Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Спустошана будзе Самарыя, бо паўстала супраць Бога свайго: ад меча ўпадуць яны, дзеці іхнія будуць разьбіты, і цяжарныя іхнія будуць расьсечаныя.
2 Зьвярніся, Ізраіле, да Бога твайго: бо ты ўпаў ад бязбожнасьці тваёй.
3 Вазьмеце з сабою малітоўныя словы і зьвярнецеся да Госпада; кажэце яму: "адбяры ўсякае беззаконьне і прымі на дабро, і мы прынясём ахвяру вуснаў нашых.
4 Асур ня будзе ўжо ратаваць нас; ня будзем садзіцца на каня і ня будзем болей гаварыць вырабу рук нашых: багі нашыя; бо ў Цябе мілажальнасьць да сіротаў".
5 Улекую адпадзеньне іхняе, палюблю іх паводле ўпадабаньня; бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх.
6 Я буду расою Ізраілю; ён расьцьвіце, як лілея, і пусьціць карэньне, як Ліван.
7 Расшырыцца гольле яго, — і будзе прыгажосьць ягоная, як масьліны, і пахошчы ад яго, як ад Лівана.
8 Вернуцца тыя, якія сядзелі пад ценем ягоным, будуць багатыя хлебам — і расьцьвітуць, як вінаградная лаза, славутыя будуць, як віно Ліванскае.
9 "Што мне яшчэ да ідалаў?" скажа Яфрэм. — Я пачую яго і прыгледжу яго; Я буду як зялёны кіпарыс: ад Мяне будуць табе плады.
10 Хто мудры, каб разумець гэта? хто разумны, каб спазнаць гэта? бо правільныя шляхі Гасподнія, і праведнікі ходзяць па іх, а беззаконныя загінуць на іх.

Кніга Асіі, 14 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.