Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне да Карынфян | 13 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Вось ужо трэці раз я іду да вас: вуснамі двух ці трох сведкаў пацве́рдзіцца кожнае слова.
2 Я раней гаварыў і кажу на будучае, — як тады, калі быў прысутны другі раз, так і цяпер, будучы адсутным, — пішу тым, якія раней саграшылі, і астатнім усім, што, як зноў прыйду, то не дам літасці,
3 паколькі вы шукаеце доказу, што ўва мне гаворыць Хрыстос, Які не бяссільны ў адносінах да вас, а ма́е сілу ў вас.
4 Бо хоць Ён і быў распяты ў немачы, але жывы́ сілаю Божаю; таксама і мы, хоць і немачныя ў Ім, але будзем жывы́я з Ім сілаю Божаю ў вас.
5 Правярайце саміх сябе, ці ў веры вы; саміх сябе выпрабоўвайце. Няўжо вы не ведаеце саміх сябе, што Іісус Хрыстос — у вас? Хіба толькі вы — нявартыя.
6 Пра нас жа, спадзяюся, даведаецеся, што мы не нявартыя.
7 Молім Бога, каб вы не рабілі ніякага зла, не дзеля таго, каб нам паказацца вартымі, але каб вы рабілі дабро, а мы як нявартыя былі.
8 Бо мы не маем сілы супраць ісціны, а толькі за ісціну.
9 Мы радуемся, калі мы немачныя, а вы моцныя; за гэта і молімся, за ваша ўдасканаленне.
10 Дзеля таго я і пішу гэта, будучы адсутным, каб, прысутнічаючы, не дзейнічаць сурова сілаю ўлады, якую Гасподзь даў мне на стварэнне, а не на разбурэнне.
11 Дык вось, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, захоўвайце мір, — і Бог любові і міру будзе з вамі.
12 Вітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
13 Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста, і любоў Бога Айца, і супольнасць Святога Духа з усімі вамі. Амінь.

Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 13 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.