Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Выслоўяў Саламонавых | 15 глава

Пераклад Васіля Сёмухі


1 Лагодны адказ злагоджвае гнеў, а слова абразьлівае будзіць лютасьць.
2 Язык мудрых нясе добрыя веды; а вусны неразумных вырыгаюць глупства.
3 Усюды вочы Гасподнія: яны бачаць ліхіх і добрых.
4 Лагодны язык — дрэва жыцьця, а неўтаймаваны — хвароба духу.
5 Неразумны пагарджае настаўленьнем бацькі свайго; а хто слухае засьцярогу, той у добрым розуме.
6 У доме ў праведніка — мноства скарбаў, а ў прыбытку ў бязбожнага — разлад.
7 Вусны мудрых пашыраюць веды, а сэрца немысьляў — не.
8 Ахвяра бязбожных — агідная Госпаду, а малітва праведных Яму даспадобы.
9 Агіда Госпаду — шлях бязбожнага, а таго, хто ідзе шляхам праўды, Ён любіць.
10 Ліхая кара таму, хто скрывіць дарогу, і той, хто ненавідзіць засьцярогу, загіне.
11 Апраметная і Авадон адчынены перад Госпадам, тым болей сэрцы сыноў чалавечых.
12 Ня любіць распусьнік тых, што засьцерагаюць яго, і да мудрых ня пойдзе.
13 Вясёлае сэрца разьвесяляе твар, а пры сардэчным смутку дух маркоціцца.
14 Сэрца разумнага шукае ведаў, а вусны немысьляў кормяцца дурасьцю.
15 Усе дні ў няшчаснага смутныя; а ў каго сэрца вясёлае, таму заўсёды сьвята.
16 Лепей мець мала ў страху Гасподнім, чым вялікі скарб, і зь ім трывогу.
17 Лепей міска гародніны і зь ёю любоў, чым укормлены бык і зь ім нянавісьць.
18 Запальчывы чалавек абуджае разлад, а цярплівы суцішае свару.
19 Дарога ў гультая — як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая.
20 Мудры сын радуе бацьку, а неразумны чалавек пагарджае маці сваёю.
21 Дурнота — радасьць недавумку, а чалавек разумны ідзе простаю дарогаю.
22 Бяз рады задумы разладзяцца, а пры мностве радцаў яны спраўдзяцца.
23 Радасьць чалавеку ў адказе вуснаў ягоных, і як хораша слова ў свой час!
24 Дарога жыцьця ў мудрага ўгору, каб ухіліцца ад апраметнай унізе.
25 Дом пыхлівых зруйнуе Гасподзь, а мяжу ўдавы ўмацуе.
26 Агіда Госпаду — намыслы ліхадзеяў, а словы беззаганных падабаюцца Яму.
27 Карысьлівец разладзіць свой дом, а хто ненавідзіць хабар, будзе жыць.
28 Сэрца праведнага абдумвае адказ, а вусны бязбожных вырыгаюць благое.
29 Далёка Гасподзь ад бязбожных, а малітву праведных чуе.
30 Светлы погляд радуе сэрца, добрая вестка мацаваць косьці.
31 Вуха, уважлівае да навукі жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.
32 Хто ня прымае настаўленьня, ня дбае пра душу сваю; а хто слухае засьцярогу, той набывае розум.
33 Страх Гасподні вучыць мудрасьці, і славе папярэднічае пакора.

Кніга Выслоўяў Саламонавых, 15 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.