1 Песня. Псалом Сынам Карэя.
2 Вялікі Бог і праслаўлены ў Божым горадзе нашым,
На гары Сваёй святой.
3 Дабрапачатак радасці ўсёй зямлі — горы Сіёнскія:
На паўночным храбту горад Вялікага Цара.
4 Бог у харомах ягоных вызнаецца,
Бо бароніць яго.
5 Вось сабраліся цары ўсёй зямлі,
Аб’ядналіся разам.
6 І, убачыўшы гэта, здзівіліся,
Збянтэжыліся, захісталіся.
7 Запакутвалі,
Як ад болю парадзіха.
8 Ураганам вялікім
Паразбіў караблі фарсійскія.
9 Гэта бачылі і так чулі ў горадзе Бога сілаў,
У горадзе Бога нашага, што навечна заснаваў Бог.
10 Успрыялі, Божа, міласэрнасць Тваю
Сярод людзей Тваіх.
11 Дзеля імя Твайго, Божа, так і слава Твая па ўсіх прыканцах зямлі,
Праўдай напоўнена рука Твая.
12 Да ўзвясяліцца гара Сіёнская,
І да ўзрадуюцца дачкі іудзейскія дзеля лёсаў Тваіх, Божа.
13 Абыдзіце Сіён і атачыце яго,
Узвясціце ўсе вежы ягоныя.
14 Павярніце сэрцы свае да ўмацаванняў яго і падзяліцеся па сялібах яго.
Каб паведаць пакаленням іншым.
15 Бо Той ёсць Бог наш на век і векі,
Ён павадыр наш навечна.