Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне Іакава | 2 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Браты мае́! ма́йце веру ў Іісуса Хрыста́, нашага Госпада сла́вы, не зважа́ючы на асо́бы.
2 Бо калі на сход ваш пры́йдзе чалавек з залатым пе́рсценем, у бліску́чым адзе́нні, і пры́йдзе бедны ў бру́дным адзе́нні,
3 і вы, пагледзіце́ на таго, што ў бліску́чым адзе́нні, і ска́жаце яму: "ты сядай сюды, на добрае месца", а беднаму ска́жаце: "ты стань там" альбо: "сядай тут, каля ног маіх",
4 то хіба́ вы не правялí падзе́лу паміж сабою і не сталі су́ддзямі з ліхíмі думкамí
5 Паслу́хайце, браты мае́ ўзлю́бленыя, хіба́ не бедных свету гэтага вы́браў Бог, каб былí яны бага́тымі вераю і насле́днікамі Царства, якое Ён паабяца́ў тым, хто лю́біць Яго́
6 а вы знява́жылі беднага. Хіба́ не бага́тыя чы́няць вам уцíск, і ці не яны ця́гнуць вас у суды́?
7 хіба́ не яны знеслаўля́юць добрае імя́, якім вы называ́ецеся?
8 Дык вось, калі выко́нваеце вы закон царскі паводле Пісання: "узлюбí бліжняга твайго, як само́га сябе", то добра ро́біце;
9 а калі зважа́еце на асобы, то грэх чы́ніце і перад законам ака́зваецеся злачы́нцамі.
10 Хто вы́канае ўвесь закон, ды асту́піцца ў не́чым адным, той ста́не вінава́тым ва ўсім.
11 Бо Той, Хто сказаў: "не пралюбадзе́йнічай", сказаў таксама: "не забіва́й"; таму, калі ты не пралюбадзе́йнічаеш, але заб'еш, то станеш паруша́льнікам закону.
12 Так гавары́це і так рабіце, як тыя, каго будуць судзíць па закону свабоды.
13 Бо суд без мíласці над тым, хто не аказа́ў мíласці; мíласць вышэ́йшая за суд.
14 Якая кары́сць, браты мае́, калі хтосьці будзе каза́ць, што ма́е веру, а спраў не будзе мець? хіба́ можа гэтая вера спасцí яго́
15 Калі брат ці сястра будуць без адзе́жы і не будуць мець е́жы на штодзе́нь,
16 а хто-небудзь з вас скажа: "ідзíце з мíрам, грэ́йцеся і наяда́йцеся", але не дасць ім неабхо́днага для це́ла, то якая кары́сць?
17 Так і вера, калі не будзе мець спраў, то яна мёртвая сама па сабе.
18 Але нехта скажа: ты веру маеш, а я справы ма́ю, пакажы́ мне веру тваю без спраў тваіх, а я пакажу́ табе веру маю́ ў справах маіх.
19 Ты веруеш, што Бог адзіны, — добра робіш; і дэ́маны веруюць і трымця́ць.
20 Дык хочаш ве́даць ты, чалавек бязду́мны, што вера без спраў мёртвая?
21 Хіба́ Аўраам, айцец наш, не спра́вамі апраўда́ны быў, калі паклаў сына свайго Ісаака на ахвя́рнік?
22 Ба́чыш, што вера садзе́йнічала спра́вам яго, і праз спра́вы вера стала даскана́лаю?
23 І здзе́йснілася Пісанне, у якім ска́зана: "вераваў Аўраам Богу, і гэта было́ залíчана яму як пра́веднасць, і ён быў назва́ны дру́гам Божым".
24 Бачыце, што справамі апра́ўдваецца чалавек, а не толькі вераю?
25 Так і Раа́ў блудніца хіба́ не справамі апраўда́лася, прыня́ўшы вестуно́ў і адпра́віўшы іх іншым шля́хам?
26 Бо як це́ла без ду́ха мёртвае, так і вера без спраў мёртвая.

Саборнае Пасланне святога апостала Іакава, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.