6 Калі-б Езус сказаў: «пусьцеце яе» — то нарушыў-бы права Майсея, якое загадывала каменаваць чужаложніц; калі-б сказаў: «Закамянуйце» — то нарушыў-бы права рымскае, якое забараняла караць сьмерцяй бяз згоды прадстаўніка рымскай улады (Понцыя Пілата).
7 Паводле права, запрысягнутыя сьведкі, якія сьведчылі проціў асуджанага, павінны былі першыя кінуць каменьні ў яго.
9 Адказ Езуса папсуў усе планы старшых і яны першыя пачынаюць уцякаць, маючы, відаць, нячыстае сумленьне. Сваім адказам езус не нарушыў ані права Майсея, ані права рымскага.
11 Хрыстус не асуджае асобы грэшніцы, якая, відаць, жалела за свой грэх, але загадывае ей болей не грашыць і асуджае яе грэх.
12 Езус ёсьць сьвятлом сьвету праз сваё боства, ласку і навуку. Жыды на сьвята Шатроў ладзілі асьвятляньне сьвятыні і паходы са сьветачамі. Езус сваю навуку аб сьвятле навязвае да гэтай цэрэмоніі.
13 Жыды, выступаючы проціў Езуса, паклікаюцца часта на праўную падставу Ст. Закону (Дт. 17:6 і 19:15), што толькі пасьведчаньне двух або трох сьведак заслугоўвае на веру, дык калі Езус адзін гаворыць (сьведчыць) сам аб сабе, ягоныя словы не заслугоўваюць на веру. Езус аднак ужо раней гаварыў, што аб ім сьведчыць Айцец нябесны і Ян Хрысьціцель (Ян 5:33,36).
14 Езус, як Сын Божы, каторы выйшаў ад Айца, заслугоўвае на веру.
15 «Паводле цела» г. зн. паводле вонкавага, зьверхняга выгляду. Хрыстус нікога ня судзіць паводле вонкавага выгляду дый цяпер ён ня прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб збавіць яго (Ян 3:17).
16 «Калі-ж я суджу» г. зн. у вынятковых выпадках ужо цяпер.
18 Айцец дае пасьведчаньне так-жа пры помачы цудаў, якія чыніў Езус.
21 Тут Хрыстус кажа, што ідзе на муку, а потым да неба (гл. Ян 7:34).
22 У гэтых славах выяўляецца ўся злосьць і ненавісьць жыдоў да Хрыста.
23 «Вы знізу» г. зн. вы з зямлі і разумееце пазямному і дзеля гэтага ня можаце ўзыйсьці да неба нават думкай.
24 Па славах: «што я ёсьць» трэба дадаць: Мэсыяш, Сын Божы.
25 «Пачатак» г. зн. спрадвеку існуючы Сын Божы, той, ад каторага ўсё паходзіць.
28 «Калі ўзьнімеце» на крыжы, тады пазнаеце, што я ёсьць Мэсыяш, Сын Божы.
30 Многія ўверылі ў яго, але толькі часова.
32 Езус кажа, што «праўда зробіць вольнымі» ад грахоў, а жыды гэтыя словы датасавалі да няволі народна-палітычнай.
33 Гэта была няпраўда, бо жыды служылі іншым народам і былі пад ярмом эгіпцыянаў, ассырыйцаў, бабілонцаў, грэкаў і ў той час рымлян.
35 Нявольнік ня мае права да спадчыны, а сын мае.
38 Духовым айцом жыдоў ёсьць д'ябал, як гэта відаць ніжэй з радка 44.
44 Д'ябал ня вытрываў у праўдзе, але адпаў ад Бога і ёсьць Айцом усялякага грэху, няпраўды і ілжы, бо ўсё гэта ад яго паходзіць.
46 Даказаць у Хрысце грэх ніхто ня мог, нават, як пабачым далей, на судзе.
48 гэта былі словы поўныя злосьці і зьнявагі для Езуса.
50 Хрыстус ня шукае славы для сябе, ён гатоў цярпець і зьнявагі. Бог Айцец сам дбае аб славу свайго Сына і судзіць тых, што яго зьневажаюць.
51 «Сьмерці» духовае праз асуджэньне вечнае.
52 Жыды зразумелі аб сьмерці фізычнай.
56 Абрагам у адхланьні з аб'явы Божай убачыў дзень («час») Мэсыяша і ўсьцешыўся і дык і вы павінны цешыцца.
57 Абрагам памёр блізу 2 тысячы гадоў перад Нар. Хрыста.
58 Трэба тут зьвярнуць уавагу на словы: «стаўся» і «ёсьць». Абрагам стаўся, г. зн. меў пачатак, а Хрыстус заўсёды ёсьць, бо існаваньне ягонае заўсёды цяперашняе, вечнае, без пачатку і канца. Слоў «я ёсьць, каторы ёсьць» ужывае і Бог Айцец, калі зьяўляецца Майсею ў гаручым кусьце на пустыні (Экс. 3:14).