И взял Авраам Измаила, сына своего, и всех рождённых в доме своём, и всех купленных за серебро своё, весь мужеский пол людей дома Авраамова; и обрезал крайнюю плоть их в тот самый день, как сказал ему Бог.
І ўзяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім, і ўсіх купленых за срэбра сваё, усіх мужчынскага роду з дому Абрагама, і абрэзаў цела скуравінкі іхняй у той самы дзень, калі прамаўляў да яго Бог.
І ўзяў Абрагам Ізмаіла, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім і ўсіх купленых за срэбра сваё, увесь мужчынскі пол людзей дома Абрагамавага, і абрэзаў крайнюю плоць у іх таго самага дня, як сказаў Яму Бог.
Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх мужчын з ліку ўсіх людзей дому свайго, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.
І ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамовае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог.