Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Піліпцаў, 4 Ліст да Піліпцаў, 4 глава

1 Гэтак, браты мае найдаражэйшыя і вельмі пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, умілаваныя.
2 Эводыю прашу і Сынтыхею ўмольваю гэтак сама думаць у Госпадзе.
3 Таксама і цябе прашу, блізкі супрацоўніку, дапамагай ім, бо яны са мною працавалі для Эвангельля разам з Клемансам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцьця.
4 Радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. Яшчэ раз кажу: Радуйцеся!
5 Ціхасьць вашая хай будзе вядомай усім людзям. Госпад блізка.
6 Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю выяўляйце жаданьні вашыя Богу.
7 І супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменьне, хай сьцеражэ сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Езусе.
8 Урэшце, браты, што толькі ёсьць праўдзівае, што толькі чэснае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі вартае любові, што толькі добрай славы, ці якое што добрае, ці што пахвальнае, — пра тое думайце.
9 І тое рабіце, чаго вы ад мяне навучыліся, што атрымалі, што пачулі і што бачылі; і Бог супакою будзе з вамі.
10 Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы урэшце парупіліся шчыра пра мяне, як раней думалі, але былі ў клопатах.
11 Не кажу я гэтага з прычыны недахопу, бо я навучыўся жыць так, як здарыцца.
12 Умею і ў прыніжэньні (жыць), умею і ў дастатку: усяго і ў-ва ўсім навучыўся: і мець дастатак і нястачу, і наесьціся, і галадаць.
13 Усё магу ў Тым, які ўзмацняе мяне.
14 Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бяду маю.
15 Вы ж, Філіпяне, ведаеце, што на пачатку (абвяшчэньня) Эвангельля, калі я пакінуў Македонію, ні адна з цэркваў, апрача вас, не ўзяла ўдзелу у даваньні і прыйманьні;
16 вы і ў Тэсалоніку раз ці два прысылалі на мой ужытак.
17 Не шукаю я дарункаў, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашую карысьць..
18 Хапае мне ўсяго, і нават лішне забясьпечаны, атрымаўшы ад вас праз Эпафрадыта тое, што вы прыслалі, салодкі пах, ахвяру прыемную, мілую Богу.
19 Хай жа Бог мой споўніць усякае вашае жаданьне паводле багацьця свайго ў хвале, у Хрысьце Езусе.
20 Богу ж і Айцу нашаму хвала на вякі вечныя. Амэн.
21 Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Езусе. Вітаюць вас браты, якія тут са мною.
22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, якія з дому цэзара.
23 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыста з духам вашым. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Ліст да Піліпцаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.