пажнём, калі не аслабе́ем.
10 Дык вось, пакуль ёсць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.
11 Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.
12 Тыя, што хочуць падаба́цца паводле плоці, прымуша́юць вас абрэ́звацца толькі дзеля таго, каб ім пазбе́гнуць ганенняў за крыж Хрыстоў,
13 бо і самі абрэ́заныя не выконваюць закону, але хочуць, каб вы абрэ́зваліся, каб пахвалíцца ў вашай плоці;
14 а я не хачу хваліцца нічым, толькі крыжам Госпада нашага Іісуса Хрыста, Якім для мяне свет распяты, і я для свету.
15 Бо ў Хрысце Іісусе не ма́е значэння ні абрэ́занне, ні неабрэ́занне, а новае стварэ́нне.
16 І усім, хто трыма́ецца гэтага правіла, мір ім і міласць, і Ізраілю Божаму.
17 У астатнім няхай ніхто не турбуе мяне, бо я нашу́ раны Госпада Іісуса на целе маім.
18 Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амінь.

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, 6 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.