БиблияСимфонияЧарняўскі-17А › Адборных

«Адборных» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Адборных» встречается 17 раз в 17 стихах.
Все ВЗ АП

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Стихи 1–17 из 17
і ўзяў ён шэсцьсот калясніц адборных і ўсе калясніцы, што былі ў Егіпце, і на кожнай калясніцы былі воіны.
Ва ўсім гэтым народзе было семсот чалавек адборных, якія карысталіся левай рукой замест правай і кідалі з прашчы камяні так дакладна, што патраплялі нават у волас.
Усё было з адборных камянёў, якія былі распілаваны па пэўным узоры і памеры, як унутры, так і звонку, — ад падмурка да столі, і звонку аж да большай залі.
А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, у дзесяць або восем локцяў.
І вярнуўся Рабаам у Ерузалім, і сабраў увесь дом Юды і пакаленне Бэньяміна, сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб пачаць вайну з Ізраэлем і вярнуць царства Рабааму, сыну Саламона.
Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.
І калі Абія пачынаў вайну, меў чатырыста тысяч адборных, вельмі здатных да бою ваяроў, Ерабаам супраць іх выставіў фронт у восемсот тысяч ваяроў, і яны таксама былі адборныя і вельмі мужныя ў баях.
Гатаваўся для мяне штодзень адзін вол, шэсць бараноў адборных, за выключэннем птушак; і на працягу дзесяці дзён — мноства ўсякага віна. Акрамя таго, і хлеба намесніцтва майго я не патрабаваў; бо цяжкай была няволя гэтага народа.
І гэтыя лісты пасылаліся ад імя цара і запячаткаваны былі пярсцёнкам яго, і былі пасланыя праз вестуноў — коннікаў царскіх, якія скакалі на адборных жарабцах царскіх.
і набраў адборных ваяроў у паход, як яму загадаў яго валадар: сто дваццаць тысяч, а коннікаў і лучнікаў дванаццаць тысяч.
І спусціўся на ўзбярэжжа ён і яго войска, і пільнаваў узвышнія гарады, і ўзяў з іх адборных людзей на дапамогу.
І Горгія ўзяў з сабою пяць тысяч чалавек і тысячу адборных коннікаў, і ноччу выйшлі з лагера,
Ды ў наступным годзе сабраў шэсцьдзесят тысяч адборных пешых ваяроў ды пяць тысяч коннікаў, каб перамагчы іх.
І раздзялілі жывёл на групы, і паставілі да кожнага слана па тысячы ваяроў у жалезных кальчугах і з меднымі шлемамі на галовах іх, і па пяцьсот адборных коннікаў прыстаўлена было да кожнага слана.
І Юда паставіў лагер у Эласе з трыма тысячамі адборных ваяроў;
І Ёната з сарака тысячамі адборных ваяроў пайшоў на яго ў бой і прыбыў у Бэтсан.
І Сімон паслаў яму дзве тысячы адборных ваяроў на дапамогу, і срэбра, і золата, ды многа пасудзін.
Предыдущее:
Адборнымі
Следующее:
Адборныя

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.