Библия › Станкевіча › Псалтыр
Шчасьлівы тый муж, што не хадзіў подле рады бязбожных, ані на дарозе грэшнікаў не стаяў, ані на седаве скалазубаў не сядзеў; Але ў праве СПАДАРОВЫМ любата ягоная, і ў праве Ягоным размышляе дзень і ноч! І будзе ён, як дзерва, пасаджанае ля цур’ёў вады, што плод свой даець упару, і ліст яго ня вяне; і ўсе, што ён робе, шчасьце яму. Ня так тыя бязбожныя, але як умецьце, разьвяванае ветрам. Затым ня вытрываюць бязбожныя на судзе ані грэшнікі ў збору справядлівых; Бо знае СПАДАР дарогу справядлівых, а дарога бязбожных загіне.
Нашто бунтуюцца народы, і люды задумляюць пустое? Паўстаюць каралі земныя, і начэльнікі радзяцца разам супроці СПАДАРА а супроці памазанца Ягонага: «Разарвем зялезьзі іхныя і ськінем ізь сябе путы іхныя». Сядзячы на нябёсах усьміхаецца, Спадар насьміхаецца зь іх. Тады кажа Ён ім у гневе Сваім і шпарчынёю Сваёю палохае іх: «Гэта ж Я памазаў Караля Свайго на Сыёне — гары сьвятой Сваёй». Я азнаймлю праз уставу: СПАДАР сказаў Імне: «Сын мой Ты, Я сядні нарадзіў Цябе. Прасі ў Мяне, Я дам народы на спадак Табе і за дзяржаву Тваю — канцы зямлі. Ты разаб’еш іх зялезным кіям і, як судзьдзё ганчарова, растаўчэш іх». Дык цяперака, каралі, будзьце кемныя; вучыцеся, судзьдзі зямлі! Служыце СПАДАРУ з боязьняю і цешчася з дрыжэньням. Цалуйце Сына, каб Ён не загневаўся, і вы ня згубілі дарогі; бо ўзгарыцца неўзабаве гнеў Ягоны. Шчасьлівыя ўсі, што ўцякаюць да Яго.
Псальма Давідава, як ён уцякаў ад відзеньня Аўсалома, сына свайго. СПАДАРУ! як павялічыліся ўцісканьнікі мае! Шмат хто паўстаець супроці мяне; Шмат хто кажа душы маёй: «Няма яму спасеньня ад Бога». А Ты, СПАДАРУ, шчыт імне, слава мая і ўзьніманьнік галавы мае. Голасам сваім да СПАДАРА я гукаю, і Ён адказуе імне ізь сьвятое гары Свае. Сэля. Я клаўся і спаў, і прачыхаўся, бо СПАДАР падзьдзержуе мяне. Не спалохаюся я дзесяцёх тысячаў люду, што наўкола абступілі мяне. Паўстань, СПАДАРУ! спасі мяне, о Божа мой! бо Ты тнеш усіх непрыяцеляў маіх у шчаку, зубы бязбожным Ты ломіш. У СПАДАРА спасеньне; дабраславенства Твае над людам Тваім. Сэля.
Кіраўніку хору на струнных снадзях. Псальма Давідава. Як я гукаю, адкажы імне, о Божа справядлівасьці мае! У цясноце Ты даў імне прастору. Зьмілуйся над імною й пачуй малітву маю! Сынове людзкія, пакуль будзеце вы задаваць сорам сьці маёй? любіць пусьціню і шукаць маны? Сэля. І ведайце, што аддзяліў СПАДАР набожнага Сабе; СПАДАР чуе, як я гукаю да Яго. Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля. Абракайце аброкі справядлівасьці і спадзявайцеся на СПАДАРА. Шмат хто кажа: «Хто пакажа нам дабро?» Узьнімі нам, СПАДАРУ, сьвятліню віду Свайго! Ты даў радасьць у сэрца мае адгэнуль, як збожжа а вінны сок іхныя памножыліся. У супакою лягу і якга засну, бо Ты адзін, СПАДАРУ, даеш імне жыць у бясьпечнасьці.
Кіраўніку хору, на флейтах. Псальма Давідава. Нахіні вуха, СПАДАРУ, да словаў маіх, разглядай размышляньне мае. Прыслухайся да голасу галашэньня майго, Каролю мой а Божа мой, бо да Цябе малюся. СПАДАРУ, нараніцы Ты чуеш голас мой; нараніцы я прыгатуюся да Цябе й буду выглядаць; Бо Бог, каторы ня любуецца ў ліху, ё Ты; ліха ня жывець у Цябе. Ня стануць хвалькі перад ачыма Тваімі; Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў. Ты губіш гукаючых ману; крыві а ізрадлівасьці брыдзіцца СПАДАР. А я ў множасьці ласкі Твае ўвыйду ў дом Твой, пакланюся ў кірунку сьвятыні сьвятасьці Твае ў боязьні Тваёй. СПАДАРУ, вядзі мяне ў справядлівасьці Сваёй з прычыны цікуючых на мяне; выпрастай перад імною дарогу Сваю; Бо нямаш у роце кажнага ізь іх вернасьці, нутр іхны — ліха, гроб адчынены — грытанка іхная, язык свой яны робяць гладкім. Абвінуй іх, Божа! няхай яны загінуць ад сваіх замераў; за шмат выступаў іхных адхіні іх, бо яны збунтаваліся супроці Цябе. І ўзрадуюцца ўсі спадзяючыя на Цябе, вечна будуць весяліцца, і Ты будзеш крыць іх; і будуць захапляцца Табою любячыя імя Твае; Бо Ты, СПАДАРУ, дабраславіш справядлівых; як шчытам, акружаеш іх зычлівасьцяй.
Кіраўніку хору, на струнных снядзях. Псальма Давідава. СПАДАРУ, ня ў гневе Сваім гань мяне ані ў вапрысклівасьці Сваёй зыр мяне. Зьмілуйся над імною, СПАДАРУ, бо я млею; вылячы мяне, СПАДАРУ, бо ўстрывожаны косьці мае. І душа мая балюча ўстрывожана, а ты, Божа, пакуль? Абярніся, СПАДАРУ, выбаў душу маю, спасі мяне дзеля ласкі Свае; Бо няма ў сьмерці памятаваньня празь Цябе, у шэолю хто можа выхваляць Цябе? Стамаваны я ўздыхамі сваімі, кажную ноч абліваю ложак, сьлязьмі сваімі краплю пасьцелю сваю. Зь бяды зацьмела вока мае, ад уцісканьнікаў маіх пастарэла яно. Адступітеся ад мяне ўсі ліхадзеі, бо пачуў СПАДАР гук плачу майго. Пачуў СПАДАР маленьне мае, СПАДАР малітву маю прыйме. Хай будуць засаромлены й вельма перапалоханы ўсі непрыяцелі мае; хай зьвернуцца а засаромяцца якга.
Шыґаён Давідаў, каторы ён пяяў СПАДАРУ ўзглядам Куша Веняміняніна. СПАДАРУ, Божа мой! у Табе я хаваюся; выбаў мяне ад усіх перасьледаваньнікаў маіх і вывальні мяне, Каб ня ірваў, бы леў, душы мае, разрываў, і няма ратаваньніка. СПАДАРУ, Божа мой! калі зрабіў я гэта, малі ё бяспраўе ў руках маіх, Калі я плаціў ліхам зычліваму свайму альбо глабаў уцісканьніка свайго бяз дай прычыны, — Хай жанець непрыяцель душу маю, і дажанець мяне, і хай утопча ў зямлю жыцьцё мае, і хай аселе славу маю ў пыле. Сэля. Паўстань, СПАДАРУ, у гневе Сваім, узьніміся супроці злосьці непрыяцеляў маіх, прачхніся дзеля мяне на суд, прызначаны табою. І збор людаў абступе Цябе, і над ім на вышыню зьвярніся. СПАДАР судзе люды. Судзі мяне, СПАДАРУ, подле справядлівасьці мае й подле нявіннасьці, што ў імне. Няхай жа скончыцца злосьць нягодных, але ўмацуй справядлівага, Ты, Каторы прабуеш сэрца й ныркі, Божа справядлівы! Спадзева мая на Бога, Каторы выбаўляе шчырых сэрцам. Бог — судзьдзя справядлівы, і Бог абураецца кажны дзень, Калі хто не наварачаецца. Бог найстра Свой меч, лук Свой Ён напінае а гатуе; І яму прыгатаваў снадзі сьмерці, стрэлы перасьледаваньнікам Сваім робе. Вось, ён пачынае ліха, і цяжарны крыўдаю, і родзе ману. Яму капаў, і выкапаў яе, і ўваліўся ў дол, каторы зрабіў. Хай абернецца злосьць ягоная на галаву ягоную, і на цемя ягонае глабаньне ягонае хай зыйдзе. Я слаўлю СПАДАРА подле справядлівасьці Ягонае і пяю імені СПАДАРА Навышняга.
Кіраўніку хору. На Ґіфскай снадзі. Псальма Давідава. СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі! Ты даў славу Сваю на нябёсах. З вуснаў дзецянят а сысуноў Ты залажыў хвалу напярэк уцісканьнікам, каб уцішыць ворага а помсьніка. Як я аглядаю нябёсы Твае, — работу палцаў Тваіх, месяц а гвезды, каторыя Ты ўладзіў, То што людзіна, што Ты помніш яе, і сын людзкі, што Ты давядаешся да яго? Ты зьменшыў мала яго супроці ангілаў, і славаю а сьцёю каранаваў яго; Даў яму панаваньне над работаю рук Сваіх; усе палажыў пад ногі яму; Авечкі а валы ўсі, а таксама палявыя зьвяры, Птушкі нябёсныя й рыбу морскую, морскімі дарогамі праходзячую. СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі!
Кіраўніку хору. З прыгоды сьмерці Лабена. Псальма Давідава. Выхваляю СПАДАРА ўсім сэрцам сваім, вылічу ўсі чудосы Твае. Радавацца а весяліцца буду ў Табе, буду апяваць імя Твае, Навышні. Як абернуцца непрыяцелі мае назад, яны спаткнуцца а загінуць ад віду Твайго; Бо Ты спраўляў Мой суд а Мой рассудак; Ты сядзеў на пасадзе, судзьдзя справядлівы. Ты зганіў народы, зьнішчыў нягоднага, выцер імя іхнае на векі а векі. О непрыяцелю! скончыліся спустошаньні на векі, ты месты выкараніў, памятка іхная зьгінула зь імі. Але СПАДАР на векі сядзіць, Ён устанавіў да суду пасад Свой, І Ён судзе сьвет у справядлівасьці, судзе люды ў шчырасьці. І будзе СПАДАР уцёкам уцісьненаму, у поры ўціску. І будуць спадзявацца на Цябе знаючыя імя Твае, бо Ты не пакідаеш шукаючых Цябе, СПАДАРУ. Пейце СПАДАРУ, на Сыёне жывучаму, азнаймляйце меж людаў учынкі Ягоныя; Бо Ён імсьціць за кроў, помны, не забываецца галашэньня ўцісьненых. Зьмілуйся над імною. СПАДАРУ! глянь на цярпеньні мае ад ненавідзячых мяне, Ты, Каторы ўзьнімаеш мяне ад брамаў сьмерці, Каб я вылічыў усі хвалы Твае ў брамах дачкі Сыёну; буду цешыцца ў спасеньню Тваім. Занурыліся народы ў яму, каторую выкапалі; у сець тую, што схавалі яны, лучыла нага іхная. СПАДАР пазнаны. Ён учыніў суд; у работу рук сваіх заблытаўся нягодны. Размышленьне. Сэля. Зьвернуцца нягодныя да шэолю, усі народы, што забываюцца Бога; Бо не назаўсёды забыты будзе ўбогі, і надзея бедных не загіне на векі. Паўстань, СПАДАРУ! няхай ня дужэе людзіна, няхай народы правуюцца перад відам Тваім. Напусьці, СПАДАРУ, страх на іх; хай знаюць народы, што яны людзі. Сэля.
Чаму, СПАДАРУ, стаіш воддаль, хаваешся ў часох уціску? З пыхі нягодны перасьлядуе беднага; няхай яны будуць злоўлены ў хітрыкі, каторыя самы выдумалі; Бо хваліцца нягоднік жадою душы свае і прагавітата дабраславе, а СПАДАРА ўлегцы мае. Нягодны ў пысе сваёй ня шукае. «Няма Бога», — вось усі замеры ягоныя. У кажным часе дарогі ягоныя смутныя; высокія суды Твае ад яго; усіх уцісканьнікаў сваіх ён не шманае; Кажа ў сэрцу сваім: «Не пахіснуся; з пакаленьня ў пакаленьне ня стрэну нядолі». Кляцьбы, ізрадлівасьці а ўціску рот ягоны поўны; пад языком ягоным крыўда а ашука. Сядзіць у засадзе ў сёлах; у патайных месцах забівае нявіннага; вочы ягоныя падглядаюць гаротнага; Цікуе ў патайным месцу, як леў у логве; цікуе, схапіць беднага; хапае беднага, цягне да сеці свае; Зьгінаецца, прылягае, і падаюць ад моцы ягонае гаротныя. Кажа ў сэрцу сваім: «Забыўся Бог, схаваў від Свой, не абача ніколі». Паўстань, СПАДАРУ, Божа, узьнімі руку Сваю, не забудзься бедных. Нашто нягодны ўлегцы мае Бога, кажучы ў сэрцу сваім: «Ты ня сочыш?» Ты бачыў, бо Ты зацямляеш крыўду а ўціск, каб адплаціць рукою Сваёй. На Цябе здаецца гаротны; сіраце Ты быў памачнік. Зламі плячо нягодніку а ліхадзею; датуль шукай нягоднасьці, пакуль ня знойдзеш ніякае. СПАДАР — кароль на векі а векі, зьгінуць народы ізь зямлі Ягонае. Жаданьне лагодных Ты пачуеш, СПАДАРУ, прыгатуеш сэрцы іх; Ты нахінеш вуха Свае, Каб даць суд сіраце а ўцісьненаму, каб наперад не пасьмеў палохаць людзіну на зямлі.
Кіраўніку хору. Давідава. У СПАДАРУ я хаваюся; як можаце вы казаць душы маёй: «Ляці, як птушка, на горы»? Бо гля, нягодныя напялі лук, прылажылі стралу сваю да цяцівы, каб у поцемку страляць у пасьцівых сэрцам. Як поды разбураны, справядлівы, што ён зробе? СПАДАР у сьвятой сьвятыні Сваёй; СПАДАР — пасад Ягоны на нябёсах; вочы Ягоныя абачаць; векі Ягоныя прабуюць сыноў людзкіх. СПАДАР прабуе справядлівага, але нягоднага а любячага глабаньне ненавідзе душа Ягоная. Жар дажджом пальлець Ён на нягодных, цяпло а серку; і палячы вецер — доля чары іхнае; Бо справядлівы СПАДАР, і справядлівасьць любе; справядлівыя абачаць відзеньне Ягонае.
Кіраўніку хору. На асьміструнным. Псальма Давідава. Памажы, СПАДАРУ, бо ня стала набожнага, бо шчэзьлі верныя з памеж сыноў людзкіх. Пустое гукае адзін аднаму, лісьлівымі вуснамі й двудушным сэрцам яны гукаюць. Адатнець СПАДАР усі вусны лісьлівыя, язык, што вяльмуецца, Тых, каторыя кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі, хто нам гаспадар?» «З прычыны галеньня бедных, з прычыны ўздыханьня ўбогіх цяпер Я паўстану, — кажа СПАДАР, — пастанаўлю ў бясьпечнасьці, на каторага дзьмуць». Гаворы СПАДАРОВЫ — гаворы чыстыя, срэбра, ачышчанае ў горне ад зямлі, пералітаванае сем разоў. Ты, СПАДАРУ, крый іх, усьцеражы нас ад гэтага пакаленьня на векі. Навокал нягодныя круцяцца, як узвышаецца благоцьце сярод сыноў людзкіх.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Пакуль, СПАДАРУ, будзеш забывацца мяне на векі? пакуль будзеш хаваць від Свой ад мяне? Пакуль імне складаць рады ў душы сваёй і смутак у сэрцу сваім што дня? Пакуль будзе вяльмувацца непрыяцель мой над імною? Глянь, адкажы імне, СПАДАРУ, Божа мой! асьвяці вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю; Каб не сказаў злосьнік мой: «Я здолеў яго»; каб не ўзрадаваліся ўцісканьнікі мае, калі я пахіснуся. А я на міласэрдзе Твае спадзяюся, узрадуецца сэрца мае із спасеньня Твайго; запяю СПАДАРУ, бо Ён заплаціў імне дабром.
Кіраўніку хору. Давідава. Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, яны робяць агідныя ўчынкі; нямаш нікога, што рабіў бы дабро. СПАДАР глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць ці ё цямячы, сочачы Бога. Усі адвярнуліся разам, сталі нячыстыя; нямаш нікога, што рабіў бы дабро, нікагусенькі. Нягож ня ведаюць усі ліхадзеі, каторыя ядуць люд Мой, бы ядуць хлеб, СПАДАРА ж ня гукаюць? Там яны напалохаліся спалохам, бо Бог у родзе справядлівых. Раду ўбогага засаромілі, але СПАДАР спадзева ягоная. Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як СПАДАР зьверне палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраель.
Псальма Давідава. СПАДАРУ, хто можа перабываць у будане Тваім? хто можа жыхарыць на сьвятой гары Тваёй? Хто ходзе беззаганна і чыне справядлівае, і гукае праўду ў сэрцу сваім; Хто не агукае языком сваім і ня дзее ліха прыяцелю свайму, не пашырае ганьбы на прыяцеля свайго; Агідны ў ваччу ягоным пагрэбаваны; але тых, што баяцца СПАДАРА, ён паважае; прысягнець на ліха, і не мяняе; Хто срэбра свайго не аддасьць на працэнты і лапаноў супроці нявіннага ня прыйме. Хто робе гэта, не пахісьнецца на векі.
Міхтам Давідаў. Крый мяне, Божа, бо я баранюся Табою. Ты, душа мая сказала СПАДАРУ: «Ты Спадар мой; мае дабро ня надабе Табе». Да сьвятых жа, што на зямлі, і да дабрародных — да іх усе жаданьне мае! Хай памножацца немарасьці тых, што барзьдзяць да другога; я не ўзальлю ўзьліваньняў іхных крывяных і ня буду насіць імёнаў іхных на вуснах сваіх. СПАДАР дзель спадку майго а чары мае; Ты падпіраеш долю маю. Паварозы імне выпалі ў прыемных месцах, запраўды я маю харошы спадак. Дабраслаўлю СПАДАРА, што радзе імне; запраўды начамі вучаць мяне ныркі мае. Станаўлю СПАДАРА перад сабою штачасна, бо Ён з правага боку майго, — не пахіснуся. Затым вяселіцца сэрца мае, цешыцца чэсьць мая, запраўды цела мае таксама жыхара бясьпечна; Бо Ты не пакінеш душы мае ў шэолю, не дасі дабрачэсьліваму Свайму бачыць раскладу. Ты пакажаш імне сьцежку жыцьця; перад відам Тваім паўніня радасьці, прыемнасьці праваруч Цябе заўсёды.
Малітва Давідава. Пачуй, СПАДАРУ, справядлівасьць, уважай на галашэньне мае, нахіні вуха на маленьне мае з вуснаў нехвальшывых! Ад відзеньня Твайго хай выйдзе суд мой! Вочы Твае бачаць шчырасьць. Ты спрабаваў сэрца мае, даведаўся да мяне ночы, пералітаваў мяне; Ты нічога не знайшоў; думка мая, каб вусны мае не грашылі. Што да справаў людзкіх, то подле слоў вуснаў Тваіх, я сьцярогся сьцежак згубцы. Пасілі хадню маю на сьцежках Сваіх, хай ня хістаюцца сігні мае. Я гукаў да Цябе, бо Ты адкажаш імне, Божа; нахіні вуха Свае да мяне, пачуй гутарку маю. Дзіўна пакажы ласку Сваю, Спасе тых, што ад непрыяцеляў сваіх шукаюць абароны ў правіцы Тваёй. Крый мяне, як зрэнка вока; сьценям крылаў Сваіх закрый мяне. Ад бязбожных, што глабаюць мяне, ад непрыяцеляў, што заўзята абступаюць мяне. Тук іхны закрыў іх, вуснамі сваімі яны гукаюць пыхата. Нашы ступы цяпер яны аступілі; уталопілі вочы свае, ськінуць нас на зямлю. Ён падобны да лява, што жадае ірваць, і да левяняці, што сядзіць у схаваным месцу. Паўстань, СПАДАРУ, пераймі відзеньне яго, прычыні, каб укляк ён! Вывальні душу маю ад бязбожнага мячом Сваім, Ад сьмяротных рукою Сваёй, СПАДАРУ, ад сьмяротных гэтага сьвету. Дзель іх у гэтым жыццю, жывот іхны Ты ізь сьвірна Свайго напаўняеш. Яны насыцілі дзеці і лішніцу пакідаюць дзецянятам сваім. Я ў справядлівасьці буду аглядаць відзеньне Твае, буду сыціцца, прачыхаючыся, абразом Тваім.
Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда, каторы мовіў СПАДАРУ словы гэтае песьні таго дня, калі вывальніў СПАДАР яго ад рукі ўсіх непрыяцеляў і ад рукі Саўлавае. Ён казаў: «Я люблю Цябе, СПАДАРУ, мацніня мая!» СПАДАР скала мая, і горад мой, і мой выбавіцель; Божа мой, скала мая, на Каторую я спадзяюся, шчыт мой і рог спасеньня майго, высокая вежа мая! Хвалы годнага пагукаю СПАДАРА і ад непрыяцеляў сваіх вывальняюся. Паварозы сьмерці апуталі мяне, і цур’і веляла напалохалі мяне; Ланцугі шэолю аблыталі мяне, пасадкі сьмерці перанялі мяне. У бядзе сваёй я пагукаў СПАДАРА і да Бога свайго загаласіў, і Ён пачуў з палацу Свайго голас мой, і галашэньне мае перад відам Ягоным прышло да вушшу Яго. Захісталася, затрэслася зямля, таксама поды ўзгоркаў здрыгануліся а затрэсьліся, бо ўгневаўся. Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных цяпло зьядаючае; вугальле загарэлася ад яго. Нахінуў Ён нябёсы й зышоў, і цемнь пад нагамі ў Яго. І ехаў на херуве, і ляцеў; але, Ён нёсься на крылах ветру. Зрабіў цемрадзь сховам Сабе, навокал Яго будан Ягоны — цемныя воды, густыя хмары булакоў. Ад зьзяньня перад Ім прайшлі густыя хмары Ягоныя, град а жар. І загрымеў на нябёсах СПАДАР, і Навышні выдаў гук Свой, град а жар. Але, пусьціў стрэлы Свае й расьцярушыў іх, і шмат маланьняў, і зрабіў замятню ў іх. І паказаліся цур’і водаў, і агаліліся поды сьвету ад зганеньня СПАДАРОВАГА, ад дзьмухненьня духу ноздраў Тваіх. Паслаў з вышы, узяў мяне, выцягнуў мяне зь вялікіх водаў; Выбавіў мяне ад дужога непрыяцеля майго й ад ненавідзячых мяне, бо яны былі дужшыя за мяне. Яны перанялі мяне ў дзень бяды мае, але СПАДАР быў апораю імне, І вывеў мяне на прастору, уратаваў мяне; бо Ён прыяе імне. Заплаціў імне СПАДАР подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх адплаціў імне. Бо я глядзеў дарогаў СПАДАРОВЫХ і не адтыргнуўся нягодна ад Бога свайго; Бо ўсі суды Ягоныя перад імною, і ўставаў Ягоных я не адсуваў ад сябе. І быў беззаганны зь Ім, і сьцярогся бяспраўя свайго. І адплаціў СПАДАР імне подле справядлівасьці мае, подле чысьціні рук маіх у ваччу Яго. З дабрачэсьлівымі Ты абходзішся дабрачэсьліва, зь беззаганным — беззаганна, З чыстым — чыста, а з крутадухам — ходаешся; Бо Ты выбаўляеш люд убогі, а вочы высокіх паніжаеш; Бо Ты засьвеціш сьвечку маю: СПАДАР, Бог мой, асьвеце цемнь маю. Табою бягу на вятку, і з Богам сваім пераскочу сьцяну. Бог! — беззаганная дарога Ягоная, слова СПАДАРОВА пералітаванае; шчыт Ён усім, што спадзяюцца на Яго; бо хто Бог, апрача СПАДАРА, і хто скала, апрача Бога нашага? Бог, што папяразуе мяне сілаю і дарогу імне даець беззаганную. Робе простымі ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх станове мяне; Вуча рукі мае вайны, і гбаю лук мядзяны рукамі сваімі. І Ты даў імне шчыт спасеньня Свайго, і правіца Твая паддзяржала мяне, і кунежнасьць Твая ўзьвялічыла мяне. Ты пашыраеш сігень мой пад імною, і ня хістаюцца шчыкалаткі мае. Жануся за варагамі сваімі, і насьпяваю іх, і не зварачаюся, пакуль ня зьнішчу іх. Я раню іх, і ня ўзумеюць устаць; валяцца пад ногі мае. І Ты папяразуеш мяне сілаю на вайну, прычыняеш, каб праціўнікі мае ўгнуліся пад імною; А варагоў маіх Ты даў імне патыліцы, і ненавідзячых мяне я зьнішчу. Яны гукалі, але ня было ратаўніка; — да СПАДАРА, але Ён не адказаў ім. Я расьцер іх, як пыл па ветру; і выкінуў іх, як бруду вулічную. Ты даў імне ўцячы ад прававаньняў люду з імною, учыніў мяне галавою народаў; люд, каторага я ня знаў, будзе служыць імне. Як толькі яны пачуюць, яны слухаюць мяне, сынове чужаземца паддаліся імне; Сынове чужаземца млеюць а дрыжаць у вагарожах сваіх. Жыў СПАДАР, і дабраславёная скала мая, і няхай будзе ўзьвялічаны Бог спасеньня майго, Бог, што даець імне памсьціцца і паддаець люды пад мяне, Вывальняе мяне ад непрыяцеляў маіх, нават над паўсталымі на мяне Ты ўздымаеш мяне, ад глабаньніка Ты выбавіў мяне. За гэта я буду выхваляць Цябе меж народаў, СПАДАРУ, і імені Твайму буду пяяць. Павялічае выбаўленьні караля Свайго, і выказуе міласэрдзе памазанцу Свайму Давіду а насеньню ягонаму на векі.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Нябёсы павядаюць славу Божую, і ўчынак рук Ягоных агалашае прасьцяг. Дзень дню пералівае гаворку, і ноч ночы агалашае веданьне. Нямаш гаворкі ані словаў, каб ня чуць было іх голасу; Па ўсёй зямлі прайшоў шнюр іхны, і да канца сьвету словы іхныя. Сонцу пастанавіў Ён будан у іх; Яно выходзе, як малады з пад бальдахіму свайго, цешыцца, як дужасіл, прабегшы сьцегавіну сваю. З канца нябёсаў узыход яго, і кручэньне яго да канца іх, і нішто не схавана ад цяпліні яго. Права СПАДАРОВА суцэльнае, наварачаючае душу; сьветчаньне СПАДАРОВА вернае, даець мудрасьць неразумнаму; Загады СПАДАРОВЫ пасьцівыя, вяселяць сэрца; расказаньне СПАДАРОВА чыстае, асьвячае вочы; Страх СПАДАРОЎ чысты, трывае на векі; суды СПАДАРОВЫ праўдзівыя а справядлівыя ўсі разам; Болей жаданыя за золата, нават за множасьць пералітаванага золата; салодшыя за мёд а каплі наўзы. Таксама слуга Твой сьцеражоны імі; за дзяржаньне іх вялікая надгарода. Абмылы свае хто цяме? Ад патайных ачысьці мяне. Ад самадыйных дзяржы слугу Свайго, няхай яны не запануюць над імною! Тады я буду беззаганны а чысты ад выступу вялікага. Няхай будуць да ўпадабаньня перад відзеньням Тваім гаворкі вуснаў маіх і размышленьне сэрца майго, СПАДАРУ, скала мая й адкупіцелю мой.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Хай адкажа табе СПАДАР у дзень немарасьці, хай падыйме цябе імя Бога Якававага. Хай пашлець Ён табе помач ізь сьвятыні, і із Сыёну пасіленьне твае. Хай успомне ўсі абраканьні твае і ўсепаленьні твае прыйме як тук. Сэля. Хай дасьць табе подле сэрца твайго і ўсі рады твае хай споўне. Хай гукнем із радасьці ў спасеньню Тваім і ў імя Бога нашага падыймем сьцягі. Хай споўне СПАДАР усі просьбы твае. Цяпер я ведаю, што ратуе СПАДАР памазанца Свайго; адкажа яму зь нябёс Сваіх сьвятых, сіламі ратуе правіца Ягоная. Гэтыя цялежкамі, гэныя коньмі, але мы імя СПАДАРА, Бога нашага, мянуем. Яны ўкляклі й паваліліся, але мы ўсталі й сталі проста. СПАДАРУ! ратуй. Хай адкажа нам Кароль у дзень, калі мы гукаем да Яго.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. СПАДАРУ, у моцы Тваёй вяселіцца кароль і із спасеньня Твайго як вельма ён цешыцца. Зычаньне сэрца ягонага Ты даў яму і просьбам вуснаў ягоных не адмовіў. Сэля. Ты пераняў яго добрымі дабраславенствамі, Ты ўзлажыў на галаву ягоную карону з чыстага золата. Жыцьця прасіў у Цябе, Ты даў яму даўгія дні на векі а векі. Вялікая чэсьць яго ў спасеньню Тваім; харашыню а майстат Ты ўзлажыў на яго; Бо Ты робіш дабраславенства яму ня векі. Ты ўзьвесяліў яго радасьцяй з прытомнасьці Свае: Бо кароль, здаючыся на СПАДАРА а на міласэрдзе Навышняга, ня хістаецца. Знойдзе рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, знойдзе правіца Твая ненавідзячых Цябе. Ты зробіш іх падобнымі да печы агнявой у часе прытомнасьці Свае; СПАДАР гневам Сваім глынець іх, і пажарэць іх цяпло. Плод іхны ізь зямлі Ты выгубіш і насеньне іхнае — з памеж сыноў людзкіх. Бо яны сьхіналі ліха на Цябе, яны задумлялі ізраду, яны ня маюць дасьпеху; Бо Ты іх абернеш плячыма да нас, цяцівамі Сваімі Ты складаешся ў відзеньні іхныя. Узьніміся, СПАДАРУ, сілаю Сваёй: мы будзем пяяць а апяваць магутнасьць Тваю.
Кіраўніку хору. На лані ранічнай. Псальма Давідава. Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты пакінуў мяне? Далёка ад спасеньня майго словы якатаньня майго. Божа Мой! я гукаю ўдзень, але Ты не адказуеш, — і ночы, і не знаходжу супакою. І Ты сьвяты перабываеш на хвалах Ізраеля. На Цябе спадзяваліся айцове нашыя; яны спадзяваліся, і Ты вывальніў іх. Да Цябе яны гукалі й былі выбаўляныя; на Цябе спадзяваліся і ня былі засаромленыя. Але я чарвяк, а не людзіна, зьняважаны чалавекам й грэбаваны людам. Усі, што бачаць мяне, сьмяюцца зь мяне, яны зяваюць на мяне, яны ківаюць галавою, кажучы: «Ён здаўся на СПАДАРА; няхай выбаве яго, няхай спасець яго, калі прыяе яму». Гэтаж Ты вывеў мяне із жывата; Ты супакоіў мяне ля пелькаў маці мае. На Цябе я пакінены ад дзетніцы, ад жывата маці мае Ты Бог мой. Не здаляйся ад мяне, бо немарасьць блізка, і няма памачніка. Шмат быкоў акружыла мяне, дужыя Вашанскія абступілі мяне; Шырака рашчынілі на мяне пыскі свае, як ірвучы а равучы леў. Як вада, я разьліўся, разлучыліся ўсі косьці мае; сталася сэрца мае, як воск, растаіла сярод нутра майго. Высахла, як чэрап, сіла мая, і язык мой прыліп да паднябеньня, і ў пыл сьмяротны Ты зьвёў мяне. Бо сабакі апанавалі мяне, чарада ліхадзеяў абступаюць мяне, прабалі рукі а ногі мае. Я магу палічыць усі косьці свае. Яны ўглядаюцца й бачаць мукі мае. Дзеляць адзецьці мае мяжсобку і праз убор мой кідаюць на жэрабя. Але Ты, СПАДАРУ, не аддаляйся; сіла мая! на помач імне пабарзьдзі; Выбаві ад мяча душу маю, ад лапы сабакі адзіную маю. Выбаві мяне ад ляпы лява, ад рог тура. Адкажы імне. Азнаймлю імя Твае братом сваім, сярод грамады выхвалю Цябе. Каторыя баіцеся СПАДАРА, хваліце Яго. Усе насеньне Якавава, усьціце Яго! і бойцеся Яго, усе насеньне Ізраелява! Бо Ён не пагрэбаваў а ня збрыдзіў мукаў беднага, і не схаваў віду Свайго ад яго; і гуканьне ягонае да Яго пачуў. Ад Цябе хвала мая ў грамадзе вялікай; зьдзею абраканьні свае перад тымі, што баяцца Яго. Ядуць лагодныя й сыцяцца, выхваляюць СПАДАРА шукаючыя Яго; хай сэрцы вашыя жывуць на векі; Успомняць і навернуцца да СПАДАРА ўсі канцы зямлі, і паклоняцца перад Табою ўсі радзімы народаў; Бо ў СПАДАРА гаспадарства, і Ён пануе над народамі. Елі й кланяліся ўсі сытыя зямлі; перад Ім сьхінуцца зыходзячыя ў пыл, а душы свае не захаваюць пры жыцьцю. Насеньне будзе служыць Яму, наказаваць праз СПАДАРА пакаленьню. Прыйдуць і паведаюць народжанаму люду, бо Ён учыніў гэта.
Псальма Давідава. СПАДАР — Пастыр мой, я ня буду мець нястачы. На пасьцьбішчах зялёных пасьвіць мяне, ля водаў супакойных водзе мяне; Душу маю аднаўляе, вядзець мяне па сьцежках справядлівасьці дзеля імені Свайго. Хоць пайду даліною сьмяротнага сьценю, не зьлякаюся ліха, бо Ты з імною; дубец Твой а посах Твой цешаць мяне. Ты гатуеш перад імною стол насупроці праціўнікаў маіх; намасьціў алеям галаву маю, мая чара паўнюсенькая. Адно дабрыня а міласэрдзе будуць гнацца за імною ўсі дні жыцьця майго, і я буду жыць у доме СПАДАРОВЫМ даўгія дні.
Псальма Давідава. СПАДАРУ зямля а паўніня яе, сьвет і жывучыя на ім; Бо на морах Ён заклаў яе і на рэках умацаваў яе. Хто ўзыйдзе на гару СПАДАРОВУ? і хто падыймецца на сьвятым месцу Ягоным? Тый, у каго нявінныя рукі й прасьветнае сэрца, хто не падыйме да марнасьці душы свае і не прысягае ашукна; Такі адзяржыць дабраславенства ад СПАДАРА і справядлівасьць ад Бога спасеньня свайго. Такі род тых, што скумаюць Яго, шукаюць віду Твайго, Божа Якаваў! Сэля. Падымайце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўзыйдзе Кароль сьці! Хто гэты Кароль сьці? СПАДАР моцны а магучы, СПАДАР магучы ў бітве. Падыйміце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўвыйдзе Кароль сьці! Хто Ён гэты Кароль сьці? СПАДАР войскаў, Ён — Кароль сьці! Сэля.
Давідава. Да Цябе, СПАДАРУ ўзьнімаю душу сваю. Божа мой! на Цябе я спадзяюся, няхай ня буду засаромлены, няхай непрыяцелі мае не захапляюцца з радасьці зь мяне. І ўсі, што спадзяюцца на Цябе, ня будуць засаромлены; будуць засаромленыя тыя, што бяз прычыны ізрадныя. Дарогі Свае, СПАДАРУ, азнаймі імне; сьцежкаў Сваіх наўчы мяне. Вядзі мяне ў праўдзе Сваёй і наўчы мяне; бо Ты Бог спасеньня майго, на Цябе я спадзяюся ўвесь дзень. Памятуй міласэрдзе Свае, СПАДАРУ, і ласку Сваю, бо спрадвеку яны. Грахоў маладосьці мае і выступаў маіх не ўспамінай; подле міласэрдзя Свайго ўспомні мяне Ты, дзеля дабрыні Свае, СПАДАРУ! Добры а верны СПАДАР; і затым наўчае грэшнікаў у дарозе; Водзе лагодных у судзе і наўчае лагодных дарогі Свае. Усі дарогі СПАДАРОВЫ — ласка а праўда тым, што дзяржаць змову Ягоную а сьветчаньні Ягоныя. Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, даруй бяспраўе мае, бо яно вялікае. Хто тый муж, што баіцца СПАДАРА? Ён наўчае ў дарозе, што яму абраць. Душа ягоная ў дабру будзе перабываць, і насеньню ягонаму спадзець зямля. Тайна СПАДАРОВА тым, што баяцца Яго, і змову Сваю Ён азнаймляе ім. Вочы мае штачасна да СПАДАРА, бо Ён выблытае ізь сеці ногі мае. Абярніся да мяне й зьмілуйся над імною, бо я адзінокі а гаротны. Гарота сэрца майго пашырылася, — з уціскаў маіх вывядзі мяне. Зваж на гора мае а стому маю і даруй усі грахі мае. Глянь на непрыяцеляў маіх, бо іх шмат, і глабальнаю ненавіднасьцю ненавідзяць яны мяне. Усьцеражы душу маю, і вывальні мяне; няхай ня буду паганьбены, бо я здаюся на Цябе. Беззаганнасьць а пасьцівасьць хай крыюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся. Выкупі, Божа, Ізраеля з усіх бедаў ягоных.
Давідава. Судзі, СПАДАРУ, мяне, бо я хадзіў у беззаганнасьці сваёй і на СПАДАРА спадзяваўся; не пахіснуся. Выпрабуй, СПАДАРУ, мяне, спакусі мяне, пералітуй ныркі мае а сэрца мае; Бо ласка Твая перад ачыма маімі, і хаджу я ў праўдзе Тваёй. Я не сядзеў ізь сьмяротнікамі марнымі і з тымі, што прыдаюцца, не пайду. Ненавіджу грамаду ліхадзеяў і зь нягоднымі ня сяду. Абмываю ў нявіннасьці рукі свае й абходжу аброчнік Твой, СПАДАРУ, Каб агалашаць голас удзячнасьці й абяшчаць усі дзівы Твае. СПАДАРУ, люблю я сялібу дому Твайго і месца, ідзе жывець чэсьць Твая. Ня лучы з грэшнікамі душы мае ані зь людзьмі крыві жыцьця майго, У чыіх руках благоцьце і чыя правіца поўная лапаноў. А я ў беззаганнасьці сваёй хаджу; выбаві мяне й зьмілуйся над імною. Нага мая стаіць на роўным месцу; у зборах дабраслаўлю СПАДАРА.
Давідава. СПАДАР — сьвятло мае а спасеньне мае: каго ж маю баяціся? СПАДАР — моц жыцьця майго: каго ж маю лякаціся? Калі бліжацца да мяне ліхадзеі, каб пажэрці цела мае, уцісканьнікі а непрыяцелі мае, яны спатыкнуцца а паваляцца. Калі разьляжацца супроці мяне табар, не збаіцца сэрца мае; калі паўстане на мяне вайна, і тады буду спадзявацца. Аднаго прасіў я ў СПАДАРА, таго буду шукаці, каб жыць імне ў доме СПАДАРОВЫМ усі дні жыцьця свайго, сузіраць харашыню СПАДАРОВУ і скумаць у сьвятыні Ягонай; Бо Ён схавае мяне ў будане ў дзень благі, схавае мяне ў схове будану свайго, на скалу ўзьніме мяне. Цяпер падыймаецца галава мая над злосьнікамі маімі, што аступілі мяне; абраку я ў будане Ягоным аброк радаснага гуку; пачну пяяць а граць перад СПАДАРОМ. Пачуй, СПАДАРУ, голас мой, гукаю да Цябе; зьмілуйся над імною і адкажы імне. Ад Цябе кажа сэрца мае: «Шукайце віду Майго»; віду Твайго, СПАДАРУ, буду шукаць. Не таі відзеньня Свайго ад мяне; не адхіні ў гневе слугі Свайго. Маёй помачай Ты быў: не адхіні мяне, не пакінь мяне, Божа спасеньня майго! Бо айцец мой а маці мая пакінулі мяне, але СПАДАР прыйме мяне. Навучы мяне, СПАДАРУ, дарогі Свае й вядзі мяне на простую сьцежку напярэк варагом маім. Не аддай мяне на волю ўцісканьнікаў маіх, бо паўсталі супроці мяне сьветкі хвальшывыя й выдыхаючыя глабаньне; Я абамлеў бы, каб ня верыў, што я бачу дабрыню СПАДАРОВУ на зямлі жывых. Спадзявайся на СПАДАРА; будзь мужны; хая будзе сэрца твае адважнае; дык спадзявайся на СПАДАРА.
Давідава. Да Цябе, СПАДАРУ, я гукаю: скала мая! ня будзь глухім да мяне; калі Ты будзеш бязмоўны да мяне, я стану падобны да тых, што зыходзяць да магілы. Пачуй голас маленьня майго, як я гукаю да Цябе, як падыймаю рукі свае да сьвятога палацу Твайго. Не цягні мяне зь нягоднымі, ліхадзеямі, каторыя гукаюць супакойна з прыяцелямі сваімі, прымеж тога крыўда ў сэрцах іхных. Аддай ім подле справаў іхных і подле ліхіх учынкаў іхных; подле ўчынку рук іхных дай ім; адплаці ім іхнаю платаю. Затым што яны не ўважалі на ўчынкі СПАДАРОВЫ і на дзеяньні рук Ягоных, Ён разбура іх і не адбудуе іх. Хай будзе дабраславёны СПАДАР, бо Ён пачуў голас маленьня майго. СПАДАР — сіла мая а шчыт мой; у Ім спадзевы сэрца майго, і Ён памог імне, і сэрца мае ўзьвесялілася, і песьняю сваёю я ўслаўлю Яго. СПАДАР — сіла яму і сіла спасеньняў памазанца Свайго Ён. Спасі люд Свой, і дабраслаў спадак Свой, і пасі іх, і насі іх аж на векі.
Псальма Давідава. Дайце СПАДАРУ, сынове Божыя, дайце СПАДАРУ чэсьць а моц. Дайце СПАДАРУ славу імені Ягонага; кланяйцеся СПАДАРУ ў харашыні сьвятасьці. Голас СПАДАРОЎ над водамі; Бог сьці грыміць, СПАДАР над шмат водамі. Голас СПАДАРОЎ у сіле, голас СПАДАРОЎ у харашыні. Голас СПАДАРОЎ ломе кедры, і паламіў СПАДАР кедры лібанскія. Ён сіле іх падскакаваць, як цялё, Лібан а Шырыён, — як буйлянё. Голас СПАДАРОЎ выкрасае полымя цяпла; Голас СПАДАРОЎ трасець пустынёю; трасець СПАДАР пустынёю Кадэш; Голас СПАДАРОЎ трасець дубамі і агаляе лясы. І ў святыні Ягонай усе гукае: «Чэсьць!» СПАДАР над патопаю сядзіць, і сядзіць СПАДАР, як кароль, на векі. СПАДАР сілу люду Свайму даець! СПАДАР дабраславе люд Свой супакоям.
Псальма Давідава, песьня пасьвячэньня дому. Я вывышу Цябе, СПАДАРУ, бо Ты выцягнуў мяне й ня даў злосьнікам маім цешыцца зь мяне. СПАДАРУ, Божа мой, я гукаў да Цябе, і Ты ўздаравіў мяне. СПАДАРУ, Ты вывеў із шэолю душу маю, ажывіў мяне з памеж зыходзячых да долу. Пейце хвалы СПАДАРУ, дабрачэсьлівыя Ягоныя, і слаўце памятку сьвятасьці Ягонае. Гнеў — часіна ў Яго, а зычлівасьць — жыцьцё ў Яго. Увечары трывае плач, але нараніцы — пяцьцё. А я сказаў у дабрабыце сваім: «Не пахіснуся на векі». СПАДАРУ, у зычлівасьці Сваёй Ты пастанавіў гару маю, як горад. Ты схаваў від Свой, і я затрывожыўся. Цябе, СПАДАРУ, гукаў я і да СПАДАРА чыніў маленьне: «Што за карысьць у крыві маёй, калі я зыйду да раскладу? ці будзе пыл хваліць Цябе? будзе абяшчаць праўду Тваю? Пачуй, СПАДАРУ, і зьмілуйся над імною! СПАДАРУ, будзь імне памачніком!» Ты абярнуў плач мой у скокі імне; Ты зьняў зрэб’е мае і паперазаў мяне весялосьцяй, Каб пяяла Табе чэсьць мая й не змаўкала. СПАДАРУ, Божа мой, на векі буду дзякаваць Табе.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. На Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся, хай не засарамачуся на векі; у справядлівасьці Сваёй выбаў мяне. Нахіні да мяне вуха Свае, уборзьдзе выбаў мяне! Будзь імне моцнаю скалаю, моцным домам гораду, спасьці мяне! Але, Ты скала мая а горад мой; і дзеля імені Свайго вядзі мяне й кіруй мяне. Вывядзі мяне ізь сеці гэтае, што патай пастанавілі на мяне, бо Ты з моцаю маёю. У руку Тваю паручаю дух свой; Ты выкупіў мяне, СПАДАРУ, Божа праўды. Я ненавіджу тых, што заховуюць пустыя марнасьці, але я спадзяюся на СПАДАРА. Буду цешыцца а весяліцца з ласкі Твае, з тога, што Ты бачыў гароту маю, Ты ведаў уціскі душы мае, І не перадаў мяне ў рукі непрыяцеля, пастанавіў на прасторным месцу ногі мае. Зьмілуйся над імною, СПАДАРУ, бо цесна імне, высахлі зь немарасьці вочы мае, душа мая а жывот мой; Бо высілілася ў смутку жыцьцё мае й гады мае ў стагнаньнях; спатыкнулася ў бяспраўю сіла мая, і косьці мае зьнішчэлі. У вусіх уцісканьнікаў сваіх я стаў ганьбаю, асабліва суседзям сваім, пудзілам знаёмым сваім; бачачыя мяне вонках уцякаюць ад мяне. Я забыты ў сэрцу, як мертвы; я стаўся, як загінулая судзіна. Але, я чую абмовы ад шмат каго; адусюль жах, як яны зраджаюцца на мяне, узяць душу маю задумляюць. А я на Цябе спадзяюся, СПАДАРУ; я сказаў: «Ты Бог мой». У руццэ Тваёй часы мае; выбаві мяне ад рукі злосьнікаў маіх і ад перасьледаваньнікаў маіх. Зазьзяй відам Сваім над слугою Сваім; спасі мяне ласкаю Сваёю! СПАДАРУ, няхай ня буду засаромлены, бо я гукаю Цябе; няхай нягодныя будуць засаромлены, няхай змоўкнуць у шэолю. Няхай замлеюць вусны манлівых, што начэпна гукаюць на справядлівага, у гордасьці а ў лягцыменьню. Якая множасьць дабрыні Твае, каторую Ты захаваў тым, што баяцца Цябе, і рабіў тым, што спадзяюцца на Цябе перад сынамі людзкімі! Ты тоіш іх у тайне віду Свайго ад змоваў людзкіх; Ты хаваеш іх у будане ад звадлівых языкоў. Дабраславёны СПАДАР, бо Ён чудосна паказаў імне ласку Сваю ў вабложаным месьце. Я казаў у пасьпеху сваім: «Я адцяты ад аччу Тваіх», Ты адылі, пачуў голас маленьняў маіх, як я пагукаў да Цябе. Любіце СПАДАРА ўсі дабрачэсьлівыя Ягоныя! верных СПАДАР заховуе, але адплачуе зь лішніцаю дзеючаму пыхата. Будзьце дужыя й мацуйце сэрцы вашыя, усі, што спадзяіцеся на СПАДАРА!
Давідава. Навука. Шчасьлівы, каму дараваны выступ, каму пакрыты грэх. Шчасьлівы чалавек, катораму не паліча СПАДАР бяспраўя, і ў каторага духу няма ашукі. Як я маўчэў, зьвялі косьці мае, як стагнаў цэлы дзень; Бо дзень і ноч цяжарыла над імною рука Твая, абярнулася вогкасьць мая ў летны сухмень. Сэля. Свой грэх я вызнаў Табе, бяспраўя свайго ня прыкрыў: я сказаў: «Выспавядаюся з выступаў сваіх СПАДАРУ»; і Ты дараваў бяспраўе грэху майго. Сэля. Затым памоліцца кажны дабрачэсьлівы Табе ў належную пару, і ў паводку вялікіх водаў яго не дасягнуць яны. Ты схоў імне; Ты бароніш мяне ад бяды, песьняю выбаўленьня Ты ахінаеш мяне. Сэля. Я наўчу цябе і пакажу табе дарогу, па каторай маеш ісьці; Я буду радзіць табе Сваім вокам. Ня будзьце, як конь альбо мул без разуменьня, абратаць а кілзаць надабе яго, каб удзяржаць яго, каб не дабліжыўся да цябе. Шмат боляў у нягоднага; але таго, хто спадзяецца на СПАДАРА, ласка ахінець. Весяліцеся ў СПАДАРУ й цешчася, справядлівыя, і гукайце з радасьці, усі пасьцівага сэрца!
Гукайце з радасьці, справядлівыя, у СПАДАРУ! пасьцівым выпадае хваліць. Хваліце СПАДАРА на гарпе, на ліры дзесяціструннай грайце яму. Пейце Яму новую песьню; умела грайце, з гуканьням; Бо слова СПАДАРОВА справядлівае, і ўсі справы Ягоныя ў вернасьці. Ён любе справядлівасьць а суд; ласкі СПАДАРОВАЕ поўная зямля. Словам СПАДАРОВЫМ нябёсы былі ўчынены, і духам вуснаў Ягоных — усі іх войскі. Як у гурбу, Ён зьбірае воды мора, у склады кладзець глыбіні. Бойцеся СПАДАРА, уся зямля, будуць баяцца яго ўсі жыхары сьвету; Бо Ён казаў, і сталася; Ён расказаў, і ўстанавілася. СПАДАР разбурае рады народаў, нішча думкі людаў. Рада СПАДАРОВА на векі трывае, думкі сэрца Ягонага з роду ў род. Шчасьлівы народ, каторага СПАДАР ё Бог, люд, каторы Ён абраў за свой спадак! Зь нябёс глядзіць СПАДАР, бача ўсіх сыноў людзкіх; З пасаду, ідзе сядзіць, Ён аглядае ўсіх жыхараў зямлі. Ён, Каторы хармуе сэрцы іх усіх і разумее ўсі ўчынкі іхныя. Кароль не ратуецца вялікім войскам, і дужасіл ня вывальніцца вялікаю сілаю. Абмыльны конь на спасеньне, і вялікаю сілаю сваёю ён ня дасьць змогі ўцячы. Вось, вока СПАДАРОВА на тых, што баяцца Яго, на тых, што спадзяюцца на ласку Ягоную, Каб ратаваць ад сьмерці душы іхныя і жывіць іх у галадоў. Душа наша чакае СПАДАРА: помач наша а шчыт наш Ён; Бо ў Ім вяселіцца сэрца нашае, бо на імя Ягонае сьвятое мы спадзяемся. Хай ласка Твая СПАДАРУ, будзе над намі, як мы спадзяемся на Цябе.
Давідава, як ён адмяніў свой паступак перед Авімелехам, і гэты выгнаў яго, і ён пашоў. Буду дабраславіць СПАДАРА ў кажным часе; штачасна хвала Яго ў вуснах маіх. СПАДАРОМ хваліцца душа мая; хай чуюць лагодныя й вяселяцца. Узьвялічайце СПАДАРА з імною, узвышайма імя Ягонае разам. Я шукаў СПАДАРА, і Ён адказаў імне, і ад усіх страхаў маіх выбавіў мяне. Углядаліся ў Яго й сьвятлелі, віды іхныя не засароміліся. Гэты ўбогі пагукаў, і СПАДАР пачуў, і выбавіў яго ад усіх немарасьцяў ягоных. Як на вайне, кладзецца Ангіл СПАДАРОЎ навокал тых, што баяцца Яго, і выбаўляе іх. Спрабуйце а абачча, што добры СПАДАР! Шчасьлівая людзіна, што спадзяецца на Яго. Бойцеся СПАДАРА, сьвятыя Ягоныя, бо няма нястачы тым, што баяцца Яго, Левяняты дазнаюць нястачы а голаду, але шукаючым СПАДАРА ня будзе не ставаць ніякага дабра. Пайдзіце, сынове, паслухайце мяне, боязьні СПАДАРА буду ўчыць вас. Каторы муж жадае жыцьця й любе дні, каб бачыць дабро, Узьдзержуй язык свой ад благога і вусны свае ад гуканьня ашукі; Адхініся ад благога й рабі дабро; шукай супакою й жаніся за ім. Вочы СПАДАРОВЫ на справядлівых, і вушы Ягоныя на гуканьне іхнае. Від СПАДАРОЎ супроці ліхадзеяў, каб выгубіць ізь зямлі памятку іх. Галасілі, і СПАДАР чуў, і ад усіх бедаў іхных вывальніў іх. СПАДАР блізка да патрышчаных сэрцам і прыбітых духам выбаўляе. Шмат бяды ў справядлівага, але з усіх іх вывальняе яго СПАДАР. Ён сьцеражэць усі косьці ягоныя, ні водная зь іх ня зломіцца. Заб’ець нягоднага ліха, і ненавідзячыя справядлівага будуць вінны. Выкупляе СПАДАР душу слугаў Сваіх, і ня будуць вінны ўсі, што спадзяюцца на Яго.
Давідава. СПАДАРУ! сьперачайся з тымі, што сьперачаюцца з імною, ваюй з тымі, што ваююць з імною; Схапі шчыт а панцыр і паўстань на помач імне; Агалі дзіду й пераймі перасьледаваньнікаў маіх; скажы душы маёй: «Твае выбаўленьне Я». Хай засаромяцца і будуць паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць асарамочаны задумляючыя ліха на мяне; Няхай будуць яны, як умецьце перад ветрам, і Ангіл СПАДАРОЎ хай іх пражанець. Хай будзе дарога іхная хмарная а коўзкая, і Ангіл СПАДАРОЎ хай жанецца за імі; Бо яны бязь віны прыкрылі імне яму сецьцю сваёй, бязь віны падкапаліся пад душу маю. Хай прывядзець на яго загубу, каторае ён ня знаў, і сець, што ён схаваў, хай злове яго; хай ублытаецца ў яе на загубу. А душа мая будзе цешыцца ў СПАДАРУ, вяселячыся ў спасеньню Ягоным. Усі косьці мае скажуць: «СПАДАРУ, хто падобны да Цябе, Каторы вывальняеш убогага ад дужшага за яго, убогага а беднага ад глабаньніка ягонага?» Паўстаюць крыўдныя сьветкі: чаго ня ведаў, пытаюць у мяне. Адплачуюць імне благім за добрае, сіроцтвам душы маёй. А я ў часе хваробы іхнае адзяваўся ў зрэбніну, высіляў постам душу сваю, і малітва мая зварачалася на ўлоньне мае; Бо дзеля прыяцеля свайго, бы дзеля брата свайго, я хадзіў; як плачучы па матцы, шчарнелы й згорбіўшыся. А, як я кульгаў, яны цешыліся й зьбіраліся, зьбіраліся супроці мяне бітуны, а я ня ведаў; яны ірвалі, а не маўчэлі, Разам із двудушнікамі а насьміханьнікамі за пачостку, скрыгочачы на мяне зубамі сваімі. Спадару, як доўга будзеш глядзець на гэта? Зьвярні душу маю ад згубы, ад іх, ад левянят адзіную маю! Я ўслаўлю Цябе ў грамадзе вялікай, у людзе моцным буду хваліць Цябе. Хай ня цешацца зь мяне манлівыя непрыяцелі мае, ненавідзячыя мяне бяз прычыны няхай ня міргаюць ачыма; Бо яны ня гукаюць празь мір, але супроці міралюбовых зямлі ізрадлівыя словы думаюць. І яны разявілі на мяне раты свае, яны казалі: «Ага, ага, бачыла гэта вока наша». Ты бачыў, СПАДАРУ, не маўчы; Спадару, ня будзь далёка ад мяне. Прачхніся а ўстань на суд мой, Божа мой, Спадару мой, за справу маю. Судзі мяне, СПАДАРУ, Божа мой, подле справядлівасьці Свае, няхай яны ня цешацца зь мяне; Няхай яны ня кажуць у сэрцу сваім: «Ага — наша душа»; няхай ня мажуць: «Мы яго ізьелі». Няхай засаромяцца і будуць асарамочаны разам тыя, што цешацца з майго няшчасьця; няхай убяруцца ў сорам а ганьбу тыя, што вяльмуюцца над імною. Няхай пяюць а цешацца жадаючыя майго аправеньня, і кажуць штачасна: «Хай узьвялічыцца СПАДАР, Каторы жадае супакою слузе Свайму». А язык мой будзе азнаймляць справядлівасьць Тваю, цэлы дзень хвалу Тваю.
Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда. Унутры сэрца майго ё слова праз выступ бязбожнага: «Няма боязьні Божае перад ачыма ягонымі». Бо ён падлыгуе сабе ў ваччу сваім, каб зьдзеяць бяспраўе свае аж да зьненавіджаньня яго. Словы вуснаў ягоных — крыўда а ашука; ён перастаў быць мудрым і рабіць дабро; Крыўду ён задумляе на ложку сваім; станавіцца на дарогу благую; ліхам ня брыдзіцца. СПАДАРУ, у нябёсах ласка Твая, вернасьць Твая да булакоў. Справядлівасьць Твая, як горы Божыя; суды Твае, як вялікая глыбіня. Чалавека а жывёлу Ты ратуеш, СПАДАРУ. Якая дарагая ласка Твая, Божа! і сынове людзкія ў сьценю крылаў Тваіх хаваюцца; Яны поўняцца тукам дому Твайго, і з цур’я раскошаў Сваіх Ты даеш ім піць; Бо ў Цябе жарало жыцьця; у сьвятліні Тваёй мы бачым сьвятліню. Прасьцягні ласку Сваю тым, што знаюць Цябе, і справядлівасьць Сваю пасьцівым сэрцам! Не прывядзі мяне пад нагу пыхатага, і рука нягоднага хай ня прысіле мяне да туляньня. Там паваленыя ліхадзеі, яны кіненыя, ня могуць устаць.
Давідава. Ня злуйся на ліхадзеяў, не завідуй крыўднікам; Бо, як траву, іх уборзьдзе скосяць, і, як зялёнае зельле, яны зьвянуць. Спадзявайся на СПАДАРА й рабі дабро; жыві на зямлі й жывіся вернасьцю. І любуйся ў СПАДАРУ, і Ён дасьць табе жаданьні сэрца твайго. Узвалі на СПАДАРА дарогу сваю, і спадзявайся на Яго, і Ён зьдзее, І вывядзе, як сьвятліню, справядлівасьць тваю, і суд твой, як паўдня. Будзь ціхі перад СПАДАРОМ і чакай Яго. Не квяліся з дасьпяваючага на дарозе сваёй, з чалавека, злосныя замеры дзеючага. Узьдзержуйся ад гневу і пакінь абурэньне, не квяліся; гэта адно да благога. Бо нягодныя будуць адцяты, а спадзяючыя СПАДАРА адзяржаць зямлю. Яшчэ крыху, і няма нягодных; і ўглядайся на месца ягонае, і — няма яго. Але лагодным спадзець зямля і будуць любавацца вялікім супакоям. Нягодны задумляе супроці справядлівага і скрыгоча на яго зубамі сваімі; Спадар сьмяецца зь нягоднага, бо Ён бача, што прыходзе дзень ягоны. Меч агаляюць нягодныя і напінаюць лукі свае, каб паваліць убогага а галечу, зарэзаць тых, што ходзяць нацянькі. Меч іхны ўвыйдзе ў собскае сэрца іхнае, і лукі іхныя зломяцца. Валей малое ў справядлівага, чымся багацьце ў шмат нягодных; Бо плечы нягодных зломяцца, але СПАДАР падпірае справядлівых. СПАДАР ведае дні беззаганных, і спадак іхны на векі будзе трываць. Не засаромяцца яны ў благім часе і ў дні галадові будуць насычаныя. Але нягодныя загінуць, непрыяцелі СПАДАРОВЫ, як сытыя авечкі, шчэзнуць, як дым, яны шчэзнуць. Пазычае нягодны і не аддаець, але справядлівы робе ласку і даець. Бо дабраславёныя Ім адзяржаць зямлю, праклятыя Ім будуць выгублены. Ад СПАДАРА сігні людзіны ўстаноўлены, і дарозе ейнай Ён прыяе. Як яна паваліцца, яна ня зрынецца стрым галаву, бо СПАДАР падпора рукі ейнае. Малады я быў, і застараўся, і ня бачыў я справядлівага пакіненага ані насеньня ягонага просячага хлеба. Ён цэлы дзень робе ласку і пазычае, і насеньне ягонае ё дабраславенствам. Адхінайся ад ліха, і рабі дабро, і жыві на векі; Бо СПАДАР любе суд, Ён не пакіне дабрачэсьлівых сваіх, навекі захаваюцца; але насеньне бязбожных выгубіцца. Справядлівым спадзець зямля; і яны будуць жыць на векі на ёй. Вусны справядлівага выказуюць мудрасьць, і язык ягоны гукае праз права; Закон Бога ягонага ў сэрцу ягоным, і ступы ягоныя не пакаўзнуцца. Цікуе бязбожны на справядлівага, ён шукае яго забіць. СПАДАР не пакіне яго ў руццэ ягонай і не абвінуе яго на судзе ягоным. Спадзявайся на СПАДАРА і глядзі дарогі Ягонай, — і Ён падыйме цябе, каб тэ’ спала зямля; на адцяцьце бязбожных ты будзеш глядзець. Я бачыў бязбожніка неміласьціўнага, што шырыўся, як мясцовае зялёнае дзерва; І я прайшоў, і гля, яго няма; я шукаў яго, і не знайшоў. Зважай на беззаганнага і глядзі на пасьцівага, бо канец такой людзіне ё супакой. Але выступнікі будуць супоўна зьнішчаны, канец нягодных адцяты. Спасеньне справядлівых ад СПАДАРА; Ён горад іхны ў часе бяды. І памагае ім СПАДАР, і вывальняе іх; Ён вывальняе іх ад бязбожных і выбаўляе іх, бо яны здаюцца на Яго.
Псальма Давідава. На ўспамін. СПАДАРУ! ня ў гневе Сваім гань мяне, у шпаркосьці Сваёй не казьнер мяне; Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая. Няма цэлага месца ў целе маім ад абурэньня Твайго, няма супакою ў касьцёх маіх ад грэху майго; Бо бяспраўі мае перайшлі галаву маю; як цяжар цяжкі, яны цяжшыя за мяне. Сьмярдзяць і цякуць раны мае ад дурноты мае. Я сусім чыста загбаўшыся а згорбіўшыся, увесь дзень хаджу хмарны; Бо лядзьве мае напоўнены запаленьням, і няма цэлага месца ў целе маім. Я сусім чыста высілены а разьбіты, я крычэў ад парушэньня сэрца свайго. Спадару! перад Табою ўсі зычэньні мае, і ўздых мой ад цябе не схаваны. Сэрца мае вельма б’ецца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятліні аччу маіх і тае няма ў мяне. Любовыя мае а прыяцелі мае сьцерагуцца болькі мае, і сваякі мае стаяць здалеку. І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень. Але я, як глухі, ня чую, як немы, што не адчыняе роту свайго. І стаўся я, як муж, што ня чуе, і няма ў вуснах ягоных ганеньня. Бо на Цябе, СПАДАРУ, спадзяюся; Ты адкажаш, Спадару, Божа мой. Бо сказаў я: «Каб не весяліліся зь мяне, як пахісьнецца нага мая; яны вяльмуюцца над імною»; Бо я гатоў кульгаць, і боль мой перад імною кажначасна. Бяспраўе свае я прызнаю, я ў клопаце з прычыны грэху свайго. Непрыяцелі мае жывы й дужэюць, і чысьленыя тыя, што невавідзяць мяне крыўдна. Тыя, што адплачуюць імне благім за добрае, ненавідзяць мяне з тае прычыны, што я імкнуўся да дабра. Не пакідай мяне, СПАДАРУ, Божа, не здаляйся ад мяне. Пабарзьдзі на помач імне, СПАДАРУ, спасеньне мае!
Кіраўніку хору, Ідуфуну. Псальма Давідава. Я казаў: «Я буду сьцерагчы дарогі свае, каб імне не грашыць языком сваім; я буду дзяржаць у роце сваім закілзы, пакуль бязбожныя супроці мяне». Я занямеў, бязмоўны, маўчэў праз дабро, боль мой удражнены. Распалілася сэрца мае ў нутру маім, у думках маіх узгарэлася цяпло; я гукаў языком сваім: «Азнаймі імне, СПАДАРУ, мера дзён маіх, што за яна, — буду ведаць які мінаючы я! Вось, як пядзі, Ты даў імне дні, і век мой як нішто супроці Цябе. Адна марнасьць кажны чалавек, нават станаўкі. Сэля. Адно, як сьцень, ходзе чалавек; адно дарма ён трывожыцца, зьбірае і ня ведае, хто пабярэць. Дык цяпер, СПАДАРУ, чаго я чакаю? Спадзева мая на Цябе. З усіх выступаў маіх ратуй мяне, грэбаваньням дурнога ня ўчыні мяне. Я занямеў, я не адчыняю вуснаў сваіх; бо Ты ўчыніў. Адвярні ад мяне выцень Свой; ад цяцьця рукі Твае я канаю. Упікамі за бяспраўе ты зырыш чалавека, — нішчыш, як моль, дарагое яму. Адна марнасьць кажны чалавек. Сэля. Пачуй малітву маю, СПАДАРУ, і на галашэньне мае нахіні вуха; на сьлёзы мае не маўчы; бо я чужаземец, аселы, як усі бацькі мае. Адвярніся ад мяне, і я ажыву ўперад, чымся адыйду, і ня будзе мяне».
Дырыґенту хору. Псальма Давідава. Я надта спадзяваўся СПАДАРА. Ён сьхінуўся да мяне й пачуў галашэньне мае. Ён вывеў мяне із згубнае ямы, з балотнае твані, і пастанавіў на скале ногі мае, умацаваў ступы мае. Ён улажыў новую песьню ў вусны мае, хвалу Богу нашаму. Абача шмат хто, і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на СПАДАРА. Шчасьлівы муж, каторы замеў СПАДАРА за надзею сваю, каторы не зварачаецца да гордых і да тых, што йдуць за маною. Шмат учыніў Ты, СПАДАРУ, Божа мой! чудосы Твае а думкі Твае праз нас. Няма раўні Табе. Буду павядаць і гукаць, яны чысьленшыя за палічэньне. Аброку а дару Ты ня хочаш; вушы Ты адчыніў імне; усепаленьня а аброку за грэх Ты не вымагаеш. Тады я сказаў: «Гля, іду; у зьвітку кніжным напісана празь мяне. Чыніць волю Тваю, Божа, жаданьне мае, права Твае пасярод нутра майго». Я абяшчаў радасныя навіны праз справядлівасьць у грамадзе вялікай, гля, я ня зьдзержаваў вуснаў сваіх; СПАДАРУ! Ты ведаеш. Справядлівасьці Твае я не схаваў у сэрцу сваім, празь вернасьць Тваю а спасеньне Твае я гукаў, я не таіў ласкі Твае і праўды Твае ад грамады вялікае. Ты, СПАДАРУ, ня суймі міласэрдзя Свайго ад мяне; ласка Твая а праўда Твая кажначасна крыюць мяне; Бо аж бязь ліку ліха абступіла мяне; бяспраўі мае насьпелі мяне ажно я не магу бачыць; іх болей як валасоў на галаве маёй; і сарцэ мае пакінула мяне. Зыч, СПАДАРУ, выбавіць мяне; СПАДАРУ! на помач імне пабарзьдзі. Няхай разам будуць засаромлены а асарамочаны шукаючыя душы мае, каб зьнішчыць яе; няхай адступяць назад і будуць паганьбены жадаючыя ліха імне; Няхай зжахнуцца ад сораму свайго, каторыя кажуць імне: «Ага, ага!» Хай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі, што шукаюць Цябе; няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Няхай узьвялічыцца СПАДАР!» Я ж бедны а патрабуючы, але СПАДАР думае празь мяне. Ты помач мая і вывальненьне мае; Божа мой! не адвалакай.
Дырыґенту хору. Псальма Давідава. Шчасьлівы добрага розуму празь бедных! у дзень бяды СПАДАР прычыніцца да ўцекаў яго. СПАДАР абароне яго, ажыве яго, і будзе ён шчасьлівы на зямлі. Ты не аддасі яго на волю непрыяцеляў ягоных. СПАДАР паддзяржыць яго на ложку хваробы ягонае. Усю пасьцелю ягоную Ты перасьцелеш у хваробе ягонай. Я сказаў: «СПАДАРУ, зьмілуйся над імною, уздараві душу маю, бо я ізграшыў супроці Цябе!» Варагі мае кажуць на мяне ліха: «Як ён памрэць, дык загіне імя ягонае». І калі хто давядаецца да мяне, ён пустое гукае; сэрца ягонае зьбірае да сябе крыўду; выходзе вонкі, каб гукаць. Разам супроці мяне шэпчуцца ўсі злосьнікі мае, думаюць ліха празь мяне. Яны кажуць: «Слова веляла цісьне яго; як ён лёг, наперад ня ўстане». Нават людзіна супакою майго, на каторую я здаваўся, каторая есьць хлеб мой, падняла на мяне пяту. Але Ты, СПАДАРУ, зьмілуйся над імною і ўзьнімі мяне, каб я мог адплаціць ім. З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі мой непрыяцель ня будзе гукаць із радасьці. Але — у нявіннасьці маёй Ты мяне паддзержуеш і пастановіш мяне ў прытомнасьці Сваёй на векі. Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку а да векаў! Амін а амін!
Кіраўніку хору. Навука сыноў Корыных. Як лань сьмягне да цякучых цур’ёў, так сьмягне душа мая да Цябе, Божа! Жадае душа мая да Бога, да Бога жывога: калі прыйду й абачу від Божы? Стала імне сьліза мая хлебам дзень і ноч, як кажуць імне цэлы дзень: «Ідзе Бог твой?» Гэта я ўспамінаю, як выліваю душу сваю ў сабе, як я прыходзіў із грудам і вёў іх да дому Божага з голасам пяцьця а падзякі груду сьвяткуючых. Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне? Спадзева ў Богу, бо я яшчэ буду выхваляць Яго за спасеньне ад відзеньня Ягонага. Божа мой! душа мая паніжаецца ў імне; затым я ўснамінаю Цябе ізь зямлі Ёрданскае а Гэрмонскае, з гары Міцар. Бяздоньне бяздоньню адгукаецца на шум вадападаў Тваіх; усі валы Твае а хвалі Твае прайшлі над імною. Удзень СПАДАР прызначае ласку Сваю, а ночы песьня Ягоная ў імне й малітва да Бога жыцьця майго. Я скажу Богу, скале сваёй: «Чаму Ты забыўся мяне? чаму я хаджу хмарны з прычыны ўціску непрыяцеля?» Як сьмяротным вытням у касьцёх маіх, уцісканьнікі мае наругаюцца імне, кажучы імне ўвесь дзень; «Ідзе Бог твой?» Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне? Спадзева ў Богу, бо я яшчэ буду выхваляці Яго, за спасеньне відзеньня майго, Божа мой.
Судзі мяне, Божа, сьперачайся з тымі, што сьперачаюцца з імною, ад народу недабрачэсьлівага, ад чалавека ізрадлівага а крыўднага дай імне ўцячы; Бо Ты мой Бог, горад мой. Чаму Ты пакінуў мяне? чаму я хаджу хмарны з прычыны ўціску непрыяцеля? Пашлі сьвятло Свае а праўду Сваю: яны навядуць мяне, прывядуць мяне да сьвятое гары Твае й да сялібы Твае. І пайду я да аброчніка Божага, да Бога мае надзвычайнае радасьці, і буду хваліці Цябе на гарпе, Божа, Божа мой! Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне? Спадзева ў Богу, бо я буду яшчэ выхваляць Яго, за спасеньне відзеньня майго, Божа мой.
Кіраўніку хору. Сыноў Корыных навука. Божа, мы чулі вушамі сваімі, айцове нашы маўлялі нам, што за ўчынкі Ты зьдзеяў за дзён іхных, за дзён старавечных; Ты рукою Сваёю выгнаў народы, але іх Ты насадзіў; патрышчыў люды і адаслаў іх; Бо не мячом іхным спала ім зямля, ані плячо іхнае ўратавала іх, але правіца Твая а плячо Твае а сьвятліня віду Твайго; бо Ты прыяў ім. Ты тый, Каторы кароль мой, Божа! раскажы спасеньне Якаву. Табою мы збадзем варагоў сваіх, зь імям Тваім патопчам паўстаючых на нас; Бо не на лук свой я спадзяюся, і меч мой не ўратуе мяне; Але Ты вывальніў нас ад варагоў нашых і ненавідзячых нас Ты засароміў. Богам мы хвалімся цэлы дзень, і імені Твайму на векі будзем дзякаваць. Сэля. Ты, адылі, пакінуў, засарамаціў нас, і ня выходзіш у войсках нашых; Ты павярнуў нас назад ад непрыяцеля, і ненавідзячыя глабаюць нас сабе; Ты аддаў нас, як авечкі, на емя, і меж народаў рассыпаў нас; Прадаў люд Свой задарма, не павялічыў цаны іх; Ты зрабіў нас зьдзекам у суседзяў нашых, пасьмехам а грэбаваньням тых, што навокал нас; Зрабіў нас прыказяй у народаў, ківам у людаў. Цэлы дзень ганьба мая перад імною, і сорам віду майго пакрывае мяне, Ад голасу лаючага а вернучага, ад паглядаў непрыяцеля а помсьніка. Усе гэта прышло на нас; а мы не забыліся Цябе ані схвальшавалі змовы Твае; Сэрца нашае не адступіла назад, не адхінуліся й сігі нашыя ад сьцежкі Твае, Як Ты паражаў нас на месцу шакалоў і пакрыў нас сьмяротным сьценям; Калі б мы забыліся імя Бога нашага альбо выцягнулі рукі нашы да чужога бога, Ці не прасачыў бы Бог гэтага? бо Ён ведае тайны сэрца. За Цябе забіваюць нас кажны дзень, уважаюць нас за авечкі на зарэз. Прачхніся, чаму сьпіш, Спадару? Устань, не пакінь нас назаўсёды. Нашто хаваеш Ты від Свой? нашто забываешся гароту нашу а ўціск наш? Бо душа наша ўгнулася да пылу, прыліп да зямлі жывот наш. Устань, памажы нам, выкупі нас дзеля ласкі Свае.
Кіраўніку хору. На шошанім. Сыноў Корыных. Навука. Песьня любосьці. Выліла сэрца мае слова добрае; гукаю я свае справы Каралю; язык мой, як пяро борздага пісьменьніка. Ты найпазарнейшы із сыноў людзкіх; выліта зычлівасьць на вуснах Тваіх; затым Бог дабраславіў Цябе на векі. Паперажы меч Свой на сьцёгны Свае, Магучы, славаю Сваёй а майстатам Сваім! І ў майстаце Сваім едзь дасьпешна дзеля слова праўды, лагоднасьці, справядлівасьці, і навуча Цябе страшных рэчаў правіца Твая. Войстрыя стрэлы Твае ў сэрцу непрыяцеляў каралеўскіх; люды падуць пад Табою. Пасад Твой, Божа, на векі вякоў; ськіпетра пасьцівасьці ё ськіпетра каралеўства Твайго. Ты ўзьлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў нягоднасьць, затым памазаў Цябе Бог Твой алеям радасьці над сябрамі Тваімі. Мірра а алёе, кася — ўсі адзецьці Твае. З палацу сланёвае косьці струны вяселяць Цябе. Каралеўскія дачкі памеж пачэсьлівых Тваіх; па правай руццэ Тваёй стаіць караліца ў шчырым золаце Офірскім. Слухай, дачка, і зважай, і нахіні вуха свае, і забудзься люд свой і дом айца свайго; І будзе жадаць Кароль харашыні твае, бо Ён Спадар твой, і ты пакланіся Яму. І дачка Тыру з дарам, багатыя зь люду будуць маліць від Твой. Уся чэсьць дачкі каралеўскае ўнутры; адзецьце ейнае із залатога гафтаваньня. У вышываных уборах яе прыводзяць да Караля; за ёю дзяўчаты, таварышкі ейныя, прыводзяць да Цябе; Іх прыводзяць із радасьцяй а весялосьцяй, як яны ўходзяць у палац каралеўскі. Замест бацькоў Тваіх будуць сынове Твае; Ты пастановіш іх за князёў па ўсёй зямлі. Я прычыню, што імя Твае будуць помнець у вусіх родах; затым люды будуць выхваляць Цябе на векі а векі.
Хору. Сыноў Корыных. Подле Аламоф. Песьня. Бог нам ахарона а сіла, помач у гаротах, вельма адзержаваная. Затым не баімся, хоць бы адмянілася зямля, і крануліся горы да сэрца мораў. Шумяць, муцяцца воды Ягоныя, хай дрыжаць горы ад вялічча Ягонага. Сэля. Рэчныя плыні вяселяць места Божае, сьвятую сялібу Навышняга. Бог пасярод яе, яна не пахісьнецца: паможа ёй Бог золкам. Шумяць народы, захісталіся гаспадарствы: Ён выдаў голас Свой, зямля тае. СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля. Прыходзьце, аглядайце справы СПАДАРОВЫ, якія Ён учыніў спустошаньні на зямлі, Суймае войны да канца зямлі, ломе лук і трысьце дзіду, пале цялежкі цяплом. «Паквольце й ведайце, што Я Бог. Я ўзьвялічаны меж народаў, Я ўзьвялічаны на зямлі!» СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля.
Кіраўніку хору. Сыноў Корыных. Псальма. Біце ў ладкі, усі люды, гукайце Богу голасам радасьці; Бо СПАДАР Навышні страшны, — вялікі Кароль над усёй зямлёю; Ён паддаў люды пад нас і народы пад ногі нашы; Ён абраў нам спадак наш, гордасьць Якававу, каторага Ён любе. Сэля. Узышоў Бог сярод гуканьня, СПАДАР сярод гуку трубнага. Пяіце Богу, пяіце; пяіце Каралю нашаму, пяіце; Бо Кароль усяе зямлі Бог; пяіце разумна. Бог каралюе над народамі, Бог сеў на сьвятым пасадзе Сваім. Валадары людаў зьбіраюцца, як люд Бога Абрагамовага; бо шчыты зямлі — Божыя. Ён надта ўзьвялічаны.
Песьня. Псальма сыноў Корыных. Вялікі СПАДАР і вельма ўслаўлены ў месьце Бога нашага, на сьвятой гары Сваёй. Харошая на ўзвышшу, радасьць усяе зямлі гара Сыён, на паўночных старанах места вялікага Караля. Бог у палацах ягоных, ведамны як горад. Бо, гля, каралі зьберліся, яны прайшлі разам. Як толькі яны абачылі, яны зумеліся, спалохаліся, уцяклі. Дрыгота схапіла іх там, труднасьці, як у парадзіхі. Усходнім ветрам Ты паламіў караблі таршыскія. Як мы чулі, так Мы абачылі ў месьце СПАДАРА войскаў; у месьце Бога нашага; Бог устанавіў яго на векі. Сэля. Мы думалі, Божа, праз ласку Тваю сярод сьвятыні Твае. Як імя Твае, Божа, так хвала Твая да канцоў зямлі; справядлівасьці поўная правіца Твая. Няхай вяселіцца гара Сыён, няхай цешацца дачкі Юдэйскія із судоў Тваіх. Аступіце Сыён, абыйдзіце навокал яго, палічыце вежы яго, Ськіруйце сэрца вашае на валы яго, разглядайце палацы яго, каб пераказаць пакаленьню апошняму; Бо гэта Бог, Бог наш на векі а векі; Ён будзе весьці аж да сьмерці.
Кіраўніку хору. Псальма сыноў Корыных. Слухайце гэта, усі люды; нахініце вуха, усі жыхары сьвету, — Як сынове Адамовы, так і сынове мужоў, разам багатыя й бедныя! Вусны мае будуць гукаць мудрасьць, думкі сэрца майго зразуменьня. Сьхіну вуха свае да прыказі; адгадаю на гарпе загадку сваю. Чаго я маю баяцца ў часе бяды, калі бяспраўе маіх перасьледаваньнікаў аступае мяне, Каторыя спадзяюцца на дабрабыт свой і множасьцяй багацьця свайго хваляцца? Брат ня выкупе, ня выкупе людзіны, ня дасьць Богу выкупу за яе; Бо дарагі выкуп душаў іхных, навекі немагчыма, Каб ён застаўся жыць назаўсёды й ня бачыў долу. Але, ён абача, што мудрыя паміраюць разам із дурнымі, а недасьціпны гіне й пакідае іншым багацьце свае. У нутру іхным дамы іхныя на векі, сялібы іхныя з роду да роду; мянуюць землі ймёнамі сваімі. А чалавек у сваёй сьці ня трывае, ён падобны да жывёлы, каторая гіне. Гэта дарога іхная — шал іхны, і тыя, што за імі, упадабалі вусны іхныя. Сэля. Як авечкі, яны прызначаныя да шэолю; сьмерць будзе пасьціць іх, і нараніцы над імі запануюць справядлівыя, і абраз іхны зьвяне ў шэолю, гэта сяліба іхная. Але Бог выкупе душу маю ад сілы шэолю, бо Ён прыйме мяне. Сэля. Ня бойся, калі багацее чалавек, калі павялічаецца слава дому ягонага; Бо, паміраючы, ён ня ўсе возьме, ня зыйдзе за ім слава ягоная. Калі душы сваёй за жыцьця свайго ён дабраславе, і хваляць цябе за тое, што ты чыніш дабро сабе; Ён пойдзе да роду бацькоў сваіх, каторыя на векі не пабачаць сьвятліні. Чалавек, што ў сьці, а не разумее, падобны да жывёлы, каторая гіне.
Псальма Асафова. БОГ, Бог СПАДАР гукаў і прыгукаў зямлю ад усходу сонца аж да заходу. Із Сыёну, супоўнасьці харашыні, Бог зьзяў. Бог наш прыйдзе, Ён не маўчыць: перад Ім цяпло жаручае, навокал Яго вялікая бура. Ён гукае нябёсы згары й зямлю, судзіць люд Свой: «Зьбярыце да Мяне дабрачэсьлівых Маіх, каторыя зрабілі змову з Імною пры аброку». І агалосяць нябёсы справядлівасьць Ягоную, бо Бог — Ён судзьдзя. Сэля. «Слухай, людзе Мой, а Я буду гукаць; Ізраелю! Я буду сьветчыць супроці цябе; Я Бог, Бог твой. Не за аброкі твае я буду ганіць цябе; усепаленьні твае кажначасна перад Імною. Я не вазьму быка з дому твайго ані казлоў з хлева твайго; Бо Мае ўсі зьвяры лесавыя, статак на тысячах горах; Я знаю ўсі птушкі гаравыя, і тыя, што кратаюцца на полю, у Мяне. Калі б Я галадаваў, Я не сказаў бы табе; бо сьвет і ўсе, што на ім, Мае. Ці Я ем мяса валоў альбо п’ю кроў козаў? Абрачы Богу падзяку, і заладзь абятніцы Навышняму, І гукай Мяне ў дзень бяды; Я выбаўлю цябе, і ты ўсьціш Мяне». Але бязбожнаму Бог кажа: «Нашто павядаць табе ўставы Мае і на вусны браць змову Маю? Бо ты ненавідзіш навуку й кідаеш словы Мае за сябе. Як бачыш злодзея, ты прыяеш яму, і з чужаложнікамі дзель твая. Вуснам сваім ты даеш волю на благое, і язык твой пляцець ашуку. Сядзіш і гукаеш на брата свайго, пушчаеш абмову на сына маці свае. Ты гэта рабіў, і Я маўчэў; ты думаў, што Я быў такі, як ты. Я буду ганіць цябе й выкладу гэта перад ачыма тваімі. Зразумейце ж гэта тыя, што забываецеся Бога, каб не парваў Я, і ня будзе каму выбавіць. Хто абракае падзяку, тый сьціць Мяне; хто парадкуе дарогу сваю, таму Я пакажу спасеньне Божае!»
Кіраўніку хору. Псальма Давідава, Як Нафан прарока прыходзіў да яго, просьле тога, як ён увыйшоў да Бат-Шэвы. Зьмілуйся над імною, Божа, подле ласкі Свае; подле множасьці міласэрдзя Свайго затры выступы мае. Шмат разоў абмый мяне з бяспраўя майго і з грэху майго ачысьці мяне. Бо выступ свой я ведаю, і мой грэх кажначасна перад імною. Табе, Табе аднаму я ізграшыў і благое ў ваччу Тваім зрабіў, так што Ты справядлівы ў слове Сваім і беззаганны ў судзе Сваім. Вось, у бяспраўю я створаны, у грэсе зачала мяне маці мая. Вось, Ты жадаеш праўды ў нутру і схаваную мудрасьць аб’явіў імне. Разграшы мяне гізопам, і буду чысты; абмый мяне, і буду бельшы за сьнег. Дай імне пачуць радасьць а весялосьць, няхай ушчоляць косьці, Табою пакрышаныя. Схавай від Свой ад грахоў маіх і ўсі бяспраўі мае затры. Сэрца чыстае ствары ў імне, Божа, і дух шчыры аднаві ў імне. Не адкінь мяне ад відзеньня Свайго й Духа Сьвятога Свайго не адбірай ад мяне. Зьвярні імне радасьць спасеньня Свайго й духам ахвотным паддзяржы мяне. Буду вучыць выступнікаў дарогаў Тваіх, і грэшнікі да Цябе будуць наварачацца. Вывальні мяне ад крыві, о Божа, Божа спасеньня майго, і пяяць будзе язык мой справядлівасьць Тваю. Адчыні вусны мае, Спадару, і мой рот выкажа хвалу Тваю. Бо Ты ня хочаш аброку; я аброк бы ўсепаленьне, Табе ня будзе прыемна. Аброкі Богу — дух зломлены, сэрцам зломленым а пакрышаным Бог не пагрэбуе. Добра ўчыні Сыёну подле зычаньня Свайго, пабудуй сьцены Ерузаліму; Тады Ты захочаш аброкаў справядлівасьці, усепаленьня а цэлых аброкаў; тады ўзьнясуць цяляты на аброчнік Твой.
Кіраўніку хору. Навука Давідава. Як прышоў Доіґ Едомлянін, і наказаў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прышоў да дому Агімелехавага». Чаго ты хвалішся ліхам, дужасіле? ласка Божая ўвесь дзень. Нягоднасьць выдумляе язык твой; як войстрая брытва, робе ашуку. Ты палюбіў ліха болей за дабро і ману болей, чымся гукаць справядлівасьць. Сэля. Ты палюбіў усі словы кусьлівыя, ашукны языча! Але Бог зломе цябе назаўсёды, Ён адатнець і вырве цябе з будану і карэнь твой ізь зямлі жывых. Сэля. І абачаць справядлівыя, і збаяцца, і пасьмяюцца зь яго: «Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй». Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі. Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.
Кіраўніку хору. На Магалаф. Навука Давідава. Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, робячы агіднае бяспраўе; няма нікога, што рабіў бы дабро. Бог глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць, ці ё цямячы, што шукае Бога. Яны ўсі адступілі разам, сталі нячыстыя; няма нікога, што рабіў бы дабро, нікагусенькі. Нягож ня ведаюць ліхадзеі, каторыя ядуць люд мой, бы хлеб, Бога ня гукаюць? Там яны напалохаліся, а спалоху ня было; бо Бог рассыпаў косьці аблягаючага. Ты іх засароміў, бо Бог пагрэбаваў імі. Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як зьверне Бог палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраэль.
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава. Як прышлі Зыфы й наказалі Саўлу: «Ці не хаваецца Давід у нас?» Божа! імям Сваім выбаў мяне і моцаю Сваёю судзі мяне. Божа! пачуй малітву маю, нахіні вуха да словаў вуснаў маіх; Бо чужнікі паўсталі на мяне, тыраны шукаюць душы мае, не становяць яны Бога перад сабою. Сэля. Вось, Бог памачнік імне; Спадар сярод тых, што паддзержуюць душу маю. Благім Ён адплаце непрыяцелям маім; вернасьцяй Сваёй выгубі іх. Ахвотна абраку Табе, услаўлю імя Твае, СПАДАРУ, бо добры; Бо Ты вывальніў мяне ад кажнае бяды, і непрыяцеляў маіх бачыла вока мае.
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Навука Давідава. Нахіні вуха да малітвы мае, Божа, і не хавайся ад маленьня майго. Зваж на мяне й адкажы імне; я ўзрушыўся ў гутарцы сваёй і ўздыхаю, Ад голасу злосьнікаў, ад відзеньня ўціску нягодных, бо яны сьхінаюць на мяне бяспраўе і ў гневе чуюць непрыязьньства да мяне. Сэрца мае дрыжыць у нутру маім, сьмяротныя жахі напалі на мяне; Боязнь а дрыгота прышлі на мяне, І сказаў я: «Хто даў бы імне крылы, як у галуба? я паляцеў бы й супачыў бы; Вось, я павалачыўся б далёка і жыў бы на пустыні (Сэля), Пабарзьдзіў бы знайсьці схоў сабе ад буйнога ветру а віхру. Зьнішч, Спадару, падзялі мовы іхныя, бо я бачыў усілствы а звады ў месьце; Дзень і ноч яны абходзяць па сьценах яго; і цяжкая праца, і бяда ў ім; Нягоднасьць сярод яго, ня сходзе з вуліцы яго ўціск а ашука. Гэтаж ня злосьнік наругаецца імне, — гэта я сьцерпіў бы; не праціўнік мой вяльмуецца над імною, — ад яго я схаваўся б; Але гэта ты, — людзіна, раўня імне, блізкі прыяцель мой, знаёмы імне, Што разам мы прыемна радзіліся, да дому Божага хадзілі грудам. Няхай сьмерць спустоша іх, няхай зыйдуць да шэолю жывыя; бо ліха ў гасподзе іхнай, у сярэдзіне ў іх. Я да Бога гукаю, і СПАДАР вывальняе мяне. Увечары, і нараніцы, і паўднём я буду жаліцца а ўздыхаць, і Ён чуе голас мой; Ён выбаве душу маю бясьпечна зь бітвы, што я маю, бо шмат было іх на мяне. Выслухае Бог, і адкажа ім Тый, што сядзіць спрадвеку (Сэля); бо няма зьмены ў іх, і не баяцца Бога. Ён выцягнуў руку сваю на тых, што ў супакою зь ім, ён узрушыў змову сваю. Лагаднейшыя за масла вусны ягоныя, вайна, адылі, была ў сэрцу ягоным; словы ягоныя былі мякшыя за аліву, яны, адылі, аголеныя мячы. Узвалі цяжар свой на СПАДАРА, і Ён будзе жывіць цябе. Ня дасьць Ён ніколі справядліваму пахіснуцца. Але, Ты, Божа, спусьціш іх да ямы загубы, і крывапіўцы, і ізраднікі не дажывуць палавіцы дзён сваіх. Але я спадзяюся на Цябе.
Кіраўніку хору. Праз галубу далёкага тарпатыновага дзерва. Міхтам Давідаў, як Пілішчане захапілі яго ў Ґафе. Зьмілуйся над імною, Божа, бо людзіна хоча глынуць мяне; увесь дзень ваююць а ўціскаюць мяне. Увесь дзень варагі мае глытаюць мяне, бо шмат хто ваюе з імною, о Навышні! Таго дня, як я баюся, я спадзяюся на Цябе. У Богу ўслаўлю слова Ягонае, на Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа цела зрабіць імне? Увесь дзень перакручуюць словы мае; усі думкі іхныя супроці мяне на благое; Зьбіраюцца, хаваюцца, назіраюць за маімі сігнямі, быццам цікуюць на душу маю. Дык адплаці ім за іхны выступ, у гневу ськінь люды, Божа! Ты палічыў туляньне мае; палажы сьлёзы мае ў бутлю Сваю, — ці ня ё яны ў кнізе Тваёй? Тады адступяць варагі мае назад у дзень, калі я гукаю. Гэта я ведаю, што Бог із імною. У Богу ўслаўлю слова, у СПАДАРУ ўслаўлю слова. На Бога я спадзяюся, не збаюся, — што можа чалавек зрабіць імне? На імне, Божа, абятніцы Твае; выпаўню падзякі Табе, бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, ці не захаваеш ногі мае ад спатыкненьня, каб я мог хадзіць перад відзеньням Божым у сьвятліні жыцьця.
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава, калі ён уцёк ад Саўлы ў пячору. Зьмілуйся над імною, Божа, зьмілуйся над імною; бо да Цябе ўцякае душа мая, пад сьцень крылаў Тваіх я ўцякаю, пакуль мінець няшчасьце. Я гукаю да Бога Навышняга, да Бога, Каторы поўне імне. Ён пашлець ізь нябёс і выбаве мяне; паганьбе тых, што глытаюць мяне (Сэля); пашлець Бог ласку Сваю а праўду Сваю. Душа мая сярод лявоў, ляжу меж поламяў, меж сыноў людзкіх, каторых зубы — дзіды а стрэлы, і язык іхны — войстры меч. Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая! Яны прыгатавалі сець пад ступы мае; угнулася душа мая; выкапалі яму на мяне, але самы ўваліліся ў яе. Сэля. Прыгатавана сэрца мае, Божа, прыгатавана сэрца: я буду пяяць а граць. Прачхніся, чэсьць мая, прачхніцеся, ліра а гарпа! Я прачхнуся на золку. Буду хваліць Цябе, Спадару, мяж людаў; буду граць Табе меж народаў; Бо вялікая аж да нябёсаў ласка Твая, аж да булакоў праўда Твая. Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая!
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава. Ці запраўды цішком гукаеце вы справядлівасьць і пасьціва судзіце, сынове людзкія? Наадварот, вы ў сэрцу бяспраўе чыніце, — глабаньне на зямлі важаць рукі вашы. Ужо ад улоньня бязбожныя адчураліся, ад жывата блудзілі гукаючыя ману. У яго атрута, як атрута гадава, як глухога гада, што затыкае вуха свае, Што ня чуе голасу чараўніка, чараўніцтва чараў мудрага. Божа! пакрышы зубы ў роце яму; кутнія зубы левянятам разьбі, Божа! Няхай расплывецца, як вада, што расьцякаецца; як пусьце ён стрэлы свае, хай будуць, як зломленыя; Хай будзе, як сьлімак, што тае, і няма яго, як ськідыш жонкі, што ня бачыў сонца. Уперад чымся гаршкі вашы пачуюць цернь, няхай як сырога альбо абгарэлага яго зьмяцець. Справядлівы будзе цешыцца, як будзе аглядаць помсту; ён абмые ногі свае ў крыві бязбожнага. І скажа чалавек: «Напэўна гэта плод справядліваму; напэўна там ё Бог, Каторы судзе на зямлі».
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава, калі Саўла быў паслаўшы, і сьцераглі дом ягоны, каб забіць яго. Вывальні мяне ад варагоў маіх, Божа мой; ад паўстаючых на мяне пастаў мяне высака; Вывальні мяне ад ліхадзеяў; ад прагавітых крыві ўратуй мяне. Вось, яны цікуюць на душу маю; зьбіраюцца на мяне дужыя, не за выступ а не за грэх мой, СПАДАРУ; Не за віну маю яны бягуць і гатуюцца. Ушчоль наўпярэймы імне й глянь! Ты, СПАДАРУ, Божа войскаў, Божа Ізраеляў, прачхніся даведацца да ўсіх народаў; ня зьмілуйся над ніякімі бяспраўнымі ізраднікамі. Сэля. Зварачаюцца ўвечары, бурчаць, як сабакі, і кружыняюць навокал места. Там яны зяваюць ратамі сваімі, і мячы ў вуснах іхных, — бо: «Хто пачуе?» Але Ты, СПАДАРУ, пасьмяешся зь іх, пасьмяешся з усіх народаў. З прычыны сілы ягонае я буду зважаць на Цябе, бо Бог горад мой. Бог мой у Сваёй ласцы пярэйме мяне; Бог дасьць імне глядзець на непрыяцеляў маіх. Не забі іх, каб не забыўся люд мой; пахісьні іх сілаю Сваёю і ськінь іх, Спадару, абароньніча наш! Грэх роту іхнага — словы вуснаў іхных; і будуць злоўлены ў гордасьці сваёй, бо праклён а ману яны павядаюць. Зьнішч іх у гневе, зьнішч, каб іх ня было, і будуць ведаць, што Бог радзе ў Якаву аж да канцоў зямлі. Сэля. І зварачаюцца ўвечары, бурчаць, як сабакі, і кружыняюць навокал места. Яны валочацца ежы; калі не пад’ядуць, то наракаюць. Але я буду апяваць магутнасьць Тваю, я буду голасна апяваць нараніцы ласку Тваю; бо Ты быў імне высокім горадам а ўцёкам у дні атугі мае. Сіла мая! Я буду пяваць Табе, бо Ты, Божа, высокі горад мой, Бог ласкі мае.
Кіраўніку хору. На Шушан-Едуф. Пісань Давідава, да навукі, Як ён ваяваў із Сыраю Месопотамскаю а із Сыраю Цоўскаю, і зьвярнуўся Ёаў, і пабіў Едома ў даліне Салонай двананцаць тысячаў. Божа! Ты пакінуў нас, зламіў нас, Ты загневаўся; зьвярніся да нас. Ты патрос зямлю, раськяпіў яе: уздараві яе шчэліны, бо яна хістаецца. Ты паказаў цяжкасьці люду Свайму, Ты напаіў нас віном дурнячым. Тым, што баяцца Цябе, Ты даў харугаў, каб паднялі яе дзеля праўдзівасьці (Сэля), Каб вывальніліся любовыя твае. Памажы правіцаю Сваёю і адкажы нам! Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю. Ґілеад Мой, і Манас Мой, і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой, Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот Свой. Над Пілістаю буду гукаць». Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому? Ці ня ты, Божа, пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, у войсках нашых? Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак. У Богу і мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма Давідава. Пачуй мае галашэньне, Божа, выслухай малітву маю. З канца зямлі гукаю да Цябе, як сэрца мае мляўкае; на скалу, вышшую за мяне, узьвядзі мяне; Бо Ты быў уцёкам маім, моцнаю вежаю супроці непрыяцеляў. Буду жыць у будане Тваім на векі, схаваюся ў схове крылаў Тваіх (Сэля); Бо Ты, Божа, пачуў абятніцы мае, Ты даў імне спадак тых, што баяцца імені Твайго. Дні да дзён каралёвых Ты дадай, а гады ягоныя з роду да роду; Няхай сядзіць вечна перад Богам; прызнач ласку а праўду сьцерагчы яго. І буду заўсёды пяваць імені Твайму, каб заладзіць абятніцы свае дзень удзень.
Кіраўніку хору. Подле Ідуфуна. Псальма Давідава. Адно ў Богу сьцішаецца душа мая, ад Яго спасеньне мае; Адно Ён скала мая а спасеньне мае, высокі горад мой: не пахіснуся шмат. Пакуль вы будзеце нападаць на людзіну і забіваць яе? Усі вы, як сьцяна, што нахінулася, як плот павалены. Яны зраджаюцца ськінуць яго з вышыні; упадабалі ману; вуснамі дабраславяць, а ў нутру сваім клінуць. Сэля. Адно ў Богу сьцішайся, душа мая, бо ад Яго надзея мая; Адно Ён горад мой а спасеньне мае, высокая вежа мая: не пахіснуся. У Богу спасеньне мае а чэсьць мая; моцная скала мая, прытулішча мае ў Богу. Людзе! спадзявайцеся на Яго ў кажным часе; вылівайце перад Ім сэрца свае: Бог уцёк нам. Сэля. Адно дзьмухненьне сынове людзкія, адно брахня сынове мужоў; на вазе, калі палажыць іх, яны разам дзьмухненьне. Не спадзявайцеся на ўсілства, ня майце пустое спадзевы на глабаньне; ях багацьце павялічаецца, не прыкладайце сэрца. Аднойчы Бог казаў, двойчы я чуў гэта, што сіла ў Богу, І што ў Цябе, Спадару, міласэрдзе; бо Ты адплачуеш чалавеку подле ўчынку ягонага.
Псальма Давідава, як ён быў на пустыні Юдэйскай. Божа! Бог мой Ты. Цябе я золкам шукаю; сьмягне Цябе душа мая, тужа па Табе цела мае, як у сухой, высіляючай зямлі, без вады. Гэтак у сьвятыні я сузіраў Цябе, каб бачыць сілу Тваю а чэсьць Тваю; Бо лепшая ласка Твая за жыццё, мае вусны будуць выхваляць Цябе; Так я буду дабраславіць Цябе ў жыцьцю сваім; у імя Твае ўзьніму рукі свае. Як шпікам а тукам сыціцца душа мая, радаснымі вуснамі выхваляе Цябе рот мой, як я думаю празь Цябе на пасьцелі сваёй, на ночных вартах размышляю празь Цябе; Бо Ты быў на помач імне, і ў сьценю крылаў Тваіх я пяю. Прыліпла душа мая да Цябе; правіца Твая падпірае мяне. Але тыя, што шукаюць зьнішчыць жыцьцё мае, пойдуць у споднія месцы зямлі; Будуць сьцяты мячом, будуць здабыткам лісоў. А кароль будзе цешыцца ў Богу, пахваляцца ўсі прысягаючыя Ім, бо заткнёныя будуць раты манюкаў.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Пачуй, Божа, голас мой у нараканьню маім; ад ляку непрыяцеляў захавай жыцьцё мае. Схавай мяне ад патайное змовы благіх, ад гому ліхадзеяў, Каторыя зайстрылі языкі свае, як мячы, напялі лук свой словам гаркім, Страляючы із засады ў бяззаганных, страляючы ў яго зьнецікі й бяз страху. Яны дзяржацца моцна свайго ліхога замеру, змаўляюцца схаваць сеці, кажучы: «Хто можа бачыць нас?» Прасачылі выступы, чыста скончылі сачыць. Нутр чалавека а сэрца глыбака. Але Бог выстрале стралу, яны будуць ранены зьнецікі, І спатыкнуцца яны з прычыны языкоў сваіх; усі, што абачаць іх, уцякуць. Тады ўсі людзі зьлякаюцца, будуць павядаць, што Бог зьдзеяў, разважаць, што Ён учыніў. Справядлівыя цешацца ў СПАДАРУ і ўцякаюць да Яго. Няхай хваляцца ўсі пасьцівыя сэрцам!
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Песьня. Табе ціхая хвала, Божа, на Сыёне, і Табе будуць паўніць абятніцы; Ты, Каторы чуеш малітвы, да Цябе прыйдзе кажнае цела. Бяспраўныя ўчынкі здолелі мяне, — выступы нашы Ты выбачаеш. Шчасьлівы, каго Ты абіраеш а бліжыш, будзе перабываць на панадворках Тваіх. Насыцімся дабром дому Твайго, сьвятой сьвятыняю Тваёй. Страшнымі рэчмі справядлівасьці Ты адказуеш нам, Божа спасеньня нашага, надзея ўсіх далёкіх канцоў зямлі й мора, Каторы сілаю Сваёю ўтрываліў горы, паперазаны магутнасьцяй; Каторы ўцішаеш шум мораў, шум хваляў іх, замятню людаў! І будуць баяцца знакоў Тваіх жыхары ўсіх канцоў. Ты прычыняеш, што наставаньні раніцы й вечара пяюць. Давядаешся да зямлі й навадняеш яе, вельмі багаціш яе. Цурэй СПАДАРОЎ поўны вады. Ты гатуеш збожжа ім, бо Ты так уладзіў яе; Поіш барозны яе, раўнуеш ськібы яе, дажджавымі каплямі зьмякчаеш яе і рост яе дабраславіш. Ты карануеш год дабрынёю Сваёю, сьцежкі Твае точаць тук, Точаць на пасьце пустыні; узгоркі папяразуюцца радасьцяй, Сенажаці адзяюцца стадамі, даліны пакрываюцца збожжам; гукаюць а пяюць з радасьці.
Кіраўніку хору. Песьня. Псальма. Весела гукаюць Богу ўся зямля; Апявайце чэсьць імені Ягонага; дайце Яму славутую хвалу. Кажыце Богу: «Якія страшныя ўчынкі Твае! Такая вялікая сіла Твая, што непрыяцелі Твае высіляюцца перад Табою. Уся зямля паклоніцца Табе і будуць пяяць імені Твайму». Сэля. Прыйдзіце й гляньце на ўчынкі Божыя, — страшны ў дзеяньню Сваім сярод людзёў! Ён абярнуў мора ў сушу; раку перайшлі нагою; там мы цешыліся ў Ім, Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля. Дабраслаўце, люды, Бога нашага; няхай будзе чутны гук славы Ягонай, Каторы ўдзяржаў душу нашу пры жыцьцю і ня даў нагам нашым пакаўзнуцца; Бо Ты прабаваў нас, Божа, пералітаваў нас, як літуюць срэбра, Увёў нас у сець, палажыў цяжар на сьцёгны нашы, Пасадзіў людзіну на галаву нашу, мы ўвыйшлі ў цяпло й ваду; Ты, адылі, вывеў нас да збытку. Увыйду ў дом Твой з усепаленьнямі, споўню Табе абятніцы свае, Што вымавілі вусны мае, і гукаў рот мой у вуціску маім. Сытыя ўсепаленьні абраку Табе з дымам аброкаў бараніх, абраку буйны статак із казламі. Сэля. Прыйдзіце й паслухайце, усі багабойлівыя, а я паведаю, што Ён учыніў душы маёй. Я гукаў да Яго вуснамі сваімі, і ўзьвялічыў Яго языком сваім. Бяспраўе калі б я бачыў у сэрцу сваім, Спадар ня выслухаў бы; Але запраўды Бог выслухаў, меў бачнасьць на голас малітвы мае. Дабраславёны Бог, бо Ён не адхінуў малітвы мае ані ласкі Свае ад мяне!
Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма. Песьня. Хай Бог зьмілуецца над намі і дабраславе нас, зазьзяе відам Сваім над намі (Сэля), Каб пазнаць на зямлі дарогу Тваю, сярод усіх народаў спасеньне Твае. Няхай хваляць Цябе люды, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі! Няхай народы вяселяцца а пяюць, бо Ты судзіш людзёў справядліва й радзіш народы на зямлі. Сэля. Няхай люды хваляць Цябе, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі! Зямля дала свой урод: дабраславіў нас Бог, Бог наш. Дабраславіў нас Бог, і будуць баяцца Яго ўсі канцы зямлі.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Устане Бог, рассыпяцца варагі Ягоныя, і ўцякуць ненавідзячыя Яго ад віду Ягонага. Як разьвяваецца дым, так разьвей іх; як топіцца воск ад цяпла, так хай нягодныя загінуць ад прытомнасьці Божае. Але справядлівыя хай радуюцца, хай вяселяцца перад Богам, няхай захапляюцца ў радасьці! Пяіце Богу, пяіце імені Ягонаму, раўнуйце дарогу едучаму на булакох; імя Ягонае ЯГ, весяліцеся перад Ім! Айцец сіротаў і судзьдзя ўдоваў ё Бог у сьвятой сялібе Сваёй. Бог адзінотных памяшчае ў доме, выводзе вязьняў да дасьпеху; а бунтаўнікі жывуць на пустыні. Божа! як Ты выходзіў сьпераду люду Свайго, як Ты сігаў пустынёю (Сэля), Зямля трэслася, нават ізь нябёс капала на прытомнасьць Бога, гэты Сынай дрыжэў — на прытомнасьць Бога, Бога Ізраелявага. Ласкавым дажджом Ты крапіў, Божа, Ты сіліў спадак Свой, як ён млеў. Груд Твой жыў там, у дабру Тваім, Божа, што Ты прыгатаваў убогаму. Спадар даець слова, вялікае войска пашыраючых дабравесьці. «Каралі войскаў уцякаюць, уцякаюць! жыхаркі дому дзеляць здабытак». Хоць яны застаюцца меж авечнікаў, крылы галубы пакрытыя срэбрам, канцы крылаў яе жоўтым золатам. Як Усемагучы рассыпаў каралёў там, сьнег пайшоў на Цалмон. Гара Божая — гара Вашанская! гара вярхоў — гара Вашанская! Чаму вы касавурыцеся, верхагор’е, на гару, каторую Бог пажадаў на сялібу Сваю? прымеж тога там СПАДАР будзе жыць на векі. Цялежак двойчы дзесяць тысячаў, тысячы тысячаў, Спадар у іх на Сынаю, у сьвятыні. Ты ўзышоў на вышыню, узяў палон, узяў людзём, каб нават бунтаўнікі жылі ў ЯГ Бога. Хай дабраславёны будзе Спадар дзень пры дню, Ён носе нас, Бог спасеньне наша. Сэля. Бог наш ё Бог спасеньня, і ў СПАДАРА Спадара выхады што да сьмерці. Адно Бог ране галаву непрыяцеляў Сваіх, валасатае цемя таго, хто ходзе ў вінах сваіх. Сказаў Спадар: «З Вашану Я зьвярну, зьвярну з глыбіняў морскіх, Каб ты змачыў ногі свае ў крыві, каб языкі сабак тваіх мелі дзель сваю зь непрыяцеляў». Бачылі ходні Твае, Божа, ходні Бога майго, Караля майго ў сьвятыні. Пяюны пераймаюць, за імі музыкі, памеж іх дзявушчыя бубняць на тамбурыне: «У грамадах дабраслаўце Бога СПАДАРА, вы із жарала Ізраелявага!» Там Венямін малады ў праводзе, князі Юдзіны а вяткі іхныя, князі Завулонавы, князі Наффалімовы. Бог твой расказаў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў нам! Ізь сьвятыні Твае ў Ерузаліме прынясуць Табе каралі дар. Згань зьвяры, што ў трысьніку, стаду быкоў зь цялятамі людаў; патапчы нагамі тых, што жадаюць срэбра; расьцярушы люды, каторыя жадаюць вайны. Прыйдуць князі зь Ягіпту, Ефіопа выцягне рукі свае да Бога. Гаспадарствы зямлі! пяіце Богу, пяіце Спадару (Сэля), Таму, што едзе на нябёсах, на нябёсах старавечных. Глянь, Ён выдаець голас Свой, голас моцны. Дайце чэсьць сілы Богу, над Ізраелям майстат Ягоны, і сіла Ягоная на нябёсах. Страшны Бог у сьвятыні Сваёй, Бог Ізраеля, Ён даець моц а сілу люду свайму. Дабраславёны Бог.
Кіраўніку хору. На Шошаніме. Давідава. Выбаў мяне, Божа, бо воды прышлі аж да душы. Я ўграз у глыбокай дрыгве, і няма адзяржаньня; увыйшоў у глыбіню вады, і плынь іх панесла мяне. Я змогся ад галашэньня свайго, высахла грытанка мая; выцяклі вочы мае ад спадзяваньня Бога свайго. Чысьленшыя за валасы на галаве маёй ненавідзячыя мяне бяз прычыны; умацаваліся ўцісканьнікі мае, манлівыя непрыяцелі мае; чаго я ня ўкраў, маю цяпер аддаць. Божа! Ты знаеш дурноту маю, і віны мае не схаваны ад Цябе. Няхай не засарамацяцца перазь мяне тыя, што спадзяюцца на Цябе, Спадару, СПАДАРУ войскаў. Няхай ня будуць паганьбены перазь мяне шукаючыя Цябе, Божа Ізраеляў! Бо дзеля Цябе я цярплю ўпікі, ганьба пакрыла від мой. Адчураліся мяне браты мае, чужым я сыном маці свае; Бо рупатлівасьць па доме Тваім ізьела мяне, упікі ўпікаючых Табе палі на мяне. І выплакаў я постам душу сваю, гэта стала ўпікамі імне; І зрабіў я зрэб’е адзецьцям сваім, і стаў прыказяй ім. Гукаюць празь мяне седзячыя ў браме, і п’ючыя хмельныя напіткі пяюць празь мяне. Але што да мяне, малітва мая да Цябе, СПАДАРУ, у пажаданым часе; Божа! у множасьці ласкі Свае адкажы імне ў праўдзе спасеньня Твайго. Ратуй мяне ад балота, і хай ня ўгразну я; ратуй ад непрыяцеляў маіх і ад глыбокіх водаў; Няхай не панясець мяне плынь вады ані глыб праглынець мяне, ані зачыне дол свае адтуліны над імною. Адкажы імне, СПАДАРУ, бо добрая ласка Твая; подле множасьці міласэрдзя Свайго, абярніся да мяне; Не хавай віду Свайго ад слугі Свайго, бо я ў немарасьці; пабарзьдзі адказаць імне; Дабліжся да душы мае, адкупі яе; напярэк злосьнікам маім вывальні мяне. Ты ведаеш упікі імне, сорам мой а ганьбу маю; перад Табою ўсі ўцісканьнікі мае. Упікі зламілі сэрца мае, так што я ў безнадзеяньню; спадзяваўся спагадніка, і няма, — і пацяшыцеляў, але не знайшоў. І далі ў ежы імне жоўць, і прагнаць смагу маю далі імне воцат піць. Няхай стол іхны стане ім сецьцю, няхай супакойныя чэсьці будуць ім пасткаю. Няхай вочы іхныя занявісьнеюць, каб яны не маглі бачыць, а сьцёгны іхныя хай кажначасна дрыжаць. Вылі на іх абурэньне Свае, і няхай палаючы гнеў Твой асягне іх. Няхай селішча іхнае спусьцее, у буданох іхных хай ня будзе жывучага; Бо таго, каго Ты выцяў, яны перасьлядуюць і праз мукі раненых Табою яны павядаюць. Дадай ім бяспраўе на бяспраўе іхнае, няхай яны ня ўвыйдуць у справядлівасьць Тваю. Няхай яны будуць выцерты з кнігі жыцьця і із справядлівымі хай ня будуць запісаны. Але я бедны й мучаюся; спасеньне Твае, Божа, хай падыйме мяне! Я буду выхваляці імя Божае песьняю, буду ўзьвялічаць Яго падзякаю. Валей гэта будзе СПАДАРУ, чымся вол, чымся цялё з рагамі а з раздвоенымі капытамі. Абачаць гэта пакорныя і ўзьвяселяцца; вы, што шукаеце Бога, няхай сэрцы вашыя акрыяюць; Бо СПАДАР чуе галечаў і вязьнямі сваімі ня грэбуе. Няхай выхваляюць Яго нябёсы й зямля, моры й усе, што кратаецца ў іх. Бо Бог спасае Сыён і адбудуе месты Юдзіны; і будуць жыці там, і спадзець ён ім; Насеньню слугаў Ягоных спадзець ён, і тыя, што любяць імя Ягонае, будуць жыці ў ім.
Кіраўніку хору. Давідава. На ўспамін. Божа! вывальні мяне; СПАДАРУ, на помач імне пабарзьдзі. Няхаб будуць засаромлены а паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць адданы на зьдзек жадаючыя імне ліха; Няхай зьвернуцца з прычыны свайго сораму, каторыя кажуць: «Ага, Ага!» Няхай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі шукаючыя Цябе; Няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Хай узьвялічыцца Бог!» Але я ўбогі а бедны; пабарзьдзі да мяне, Божа! Ты мая помач а мой выбавіцель; СПАДАРУ! не адвалакай.
Да Цябе, СПАДАРУ, уцякаю; няхай не засаромлюся на векі! У справядлівасьці Сваёй вывальні мяне й выбаў мяне; нахіні вуха Свае да мяне й выбаў мяне! Будзь імне скалаю прытулішча прыходзіць кажначасна; Ты расказаў вывальніць мяне, бо скала мая а горад Ты. Божа мой! выбаў мяне ад рукі нягоднікаў, ад рукі крыўдніка а ўцісканьніка; Бо Ты надзея мая, Спадару мой СПАДАРУ, давер мой з маладосьці мае. На Цябе я апіраюся ад улоньня; з нутра маці мае Ты вывеў мяне; у Табе хвала мая кажначасна. Быццам дзіва я быў шмат каму, але Ты моцны ўцёк мой. Мой рот напоўніцца хвалы Твае й харашыні Твае ўвесь дзень. Не адкінь мяне ў часе старасьці; як высіліцца сіла мая, не пакінь мяне, Бо змаўляюцца злосьнікі мае на мяне, і цікуючыя на душу маю радзяцца разам, Кажучы: «Бог пакінуў яго; перасьлядуйце, схапіце яго, бо няма выбавіцеля». Божа! не здаляйся ад мяне; Божа мой! на памогу імне барзьдзі. Хай пасарамацяцца, хай шчэзнуць праціўнікі душы мае; хай зачырванеюцца із сораму а ганьбы шукаючыя ліха імне! А я буду кажначасна спадзявацца й буду павялічаць хвалу Табе. Мой рот будзе абяшчаць справядлівасьць Тваю, увесь дзень праз спасеньне Твае, бо я ня ведаю лікаў іх. Увыйду ў моцы Спадара СПАДАРА, буду менаваць справядлівасьць, Тваю адно. Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці мае; і дагэтуль я абяшчаю чудосы Твае. І аж да старасьці а сівізны, Божа, не пакінь мяне, пакуль не агалашу плячо Твае пакаленьню й кажнаму прыйдучаму празь сілу Тваю. А справядлівасьць Твая, Божа, да вышыні; Ты, што робіш вялікія справы, Божа, хто, як Ты? Ты, Каторы даў імне шмат якія й ліхія немарасьці, Ты ізноў ажывіш мяне, з глыбіняў зямлі ізноў падыймеш мяне. Ты памножыш вялічча мае і ўзноў пацешыш мяне. Таксама й я буду выхваляць Цябе на гусьлях, праўду Тваю, Божа мой; буду граць хвалу Табе на гарпе, Сьвяты Ізраеляў! Вусны мае будуць гукаць з радасьці, бо я пяю Табе, і душа мая, каторую Ты выбавіў. І язык мой увесь дзень будзе абяшчаць справядлівасьць Тваю, бо засарамочаны, бо паганьбены шукаючыя ліха імне.
Салямонава. Божа, суды Свае дай каралю і справядлівасьць Сваю каралевічу. Няхай судзе люд Твой у справядлівасьці і ўбогіх Тваіх судам. Няхай горы даюць супакой люду і ўзгоркі — справядлівасьць. Няхай ён судзе ўбогіх люду, вывальняе дзеці бедных і мяжджуле ўцісканьніка! І будуць баяцца Цябе, пакуль сонца а пакуль месяц, з роду да роду. Ён зыйдзе, як дождж просьле касьбы, як каплі навадняючыя зямлю. Заквіціць за дзён ягоных справядлівы і шмат супакою, пакуль будзе месяц. І будзе мець дзяржаву ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі. Перад відам ягоным уклякнуць жыхары пустыняў, і злосьнікі ягоныя будуць лізаць пыл. Каралі Таршышу а абтокаў дадуць дань, каралі Шэвы а Сэвы дабліжаць дар. І паклоняцца яму ўсі каралі, усі народы будуць служыць яму; Бо ён вывальне беднага, як тый гукае, убогага, памагатыра нямаючага. Ён будзе мець жаласьць над галечаю а бедным і душы бедных уратуе; Ад уціску а ўсілства адкупляе душы іх, і дарагая кроў іхная ў ваччу ягоным. Будзе жыць, і дадуць яму із золата Шэвы, і будуць маліцца за яго кажначасна, увесь дзень дабраславіць яго. Будзе множасьць збожжа на зямлі, на вярхох гор; будзе хвалявацца, як лес Лібану, садавіна яго, і заквітуць у местах людзі, як кветкі на зямлі. Будзе імя ягонае на векі, перад сонцам будзе трываць імя ягонае. І дабраславяцца ім усі народы, будуць зваць яго шчасьлівым. Дабраславёны СПАДАР Бог, Бог Ізраеляў, Каторы адзін чыніш чудосныя рэчы. І дабраславёнае імя сьці Ягонае на векі; няхай напоўне чэсьць Ягоная ўсю зямлю! Амін а Амін! Скончаны малітвы Давіда Есянка.
Псальма Асафова. Запраўды добры Бог да Ізраелю, да чыстых сэрцам. А я, — ледзь не пахіснуліся ногі мае, за малым не пакаўзнуліся ступы мае; Бо я завідаваў пыхатым, як бачыў дабрабыт нягодных; Бо ня спутаны яны аж да сьмерці, і здаровае цела іхнае. У працы людзіны іх няма, і з чалавекам ня лучаюць пад вытні. Затым прыбор іхны — пыха; усілства пакрывае іх, як адзецьце. Вылупіліся ад туку вочы іхныя, сэрцы іхныя пераліваюцца шалам. Насьміхаюцца; злосна гукаюць праз уціск; згары гукаюць. На нябёсы падыймаюць рот свой, і язык іхны пахаджае па зямлі. Затым люд Ягоны зварачаецца туды, і ў множасьці п’юць ваду, І кажуць: «Як можа Бог ведаць? ці ё там веданьне ў Навышняга?» Вось, гэтыя нягодныя, яны заўсёды супакойныя і зьбіраюць багацьце. Дык дарма я чысьціў сэрца свае, і мыў у нявіннасьці рукі свае, І быў немарашчаны ўвесь дзень і ганены раніцамі. Калі б я сказаў: «Буду я так гукаць, як яны», то быў бы няверны роду сыноў Тваіх. І думаў я, як сьцяміць гэта, стомаю гэта было ў аччу маім, Пакуль я не пашоў да сьвятыняў Божых і ня сьцяміў канец іх. Запраўды на коўзкасьць Ты пастанавіў іх, кінуў іх на спустошаньне. Бы за часіну яны абярнуліся ў пусташ, сканалі, шчэзьлі ад ляку! Як сьненьні, калі хтось прачыхаецца; Спадару, пабудзіўшы, Ты пагрэбуеш абразом іхным. Як гарчэла сэрца мае і ў нутру маім калола, Недасьціпны быў я й ня ведаў, быў як статак перад Табою. Але я кажначасна пры Табе, Ты дзяржыш мяне за правую руку. Радаю Сваёю вядзеш мяне і потым у славу прыймеш мяне. Хто імне на нябёсах? і з Табою нічога не хачу на зямлі. Змаглося цела мае а сэрца мае; скала сэрца майго і дзель мая Бог на векі. Бо гля, тыя, што здаляюцца ад Цябе, загінуць; Ты губіш тых, што блудзяць, адыходзячы ад Цябе. Але я, — блізіня Бога добрая імне, — Спадара свайго СПАДАРА я ўчыніў прытулішчам сваім, каб агалашаць усі ўчынкі Твае.
Навука Асафова. Чаму, Божа, Ты адкінуў нас назаўсёды, закурэў гнеў Твой на авечкі пасты Твае? Успомні збор Свой, што Ты прыдбаў здаўна, пакаленьне спадку Свайго, каторае Ты адкупіў, гэту гару Сыён, ідзе Ты жыў. Падыймі ступы Свае да вечных разьвярненьняў: непрыяцель папсаваў усе ў сьвятыні. Уцісканьнікі Твае зявалі сярод месца збору Твайго; пастанавілі свае знакі на знакі. Ён ведамы як сякач, што ўзьнімае сякіры на гушчар дзерваў. А цяпер рэзьбы яе сякіркаю а кляўцом заразом разьбіваюць. Яны аддалі сьвятыню Тваю цяплу; аж да далоўя збудзенілі гасподу імені Твайго. Казалі ў сэрцу сваім: «Супоўна абурым іх»; папалілі ўсі месцы ўрочыстых збораў Божых у зямлі. Знакоў нашых мы ня бачылі, няма ўжо ніякага прарокі, і няма сярод нас ведаючага. Пакуль гэта будзе? Пакуль, Божа, уцісканьнік упікаць будзе? ці вораг заўсёды будзе грэбаваць імям Тваім? Чаму Ты адцягнуў руку Сваю а правіцу Сваю? З пасярод улоньня Свайго зьнішч іх. І Божа, адылі, Кароль мой здаўна, Каторы чыне спасеньне сярод зямлі! Ты падзяліў мора моцаю Сваёю; разьбіў галавы смокаў на водах; Ты зламіў галаву Левяфана й даў яго на ежу люду пустыні; Ты высек жарало а цурэй, Ты высушыў магучыя ручаі; Твой дзень і Твая таксама ноч; Ты прыгатаваў сьвятло а сонца. Ты ўстанавіў усі граніцы зямлі, лета й зіму Ты ўхармаваў. Успомні гэта, СПАДАРУ, як непрыяцель упікае, і дурны люд грэбуе імям Тваім. Ня выдай зьвяром душы галубы Свае, жыцьця ўбогіх Сваіх не забудзься назаўсёды. Зважай на змову Сваю, бо цемныя месцы зямлі напоўнены сялібамі ўсілства. Няхай уцісьнены не адыходзе засаромлены; няхай убогі а бедны выхваляюць імя Твае. Паўстань, Божа, правуйся за справу Сваю; успомні, як дурны ўпікае Табе ўвесь дзень; Не забудзься крыку ўцісканьнікаў Сваіх, вераску паўстаючых супроці Цябе, што бязустанку падыймаецца.
Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Псальма Асафова. Песьня. Мы дзякуем Табе, Божа, мы дзякуем Табе, бо блізка імя Твае, і вылічаем чудосы Твае. «У часе, каторы Я прызначу, Я буду судзіць справядліва. Растаіла зямля і ўсі жыхары яе; Я ўмацаваў стаўпы яе. Сэля. Кажу хвальком: "Не хваліцеся", і нягодным: "Не падыймайце рогу, Не падыймайце ўгару рогу свайго ані гукайце з калянаю шыяю"», Бо ня з усходу, ані із захаду, ані з пустыні павышэньне; Бо Бог судзе: аднаго паніжае, а другога павышае; Бо чара ў руццэ ў СПАДАРА, зь віном шумячым поўная мешанага, і Ён налівае зь яе; дрожджы яе, адылі, вып’юць а выссуць усі нягодныя землі. А я буду абяшчаць на векі, буду пяяць хвалы Богу Якававаму. Усі рогі нягодных Ён заб’ець, але рогі справядлівых падыйме.
Кіраўніку хору. На струнных снадзівах. Псальма Асафова. Песьня. Ведамы ў Юдэі Бог, у Ізраелю вялікае імя Ягонае. І быў у Саліме будан Ягоны, і сяліба Ягоная на Сыёне. Там зламіў Ён палаючыя стрэлы луку, шчыт а меч а вайну. Сэля. Славуты Ты, большае вялікасьці, чымся дзярлівыя горы. Аглабаны дужыя сэрцам, змарыў іх сон; усі мужы вайны не змаглі падняць рук сваіх. Ад Твайго зганеньня, Божа Якаваў, ашалапуціліся конькік і конь. Але Ты, страшны Ты! хто вытрывае перад Табою ў часе гневу Твайго? Зь нябёс Ты даў пачуць суд: зямля зьлякалася й сьцішылася, Як Бог паўстаў на суд, вывальніць усіх лагодных на зямлі (Сэля); Бо гнеў людзкі ўславе Цябе, астачу гневу Ты зьвяжаш. Рабіце абятніцы і паўніце СПАДАРУ, Богу свайму; усі, што абступаеце Яго, нясіце дары Яму страшнаму, Што слыша дух князёў, што страшны каралём земным.
Кіраўніку хору Ідуфуновага. Псальма Асафова. Голас мой да Бога, я буду гукаць; голас мой да Бога, Ён нахінае вуха к імне. У дзень уціску свайго я шукаю Спадара; ночы рука мая выцягнена й не апушчаецца; душа мая адмаўляецца ад пацехі. Успамінаю Бога і ўздыхаю; размышляю, і дух мой млее. Сэля. Ты зьдзержуеш векі аччу маіх; я так зьбедаваны, што не магу гукаць. Разважаю дні старавечныя, гады адвечныя. Успамінаю песьню сваю ночы; гукаю із сэрцам сваім, і мой дух скумае: «Нягож назаўсёды адкінуў Спадар і наперад ня будзе зычлівы? Нягож назаўсёды перастала ласка Японая? Ці скончылася слова Ягонае ў род а род? Нягож забыўся Бог быць міласэрным і ў гневе зачыніў жаласьлівасьць Сваю?» Сэля. І я прагукаў: «Вось болька мая; зьмена правіцы Навышняга». Я ўспамінаю ўчынкі ЯГ, бо ўспамінаю старавечныя чудосы Твае! Буду размышляць таксама ўсі справы Твае і размаўляць праз учынкі Твае. Божа! у сьвятасьці дарога Твая. Хто бог вялікі, як Бог? Ты Бог, Каторы чытае дзіва; Ты выявіў магутнасьць Сваю меж людаў; Ты адкупіў плячом Сваім люд Свой, сыноў Якававых а Язэпавых. Сэля. Бачылі Цябе воды, Божа, бачылі Цябе воды й лякаліся, нават глыбіні дрыжэлі. Цур’ём ліліся воды з булакоў, голас выдалі хмары, нават стрэлы Твае выляталі. Голас грому Твайго колам; асьвяцілі маланьні сьвет; трэслася а калацілася зямля. У мору дарога Твая, і сьцежка Твая ў вялікіх водах, і сьляды Твае няведамныя. Ты вёў, як статак, люд Свой рукою Масеяваю а Ааронаваю.
Псальма Асафова. Уважай, людзе мой, на навуку маю; нахініце вушы свае да слоў вуснаў маіх. Я адчыню вусны свае ў прыпавесьці, выкажу загадкі із старавечча. Што мы чулі а даведаліся, што бацькі нашы сказалі нам, Мы не схаваем ад дзяцей іхных, але паведамім аж да апошняга роду хвалы СПАДАРОВЫ, і магутнасьць Ягоную, і дзіва Ягонае, што Ён учыніў. Ён пастанавіў сьветчаньне ў Якаву і прызначыў права ў Ізраелю, каторае расказаў бацьком нашым паведамляць дзяцём іхным, Каб ведала апошняе пакаленьне, дзеці, што народзяцца, каб паўсталі і паведамілі сыном сваім, Каб мелі надзею на Бога, і не забыліся ўчынкаў Божых, і расказаньні Ягоныя дзяржалі, І каб ня былі, як айцове іхныя, бунтоўны а ўпорлівы род, што не прыгатаваў сэрца свайго, каторага дух быў няверны Богу. Сынове Яхрэмавы, узброеныя лучнікі, абярнуліся назад у дзень бітвы; Не зьдзяржалі змовы Божае і ў Праве Ягоным адмовіліся хадзіць; І забыліся ўчынкі Ягоныя і дзівы, што Ён паказаў ім. Перад відам айцоў іхных Ён учыніў дзіва ў зямлі Ягіпецкай, на полю Цоан: Раськяпіў мора, і правёў іх перазь яго, і пастанавіў воды, як стог; Вёў іх булаком удзень і ўсю ноч агняным сьвятлом; Раськяпляў скалы на пустыні й даваў шмат піць, бы з глыбіняў; Із скалы тачыў ручаі і зводзіў воды рэкамі. Яны, адылі, грашылі яшчэ больш супроці Яго, бунтуючыся супроці Навышняга на пустыні; І спакушалі Бога ў сэрцу сваім, просячы ежы, каторай жадалі; Гукалі супроці Бога, кажучы: «Можа Бог прыгатаваць стол на пустыні? Вось, выцяў Ён у скалу, і пацякла вада, і паліліся рэкі; ці можа Ён і хлеб даць? ці прыгатаваў і мяса люду Свайму?» Затым пачуў СПАДАР і загневаўся; цяпло загарэлася на Якава, і таксама гнеў Ягоны ўзьняўся на Ізраеля; Бо яны ня верылі ў Бога й не спадзяваліся на спасеньне Ягонае. Расказаў Ён, адылі, згары булаком, і дзьверы нябёс рашчыніў, І, бы дождж, даў ім манну есьці, і збожжа зь нябёс даў ім. Хлеб дужасілаў ела людзіна; еміны паслаў ім даволі. Прычыніў, каб усходні вецер веяў на нябёсы, і вывеў сілаю сваёю вецер паўднявы; Пусьціў ім мяса, бы пыл, і, бы пясок морскі, птушкі крылатыя; І кінуў іх сярод табару іхнага, усі навокал сялібаў іхных. І елі а вельма пад’елі, і жаданьне іхнае нёс ім. Але перш чымся яны досыць учынілі жаданьню свайму, пакуль ежа была яшчэ ў ратох іхных, Гнеў Божы ўзьняўся на іх, і найсытшых ізь іх Ён паразіў, і выборных людзёў Ізраеля паваліў. Напярэк усяму гэтаму яны ўсе грашылі і ня верылі ў дзіва Ягонае. Затым Ён дакончыў у марнасьці дні іхныя і гады іхныя ў ляку. Як Ён паразіў іх, яны шукалі Яго; яны каяліся й шукалі Бога рупатліва; Успаміналі, што Бог — скала іхная, і Бог Найвышшы — адкупіцель іхны; Але лісьлівілі Яму вуснамі сваімі, манілі Яму языкамі сваімі; Серца ж іхнае было некажначаснае зь Ім, яны ня былі верныя змове Ягонай. Ён, адылі, будучы спагадлівы, дараваў бяспраўе іхнае й ня зьнішчыў іх; часьцей а часьцей адварачаў гнеў Свой, і ня будзіў усяго гневу Свайго, І помнеў, што яны цела, вецер, што праходзе й не зварачаецца. Як часта яны немарасьцілі Яго на пусташы і засмучалі Яго на пустыні! Ізноў а ізноў спакушалі Бога, і абмяжалі Сьвятога Ізраелявага. Ня памятавалі рукі Ягонае, дня, калі Ён адкупіў іх ад непрыяцеля, Калі Ён чыніў знакі Свае ў Ягіпце і чудосы Свае на полю Цоану. І абярнуў у кроў рэкі іхныя і цур’і іхныя, каб ня пілі; І паслаў на іх раі мухаў, каторыя жэрлі іх, і жабы, каторыя губілі іх; Аддаў вусені плады іхныя і цяжкую працу іхную шаранчы; Пабіў градам вінішчы іхныя і сікаморы іхныя марозам; Аддаў буйны статак іхны граду і драбны статак іхны пяруном; Паслаў на іх шпаркі гнеў Свой, злосьць, абурэньне, уціск, насланьнё злых ангілаў; Зрабіў сьцежку гневу Свайму, ня крыў душы іхнае ад сьмерці і жыцьці іхныя мору аддаў; Паразіў усіх першакоў у Ягіпце, першыя сілы іхныя ў буданох Хамавых; І пагнаў, як авечкі, люд Свой, і вёў іх на пусташы, бы статак; Вёў іх бясьпечна, і яны не баяліся, але непрыяцеляў іхных пакрыла мора; І прывёў іх аж да граніцы сьвятыні Свае, да гары тае, каторую правіца Ягоная прыдбала; І выгнаў народы перад відам іхным, і прызначыў ім шнюром спадак іхны, і асяліў плямёны Ізраелявы ў буданох іхных. Яны, адылі, спакушалі й бунтаваліся супроці Найвышшага Бога, і не захавалі сьветчаньняў Ягоных; Але адступілі а ізрадзілі, як айцове іхныя, перавярнуліся, як ізрадлівы лук; І квялілі Яго да гневу ўзвышшамі сваімі, выразанымі балванамі сваімі прывялі Яго да завісьці. Пачуў Бог, і загневаўся, і вельма збрыдзіў Ізраеля; Пакінуў сялібу Сваю ў Шыле, будан, ідзе Ён жыў памеж людзёў; Выдаў у палон сілу Сваю і харашыню Сваю ў руку ўцісканьніка; І аддаў пад меч люд Свой, і загневаўся на спадак Свой. Маладзёнаў ягоных жэрла цяпло, і дзеўкі іхныя ня мелі вясельнае песьні; Сьвятары іхныя палі ад мяча, і ўдовы іхныя не галасілі. І прачхнуўся Спадар бы зо сну, як дужасіл, што гукае ад віна, І паразіў праціўнікаў Сваіх у зад, на вечны сорам аддаў іх. Пагрэбаваў буданом Язэпавым, і плямені Яхрэмавага не абраў; Але абраў плямя Юдзіна, гару Сыён, каторую Ён любе; Пастанавіў, як вышыню, сьвятыню Сваю, як зямлю, каторую ўмацаваў на векі. Абраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго з авечніку; Ад дагляданьня авец прывёў яго пасьціць Якава, люд Свой, Ізраэля, спадак Свой. І ён пасьціў іх беззаганным сэрцам, і вадзіў іх зручнасьцю рук сваіх.
Псальма Асафова. Божа! пагане ўвыйшлі ў спадак Твой; сплюгавілі сьвяты палац Твой; абярнулі Ерузалім у кучы; Трупы слугаў Тваіх аддалі на жыр птушкам нябёсным, целы дабрачэсьлівых Тваіх — зьвяром земным; Разьлілі кроў іхную, як ваду, навокал Ерузаліму, і няма пахоўніка. Мы сталі ганьбаю суседзям сваім, грэбаваньням а пасьмехам акружаючым нас. Пакуль СПАДАРУ? ці Ты будзеш гневацца назаўсёды? Ці будзе гарэць, бы цяпло, завісьць Твая? Вылі гнеў Свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на каралеўствы, што ня гукаюць імені Твайго; Бо пажэрлі Якава й сялібу ягоную спустошылі. Не ўспамінай нам бяспраўяў першых нашых; няхай спагадлівасьць Твая ўборзьдзе пярэйме нас, бо мы пагалелі. Памажы нам, Божа спасеньня нашага, дзеля славы імені Свайго; выбаў нас і даруй грахі нашы дзеля імені Свайго. Нашто б народы казалі: «Ідзе ё Бог іх?» няхай стане ведамнаю перад ачыма нашымі памеж народаў помста за разьлітую кроў слугаў Тваіх. Няхай прыйдзе перад від Твой уздых вязьняў; вяліччам пляча Свайго захавай сыноў сьмерці, І зьвярні ў сем рэдзяў суседзям нашым у вулоньне ім ганьбеньне іхнае, якім яны ганьбілі Цябе, Спадару! А мы, люд Твой і авечкі пасты Твае, будзем дзякаваць Табе на векі, ад пакаленьня ў пакаленьне будзем вылічаць хвалу Тваю.
Кіраўніку хору. На Шошанім Едуф. Псальма Асафова. Пастыру Ізраеляў! уважай; Ты, што водзіш, як статак, Язэпа, седзячы меж Херуваў, зьзяй. Перад Яхрэмам а Веняміном а Манасом пабудзі магутнасьць Сваю й прыйдзі спасьці нас. Божа, зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны! СПАДАРУ, Божа войскаў! пакуль будзе курэць гнеў Твой на малітву люду Свайго? Ты жывіў іх хлебам сьлёзным і даваў ім сьлёзы піць утрая больш. Ты пастанавіў нас на зваду суседзям нашым, і непрыяцелі нашы сьмяюцца мяжсобку. Божа войскаў! зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны; Ты перанёс віно зь Ягіпту, выгнаў народы й пасадзіў яго; Ты ачысьціў месца перад ім і зрабіў, каб глыбака ўкаранілася і напоўніла зямлю. Горы пакрыліся яго сьценям, і гольле яго, як кедры Божыя; Яно пусьціла гольле аж да мора і аж да Ракі пагоны свае. Нашто зламіў Ты агарожу яго, так што ўсі праходзячыя ўздоўж дарогі ірвуць плады яго? Лесавы дзік пустоша яго, ідзікая жывёла ў полю жывіцца ім. Божа войскаў! зьвярні ж, глянь ізь нябёс і бач, даведайся да гэтага віна, І ахарані тое, што пасадзіла правіца Твая, і пагон, што Ты ўмацаваў Сабе. Спалена яно цяплом, сьцята яно; няхай яны загінуць ад вайцяньня віду Твайго! Але няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Твае, на сыну людзкім, каторага Ты ўмацаваў Сабе. Тады мы ніколі не адступім ад Цябе; ажывіш нас, і імя Твае будзем гукаць. Зьвярні нас, СПАДАРУ, Божа войскаў! Зьнярні нас, хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны.
Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Асафова. Пейце Богу, сіле нашай; гукайце Богу Якава; Завядзі песьню, і дайце бубён, гарпу прыемную разам ізь ліраю; Трубіце ў рог на маладзіку, у поўню, у сьвята наша; Бо ўстава Ізраеля гэта, права Бога Якававага. На сьветчаньне ў Язэпу Ён пастанавіў гэта, як ступіў на зямлю Ягіпецкую. Мову, каторае ня знаў, я чуў: «Я адхінуў ад цяжару плячо ягонае, рукі ягоныя вывальніў ад каша. У ўціску ты гукаў, і Я выбавіў цябе; Я адказаў табе ў тайным месцу грому, прабаваў цябе на водах Мерывы. Сэля. Слухай, людзе Мой, і Я буду сьветчыць табе; О Ізраелю, калі б ты паслухаў Мяне! Хай ня будзе ў цябе чужога бога, і ня кланяйся богу чужаземнаму. Я — СПАДАР, Бог твой, Каторы ўзьвёў цябе ізь зямлі Ягіпецкае; шырака рашчыні рот свой, і Я напоўню яго. І ня слухаў люд Мой голасу Майго, Ізраель не хацеў Мяне; І Я пусьціў іх на ўпорлівасьць сэрцаў іхных, хай ідуць подле радаў сваіх. О каб люд Мой паслухаў Мяне, каб Ізраель хадзіў па дарогах Маіх! Яшчэ крыху, і Я ўборзьдзе непрыяцеляў іхных услышыў бы, і на ўцісканьнікаў іхных павярнуў бы руку Сваю; Ненавідзячыя СПАДАРА зьгіналіся б перад імі, і трываў бы на векі іх час; Я жывіў бы вас тукам пшонкі і мёдам із скалы насыціў бы вас».
Псальма Асафова. Бог вартуе ў збору Божым, сярод багоў судзе: «Пакуль будзеце судзіць несправядліва і шанаваць відзеньні нягодных? Сэля. Бараніце кволага а сірату, убогага а беднага апраўляйце; Ратуйце кволага а гарапяку, з рукі нягодных ратуйце яго». Яны ня ведаюць ані сьцямяць, у цемні ходзяць; усі поды зямлі захісталіся. Я быў сказаўшы: «Вы — багове, і сынове Навышняга — усі вы. Але вы памрыце, як людзі, і паваліцеся, як кажны з князёў». Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Табе спадуць усі народы.
Песьня. Псальма Асафова. Не маўчы Божа, не заставайся бязмоўны, ня будзь супакойным Божа! Бо, вось, непрыяцелі Твае заверашчэлі, і ненавідзячыя Цябе паднялі галаву; Супроці люду Твайго хітруюць ізраду, і радзіліся супроці тых, каторых Ты крыеш; Сказалі: «Пайдзіма й загубіма іх ад быцьця народам, каб наперад не ўспаміналася імя Ізраелява»; Бо яны зрадзіліся адным сэрцам, супроці Цябе зрабілі змову: Буданы Едома а Ізмайлаўцаў, Моаў а Гаґаране, Ґевал а Амон а Амалік, Пілішчане із жыхарамі Тыру; Асур таксама задзіночыўся зь імі; сталі плячуком сыном Лотавым. Сэля. Зрабі ім, як Мідзянам, як Сысэру, як Явіну ля цур’я Кішона, Каторыя загінулі ў Ендору, сталі гноям зямлі. Зрабі іх паном, як Орыву а як Зыву; але, усім князём іхным, як Зэве а Салмуну, Каторыя казалі: «Увяжымася ў сялібы Божыя». Божа Мой, зрабі іх коткімі, як жнеўнік перад ветрам. Як цяпло пале лес, і як поламя запаляе горы, Так жані іх ветрам Сваім і палохай гураґанам Сваім. Напоўні віды іхныя сорамам, каб яны шукалі імені Твайго, СПАДАРУ! Няхай будуць засаромлены а напалоханы на векі; але, няхай будуць паганьбены а загінуць. І няхай пазнаюць, што Ты, — Твае імя СПАДАР, Ты адзіны, Найвышшы над усёй зямлёю.
Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Сыноў Корыных. Псальма. Якія любовыя сялібы Твае, СПАДАРУ войскаў! Стамавалася і нават млее душа мая на панадворках СПАДАРОВЫХ; сэрца мае а цела мае пяюць да Бога жывога. Гэта ж птушка знаходзе дом, і ластаўка гняздо сабе, у каторым выводзе птушаняты свае, нават у ваброчніках Тваіх, СПАДАРУ войскаў, Каролю мой а Божа мой! Шчасьлівыя жывучыя ў доме Тваім: яны яшчэ будуць выхваляць Цябе. Сэля. Шчасьлівы чалавек, каторага сіла ў Табе, і сьцежкі Твае ў сэрцу іхным. Праходзячыя даліною плачу абарачаюць яе ў жарало; таксама дабраславенствамі яна пакрыта, як раньнім дажджом; Ходзяць ад сілы да сілы, кажны паказуецца перад Богам на Сыёне. СПАДАРУ, Божа войскаў! пачуй малітву маю, нахіні вуха, Божа Якаваў. Сэля. Шчыце наш, глянь, Божа, а прыгледзься да віду памазанца Свайго; Бо лепш дзень у панадворках Тваіх, як тысяча ў іншых. Валей буду сядзець у парозе дому Бога Свайго, чымся жыць у буданох нягоднасьці. Бо сонца а шчыт СПАДАР Бог, СПАДАР даець ласку а чэсьць, не адмаўляе дабра тым, што ходзяць пасьціва. СПАДАРУ войскаў! дабраславёны чалавек, што спадзяецца на Цябе.
Кіраўніку хору. Сыноў Корыных. Псальма. Ты прыяў зямлі Сваёй, СПАДАРУ, зьвярнуў палон Якаву, Дараваў бяспраўі люду Свайго, закрыў усі грахі яго (Сэля), Забраў назад усе абурэньне Свае, узьдзержыўся ад палаючага гневу Свайго. Зьвярні нас, Божа спасеньня нашага, і спыні гнеў Свой на нас. Ці на векі будзеш гневаціся на нас? ці гнеў Свой расьцягнеш з пакаленьня ў пакаленьне? Ці Ты ня зьвернешся й не ажывіш нас, каб люд Твой цешыўся ў Табе? Пакажы нам ласку Сваю, СПАДАРУ, і спасеньне Свае дай нам. Паслухаю, што кажа Бог СПАДАР, бо Ён будзе казаць супакой люду Свайму а дабрачэсьлівым Сваім; але хай не зварачаюцца ізноў да дурноты. Запраўды блізка спасеньне Ягонае да тых, што баяцца Яго, каб чэсьць Яго жыла ў зямлі нашай. Ласка а праўда сустрэліся, справядлівасьць а супакой пацалаваліся. Праўда ізь зямлі вырастае, і справядлівасьць ізь неба глядзіць далоў. Але, СПАДАР дасьць дабро, і зямля наша выдасьць плод свой. Справядлівасьць пойдзе перад Ім і аберне ў дарогу сігні Ягоныя.
Малітва Давідава. Нахіні, СПАДАРУ, вуха Свае, адкажы імне, бо я ўбогі а бедны. Захавай душу маю, бо я дабрачэсьлівы; Ты, Божа мой, выбаві слугу Свайго, каторы спадзяецца на Цябе. Зьмілуйся над імною, Спадару, бо я гукаю да Цябе ўвесь дзень. Пацеш душу слугі Свайго, бо да Цябе, СПАДАРУ, я падыймаю душу сваю, Бо Ты, Спадару, добры а выбачны а багаты ласкаю да ўсіх гукаючых Цябе. Пачуй, СПАДАРУ, малітву маю і ўважай на голас маленьня майго. У дзень уціску свайго я буду гукаць Цябе, бо Ты адкажаш імне. Памеж багоў нямаш падобнага да Цябе, Спадару, ані справаў таковых, як Твае. Усі народы, каторыя Ты ўчыніў, прыйдуць, і паклоняцца Табе, Спадару, і будуць сьціць імя Твае; Бо Ты вялікі й робіш чудосы; Ты Бог адзіны. Наўчы мяне дарогі Свае, СПАДАРУ, я буду хадзіць у праўдзе Тваёй; прыхіні сэрца мае баяцца імені Твайго. Буду хваліць Цябе, Спадару, Божа мой, усім сэрцам сваім і буду сьціць імя Твае на векі; Бо ласка Твая вялікая над імною, і Ты выбавіў душу маю ад ніжшага шэолю. Божа, гордыя паўсталі на мяне, і зборы страшных шукаюць душы мае, і не становяць Цябе перад сабою. Але Ты, Спадару, Бог спагадлівы а ласкучынюшчы, памалы да гневу а вельмі міласэрны а праўдзівы. Зьвярні відзеньне Свае да мяне і май міласэрдзе над імною, дай сілу слузе Свайму і выбаві сына служэбкі Свае. Зрабі імне знак на дабро, і абачаць ненавідзячыя мяне і засаромяцца, бо Ты, СПАДАРУ, памог імне й пацешыў мяне.
Сыноў Корыных. Псальма. Песьня. Под Ягоны ў горах сьвятых. Любе СПАДАР брамы Сыёнскія болей за ўсі сялібы Якававы. Пачэсныя рэчы гукаюць празь цябе, места Божае. Сэля. Прыпомню Рагаў а Бабілён знаючым мяне. Вось, Піліста а Тыр із Эфіопаю скажуць: «Гэты там нарадзіўся». Але праз Сыён скажуць: «Тый а тый нарадзіўся ў іх», і сам Навышні мацніць яго! СПАДАР паліча пры сьпісаньню людаў: «Гэты там нарадаіўся». Сэля. І пяюны, як і скакуны, скажуць: «Усі жаролы мае ў Табе».
Песьня. Псальма сыноў Корыных. Кіраўніку хору. На Махалаф леанот. Навука Гэмана Езрагіта. СПАДАРУ, Божа спасеньня майго! удзень я галашу, ночы я перад Табою. Няхай прыйдзе да Цябе малітва мая, нахіні вуха Свае да галашэньня майго; Бо насыцілася немарасьцьмі душа мая, і жыцьцё мае бліжыцца да шэолю. Мяне мелі за аднаго із зыходзячых да долу; я стаўся, як людзіна бязь сілы. Памеж мертвых я апрычаны, як забітыя, лежачыя ў гробе, праз каторых Ты ўжо не ўспамінаеш, і каторыя ад рукі Твае адцятыя. Ты палажыў мяне да найніжшага долу, у цемнь, у глыбіню. На мяне ўзложаны гнеў Твой, і ўсімі запынамі Сваімі Ты паменшыў мяне. Сэля. Ты здаліў знаёмых маіх ад мяне, зрабіў мяне агідным ім, замкнёным, і я не магу выйсьці. Вока мае высілілася зь немарасьці; гукаю да Цябе, СПАДАРУ, увесь дзень, выцягаю да Цябе далоні свае. Ціж над мертвымі Ты ўчыніш чуда? Ціж сьцені ўстануць славіць Цябе? Ціж будзе азнаймлена ў гробе ласка Твая і вернасьць Твая ў месцу зьнішчэньня? Ціж пазнаюць чуда Твае ў цямноце і справядлівасьць Тваю ў зямлі забыцьця? Але я да Цябе, СПАДАРУ, гукаю, і нараніцы пярэйме Цябе малітва мая. Нашто, СПАДАРУ, адкідаеш душу маю і хаваеш від Свой ад мяне? Убогі я й таю з маладосьці; нясу жахі Твае, сумляюся. Перазь мяне прайшлі гневы твае; жахі Твае нішчаць мяне; Абступаюць мяне, як вада, увесь дзень, разам яны акружаюць мяне. Ты аддаліў ад мяне любячага а прыяцеля; знаёмыя мае — цямнота.
Навука Ефана Езрагіта. Ласкі СПАДАРОВЫ буду апяваць на векі, ад пакаленьня да пакаленьня буду агалашаць вернасьць СПАДАРОВУ вуснамі сваімі; Бо я сказаў: «Навекі будзе збудавана ласка Твая, нябёсы — Ты ўстановіш вернасьць Сваю ў іх»; «Я ўчыніў змову з абраным Сваім, прысягнуў Давіду, слузе свайму: Навекі ўстанаўлю насеньне твае і збудую з роду да роду пасад твой». Сэля. І выхваляць нябёсы чуда Твае, СПАДАРУ; таксама вернасьць Тваю ў грамадзе сьвятых; Бо хто на небе можа раўнавацца да Цябе, СПАДАРУ? хто памеж сыноў дужасілаў можа быць падобны да СПАДАРА? Бог вельма страшны ў тайнай радзе сьвятых і грозны над усімі, што абступаюць Яго. СПАДАРУ, Божа войскаў! хто падобны да Цябе, магучы ЯГ? І вернасьць Твая новокал Цябе. Ты радзіш шал мора; як хвалі яго ўзьнімаюцца, Ты сьцішаеш іх. Ты паламіў Рагава, як забітага; магутным плячом Сваім Ты расьцярушыў непрыяцеляў Сваіх. Нябёсы Твае, зямля таксама Твая; сьвет а паўніня яго, Ты заклаў іх; Поўнач і паўдня Ты стварыў; Табор а Гэрмон пяюць праз імя Твае. У Цябе дужое плячо, дужая рука Твая, высокая правіца Твая. Справядлівасьць а суд подам пасаду Твайго; ласка а праўда пярэймуць відзеньне Твае. Дабраславёны люд, каторы знае гук; СПАДАРУ! у сьвятліні віду Твайго яны ходзяць; Зь імені Твайго будуць цешыцца ўвесь дзень і справядлівасьцяй Тваёй вывышацца; Бо харашыня сілы іхнае Ты, і зычлівасьцяй Тваёй узьнімаецца рог наш; Бо да СПАДАРА належа шчыт наш, і сьвяты Ізраеля — Кароль наш. Тады Ты гукаў у відзені да дабрачэсьлівага Свайго і сказаў: «Я даў памогу дужасілу, Я ўзьняў абранага зь люду. Я знашоў Давіда, слугу Свайго; сьвятым алеям Сваім Я памазаў яго, З каторым рука Мая будзе ўмацавана, і плячо Мае будзе мацніць яго. Непрыяцель ня будзе абдзіраць яго, ані сын нягоднасьці ўціскаць яго. І Я скрышу перад відам ягоным уцісканьнікаў яго і ненавідзячых яго паражу. І вернасьць Мая, і ласка Мая зь ім, імям Маім узьнімаецца рог ягоны. Палажу руку ягоную таксама на мора і на рэкі правіцу ягоную. Ён будзе гукаць да Мяне: "Ты айцец мой, Бог мой а скала спасеньня майго". Таксама Я ўчыню яго першаком, вышшым за каралёў зямлі. Заўсёды буду заховаваць ласку Сваю да яго, змова Мая будзе верная яму. І пастанаўлю на векі насеньне ягонае і пасад ягоны, як дні неба. Калі сынове ягоныя пакінуць права Мае і ў судох Маіх ня будуць хадзіць; Калі яны збудзеняць уставы Мае й расказаньняў Маіх ня будуць дзяржаць, Тады даведаюся з розкаю да выступу іхнага і з вытнямі да бяспраўя іхнага; Але ласкі Свае да яго ня ўзрушу ані буду хвальшаваць узглядам вернасьці Свае; Ня збудзеню змовы Свае і таго, што вышла з вуснаў Маіх, не зьмяню. Аднойчы Я прысягнуў у сьвятасьці Сваёй, што Давіду не зманю. Насеньне ягонае на векі будзе, і пасад ягоны, як сонца, перад Імною; Як месяц, ён устаноўлены на векі, і верны сьветка на небе». Сэля. Але Ты пакінуў а брыдзіўся, быў гнеўны на памазанца Свайго; Адкінуў змову із слугою Сваім, збудзеніў карону ягоную, кідаючы яе на зямлю; Паламіў усі агарожы ягоныя, разьвярнуў гарады ягоныя. Глабаюць яго ўсі праходзячыя дарогаю, ён стаўся на зьдзек у суседзяў сваіх. Ты ўзвышыў правіцу ўцісканьнікаў ягоных, пацешыў усіх непрыяцеляў ягоных; Ты таксама абярнуў лязо мяча ягонага й не дзяржаў яго ў бітве; Ты суняў бліск ягоны й пасад ягоны на зямлю ськінуў; Скараціў дні маладосьці ягонае, пахрыў яго няславаю. Сэля. Пакуль, СПАДАРУ, ці будзеш хавацца назаўсёды, будзе гарэць, бы цяпло, гнеў твой? Успомні, што я, які век, нашто ўчыніў дарма ўсіх сыноў людзкіх? Якая людзіна жывець і не абача сьмерці, выбаве душу сваю ад рукі шэолю? Сэля. Ідзе ласкі Твае першыя, Спадару, каторымі Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Сваёй? Успомні, Спадару, зьдзек із слугаў Сваіх, каторы я нашу ў грудзёх сваіх ад усіх дужых людаў, Каторым зьдзекаваліся непрыяцелі Твае, СПАДАРУ, каторым яны зьдзекаваліся ізь сьлядоў памазанца Твайго. Дабраславёны СПАДАР на векі. Амін а амін.
Малітва Масея, чалавека Божага. Спадару, Ты быў сялібаю нашаю з пакаленьня ў пакаленьне. Уперад, чымся горы нарадзіліся, і ўхармаваў зямлю а сьвет, і ад веку да веку Ты — Бог. Ты зварачаеш людзіну аж да зьмяжджуленьня і кажаш: «Зьвярніцеся, сынове людзкія!» Бо тысяча год у ваччу Тваім, як дзень учорашні, як ён мінуў, і як старожа ночная. Ты зносіш іх цур’ём; яны, як сон; нараніцы яны, як трава, што мяняецца; Нараніцы яна квіціць а мяняецца, а ўвечары падцінаецца а ссыхае. Бо мы зьнішчэлі ад гневу Твайго, але, палкім гневам Тваім мы спалоханы. Ты палажыў бяспраўі нашы перад Сабою, патайныя нашы на сьвятліню віду Свайго. Бо ўсі дні нашы мінулі ў вабурэньню Тваім, мы каратаем гады свае, як уздых. Дзён год нашых — у іх семдзясят год, а калі вялікая крапчыня — асьмідзясят; іх гордасьць, адылі — гарапашнасьць а немарасьць, бо яны ўборзьдзе бываюць адцяты, і мы адлятаем. Хто ведае сілу гневу Твайго і подле страху Твайго абурэньне Твае? Лічыць дні нашы так наўчы нас, каб прыдбаць сэрца мудрае. Абярніся, СПАДАРУ! Пакуль? пажалей слугаў Сваіх. Насыць нас нараніцы ласкаю Сваёю, каб мы пяялі а весяліліся ўсі дні нашы. Разьвесялі нас подле дзён, у каторых немарасьціў нас, год, у каторых мы бачылі ліха. Няхай зьявіцца слугам Тваім справа Твая і пазор Твой сыном іхным; Няхай прыемнасьць Спадара, Бога нашага, будзе ў нас, і справу рук нашых пацьвярдзі нам, і справу рук нашых пацьвярдзі.
Жывучы ў патайным схове Навышняга ў сьценю Ўсемагучага супачывае. Скажу СПАДАРУ: «Прытулішча а горад мой, Бог мой, — спадзяюся на Яго!» Бо Ён вывальне цябе ад сеці паляўнічага, ад няшчаснага мору; Пер’ям Сваім ахінець цябе, і пад крыламі Ягонымі схаваешся, шчыт а панцыр вернасьць Ягоная. Не зьлякаешся жахаў ночы, стралы, што ляціць удзень, Мору, што ў цемні ходзе, зьнішчэньня, што пустоша паўднём. Паваліцца ля боку твайго тысяча і дзесяць тысячаў па правай руццэ тваёй; але да цябе не дабліжыцца. Ты адно ачыма сваімі паглядзіш і заплату нягоднікаў пабачыш; Бо Ты, СПАДАРУ, прытулішча мае, — бо Навышняга ты ўстанавіў за схоў свой. Ня прыгодзіцца табе ліха, і ніякі выцень не дабліжыцца да будану твайго; Бо Ён ангілам сваім раскажа празь цябе сьцерагчы цябе на ўсіх дарогах тваіх. На далонях панясуць цябе, каб ты ня выцяўся аб камень нагою сваёю. На лява а гада наступіш; патопчаш левянё а смока. «За тое, што ён жадаў Мяне, выбаўлю яго; памяшчу яго на вышыні, бо ён пазнаў імя Мае. Як загукае да Мяне, Я адкажу яму; Я буду зь ім у ватузе; выратую яго і ўшчу яго; Даўгімі днямі насычу яго, і пакажу яму спасеньне Свае».
Псальма. Песьня на дзень сыботні. Добра дзякаваць СПАДАРУ, пяяць хвалы імені Твайму, Навышні, Павядаць нараніцы ласку Тваю, а вернасьць Тваю ночы, На дзесяціструнным а на ліры, на гіґіёне гарпаю; Затым што Ты разьвесяліў мяне, СПАДАРУ, учынкамі Сваімі, праз справы рук Тваіх пяю. Як узьвялічыліся справы Твае, СПАДАРУ! вельма глыбокія думкі Твае! Недасьціпны ня знае, дурны ня ўцяме гэтага. Як красуюць нягоднікі, бы трава, і квітуць усі ліхадзеі, каб быць зьнішчанымі на векі. А Ты, СПАДАРУ, узвышаны на векі! Бо, вось, непрыяцелі Твае, СПАДАРУ, бо, вось, непрыяцелі Твае загінуць, усі ліхадзеі рассыпяцца. Ты падыймеш, як адзінарога, рог мой, я быў памазаны сьвежым алеям; І паглядзіць вока мае на цікуючых на мяне, праз паўстаючых на мяне ліхадзеяў пачуе вуха мае. Справядлівы, як пальма, квіціць, як кедру на Лібане, яго выжане. Пасаджаныя ў доме СПАДАРОВЫМ, заквітуць на панадворках Бога нашага; І ў сівізьне радзіць будуць, сакаўныя а зялёныя будуць, Каб абяшчаць, што СПАДАР справядлівы, скала мая і нямаш несправядлівасьці ў Ім.
СПАДАР гаспадарствуе; вяліччам Ён апрануўшыся; СПАДАР апрануўся, сілаю паперазаўся; нават умацаваў сьвет, каб не пахіснуўся. Пасад Твой устаноўлены здаўна; Ты — спрадвечны. Падняліся цур’і, СПАДАРУ, цур’і паднялі гук свой, цур’і паднялі хвалі свае. За шум шмат водаў, за моцныя запыны морскія дужшы на вышыні СПАДАР. Сьветчаньні Твае вельма верныя. Дому Твайму належа сьвятасьць, СПАДАРУ, на даўгія дні.
Божа помсты, СПАДАРУ, Божа помсты, зьявіся! Узьніміся, судзьдзя зямлі, аддай заплату гордым. СПАДАРУ, пакуль нягодным, пакуль нягодным вяльмувацца? Верашчэць, гукаць пыхата? усім, бяспраўе дзеючым, вяльмувацца? Люд Твой, СПАДАРУ, яны мяжджуляць і спадак Твой уціскаюць; Удаве а чужаземцу робяць сьмерць, і сіроты забіваюць, І кажуць: «ЯГ не абача, і не зразумее Бог Якаваў». Зразумейце, недасьціпныя памеж люду, і дурныя, калі вы паразумнееце? Ці Тый, што ўсадзіў вуха, не пачуе? Тый, што ўхармаваў вока, не абача? Ці Тый, што зырыў паган, ня будзе ўпікаць, Тый, што вуча чалавека веданьня? СПАДАР ведае думкі чалавека, што яны пустыя. Дабраславёны муж, каторага казьнера ЯГ і права Свайго навучае яго, Каб супакоіць яго ў дні нягоды, пакуль выкапаюць дол нягоднаму. Бо СПАДАР не адкіне люду Свайго і спадку Свайго не пакіне; Але суд зьвернецца да справядлівасьці, і ўсі пасьцівага сэрца будуць за ім. Хто пастаіць за мяне на ліхадзеяў? хто стане за мяне на дзеючых бяспраўе? Калі б не СПАДАР быў імне памачніком, душа мая траха перабывала б у маўчаньню. Як я казаў: «Мая нага коўзаецца», ласка Твая, СПАДАРУ, падперла мяне. У множасьці журлівых думак у імне пацехі Твае даюць прыемнасьць душы маёй. Ці прыязьньства з Табою мае мець седава бяспраўя, каторае крыўды тарнуе да права? Яны зьбіраюцца на душу справядлівага й вінуюць кроў нявінную. І быў СПАДАР імне горадам, і Бог мой скалаю прытулішча майго; І Ён паверне на іх бяспраўе іхнае, і ў нягоднасьці іхнай адатнець іх, адатнець іх СПАДАР, Бог наш.
Прыйдзіце, пейма СПАДАРУ, весела гукайма Скале спасеньня нашага. Перайміма від Ягоны з падзякаю, псальмамі вельма гукайма Яму; Бо Бог — СПАДАР вялікі й вялікі Кароль над усімі багамі, У каторага ў руццэ глыбіні зямлі, вышыні гор Ягоныя таксама, У каторага мора, і Ён учыніў яго, і сушу рукі Ягоныя ўхармавалі. Прыйдзіце, пакланімася а прыклякніма, уклякніма перад СПАДАРОМ, Каторы ўчыніў нас! Бо Ён Бог наш, а мы людзі ягонае пасты і авечкі рукі Ягонае. Сядні, калі голас Ягоны пачуеце, Не каляньце сэрца свайго, як у Мерывы, у часе пробы на пустыні, «Як спакушалі Мяне бацькі вашыя, прабавалі Мяне, дарма што бачылі справу маю. Сорак год Я брыдзіўся родам і сказаў: "Люд, што блудзе сэрцам, ды яны не пазналі дарогаў Маіх"; Затым Я прысягаў у вабурэньню Сваім, што яны ня ўвыйдуць у супакой Мой».
Пейце СПАДАРУ новую песьню; пей СПАДАРУ, уся зямля. Пейце СПАДАРУ, дабраслаўце імя Ягонае, агалашайце дзень пры дню спасеньне Ягонае, Павядайце меж паган чэсьць Ягоную меж усіх людаў чудосы Ягоныя; Бо вялікі СПАДАР і вельма славуты, страшны Ён над усімі багамі. Бо ўсі багі людаў — балваны, але СПАДАР нябёсы ўчыніў. Слава а вялічча перад відам Ягоным, сіла а харашыня ў сьвятыні Ягонай. Прызнайце СПАДАРУ, радзімы людаў, прызнайце СПАДАРУ чэсьць а моц! Прызнайце СПАДАРУ чэсьць імені Ягонага; прынясіце дар ды йдзіце да панадворкаў Ягоных; Сьціце СПАДАРА ў харашыні сьвятасьці, дрыжы перад Ім, уся зямля! Кажыце меж паганаў: «СПАДАР гаспадарствуе; нават сьвет Ён умацаваў, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць люды ў справядлівасьці». Цешчася, нябёсы, і весяліся, зямля, раві, мора а паўніня яго. Хай цешыцца поле а ўсе, што на ім; тады запяюць усі дзервы лесавыя Перад СПАДАРОМ, бо Ён прыходзе, бо Ён прыходзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сьвет справядліва і люды ў вернасьці Сваёй.
СПАДАР гаспадарствуе; хай зямля цешыцца; хай вяселяцца шмат абтокаў. Булак а туман навокал Яго; справядлівасьць а суд подам пасаду Ягонага. Цяпло йдзець перад Ім і пале навокал варагоў Ягоных. Асьвячае маланьня Ягоная сьвет; бачыла а дрыжэла зямля. Горы, як воск, таялі перад відам СПАДАРА, перад відам Спадара ўсяе зямлі. Агалашайце, нябёсы, справядлівасьць Ягоную, і ўсі люды пабачаць чэсьць Ягоную. Хай засаромяцца ўсі, што служаць выразаным, што хваляцца балванамі. Кланяйцеся яму ўсі багі. Пачуў і разьвесяліўся Сыён, і цешыліся дачкі Юдзіны із судоў Тваіх, СПАДАРУ; Бо Ты, СПАДАРУ, высокі над усёю зямлёю, надта ўзьняўся над усімі багамі. Любячыя СПАДАРА! ненавідзьце ліха. Ён крые душы дабрачэсьлівых Сваіх; з рукі нягодных вывальняе іх. Сьвятліня насяецца справядліваму й пасьцівым сэрцам — весялосьць. Цешчася ў СПАДАРУ, справядлівыя, і дзякуйце за сьведам’е сьвятасьці Ягонае.
Псальма. Пейце СПАДАРУ новую песьню, бо чудосы ўчыніў Ён. Памагла Яму правіца Ягоная й сьвятое плячо Ягонае. Ведамым зрабіў СПАДАР спасеньне Свае, перад ачыма народаў Ён аб’явіў справядлівасьць Сваю. Успомнеў Ён ласку Сваю а вернасьць Сваю да дому Ізраелявага. Абачылі ўсі канцы зямлі спасеньне Бога нашага. Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля, завядзіце, пейце а грайце. Грайце СПАДАРУ на гарпе, на гарпе і голасам песьні; На трубах і з гукам рогу весела гукайце перад Каралём СПАДАРОМ. Няхай мора гудзіць і паўніня яго, сьвет і жывучыя ў ім; Няхай цур’і б’юць уладкі; хай горы разам вяселяцца Перад відам СПАДАРОВЫМ, бо Ён прыходзе судзіць зямлю; будзе судзіць сьвет у справядлівасьці і люды ў пасьцівасьці.
СПАДАР гаспадарствуе: няхай люды дрыжаць; сядзіць меж херуваў: затрэслася зямля. СПАДАР на Сыёне вялікі, і высокі Ён над усімі людамі. Няхай хваляць Твае вялікае а страшнае імя: сьвяты Ён. І сіла каралеўская любе суд; Ты ўстанавіў справядлівасьць, суд а справядлівасьць у Якаву Ты ўчыніў. Узьвялічайце СПАДАРА, Бога нашага, і кланяйцеся ля казулькі ног Ягоных: сьвяты Ён! Масей а Аарон памеж сьвятароў Ягоных і Самуйла памеж гукаючых імя Ягонае; яны гукалі СПАДАРА, і Ён адказаў ім. У стаўпе болачным гукаў ім; яны дзяржалі сьветчаньні Ягоныя, і ўставу Ён ім даў. СПАДАРУ, Божа наш! Ты адказаў ім; Бог даруючы Ты быў ім, але імсьціўся за ўчынкі іхныя. Узьвялічайце СПАДАРА, Бога нашага, і кланяйцеся да сьвятое гары Ягонае; бо СПАДАР, Бог наш — сьвяты.
Псальма пахвальная. Весела гукайце СПАДАРУ, уся зямля. Служыце СПАДАРУ з радасьцяй; прыйдзіце перад від Ягоны зь пяцьцём; Ведайце, што СПАДАР ё Бог, Ён учыніў нас, і мы Ягоныя, Ягоны люд і авечкі пасты Ягонае. Уходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою, будзьце ўдзячныя Яму, дабраслаўце імя Ягонае; Бо СПАДАР добры: на векі ласка Ягоная, і ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Ягоная.
Псальма Давідава. Міласэрдзе а суд апяваці буду; Табе, СПАДАРУ, пяяці буду. Буду разумна дзеяць на дарозе нявіннасьці: «Калі да мяне завітаеш?» буду хадзіць у нявіннасьці сэрца свайго сярод дому свайго. Не пастанаўлю рэчы веляла перад ачыма сваімі; ненавіджу ўчынкаў тых, што збачылі, ня прыліпне да мяне; Крутадушнае сэрца хай адвернецца ад мяне; благога ня знаю. Хто патай абмаўляе прыяцеля свайго, таго адатну; хто горды вокам і пыхаты сэрцам, таго ня сьцерплю. Вочы мае на верных зямлі, каб яны жылі з імною: хто ходзе па нявіннай дарозе, тый будзе служыць імне. Ня будзе жыці ў доме маім ізрадлівы; хто маніць, не аселіцца перад ачыма маімі. Раніцамі адатну ўсіх нягодных зямлі, каб выгубіць ізь места СПАДАРОВАГА ўсіх ліхадзеяў.
Малітва ўбогага, калі ён высілены і перад відам СПАДАРОВЫМ вылівае жальбу сваю. СПАДАРУ, пачуй малітву маю, і галашэньне мае няхай да Цябе прыйдзе. Не хавай віду Свайго ад мяне таго дня, калі я ў бядзе; нахіні вуха Свае да мяне; у дзень, калі я гукаю, борзда адкажы імне; Бо шчэзьлі ў дыме дні мае, і косьці мае спалены, як на вогнішчу. Пабіта, як трава, і ссохла сэрца мае, так што я забыўся есьці хлеб свой. З прычыны ёкату майго прыліпла косьць мая да цела майго. Стаў я падобны да пэлікана пустыні і стаўся, як сава на разьвярненьнях. Я чукавы і я, як птушка адзінотная на страсе. Увесь дзень злосьнікі мае вернуць на мяне, злыя на мяне клінуць мяне. Гэта ж я еў попел, як хлеб, і напітак свой з плачам мяшаў, З прычыны абурэньня Твайго а гневу Твайго; бо Ты падняў мяне й кінуў мяне. Дні мае, як сьцень, што чэзьне; і я, як трава, сохну. Але Ты, СПАДАРУ, жывеш на векі, і памятка Твая ад пакаленьня да пакаленьня. Ты паўстанеш, паспагадаеш Сыёну; бо пара зьмілавацца над ім; бо прышоў рок; Бо зычаць слугі Твае камянёў яго, і яны зычлівыя да пылу яго. І будуць баяцца народы імені СПАДАРОВАГА, і ўсі каралі зямлі — славы Твае; Бо СПАДАР збудуе Сыён, зьявіцца ў славе Сваёй. Прыхінецца да малітвы галечы й не пагрэбуе маленьням іхным. Запішуць гэта прыйдучаму пакаленьню, і люд новаствораны будзе хваліць ЯГА, Бо Ён глянуў далоў з вышыні сьвятыні Свае, СПАДАР ізь нябёс на зямлю глядзеў, Каб пачуць ёкат вязьня, аслабаніць прызначаных на сьмерць, Каб абяшчалі імя СПАДАРОВА на Сыёне й хвалу Ягоную ў Ерузаліме, Як зьбяруцца ўсі люды й каралеўствы служыць СПАДАРУ. Высіліў на дарозе сілу маю, скараціў дні мае. Я сказаў: «Божа мой! не вазьмі мяне ў палавіцы дзён маіх. Гады Твае з пакаленьня да пакаленьня. Здаўна Ты залажыў землі, і работа рук Тваіх нябёсы. Яны загінуць, але Ты будзеш трываць; усі яны, як адзецьце, згніюць, як уборы, Ты адменіш іх, і адменяцца; Але Ты тый самы, і гады Твае ня скончацца. Сынове слугаў Тваіх будуць перабываць, і насеньне іхнае перад Табою ўмацуецца».
Давідава. Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА, і ўвесь нутр мой — сьвятое імя Ягонае; Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА і не забудзься ўсіх дабрадзействаў Ягоных; Каторы даруе ўсі бяспраўі твае, Каторы леча ўсі хваробы твае, Каторы адкупляе жыцьцё твае ад зьнішчэньня, Каторы карануе цябе ласкаю а спагадлівасьцяй, Каторы сыце дабром век твой і, як арліную, аднаўляе маладосьць тваю. Дзее справядлівасьць СПАДАР і суды ўсім уцісьненым. Ён паведаміў Масею дарогі Свае, сыном Ізраеля — учынкі Свае. СПАДАР спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу а вельмі міласэрны; Ня будзе заўсёды гневацца ані сердаваць вечна. Ня подле грахоў нашых зрабіў нам ані подле бяспраўяў вашых адплаціў нам; Бо як высака неба над зямлёю, так дужая ласка Ягоная да тых, што баяцца Яго. Як далёкі ўсход ад захаду, так здаліў ад нас выступы нашы. Як айцец спагадае дзяцём, спагадае СПАДАР тым, што баяцца Яго; Бо Ён ведае ўхармаваньне нашае, помне, што пыл мы. Людзіна — як трава, дні ейныя; як кветка палявая, так яна квіціць; Бо павее вецер на яе, і яе няма, і месца ейнага не пазнаюць. Але міласэрдзе СПАДАРОВА ад веку да веку да тых, што баяцца Яго, і справядлівасьць Ягоная да сыноў сыноў, Да такіх, што дзяржаць змову Ягоную, і да тых, што памятуюць прызначаньні Ягоныя, каб паўніць іх. СПАДАР на нябёсах прыгатаваў пасад Свой, і гаспадарства Ягонае ўсе радзе. Дабраслаўце СПАДАРА, ангілы Ягоныя, дужыя сілаю, поўнячыя слова Ягонае, каб слухаць гуку слова Ягонага! Дабраслаўце СПАДАРА, усі войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што поўніце волю Ягоную! Дабраслаўце СПАДАРА, усі творы Ягоныя, на ўсіх месцах дзяржавы Ягонае! Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА!
Дабраслаў, душа мая, СПАДАРА! СПАДАРУ, Божа мой! Ты вельма ўзьвялічыўся, сьцёй а вяліччам Ты апрануўся; Каторы акрываешся сьвятлінёю, як адзецьцям; расьцягаеш нябёсы, як заслону; Каторы кладзеш у воды бёрны пакою Свайго; Каторы робіш булакі цялежкамі Сваімі; Каторы ходзіш на крылах ветру; Каторы робіш духі ангіламі Сваімі, палаючае цяпло — службітамі Сваімі. Заклаў зямлю на подах яе, каб не пахіснулася на векі; Як адзецьцям, глыбінёю Ты накрыў яе; воды стаялі на горах; Ад ганеньня Твайго яны ўцяклі, ад гуку грому Твайго яны пабарзьдзілі. Падняліся горы, апалі даліны на месца, што Ты заклаў ім. Граніцу правёў, каб не пераступілі яны, каб не зьвярнуліся яны пакрыць зямлю. Ты крыніцы абарачаеш у цур’і, меж гор яны цякуць; Пояць усі палявыя зьвяры; дзікія аслы праганяюць смагу сваю. Ля іх маюць свае сялібы птушкі нябёсныя, памеж гольля, пушчаюць голас. Ён пое горы з пакояў Сваіх; з пладоў справаў Тваіх зямля сыціцца. Ён расьціць траву статку і зяленіва на службу чалавеку, каб дастаць емя зь зямлі. І віно вяселе сэрца людзіне, алей робе від бліскучым, і хлеб моцне сэрца людзіны. Сыцяцца дзервы СПАДАРОВЫ, кедры лібанскія, што Ён пасадзіў, Ідзе птушкі гнезьдзяцца, бусел, кіпрысы дом яго, Высокія горы дзікім козам, скалы — схоў трусом. Ён прызначыў месяц на поры, сонца знае заход свой. Ты робіш цямноту, і ноч настаець, у ёй усі зьвяры лесавыя кратаюцца, Левяняты равуць здабытку й шукаюць у Бога жыру свайго. Сонца ўзыходзе, яны зьбіраюцца й кладуцца ў норы свае. Чалавек выходзе на работу сваю й да працы свае аж да вечара. Якія вялікія справы Твае, СПАДАРУ! Усі Ты ўчыніў мудрасьцяй; зямля поўная меньня Твайго. Вось, мора вялікае а шырокае, а ў ім няшчысьлёныя паўзуны, жывёла вялікая й малая; Там плаваюць караблі; Левяфана гэнага ўхармаваў, гуляць у ім. Гэтыя ўсі чакаюць Цябе, каб Ты даў ім жыр упару. Даеш ім, яны зьбіраюць; адчыняеш руку Сваю, яны сыцяцца дабром. Ты хаваеш від Свой, яны пужаюцца; Ты адбіраеш дых іхны, здыхаюць і ў пыл свой зварачаюцца; Пасылаеш Дух Свой, яны ствараюцца, і Ты аднаўляеш від зямлі, Хай будзе слава СПАДАРОВА на векі; хай цешыцца СПАДАР з учынкаў Сваіх. Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; даткнецца гор, і кураць. Буду пяяць СПАДАРУ, пакуль жыву; буду пяяць Богу свайму, пакуль быцьцё мае. Няхай думка мая будзе прыемная Яму; я буду весяліцца ў СПАДАРУ. Няхай зьгінуць грэшнікі ізь зямлі, і няхай нягодных ня будзе болей. Дабраслаў, душа мая. СПАДАРА! Галілуя!
Дзякуйце СПАДАРУ, гукайце імя Ягонае, абяшчайце меж людаў учынкі Ягоныя; Пейце Яму, пейце псальмы Яму, размаўляйце праз усі чудосы Ягоныя! Хваліцеся сьвятым імям Ягоным, хай вяселіцца сэрца шукаючых СПАДАРА! Скумайце СПАДАРА а сілу Ягоную, шукайце віду Ягонага кажначасна! Успамінайце дзіва, што Ён учыніў, знакі Ягоныя й суды вуснаў Ягоных, Насеньне Абрагамова, слугі Яго, сынове Якава, абраныя Яго! Ён СПАДАР, Бог наш, па ўсёй зямлі суды Ягоныя. Памятуе на векі змову сваю, слова, расказанае тысячам пакаленьняў, Каторую Ён учыніў з Абрагамом, і прысягу Сваю Ісаку, І ўстанавіў Якаву правам, Ізраелю змоваю вечнаю, Кажучы: «Табе дам тую зямлю Канаанскую, павароз спадку вашага». Тады яны былі нячысьленыя, як штось малое, і чужаземцы ў ёй, І пераходзілі яны ад народу да народу, ад каралеўства да іншага люду, Ён не дазволіў чалавеку крыўдзіць іх і ганіў каралёў за іх: «Не чапайце памазанцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце ліха». Адлі Ён прыгукаў галадоў на тую зямлю, зламіў усю падпору хлебам. Перад імі паслаў чалавека, Язэпа, праданага за нявольніка. Каторага ногі сьціснулі путам, зялезамі ацяжарылі душу ягоную, Аж пакуль ня прышло слова Ягонае; Слова СПАДАРОВА пералітавала яго. Паслаў кароль — і аслабаніў яго, валадар людаў — і вывальніў яго; Прызначыў яго за спадара дому свайго і за дзяржаўцу ўсяго меньня свайго, Радзіць князёў подле волі свае і старцоў ягоных вучыць мудрасьці. І прышоў Ізраель да Ягіпту, і Якаў асяліўся ў зямлі Хама. І Ён размножыў люд Свой вельма, і зрабіў іх дужшымі за ўцісканьнікаў іхных. Павярнуў сэрца іхнае ненавідзіць люд Ягоны, змаўляцца патай на слугаў Ягоных. Паслаў Масея, слугу Свайго, і Аарона, каторага Ён абраў. Яны паказалі ўчынкі знакоў Ягоных памеж іх і чудосы ў зямлі Хамавай. Паслаў цемнь і зацямніў, і яны не збунтаваліся супроці слова Ягонага; Абярнуў воды іхныя ў кроў і замарыў рыбу іхную; Зямля іхная выраіла множасьць жабаў, нават у пакоях іхных каралёў; Казаў, і прышло туды колькі гатункаў мухаў, і вошы па ўсіх граніцах іхных; Абярнуў дажджы іхныя ў град, і цяпло — ў полымя ў зямлі іхнай; Пабіў віны іхныя, таксама й фіґі іхныя, і паламіў дзервы ў граніцах іхных; Казаў, і прышла шаранча а вусень, ды гэта безьліч; І паелі ўсе зяленіва ў краю іхным, і пажэрлі плады на зямлі іхнай; І забіў таксама ўсіх першакоў у зямлі іхнай, пачаткі ўсяе сілы іхнае; І вывеў іх із срэбрам а золатам, і ня было ні воднага няўздоляючага сярод плямёнаў іхных. Весяліўся Ягіпет із выхаду іх, бо страх іх напаў на іх. Прасьцягнуў булак на пакрыцьце й цяпло, сьвяціць ночы. Прасілі, і Ён паслаў ім перапёлкі, і хлебам нябёсным насыціў іх. Адчыніў скалу, і пырснула вада, ракою пацякла па сухіх месцах. Бо Ён помнеў слова сьвятое Свае, Абрагама, слугу Свайго, І вывеў люд свой з радасьцяй, зь весялосьцяй абраных Сваіх. І даў ім землі народаў, і праца люду спала ім, Каб яны заховавалі ўставы Ягоныя і дзяржалі правы Ягоныя. Галілуя!
Галілуя! Дзякуйце СПАДАРУ бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае. Хто можа выказаць сілы СПАДАРОВЫ, даць пачуць усю хвалу Ягоную? Шчасьлівыя тыя, што дзяржаць суд і чыняць справядліва ў кажным часе. Памятуй мяне, СПАДАРУ, із зычлівасьці да люду Свайго; даведайся да мяне спасеньням Сваім. Каб пабачыць дабро абраных Тваіх, цешыцца зь весялосьці народу Твайго, хваліцца спадкам Тваім. Мы ізграшылі з бацькамі сваімі, дазвалялі сабе бяспраўе, нягодна рабілі. Айцове нашы ў Ягіпце ня ўцямілі чудосаў Тваіх, ня памятавалі множасьці ласкаў Тваіх, але наракалі ля мора, ля Чырвонага мора. Але Ён выбавіў іх дзеля імені Свайго, каб абясьціць магутнасьць Сваю. Крыкнуў Ён на Чырвонае мора, і яно высахла; і правёў іх глыбінямі, як пустынёю; І выбавіў іх ад рукі ненавідзячага, і адкупіў іх ад рукі непрыяцеля; І воды пакрылі варагоў іхных, ні воднага зь іх не засталося. Тады яны паверылі словам Ягоным, яны пяялі славу Яму. Яны борзда забыліся ўчынкі Ягоныя, не чакалі рады Ягонае; Але бязьмерна галіліся на пустыні й спакушалі Бога на пустыні. І Ён даў ім, чаго яны прасілі, паслаў, адылі, высіленьне душы іхнай. Таксама пазавідавалі Масею ў табару, Аарону, сьвятому СПАДАРОВАМУ. Раськяпілася зямля, і праглынула Дафана, і пакрыла груд Авірамоў; І загарэлася цяпло ў грудзе іхным, і поламя спаліла нягодных. Зрабілі цяпло на Горыве й кланяліся літаму абразу; Значыцца, яны памянялі славу сваю на абраз вала, што есьць траву; Забыліся Бога, Спаса свайго, Каторы ўчыніў вялікія рэчы ў Ягіпце, Чудоўныя ўчынкі ў зямлі Хамовай, страшныя рэчы ля Чырвонага мора. І сказаў, што маніўся зьнішчыць іх, калі б не Масей, абраны Ягоны, стаў у раськепіне перад Ім, каб адвярнуць гнеў Ягоны ад зьнішчэньня. Нават яны пагрэбавалі зямлёю жаданаю, не паверылі слову Ягонаму; Але наракалі ў буданох сваіх, ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА. І падняў Ён руку Сваю на іх, каб паваліць іх на пустыні, І паваліць насеньне іхнае ў народах, і насеньне іхнае па землях. І спрагліся із Ваал-Пеорам, і елі аброкі мерцьвякоў, І квялілі ўчынкамі сваімі, і выбух меж іх мор. Тады паўстаў Фінегас, і зрабіў суд, і мор запыніўся. І гэта далічана яму да справядлівасьці з пакаленьня да пакаленьня аж на векі. І загнявілі таксама ля водаў Мерывы, і блага вышла Масею зь іх прычыны; Бо яны зьнемарасьцілі дух ягоны, ажно ён зяўнуў вуснамі сваімі. Ня выгубілі народы, што да каторых СПАДАР расказаў ім; Але зьмяшаліся з паганамі й наўчыліся ўчынкаў іхных; Пачалі служыць балваном іхным, і яны сталі ім сецяй; Сыноў сваіх а дачкі свае абракалі нячысьцікам; І разьлівалі нявінную кроў, кроў сыноў сваіх а дачок сваіх, каторых яны абракалі балваном Канаанскім, і сплюгавілася зямля крывёю. І сплюгавіліся справамі сваімі, і ўвыйшлі ў бязулства ўчынкамі сваімі. Затым запалаў СПАДАР гневам на люд Свой, ажно Ён брыдзіўся спадкам Сваім; І аддаў іх у рукі паган, і панавалі над імі ненавідзячыя іх. Таксама непрыяцелі іхныя ўціскалі іх, і яны былі падданы пад руку іх. Шмат разоў Ён вывальняў іх; але яны немарасьцілі Яго радамі сваімі, і скволелі бяспраўям сваім. Ён абачыў гароту іхную, як пачуў галашэньне іхнае, І ўспомнеў змову Сваю зь імі, і пажалеў подле множасьці міласэрдзя Свайго; І дараваў іх спагадлівасьцяй тых, што ўзялі іх у палон. Выбаў нас, СПАДАРУ, Божа наш, і зьбяры нас з памеж паган, каб дзякавалі сьвятому імені Твайму, хваліліся хвалою Тваёю. Дабраславёны СПАДАР, Бог Ізраеляў, ад веку і да веку! І няхай увесь люд скажа: «Амін!» Галілуя!
Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае! Няхай кажуць адкупленыя СПАДАРОМ, каторых Ён адкупіў з рукі ўцісканьніка, І ізь земляў зьбер іх, з усходу і із захаду, з поўначы й з паўдня. Яны падарожжавалі на пустыні пустыннаю дарогаю, не знаходзілі места жыць; Галодныя а ўсьмяглыя, душа іхная млела ў іх. І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае ратаваў іх, І павёў іх простаю дарогаю, каб прышлі да места асяленьня. Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім! Бо Ён досыць чыне жадаючай душы і галодную душу напаўняе дабром, Такіх, што сядзяць у цемні і ў сьмяротным сьценю, скаваныя бядою а зялезам; Бо яны збунтаваліся супроці слоў Божых і ўлегцы замелі раду Навышняга, Затым Ён скарыў нямернаю працаю сэрца іхнае; спатыкнуліся й ня было памачніка. І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх, Вывеў іх ізь цемні й сьмяротнага сьценю і разарваў вязі іхныя. Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную й за чудосы Ягоныя сыном людзкім! Бо Ён паламіў брамы бранзовыя і пасек завалы зялезныя. Дурныя бедавалі з прычыны выступу свайго і з прычыны бяспраўяў сваіх; Усякае ежы брыдзілася душа іхная, і яны дайшлі да брамаў сьмерці. І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, з гароты іхнае выбавіў іх; Паслаў слова Свае, і вылячыў іх, і вывальніў ад зьнішчэньня іхнага. Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім! І няхай абракаюць аброкі падзякі і абяшчаюць справы Ягоныя зь пяцьцём. Каторыя плаваюць па мору ў караблёх, маюць заняткі на вялікіх водах, Тыя бачаць учынкі СПАДАРОВЫ й чудосы Ягоныя ў глыбіні; І раскажа Ён, і ўзьнімаецца бура, каторая падыйме хвалі яго; Узьнімаюцца да нябёс, спушчаюцца да бяздоньняў; душа іх млее ў бядзе; Яны круцяцца, хістаюцца, як п’яны; уся мудрасьць у іх гіне. І загукалі да СПАДАРА ў немарасьці сваёй, і з гароты іхнае вывеў іх; Ён зьмяніў буру ў цішыню, і змоўклі хвалі; І цешыліся, бо супакоіліся, і прывёў іх да жаданага порту. Хваліце СПАДАРА за ласку Ягоную і за чудосы Ягоныя сыном людзкім! Няхай узьвялічаюць Яго ў збору люду і на пасядзеньню старцоў хай хваляць яго. Ён абарачае рэкі ў пустыню й жаролы водаў — у бязводны край, Уродлівую зямлю — у салоную, за нягоднасьць жывучых на ёй. Ён абарачае пустыню ў вазёры водаў і сухую зямлю — у жаролы водаў, І селе там галодных, каб яны прыгатавалі месца на асяленьне; І засяюць полі, і садзяць вінішчы, каторыя даюць урод жніва. І Ён дабраславе іх, і яны вельмі множацца, і статку іхнага ня менее. Ізноў іх паменела, і ўгнуліся ад злога ўціску а смутку. Ён ільлець грэбаваньне на князёў і прычыняе, што яны блудзяць на пустыні, ідзе няма дарогі. Ён падыймае беднага зь немарасьці і множа радзімы, як стаду. Бачаць справядлівыя й цешацца, а ўсякае бяспраўе зачыняе рот свой. Хто мудры, тый зацяме гэта, і зразумее ласкі СПАДАРОВЫ.
Песьня. Псальма Давідава. Гатова сэрда мае, Божа; буду пяяць а выхваляць, навет і чэсьць мая. Прачхніся, псалтыру а гарпа; я прачхнуся на золку. Буду выхваляць Цябе сярод людаў, СПАДАРУ, буду пяяць хвалы Табе сярод народаў; Бо над нябёсы ласка Твая, і праўда Твая аж да булакоў. Узьніміся, Божа, над нябёсы, і над усёю зямлёю чэсьць Твая, Каб вывальніліся любовыя Твае; выбаві правіцаю Сваёй і адкажы імне. Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю. Ґілеад Мой, Манас Мой і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой. Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот свой, над Пілістаю буду гукаць». Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому? Ці ня Бог пакінуў нас і ня выходзе Бог у войсках нашых? Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак. У Богу мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Божа хвалы мае! не маўчы; Бо вусны нягодныя а вусны ізрадлівыя рашчыніліся на мяне; гукаюць із імною языком манлівым; Словамі ненавіднасьці абступаюць мяне й ваююць із імною бязь віны. За любоў маю яны працівяцца імне, але я малюся. І аддавалі імне ліхам за добро й ненавіднасьцяй за любоў маю. Прызнач над ім нягодніка, і няхай праціўнік стаіць па правай руццэ ягонай; Як яго будуць судзіць, няхай выйдзе нягоднікам, і малітва ягоная хай стане грэхам; Хай будуць дні ягоныя нячысьленыя, урад ягоны возьме іншы; Няхай дзеці ягоныя будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою; Хай Дзеці ягоныя будуць кажначаснымі валацугамі, і просяць, і няхай яны шукаюць із пусташаў сваіх; Няхай пазычэньнік захопе ўсе, што ён мае, і няхай чужнікі заглабаюць працу ягоную; Няхай ніхто ня зробе яму ласкі ані будзе каму прыяць сіротам ягоным; Патомства ягонае няхай будзе адцята; у наступным пакаленьню няхай будзе сьцерта імя іхнае; Няхай успомніцца СПАДАРУ бяспраўе бацькоў ягоных, і грэх маці ягонае няхай не затрэцца; Няхай яны будуць перад СПАДАРОМ кажначасна, каб адцяў ізь зямлі памяць іхную; Бо ён ня помнеў рабіць ласку, але перасьледаваў убогага а беднага а зьнемарашчанага сэрцам, каб зрабіць сьмерць. І ўлюбіў ён кляцьбу, — і прыйдзе яна на яго; як ён не любаваўся ў дабраславенстве, так хай здаліцца яно ад яго. Як ён адзяваўся кляцьбою, як адзецьцям сваім, так хай прыйдзе яна, як вада, у нутр ягоны і, як алей, у косьці ягоныя. Няхай яна будзе яму, як адзецьце, каторым ён ахінаецца, і, як пояс, каторым кажначасна папяразуецца. Во гэта плата ад СПАДАРА праціўнікам маім і тым, што гукаюць благое на душу маю. Але Ты, СПАДАРУ — Спадар, абыйдзіся з імною дзеля імені Свайго, бо добрае міласэрдзе Твае, і выбаві мяне, Бо я ўбогі а бедны, і сэрца мае ранена ў імне. Я хадзіў, як сьцень, калі ён сьхінаецца; мяне атрасаюць, як шаранчу. Калені мае сьхінаюцца ад посту, і цела мае спабылося туку. Я стаў пасьмехам ім; яны глядзелі на мяне, яны ківалі галавамі сваімі. Памажы імне, СПАДАРУ, Божа мой, спасі мяне подле міласэрдзя Свайго, І пазнаюць, што гэта рука Твая, Ты СПАДАРУ, учыніў гэта. Няхай яны клінуць, але Ты дабраслаў; як яны паўстаюць, няхай будуць пасаромлены, але слуга Твой хай цешыцца. Няхай праціўнікі мае адзенуцца ў сорам і няхай ахінуцца ганьбаю, як ахілімам. Буду вельмі выхваляць СПАДАРА вуснамі сваімі і меж множасьці буду выхваляць Яго; Бо Ён стане па правіцы беднага, каб вывальніць яго ад тых, што засуджаюць душу ягоную.
Псальма Давідава. Агаласіў СПАДАР Спадару майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль зраблю непрыяцеляў Тваіх казулькаю Тваёй». Ськіпетру сілы Твае пашлець СПАДАР із Сыёну: радзь сярод непрыяцеляў Сваіх. Люд Твой ахвотны ў дзень сілы Твае. У харашыні сьвятасьці ад дзетніцы, ад золку Ты маеш расу маладосьці Свае. Прысягнуў СПАДАР і ня каяцца: «Ты сьвятар на векі подле парадку Мелхісэдэкавага». Спадар па правіцы Тваёй; разьмяжджуле ў дзень гневу Свайго каралёў; Будзе судзіць сярод паган, напоўне трупамі, разьмяжджуле галавы ў чысьленых краёх. З цур’я на дарозе будзе піць, затым падыйме галаву.
Галілуя! Буду хваліці СПАДАРА ўсім сэрцам у радзе пасьцівых і ў збору. Вялікія ўчынкі СПАДАРОВЫ знойдзены ўсімі, хто любуе іх. Вялікасныя а славутыя справы Ягоныя, і справядлівасьць Ягоная трывае на векі. Помнымі зрабіў Ён чудосы Свае; ласкучынюшчы а спагадлівы СПАДАР. Даў здабытак тым, што баяцца Яго, будзе помнець вечна на змову Сваю. Сілу ўчынкаў Сваіх Ён абясьціў люду Свайму, каб даць ім спадак народаў. Справы рук Ягоных праўда а суд; верныя ўсі расказаньні Ягоныя, Устаноўленыя моцна на векі, зробленыя ў праўдзе а пасьцівасьці. Ён паслаў адкупеньне люду Свайму, расказаў на векі змову Сваю. Сьвятое а пачэсьлівае імя Ягонае. Пачатак мудрасьці — боязьнь СПАДАРА; добры розум у тых, хто паўніць іх. Хвала Ягонае трывае на векі.
Галілуя! Шчасьлівы муж баіцца СПАДАРА, вельмі любуе расказаньні Ягоныя. Моцнае на зямлі будзе насеньне ягонае; пакаленьне пасьцівых будзе дабраславёнае. Маемасьць а багацьце ў доме ягоным, і справядлівасьць ягоная трывае на векі. Усходзе ў цемні сьвятліня пасьцівым, — Ён ласкучынюшчы, спагадлівы а справядлівы. Добрая людзіна прыяе а пазычае, яна павядзець справы свае справядліва; Бо на векі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе справядлівы; Благое дзейкі не зьлякаецца; сэрца ягонае гатовае; ён спадзяецца на СПАДАРА. Падмацаванае сэрца ягонае, ён не зьлякаецца, пакуль ён глядзіць на злосьнікаў сваіх. Рассыпаў, раздаў бедным; справядлівасьць ягоная трывае на векі; рог ягоны ўзьвялічыцца ў сьці. Нягодны будзе бачыць і смуціцца, будзе скрыгатаць зубамі сваімі й таіць. Жаданьне бязбожных загіне.
Галілуя! Хваліце, слугі СПАДАРОВЫ, хваліце імя СПАДАРОВА; Хай будзе дабраславёна імя СПАДАРОВА адгэтуль аж на векі; Ад усходу сонца аж да заходу ўслаўлена імя СПАДАРОВА. Высокі над усімі народамі СПАДАР, над нябёсамі хвала Ягоная. Хто падобны да СПАДАРА, Бога нашага, Каторы жывець на вышыні, Каторы зьніжаецца, каб бачыць нябёсы й зямлю, Падыймае галечу з пылу, з кучы гною ўзносе ўбогага, Каб пасадзіць яго з князьмі, з князьмі люду Свайго. Садзе бясплодную дому вясёлаю маткаю дзяцей. Галілуя!
Як вышаў Ізраель ізь Ягіпту, дом Якаваў зь люду чужое мовы, Быў Юда сьвятыняю Ягонай, Ізраель дзяржаваю Ягонай. Мора абачыла і ўцякло; Ёрдан павярнуўся назад. Горы падскакавалі, як бараны, узгоркі, як ягняты. Што табе, мора, што ты ўцякло? Ёрдане, што ты павярнуўся назад? Горы! чаго падскакуеце, як бараны, узгоркі, як ягняты? На прытомнасьць Спадара дрыжы, зямля, на прытомнасьць Бога Якававага, Каторы абярнуў скалу ў возера вады, крэмень у жарало вады.
Ня нам, СПАДАРУ, ня нам, але імені Свайму дай чэсьць, дзеля міласэрдзя Свайго, дзеля праўды Свае. Нашто пагане кажуць: «Ідзе ж цяпер Бог іхны?» Але Бог наш на нябёсах, усе, што Ён зыча, робе. Балваны іхныя срэбныя а залатыя, работа рук людзкіх. Вусны ў іх, але ня гукаюць; вочы ў іх, але ня бачаць; Вушы ў іх, але ня чуюць; нос у іх, але ня нюхаюць; Рукі ў іх, але ня шчупаюць; ногі ў іх, але ня ходзяць; і ня гучаць грытанкаю сваёю. Падобнымі да іх хай стануць тыя, што вырабляюць іх, кажны, што спадзяецца на іх. Ізраелю! спадзявайся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён. Доме Ааронаў! спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён. Вы, што баіцеся СПАДАРА, спадзявайцеся на СПАДАРА: помач ім а шчыт іхны Ён. СПАДАР памятуе нас, будзе дабраславіць, будзе дабраславіць дом Ізраеляў, будзе дабраславіць дом Ааронаў, Падабраславе тых, што баяцца СПАДАРА, малых і вялікіх. Хай дадасьць СПАДАР вам, вам а дзяцём вашым. Дабраславёныя вы СПАДАРОМ, Каторы ўчыніў нябёсы й зямлю. Нябёсы — нябёсы СПАДАРОВЫ, а зямлю Ён аддаў сыном людзкім. Мертвыя ня хваляць ЯГ ані зыходзячыя да маўчаньня; Але мы будзем дабраславіць ЯГ адгэтуль аж на векі. Галілуя.
Люблю, бо пачуў СПАДАР голас мой, маленьне мае, Бо прыхінуў вуха Свае да мяне, затым усі дні свае буду прыгукаць Яго. Сьмяротныя болі агарнулі мяне, шэолевы немарасьці стрэлі мяне; стрэлі мяне клопат а журба. І гукаў я імя СПАДАРОВА: «Малю Цябе, СПАДАРУ, дай уцячы душы маёй». Ласкучынюшчы СПАДАР а справядлівы, і Бог наш спагадае. Крые простых СПАДАР: я пагалеў, і Ён спас мяне. Зьвярніся, душа мая, да супакою свайго, бо СПАДАР адплаціў табе, Бо Ты вывальніў душу маю ад сьмерці, вочы мае ад сьлёзаў, ногі мае ад спатыканьня. Буду хадзіць перад СПАДАРОМ на землях жывых. Я верыў, затым я казаў: «Я вельма зьнемарашчаны». Я сказаў у пасьпеху сваім: «Усі людзі манышы». Чым я адплачу СПАДАРУ за ўсі дабрадзействы Ягоныя імне? Чару спасеньня падыйму і імя СПАДАРОВА прыгукаю. Абятніцы свае СПАДАРУ споўню ў прытомнасьці ж усяго люду Ягонага. Дарагая ў ваччу СПАДАРОВЫМ сьмерць дабрачэсьлівых Ягоных. Малю Цябе, СПАДАРУ, бо я слуга Твой, я слуга Твой, сын служэбкі Твае; Ты распутаў путы мае. Табе абраку аброкі падзякі і імя СПАДАРОВА буду гукаць. Абятніцы свае СПАДАРУ споўню ў прытомнасьці ж усяго люду Ягонага. На панадворках дому СПАДАРОВАГА, сярод цябе, Ерузаліме. Галілуя!
Хваліце СПАДАРА, усі народы, услаўляйце Яго, усі люды; Бо дужое над намі міласэрдзе Ягонае, і праўда СПАДАРОВА на векі! Галілуя!
Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае. Скажы ж, Ізраелю, што на векі міласэрдзе Ягонае; Скажыце ж, доме Ааронаў, што на векі міласэрдзе Ягонае; Скажыце ж тыя, што баіцеся СПАДАРА, што на векі міласэрдзе Ягонае. З-пад гароты свае я пагукаў да ЯГ, і пакволеньням адказаў імне ЯГ. СПАДАР із імною, не баюся: што зробе імне чалавек? СПАДАР із імною меж памачнікоў маіх, — і я гляджу на тых, што ненавідзяць мяне. Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на чалавека. Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на князёў. Усі народы абступілі мяне; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх. Абступілі мяне, таксама акружылі мяне; але імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх. Абступілі мяне, як пшчолы; згасьлі, як цяпло зь церняў; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх. Піхнулі мяне, каб я паваліўся; але СПАДАР памог імне. Сіла мая а песьня ЯГ, і стаў імне спасеньням. Гук радасьці а спасеньня ў буданох справядлівых: «Правіца СПАДАРОВА робе мужным; Правіца СПАДАРОВА высокая; правіца СПАДАРОВА робе мужным». Не памру, але буду жыў і буду абяшчаць учынкі ЯГ. Балюча казьнерыў мяне ЯГ, але на сьмерць не аддаў мяне. Адчыніце імне брамы справядлівасьці; я ўвыйду ў іх і буду выхваляць ЯГ. Гэта брама СПАДАРОВА; справядлівыя ўвыйдуць ёю. Я буду выхваляць Цябе, бо Ты адказаў імне й стаў спасеньням маім. Камень, адкінены будаўнічымі стаў вугольным. Ад СПАДАРА гэта сталася; чудоснае яно ў вачох нашых. Гэта тый дзень, каторы ўчыніў СПАДАР; будзем цешыцца а весяліцца ў ім. Малю, СПАДАРУ! спасі ж, малю, СПАДАРУ, пашчасьці ж! Дабраславёны прыходзячы ў імя СПАДАРОВА. Дабраславім вас із дому СПАДАРОВАГА. Бог — СПАДАР, і засьвяціў нам. Прывяжыце сьвяточны аброк паварозам да рагоў аброчніка. Ты — Бог мой, і я буду выхваляці Цябе; Бог мой, я ўзьвялічу Цябе. Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Алеф
Шчасьлівыя беззаганныя ў дарозе, што ходзяць у Праве СПАДАРОВЫМ. Шчасьлівыя тыя, што дзяржаць сьветчаньні Ягоныя, усім сэрцам шукаюць Яго, Бо ня робяць бяспраўя, дарогамі Ягонымі ходзяць. Ты расказаў расказаньні Твае вельма дзяржаць. О каб дарогі мае былі ськіраваны дзяржаці ўставы Твае! Тады б я не засарамаціўся, гледзячы на ўсі расказаньні Твае. Буду выхваляць Цябе ў пасьцівасьці сэрца, наўчыўшыся справядлівых судоў Тваіх. Буду дзяржаць уставы Твае; не пакінь мяне сусім.
Беф
Як можа ачысьціць маладзён сьцежку сваю? Дзяржаньням сябе подле слова Твайго. Усім сэрцам сваім шукаў я Цябе; ня дай імне абмыліцца ўзглядам расказаньняў Тваіх. У сэрцу сваім захаваў я слова Твае, каб не грашыць перад Табою. Дабраславёны Ты, СПАДАРУ; наўчы мяне ўставаў Сваіх. Вуснамі сваімі абяшчаў я ўсі суды вуснаў Тваіх. На дарозе сьветчаньняў Тваіх я пацешыўся, як з усёга багацьця. Праз расказаньні Твае буду размышляць і на сьцежкі Твае буду глядзець. Уставы Твае буду любаваць, не забудуся слова Твайго.
Гімель
Заплаці слузе Свайму, буду жыць і дзяржаць слова Твае. Адчыні вочы мае, і я абачу дзіва з права Твайго. Чужаземец я на зямлі; не схавай ад мяне расказаньняў Сваіх. Патрышчана душа мая ад жаданьня судоў Тваіх у кажным часе. Ты зганіў праклятых самадыйнікаў, што адхінаюцца ад расказаньняў Тваіх. Адвярні ад мяне ганьбу а грэбаваньне, бо я захаваў сьветчаньні Твае. Хоць сядзелі князі і абмаўлялі мяне, слуга Твой размышляў уставы Твае. Таксама сьветчаньні Твае — любата мая, параднікі мае.
Далеф
Прыліпла да пылу душа мая; пажваў мяне подле слова Свайго! Я абясьціў дарогі свае, і Ты адказаў імне; наўчы мяне ўставаў Тваіх! Дарогу загадаў Тваіх дай імне ўцяміць, і размышляць буду дзівы Твае. Душа мая тае з тугі; умацуй мяне подле слова Свайго! Дарогу маны адвярні ад мяне і правам Сваім з ласкі Свае даруй мяне! Дарогу вернасьці абраў я, суды Твае паклаў перад сабою. Я прыліп да сьветчаньняў Тваіх; СПАДАРУ, не засаром мяне. Пабягу дарогаю расказаньняў Тваіх, бо Ты пашырыш сэрца мае.
Гэ
Наўчы мяне, СПАДАРУ, дарогі ўставаў Сваіх, каб я дзяржаўся яе да канца. Дай імне цямленьне, і я захаваю права Твае й дзяржаці буду ўсім сэрцам яго. Вядзі мяне па сьцежцы расказаньняў, бо я любую іх. Нахіні сэрца мае да сьветчаньняў Сваіх, а не да гальлівасьці. Адвярні вочы мае ад глядзеньня пусьціні й пажваў мяне на дарозе Сваёй. Пацьвярдзі слузе Свайму слова Свае, каторае ё тым, што баяцца Цябе. Адвярні ганьбу маю, каторай я баюся; бо суды Твае добрыя. Вось, я жадаю загадаў Тваіх; пажваў мяне подле справядлівасьці Свае.
Ваў
І няхай прыйдзе да мяне міласэрдзе Твае, СПАДАРУ, спасеньне Твае подле слова Твайго, Дык я адкажу ганьбячаму мяне словам, бо я спадзяюся на слова Твае. І не адбірай з вуснаў маіх супоўна слова праўды; бо на суд Твой я спадзяюся; І буду дзяржаці права Твае кажначасна на векі а векі. Буду хадзіць па прасторы, бо я шукаю загадаў Тваіх. Вуду гукаць сьветчаньні Твае перад каралямі і не засаромлюся. І буду любаваць расказаньні Твае, каторыя я ўлюбіў. І падыйму далоні свае да расказаньняў Тваіх, каторыя я ўлюбіў, і буду размышляць уставы Твае.
Заін
Прыпомні слова слузе Свайму, на каторае Ты казаў імне спадзявацца. Гэта пацеха мая ў гору маім, што слова Твае жвавіла мяне. Самадыйнікі за вельмі асьміялі мяне; ад права Твайго я не адхінаўся. Памятую спрадвечныя суды Твае, СПАДАРУ, і цешуся. Палаючае абурэньне абняло мяне з прычыны нягодных, каторыя пакінулі права Твае. Песьнямі былі імне ўставы Твае ў доме падарожжа майго. Я памятаваў ночы імя Твае, СПАДАРУ, дзяржаў права Твае. Гэта сталася, бо я дзяржу загады Твае.
Хэт
Дзель мая, СПАДАРУ, сказаў я, дзяржаці слова Твае. Усім сэрцам я маліў відзеньне Твае: будзь ласкучынюшчым імне подле слова Свайго. Я думаў у дарозе сваёй і павярнуў ногі свае да сьветчаньняў Тваіх. Пабарзьдзіў і не забавіўся паўніці расказаньні Твае. Вяткі нягодных абступілі мяне; я не забыўся права Твайго. Сярод ночы я ўстану дзякаваць Табе за справядлівыя суды Твае. Я сябра ўсіх, што баяцца Цябе, і тых, што поўняць загады Твае. Міласэрдзя Твайго, СПАДАРУ, поўная зямля; уставаў Сваіх наўчы мяне.
Тэт
Ты абходзіўся добра із слугою Сваім, СПАДАРУ, подле слова Свайго. Добрага розуму а веданьня наўчы мяне, бо я паверыў расказаньням Тваім. Перад дазнаньням сваім я блудзіў, але цяпер заховую слова Твае. Ты добры й дзееш дабро; уставаў Сваіх наўчы мяне. Пушчалі на мяне брахню самадыйнікі, але я ўсім сэрцам буду дзяржаць загады Твае. Сэрца іхнае нячульлівае, як тук; я люблю права Твае. Добра імне, што я меў дазнаньне, каб наўчыцца ўставаў Тваіх. Лепшае імне права вуснаў Тваіх за тысячы золата а срэбра.
Ёд
Рукі Твае ўчынілі мяне і ўмацавалі мяне; дай імне кемнасьць, і я наўчуся расказаньняў Тваіх. Тыя, што баяцца Цябе, абачаць мяне й будуць цешыцца, бо я спадзяваўся на слова Твае. Я ведаю, СПАДАРУ, што суды Твае справядлівыя, і Ты подле вернасьці Свае даваў імне дазнаньні. Хай будзе ж міласэрдзе Твае пацехаю імне, подле слова Твайго слузе Твайму. Няхай спагадлівасьць Твая прыйдзе да мяне, і я пажвавею; бо права Твае — любата мая. Няхай будуць засаромленыя самадыйнікі, бо няпраўдаю яны скрывілі мяне; я буду размышляць праз загады Твае. Няхай зьвернуцца да мяне тыя, што баяцца Цябе, і ведаючыя сьветчаньні Твае. Няхай сэрца мае будзе беззаганнае ў вуставах Тваіх, каб я не асарамаціўся.
Каф
Тужа да спасеньня Твайго душа мая; на слова Твае спадзяюся. Вочы мае тужаць да слова Твайго, кажучы: «Калі Ты пацешыш мяне?» Бо я стаў, як мех у дыме; уставаў Тваіх не забыўся я. Колькі дзён слугі Твайго? калі Ты зробіш суд над тымі, што перасьлядуюць мяне? Самадыйнікі выкапалі ямы на мяне, што ня подле права Твайго. Усі расказаньні Твае верныя; манліва перасьлядуюць мяне; памажы імне. Ледзь не загубілі мяне на зямлі, але я не пакінуў загадаў Тваіх. З ласкі Свае пажваў мяне, і буду дзяржаць сьветчаньні вуснаў Тваіх.
Ламед
На векі, СПАДАРУ, слова Твае ўмацавана на нябёсах. Ад пакаленьня да пакаленьня вернасьць Твая. Ты ўмацаваў зямлю, і яна стаіць. Подле судоў Тваіх стаяць яны сядні, бо ўсі слугі Твае. Калі б ня права Твае было любатою імне, я загінуў бы ў дазнаньню сваім. Ніколі не забудуся загадаў Тваіх, імі Ты жвавіш мяне. Я Твой, спасі мяне; бо я шукаў загадаў Тваіх. Нягодныя спадзяваліся мяне, каб загубіць мяне; сьветчаньні Твае буду разважаці. Усіх дасканальнасьцяў я бачыў канец; расказаньні Твае вельма шырокія.
Мем
Як люблю я права Твае! Увесь дзень яно размышляньне мае. За непрыяцеляў маіх робяць мяне мудрэйшым расказаньні Твае, бо на векі яны з імною. За ўсіх вучыцеляў сваіх я стаў разумнейшы, бо сьветчаньні Твае — размышляньне мае. Болей за старцоў я цямлю, бо дзяржу расказаньні Твае. Ад кажнае благое дарогі я ўзьдзержаваў ногі свае, каб мог зьдзяржаці слова Твае. Ад судоў Тваіх я не адвярнуўся, бо Ты наўчыў мяне. Якія салодкія словы Твае паднябеньню майму! салодшыя за мёд роту майму. Загадамі Тваімі я стаў кямнейшы, затым ненавіджу кажную манлівую дарогу.
Нун
Сьвечка назе маёй слова Твае і сьвятло сьцежцы маёй. Я прысягнуў і споўню, што буду дзяржаць справядлівыя суды Твае. Паніжаны я за вельмі, СПАДАРУ, пажваў мяне подле слова Свайго. Самахотных аброкаў вуснаў маіх зыч жа, СПАДАРУ, і судоў Тваіх наўчы мяне. Душа мая кажначасна ў руццэ маёй, і права Твайго не забудуся. Наставілі нягодныя пасадку на мяне; із загадаў Тваіх ня зблудзіў я. Спалі імне сьветчаньні Твае на векі, бо яны весялосьць сэрца майго. Я нахінуў сэрца свае паўніці ўставы Твае па век, аж да канца.
Самех
Ненавіджу хісьлявых, але права Твае я люблю. Ты схоў мой а шчыт мой; на слова Твае спадзяюся. Адвярніцеся ад мяне ліхадзеі, і я буду дзяржаць расказаньні Бога свайго. Паддзяржы мяне подле слова Свайго, каб я жыў, і няхай ня буду засаромлены ў спадзеве сваёй. Паддзяржы мяне, і ўратуюся, і буду ўглядацца ў вуставы Твае кажначасна. Ты ськідаеш усіх, што блудзяць ад уставаў Тваіх, бо мана іхная зводзе іх. Ты прычыніўся, каб, як выгаркі, перасталі быць усі нягоднікі на зямлі: затым люблю сьветчаньні Твае. Дрыжыць із страху Цябя цела мае, і судоў Тваіх я баюся.
Аін
Я рабіў праўду а суд; не пакінь мяне тым, што ўціскалі б мяне. Будзь рукаемствам слузе свайму на дабро; няхай самадыйнікі ня ўціскаюць мяне. Вочы мае выгасьлі, чакаючы спасеньня Твайго і слова справядлівасьці Твае. Учыні із слугою Сваім подле міласэрдзя Свайго і ўставаў Сваіх наўчы мяне. Я слуга Твой: дай імне цямлівасьць, і я пазнаю сьветчаньні Твае. Пара дзеяць, СПАДАРУ: яны ўзрушылі права Твае. Затым люблю расказаньні Твае над золата і над чыстае золата. Затым усі загады, усі маю за пасьцівыя і кажную манлівую сьцежку ненавіджу.
Пе
Чудосныя сьветчаньні Твае, затым дзяржыць іх душа мая. Уход слова Твайго асьвячае, ён даець розум простым. Я адчыніў вусны свае і ўздыхаю, бо жадаю расказаньняў Тваіх. Абярніся да мяне й зьмілуйся над імною подле рассудку Свайго тым, што любяць імя Твае. Ступы мае ўладзь у слове Тваім і ня дай ніякаму бяспраўю панаваньня над імною. Вывальні мяне з уціску людзкога, і я буду заховаваць загады Твае. Зазьзяй відам Сваім над слугою Сваім і наўчы мяне ўставаў Сваіх. Цур’і водаў цякуць із аччу маіх, бо яны не заховуюць права Твайго.
Цадэ
Справядлівы Ты, СПАДАРУ, і пасьцівыя суды Твае. Справядлівыя сьветчаньні Твае, што Ты расказаў, і вельма верныя. Рупатлівасьць мая есьць мяне, бо праціўнікі мае забыліся словы Твае. Вельма пералітавана слова Твае, і слуга Твой любе яго. Я малады а пагрэбаваны, загадаў Тваіх не забыўся. Справядлівасьць Твая — справядлівасьць вечная, і права Твае — праўда. Уціск а мучэньне стрэлі мяне; расказаньні Твае — любата мая. Справядлівасьць сьветчаньняў Тваіх вечная, абдаруй мяне розумам, і я буду жыці.
Коф
Я гукаў усім сэрцам: адкажы імне, СПАДАРУ; уставы Твае захаваю. Я гукаў да Цябе; вывальні мяне, і я буду заховаваць сьветчаньні Твае. Ішоў я наўпярэймы золку і гукаў; я спадзяюся на слова Твае. Вочы мае пераймалі старожы, каб размышляць праз слова Твае. Пачуй гук мой подле міласэрдзя Свайго, СПАДАРУ, подле суду Свайго пажваў мяне. Дабліжыліся тыя, што гоняцца за нягоднасьцяй; ад права Твайго яны здаляюцца. Ты блізка, СПАДАРУ, і ўсі расказаньні Твае — праўда. Здаўна я ведаю празь сьветчаньні Твае, бо на векі Ты іх заклаў.
Рэш
Глянь на гора мае й вывальні мяне, бо права Твайго я не забыўся. Прычыніся за справу маю й адкупі мяне; пажваў мяне подле слова Свайго. Далёка ад нягодных спасеньне, бо ўставаў Тваіх ня шукаюць. Вялікая спагадлівасьць Твая, СПАДАРУ; подле загадаў Сваіх пажваў мяне. Шмат перасьледаваньнікаў а праціўнікаў маіх; ад сьветчаньняў Тваіх не адхінаюся. Я назіраў ізраднікаў, быў зьнемарашчаны, бо яны не дзяржалі слова Твайго. Абач, бо загады Твае я люблю, СПАДАРУ; подле міласэрдзя Свайго пажваў мяне. Праўда — галоўнае ў слове Тваім, і навекі суды Твае справядлівыя.
Шын
Князі перасьлядуюць мяне бязь віны; але слова Твайго лякаецца сэрца мае. Цешуся із слова Твайго, як тый, што знайшоў вялікі здабытак. Ману ненавіджу а грэбую ёю, але права Твае люблю. Сем разоў удзень хвалю Цябе, бо суды Твае справядлівыя. Супакой вялікі ў любячых права Твае, і нямаш ім спатыкненьня. Спадзяюся спасеньня Твайго, СПАДАРУ, і расказаньні Твае паўню. Заховуе душа мая сьветчаньні Твае і вельма любе іх. Заховую расказаньні Твае а сьветчаньні Твае, бо ўсі дарогі мае перад Табою.
Таў
Няхай дабліжыцца галашэньне мае перад від Твой, СПАДАРУ; подле слова Свайго даруй мяне разуменьням. Няхай прыйдзе маленьне мае перад від Твой; подле слова Твайго ратуй мяне. Выкажуць вусны мае хвалу, бо Ты наўчыш мяне ўставаў Сваіх. Язык мой будзе пяяць слова Твае, бо ўсі расказаньні Твае — справядлівасьць. Няхай рука Твая будзе на помач імне, бо загады Твае я абраў. Я жадаў спасеньня Твайго, СПАДАРУ, і права Твае — любата мая. Жыві, душа мая, і хвалі Цябе, і няхай суды Твае памогуць імне. Я зблудзіў, як згубленая авечка: шукай слугі Свайго, бо расказаньняў Тваіх я не забыўся.
Песьня на ўступцох. Да СПАДАРА ў гароце сваёй я гукаў, і Ён імне адказаў. СПАДАРУ! вывальні душу маю ад вуснаў манлівых і ад языка ізрадлівага. Што дасьць Табе і што дадасьць Табе ізрадлівы язык? Войстрыя стрэлы моцнага зь яленцавым жарам. Бяда імне, бо я жыву ў Мешэху, перабываю ў буданох Кідарскіх. Доўга жыла сабе душа мая зь ненавідзячымі мір. Я — мір, але як я гукаю, яны — за вайну.
Песьня на ўступцох. Уздымаю вочы свае на горы, скуль прыходзе помач мая. Помач мая ад СПАДАРА, Каторы ўчыніў неба й зямлю. Ён ня дасьць пакаўзнуцца назе тваёй; не задрэме Сьцерагучы цябе; Вось, ня дрэме ані сьпіць Сьцерагучы Ізраеля. СПАДАР — Сьцерагучы цябе, СПАДАР — сьцень твой справа. Удзень сонца ня вытне цябе, ані месяц ночы. СПАДАР усьцеражэць цябе ад усёга благога, усьцеражэць душу тваю. СПАДАР усьцеражэць выхад твой і ўход твой адгэтуль і аж на векі.
Песьня на ўступцох. Давідава. Я цешыўся, як казалі імне: «Да дому СПАДАРОВАГА йдзіма!» Ногі нашы стаялі ў брамах тваіх, Ерузаліме! Ерузалім збудаваны, як места суцэльнае. Туды ўзыходзяць плямёны, плямёны ЯГ, — сьветчаньне Ізраелю, дзякаваць імені СПАДАРОВАМУ; Бо там пастаноўлены пасады суду, пасады дому Давідавага. Прасіце супакою Ерузаліму: «Хай добра маюцца любячыя цябе! Хай будзе супакой у мурох тваіх, дабрабыт у палацах тваіх!» Дзеля братоў а прыяцеляў сваіх буду казаць: «Супакой у табе!» Дзеля дому СПАДАРА, Бога нашага, буду глядзець дабра твайго.
Песьня на ўступцох. Да Цябе ўздымаю вочы свае, Жывучы на нябёсах! Вось, як вочы слугаў да рукі гаспадароў сваіх, як вочы нявольніцы да рукі гаспадыні свае, так вочы нашы да СПАДАРА, Бога нашага, аж пакуль Ён ня зьмілуецца над намі. Зьмілуйся над намі, СПАДАРУ, зьмілуйся над намі, бо мы вельмі насыціліся грэбаваньням. Душы нашы вельмі насыціліся насьмехам ад нядбайнікаў, грэбаваньням ад падымакаў.
Песьня на ўступцох. Давідава. Калі б не СПАДАР быў із намі, — хай жа скажа Ізраель, — Калі б не СПАДАР быў із намі, як паўстаў на нас чалавек, То жывых праглынулі б яны нас; як гнеў іхны ўзгарэўся на нас, То воды залілі б нас, рака перайшла б над душамі нашымі; Тады прайшлі б над душою нашаю самадыйныя воды. Будзь дабраславёны, СПАДАРУ, што ня даў нас, як здабытак, на зубы іхныя. Душа наша, як птушка, уцякла з пасадкі паляўнічых; пасадка разьбіта, і мы ўцяклі. Помач наша ў імені СПАДАРОВЫМ, Каторы ўчыніў нябёсы й зямлю.
Песьня на ўступцох. Тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, яны як гара Сыён, каторая не пахісьнецца, трывае на векі. Ерузалім — горы навокал яго, а СПАДАР навокал люду Свайго адгэтуль аж на векі; Бо не застанецца ськіпетра нягоднасьці на долі справядлівых, каб ня выцягнулі справядлівыя рукі свае да бяспраўя. Рабі дабро, СПАДАРУ, добрым а пасьцівым у сэрцах сваіх. Але збачаючых на крывыя дарогі свае СПАДАР павядзець ізь ліхадзеямі. Супакой на Ізраелю!
Песьня на ўступцох. Як зварачаў СПАДАР палоненікаў Сыёну, мы былі бы ў сьненьню. Тады, былі поўныя сьмеху вусны нашыя, і язык наш — пяцьця; тады гукалі меж паганаў: «Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР ізь імі!» Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР із намі: мы вясёлыя. Зьвярні палон нашы, СПАДАРУ, як цур’і на паўдня. Сеючыя ізь сьлізою пажнуць із радасьцяй. Ідзець а йдзець із плачам нясучы сяўню сяўбы, прыйдзе а прыйдзе з пацехаю нясучы снапы свае.
Песьня на ўступцох. Салямонава. Калі СПАДАР не станове дому, дарма працуюць становячыя яго; калі СПАДАР не сьцеражэць места, дарма чукавы вартаўнік. Дарма вы рана ўстаіце, да пазна сядзіце, ясьце хлеб смутных; але ўлюблёнаму Свайму Ён даець сон. Во спадак СПАДАРОЎ: дзеці, надгарода — плод жывата. Як стрэлы ў руццэ дужога, так сынове маладых. Шчасьлівы муж, што напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць асарамочаны, як будуць гукаць у браме зь непрыяцелямі.
Песьня на ўступцох. Шчасьлівы кажны, што баіцца СПАДАРА, што ходзе па дарогах Ягоных! Гарапашнасьць рук сваіх калі будзеш есьці, шчасьлівы ты, і добра табе. Жонка твая, як плоднае віно, па бакох дому твайго; сынове твае, як аліўныя пагоны, навокал столу твайго. Вось, бо гэтак дабраславёны будзе муж, што баіцца СПАДАРА. СПАДАР дабраславе цябе із Сыёну, і ты будзеш бачыць дабро Ерузаліму ўсі дні жыцьця свайго; І абачыш сыноў сыноў сваіх. Супакой на Ізраелю!
Песьня на ўступцох. «Шмат уціскалі мяне з маладосьці мае, — хай жа скажа Ізряель. — Шмат уціскалі мяне з маладосьці мае, але ня здолелі мяне. Па хрыбце маім аралі аратыя, праганялі даўгія барозны свае». СПАДАР справядлівы, Ён расьцяў павароз нягодных. Няхай будуць засарамочаны а абернены назад усі, што ненавідзяць Сыён. Няхай будуць, як трава на стрэхах, што, ня вырасшы, сохне, Катораю жняя не напоўне жмені свае, ані вяжучы снапоўе крыса свайго; І ня скажуць мінаючыя: «Дабраславенства СПАДАРОВА на вас! Дабраславім вас імям СПАДАРОВЫМ».
Песьня на ўступцох. З глыбіні я гукаў да Цябе СПАДАРУ! Спадару! пачуй голас мой. Няхай вушы Твае будуць уважлівыя на гук маленьня майго. Калі бяспраўі зацеміш Ты, ЯГ, хто вытрывае, Спадару? Але ў Цябе дараваньне, каб сьцілі Цябе. Я спадзяюся СПАДАРА, мая душа спадзяецца, і на слова Ягонае я спадзяюся. Душа мая спадзяецца СПАДАРА болей, чымся паночныя раньня, паночныя раніцы. Хай Ізраель спадзяецца на СПАДАРА, бо ў СПАДАРА міласэрдзе, і шмат адкупленьня ў Яго, І Ён выкупе Ізраеля з усіх бяспраўяў ягоных.
Песьня на ўступцох. Давідава. СПАДАРУ, ня пыхатае сэрца мае, ані падыймаліся вочы мае, і не ганюся я за вялікім альбо за лішне дзіўным імне. Ці ня слышыў я а не супакоеваў душы свае, як адвучанае ад пелькаў маці свае; як адвучанае ад пелькаў, душа мая ў імне. Спадзявайцеся, Ізраелю, на СПАДАРА адгэтуль аж на векі.
Песьня на ўступцох. СПАДАРУ, успомні Давіда, усі гароты яго. Як ён прысягаў СПАДАРУ, рабіў абятніцу Магучаму Якава: «Напэўна ня ўвыйду ў будан дому свайго ані ўзыйду на ложак пасьцелі свае; Напэўна ня дам сну ачом сваім ані векам сваім дрымоты, Пакуль не знайду вітальняў СПАДАРУ, сялібаў Магучаму Якававаму». Гля, мы чулі гэта ля Еўфрату, знайшлі гэта на палёх лясістых. Узыйдзіма ў вітальні Ягоныя, пакланімася казульцы ног Ягоных. Устань, СПАДАРУ, на супачынак Свой, Ты а скрыня сілы Твае. Няхай сьвятары Твае апрануцца ў справядлівасьць, і няхай дабрачэсьлівыя Твае гукаюць з радасьці. Дзеля слугі Свайго Давіда не адвярні віду памазанца Свайго. Прысягаў СПАДАР Давіду ў праўдзе — Ён не адступе ад яе: «З плоду цела твайго пасаджу на пасадзе тваім. Калі сынове твае будуць дзяржаці змову Маю й сьветчаньні Мае, каторых Я наўчу іх, — сынове іхныя таксама будуць сядзець назаўсёды на пасадзе тваім»; Бо СПАДАР абраў Сыён, пажадаў на сялібу Сабе. «Гэта месца супачынку Майго назаўсёды, тут Я жыць буду, бо Я пажадаў яго. Дабраслаўлю а дабраслаўлю еміну яго і ўбогіх яго насычу хлебам; І сьвятароў яго апрану спасеньням, і дабрачэсьлівыя ягоныя загукаюць з радасьці. Там прычыню пуканьне рогу Давідаваму, прыгатую сьвечку памазанцу Свайму. Непрыяцеляў ягоных апрану ў сорам, але на ім будзе зьзяць карона ягоная».
Песьня на ўступцох. Давідава. Гля, як добра, як прыемна жыці братом згодна разам! Як тый добры алей на галаве, каторы цячэць далоў на бараду, бараду Аарону, каторы цячэць далоў на адтуліну адзецьця ягонага; Як раса Гэрмону, што падае на горы Сыёнскія, бо там СПАДАР прызначыў дабраславенства, жыцьцё на векі.
Песьня на ўступцох. Гля, дабраслаўце СПАДАРА, усі слугі СПАДАРОВЫ, што стаіце ночы ў доме СПАДАРОВЫМ. Уздыйміце рукі свае ў сьвятасьці й дабраслаўце СПАДАРА. Дабраслаў цябе СПАДАР із Сыёну, Тый, што ўчыніў неба й зямлю.
Галілуя. Хваліце імя СПАДАРОВА, хваліце, слугі СПАДАРОВЫ, У доме СПАДАРОВЫМ стаячыя, на панадворках дому Бога нашага. Галілуя, бо СПАДАР добры; пяіце хвалы імені Ягонаму, бо прыемнае; Бо Якава абраў Сабе ЯГ, Ізраеля на Сваю апрычоную собскасьць; Бо я ведаю, што вялікі СПАДАР, і Спадар наш над усімі багамі. Усе, што хоча СПАДАР, тое робе на нябёсах і на зямлі, на морах і ў вусіх бяздоньнях. Ён прычыняе, што пары падыймаюцца ад канца зямлі, робе маланьні да дажджу, выводзе вецер із скарбніцаў Сваіх. Ён зразіў першакоў у Ягіпце, ад чалавека аж да статку. Паслаў знакі а чудосы сярод цябе, Ягіпце, на Фараона а на ўсіх слугаў ягоных. Каторы зразіў шмат народаў і забіў дужых каралёў: Сыгона, караля Аморэйскага, Оґа, караля Вашанскага, і ўсі каралеўствы Канаанскія; І даў зямлю іхную на спадак, на спадак Ізраелю, люду Свайму. Імя Твае, СПАДАРУ, на векі; памятка Твая, СПАДАРУ, ад пакаленьня аж да пакаленьня. Бо будзе судзіць СПАДАР люд Свой і над слугамі сваімі будзе меці жаласьць. Балваны паган срэбныя а залатыя, работа рук людзкіх. Вусны ў іх, але ня гукаюць; вочы ў іх, але ня бачаць; Вушы ў іх, але ня ўважаюць, нават няма дыху ў ратох іхных. Падобныя да іх будуць робячыя іх, кажны, што спадзяецца на іх. Доме Ізраеляў! дабраслаўце СПАДАРА. Доме Ааронаў! дабраслаўце СПАДАРА. Доме Леваў! дабраслаўце СПАДАРА. Вы, што баіцеся СПАДАРА! Дабраслаўце СПАДАРА. Дабраславёны СПАДАР із Сыёну, Каторы жывець, у Ерузаліме. Галілуя!
Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае. Дзякуйце Богу багоў, бо на векі міласэрдзе Ягонае. Дзякуйце Спадару спадароў, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Каторы адзіны робе вялікія дзівы, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Таму, хто ўчыніў нябёсы цямлівасьцяй Сваёй, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Таму, што прасьцягнуў зямлю над водамі, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Таму, што ўчыніў вялікія сьветлы, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Сонца радзіць дзень, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Месяц а гвезды радзіць ноч, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Таму, што зразіў Ягіпет у першакох ягоных, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І вывеў Ізраеля з памеж іх, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Рукою моцнаю і цаўём выцягненым, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Таму, хто расьцяў на часьці Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І правёў Ізраеля пасярод яго, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Але ськінуў фараона а войска ягонае ў Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае. Таму, што правёў люд Свой пераз пустыню, бо на векі міласэрдзе Ягонае! Таму, Каторы зразіў вялікіх каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І забіў магучых каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Сыгона, караля Аморэйскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І Оґа, караля Вашанскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І даў зямлю іхную на спадак, бо на векі міласэрдзе Ягонае; На спадак Ізраелю, слузе Свайму, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Каторы ў паніжэньню нашым памятаваў нас, бо на векі міласэрдзе Ягонае; І адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Каторы даець еміну кажнаму целу, бо на векі міласэрдзе Ягонае; Дзякуйце Богу нябёсаў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Ля рэк Бабілёнскіх, там сядзелі мы й плакалі, як успаміналі Сыён. На вербах сярод яго павесілі нашыя гарпы; Бо там тыя, што ўзялі нас у палон, вымагалі ў нас словаў песьні; і тыя, што прысілілі нас выць — радасьці: «Сьпяіце нам ізь песьняў Сыёнскіх». Як будзем пяяць песьні СПАДАРОВЫ ў чужой зямлі? Калі я забудуся цябе, Ерузаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая; Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня ўспомню цябе, калі ня дам перавагі Ерузаліму над найвышшай радасьцяй сваёй. Прыпомні, СПАДАРУ, сыном Едомавым дзень Ерузаліму, каторыя казалі: «Бурай, бурай аж да поду яго». Дачка Бабілёну, нішчыцелка, шчасьлівы, хто адплаце табе за ўчынак, што ты ўчыніла нам; Шчасьлівы, хто схопе й разаб’ець дзецяняты твае аб скалу.
Давідава. Хвалю цябе ўсім сэрцам сваім, перад магутнымі буду пяяць Табе; Буду кланяціся да сьвятога палацу Твайго і хваліці імя Твае за міласэрдзе Твае й за праўду Тваю; бо Ты ўзьвялічыў слова Свае над кажнае імя Свае. У дзень, калі, як я загукаў, Ты адказаў імне і падмацаваў мяне сілаю ў душы маёй. Будуць хваліць Цябе, СПАДАРУ, усі каралёве земныя, як пачуюць словы вуснаў Тваіх, Будуць апяваць дарогі СПАДАРОВЫ, бо вялікая чэсьць СПАДАРОВА. Дарма што высокі СПАДАР, а нізкога бача, але пыхатага пазнаець здалеку. Калі я буду хадзіць сярод атугі, Ты пажвавіш мяне, на гнеў непрыяцеляў маіх Ты выцягнеш руку Сваю, і правіца Твая вывальне мяне. СПАДАР зьдзее дзеля мяне. СПАДАРУ, міласэрдзе Твае на векі; спраў рук Сваіх не пакінь.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Ты скумаў мяне, СПАДАРУ, і пазнаў. Ты ведаеш, калі я сяду і калі ўстану; разумееш думкі мае здалеку; Хадню маю й супачынак мой Ты акружаеш; усі дарогі мае Ты ведаеш; Бо нямаш слова на языццэ маім, але Ты, СПАДАРУ, ведаеш яго ўсе. Адзаду й сьпераду Ты аблёг мяне і палажыў на мяне даланю Сваю. Веданьне лішне чудоўнае імне, высокае, не магу асягчы яго. Куды пайду я ад Духа Твайго і куды ад відзеньня Твайго ўцяку? Ці ўзьнімуся на неба, Ты там; ці зраблю ложак свой у шэолю, во Ты. Панясуся на крылах золку і суймуся на найдальшай часьці мора; І там рука Твая павяла б мяне, і ўдзяржала б мяне правіца Твая. І калі б сказаў я: «Пэўне цемнь пакрые мяне», нават ноч стане сьвятлінёю навокал мяне; Але, цемнь не зацемне ад Цябе, і ноч зазьзяе, як дзень; цемнь таксама, як сьвятліня; Бо Ты дзяржыш ныркі мае, Ты выткаў мяне ў жываце маці мае. Буду хваліці Цябе, бо страшна а чудоўна ўчынены я. Чудоўныя ўчынкі Твае, і душа мая ведае добра. Не схаваны быў ад Цябе шкілет мой, як я быў учынены ў таямніцы, памайстроўску ўтвораны ў найніжшай часьці зямлі. Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсі часткі яго; як яны былі хармаваны, ні воднага ня было зь іх. А імне — якія дарагія думкі Твае, Божа; як павялічыўся лік іх! Калі б палічыць іх, іх было б болей лікам, чымся пяску. Як прачыхаюся, я яшчэ з Табою. Калі б Ты, Божа, забіў нягоднага, тады крывапіўцы адступілі б ад мяне; Бо яны ізрадліва гукаюць на Цябе, падыймаюцца дарма, як непрыяцелі Твае. Ці ня маю я ненавідзіць тых, СПАДАРУ, што ненавідзяць Цябе, і паўстаючымі на Цябе ня маю брыдзіцца? Супоўнаю ненавіднасьцю ненавіджу іх; непрыяцелі яны сталі імне. Скумай мяне, Божа, і пазнай сэрца мае; прабуй мяне і пазнай думкі мае; І абач, ці не нягодная дарога ў мяне, і вядзі мяне на дарогу вернасьці.
Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Вывальні мяне, СПАДАРУ, ад нягоднае людзіны, абарані мяне ад ґвалтоўніка, Каторыя думаюць нягодныя думкі ў сэрцу, кажны дзень зьбіраюцца на вайну, Зайстрылі языкі свае, як гад; гадава атрута пад вуснамі іхнымі. Сэля. Крый мяне, СПАДАРУ, ад рук нягоднага, ад рукі ґвалтоўніка абарані мяне, каторы задумаў піхнуць ступы мае. Схавалі гардуны пасадку на мяне й павароз, расьцягнулі сеці ля сьцежкі, пастанавілі сілы на мяне. Сэля. Я сказаў СПАДАРУ: «Ты Бог мой, пачуй, СПАДАРУ, гук маленьняў маіх. СПАДАРУ Спадару, сіла спасеньня майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень збраеньня. Ня дай, СПАДАРУ, жаданага нягоднаму й не пашчасьць задуме ягонай, каб не вяльмуваўся. Сэля. Хай крыўда вуснаў іхных пакрые галаву тых, што абступаюць мяне; Хай зваліцца на іх жар; хай кіне Ён іх у цяпло, у бяздоньні, каб не паўсталі. Не дазволь умацавацца язычніку на зямлі; на місьцюка хай палююць на загубу, каб паваліць. Ведаю, што СПАДАР рассудзе ўбогага і ўчыне суд бедным. Адно справядлівыя хваліць будуць імя Твае; пасьцівыя жыць будуць у прытомнасьці Тваёй.
Псальма Давідава. СПАДАРУ, гукаю да Цябе; пабарзьдзі да мяне, нахіні вуха да голасу майго, як я гукаю да Цябе. Няхай будзе кадзілам малітва мая перад Табою, і вячэрнім аброкам узьняцьце рук маіх. Пастанаві, СПАДАРУ, старожу перад ротам маім, сьцеражы дзьверы вуснаў маіх. Не нахінай сэрца майго да благога, чыніць нягодныя ўчынкі зь людзьмі, бяспраўе дзеючымі; і хай не паспытаюся ласонікаў іхных. Калі справядлівасьць б’ець мяне — гэта міласэрдзе; калі гане мяне — гэта выборны алей, ён ня скрыве галавы мае, але яшчэ малітва мая ў няшчасьцях іхных. Як судзьдзі іхныя будуць раськіданы па скале, яны выслухаюць словы мае, бо яны прыемныя. Як бы хто араў а пульхніў зямлю, так раськіданы косьці нашыя ля адтуліны шэолю. Але на Табе, СПАДАРУ Спадару, вочы мае; у Табе спадзева мая: ня бурай душы мае. Крый мяне ад пасадкі, што пастанавілі на мяне, і ад сілаў ліхадзеяў. Няхай нягодныя ўблытаюцца ў собскія сеці свае, прымеж тога я сам прайду бясьпечна.
Навука Давідава. Малітва, як ён быў у пячоры. Голас мой да СПАДАРА, — я галашу; голас мой да СПАДАРА, — я малю; Выліваю перад Ім мову сваю, немарасьць сваю перад Ім павядаю, Як дух мой млее ў імне; а Ты ведаеш сьцежку маю. На гасьцінцу, па каторым я хадзіў, схавалі пасадку на мяне. Угледзься направа й бач: няма знаёмага імне; шчэзла прытулішча мае; ніхто ня рупіцца праз душу маю. Я гукаў да Цябе, СПАДАРУ, я казаў: «Ты прытулішча мае, дзель мая на зямлі жывых». Уважай на галашэньне мае, бо я вельма пагалелы. Вывальні мяне ад перасьледаваньнікаў маіх, бо яны дужшыя за мяне. Вывядзі зь вязьніцы душу маю, каб я хваліў імя Твае. Няхай справядлівыя абступяць мяне, бо Ты дзееш імне дабро.
Псальма Давідава. СПАДАРУ, пачуй малітвую маю, нахіні вуха да маленьня майго; подле вернасьці Свае адкажы імне, подле справядлівасьці Свае. Не правуйся із слугою Сваім, бо не аправіцца ніякі жывучы перад Табою; Бо перасьлядуе непрыяцель душу маю, прыціснуў аж да зямлі жыцьцё мае, пасадзіў мяне ў цемрадзі, падобна да даўно памерлых. І млее ў імне дух мой, у нутру маім сьцерхла сэрца мае. Прыпамінаю даўнейшыя дні, размышляю праз усі ўчынкі Твае, справу рук Тваіх разважаю. Выцягаю рукі свае да Цябе; душа мая — да Цябе, як выпраглая зямля. Сэля. Борзда адкажы імне, СПАДАРУ; дух мой чэзьне; не схавай відзеньня Свайго ад мяне, каб ня быць імне падобным да тых, што зыходзяць да долу. Дай імне нараніцы пачуць міласэрдзе Свае, бо на Цябе я спадзяюся; дай імне пазнаці дарогу, па каторай я маю йсьці, бо да Цябе я ўздыймаю душу сваю. Вывальні мяне ад непрыяцеляў маіх, СПАДАРУ; уцякаю да Цябе схавацца. Наўчы мяне паўніць волю Тваю, бо Ты Бог мой; добры Дух Твой хай вядзець мяне да зямлі простае. Дзеля імені Свайго, СПАДАРУ, пажваў мяне; у справядлівасьці Сваёй выцягні душу маю з гароты. І зь міласэрдзя Свайго адатні непрыяцеляў маіх і зьнішч усіх тых, што ўціскаюць душу маю, бо я слуга Твой.
Давідава. Дабраславёны СПАДАР, скала мая, Каторы вуча рукі мае бітвы, палцы мае вайны, Міласэрдзе мае а горад мой, высокая вежа мая а вывальнік мой, шчыт мой, на Каторага спадзяюся, Каторы паддаець люд мой імне. СПАДАРУ! што ё чалавек, што Ты знаеш яго, сын людзкі, што Ты разважаеш празь яго? Чалавек падобны да дзьмухненьня; дні ягоныя як сьцень мінаючы. СПАДАРУ! нахіні нябёсы Свае й зыйдзі; даткніся да гор, і яны будуць курэць. Блісьні маланьняю й расьцярушыш іх; выстралі стрэлы Свае і зьнішч іх. Выцягні руку Сваю з вышыні, вывальні мяне і ратуй мяне зь вялікіх водаў, ад рукі сыноў чужаземцаў, Каторых рот гукае марнасьць, і правіца іхная — правіца маны. Божа, новую песьню буду пеці Табе, на псалтыру дзесяціструнным пеці буду хвалы Табе. Ты, што даеш спасеньне каралём, вывальняеш Давіда, слугу Свайго, ад злога мяча, Вывальні мяне й ратуй мяне ад рукі сыноў чужаземцаў, каторых рот гукае марнасьць, і правіца іхная — правіца маны, Каб сынове нашыя, як расада, расьлі ў маладосьці сваёй, каб дачкі нашыя былі, як вугольныя стаўпы, выразаныя на зразу палацову, Каб сьвірны нашы поўныя выдалі ўсялякую еміну, авечкі нашы тысячамі а дзясяткамі тысячаў на пастах нашых; Валы нашы накладзены; ніякага зламеньня альбо ўпадку, альбо галашэньня ня было на вуліцах нашых. Шчасьлівы люд, катораму гэтак. Шчасьлівы люд, каторага СПАДАР — Бог ягоны!
Хвала Давідава. Буду вывышаць Цябе, Божа мой, Каролю, і буду дабраславіць імя Твае на векі а векі; Кажнага дня буду дабраславіць Цябе і буду выхваляць імя Твае на векі а векі. Вялікі СПАДАР і вельма мае быці выхваляны, і вялікасьць Ягоная няскумальная. Пакаленьне пакаленьню будзе ўслаўляць учынкі Твае і магутнасьць Тваю будуць агалашаць. Разважаць буду празь вялічча славутага пазору Твайго і чудоўныя ўчынкі Твае. І будуць гукаць праз моц страшных спраў Тваіх, а празь вялікасьць Тваю паведаю. Памятку вялікае дабрыні Твае выказаваць буду і апяваць справядлівасьць Тваю. СПАДАР ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу й вялікага міласэрдзя. СПАДАР добры да ўсіх, і спагадлівасьць Ягоная над усімі ўчынкамі Ягонымі. Будуць хваліці Цябе, СПАДАРУ, усі ўчынкі Твае, і дабрачэсьлівыя Твае будуць дабраславіці Цябе. Гукаці будуць праз славу гаспадарства Твайго і павядаць праз магутнасьць Тваю, Каб паведаміць сыном людзкім магутнасьці Ягоныя і славу вялічча гаспадарства Ягонага. Гаспадарства Твае — гаспадарства ўсіх вякоў, і ўлада Твая пераз усі пакаленьні. Паддзержуе СПАДАР усіх падаючых і прастае ўсіх угнёных. Вочы ўсіх глядзяць із спадзеваю на Цябе, і Ты даеш ім еміну ўпару, Рашчыняеш руку Сваю й зычліва сыціш усіх жывучых. СПАДАР справядлівы ў вусіх дарогах Сваіх і зычлівы ў вусіх учынках Сваіх. Блізкі СПАДАР да ўсіх, што гукаюць Яго, да ўсіх, што гукаюць Яго ў праўдзе. Ён поўне жаданьне тых, што баяцца Яго, і галашэньне іхнае чуе, і памагае ім. Крые СПАДАР усіх тых, што любяць Яго, а ўсіх бязбожных — зьнішча. Рот мой гукаці будзе хвалу СПАДАРОВУ, і няхай кажнае цела дабраславе сьвятое імя Ягонае на векі а векі.
Галілуя! Хвалі, душа мая, СПАДАРА. Буду хваліці СПАДАРА ў жыцьцю сваім; пеці буду хвалы Богу свайму, пакуль мае быцьцё. Не спадзявайцеся на князёў, на сына людзкога, у каторага нямя помачы. Дух ягоны выходзе, ён зварачаецца да зямлі свае; таго самага дня думкі ягоныя гінуць. Шчасьлівы, каму помач — Бог Якаваў, каторы спадзяецца на СПАДАРА, Бога свайго, Каторы ўчыніў неба й зямлю, мора а ўсе, што ў ім, Каторы заховуе праўду на векі, Каторы чыне суд уцісьненым, даець ежу галодным. СПАДАР разьвязуе вязьняў; СПАДАР адчыняе вочы нявісным; СПАДАР прастае ўгнёных; СПАДАР любе справядлівых; СПАДАР крые чужаземцаў; сірату а ўдаву падпірае; а сьцежку бязбожных бурае. СПАДАР будзе караляваць на векі, Бог твой, Сыёне, у вусіх пакаленьнях. Галілуя!
Хваліце ЯГ, бо добра пяяць Богу нашаму, бо прыемна; хвала харошая. СПАДАР будуе Ерузалім, выгнаньнікаў Ізраеля зьбірае. Ён леча зломленых сэрцам і завязуе раны іхныя; Прызначае лік гвездаў і завець іх усіх імёнамі. Вялікі Спадар наш і вялікае сілы, розум Ягоны няшчысьлёны. СПАДАР падпірае пакорных, паніжае нягодных аж да зямлі. Адказуйце СПАДАРУ з падзякаю, пяіце на гарпе Богу нашаму, Каторы пакрывае неба булакамі, Каторы гатуе дождж зямлі, Каторы прычыняе, што на горах трава расьцець, Даець статку корм яго, і ґруґанятам, каторыя крычаць. Ня сілы каня Ён зыча, не ў галёнках людзіны мае прыемнасьць. СПАДАР прыяе тым, што баяцца Яго, тым, што спадзяюцца на міласэрдзе Ягонае. Слаў, Ерузаліме, СПАДАРА; хвалі Бога свайго, Сыёне; Бо Ён умацніў завалы брамаў тваіх, Ён дабраславіў сыноў тваіх у табе; Робе граніцы твае мірнымі, тукам пшонкі сыце цябе; Пасылае расказаньне Свае на зямлю; вельмі борзда бяжыць слова Ягонае; Даець сьнег, як воўну; сыпе шэрась, як попел; Пушчае лёд свой драбамі; перад сьцюжаю Ягонаю хто вытрывае? Пасылае слова Свае й распушчае іх; падзьмець ветрам сваім, і пацякуць воды. Паведамляе словы Свае Якаву, уставы Свае а суды Свае Ізраелю. Ніякаму народу Ён так ня ўчыніў, і што да судоў, яны ня знаюць іх. Галілуя!
Галілуя! Хваліце СПАДАРА зь нябёсаў, хваліце Яго на вышынях. Хваліце Яго, усі ангілаве Ягоныя; хваліце Яго, усі войскі Ягоныя; Хваліце Яго, сонца й месяц; хваліце Яго, усі ясныя гвезды; Хваліце Яго, нябёсы нябёс і воды, што над нябёсамі. Хай хваляць імя СПАДАРОВА, бо Ён расказаў, і стварыліся яны; Ён устанавіў іх на векі а векі; даў права, ад каторага яны не адступяць. Хваліце СПАДАРА ізь зямлі, морскія дзіўствы і ўсі глыбіні, Цяпло й град, сьнег і туман, буйны вецер, выпаўняючы слова Ягонае, Горы а ўзгоркі, пладовыя дзервы і ўсі кедры, Дзікія зьвяры й увесь статак, паўзуны й птушкі крылатыя, Каралёве земныя і ўсі люды, князі і ўсі судзьдзі земныя, Дзяцюкі й таксама дзяўчаты, старыя з малцамі. Хай хваляць імя СПАДАРОВА, бо ўзьнята імя Ягонае адзінае, вялічча Ягонае на зямлі й на небе. Ён узвышыў рог люду Свайго, хвалу ўсіх дабрачэсьлівых Сваіх, сыноў Ізраельскіх, люду блізкога Сабе. Галілуя!
Галілуя! Пяіце СПАДАРУ новую песьню; хвала Яму ў збору дабрачэсьлівых. Няхай Ізраель цешыцца ў Тым, хто Яго ўчыніў; няхай сынове Сыёну вяселяцца ў Каралю сваім. Няхай хваляць імя Ягонае скокамі; няхай пяюць Яму на тамбурынах а гарпах; Бо СПАДАР прыяе люду Свайму і прыбірае пакорных спасеньням. Няхай дабрачэсьлівыя вяселяцца ў славе, няхай пяюць голасна на ложках сваіх. Вышыні Божыя ў горле іхным, і абаротны меч у руццэ іхнай, Каб зьдзеяць помсту над народамі, кары над людамі, Спутаць каралёў іхных і пачэсных іхных скаваць ланцугамі, Учыніць над імі напісаны суд. Гэта вялічча ўсім дабрачэсьлівым. Галілуя!
Галілуя! Хваліце Бога ў сьвятыні Ягонай; хваліце Яго ў прасьцягу сілы Ягонае; Хваліце Яго за магутныя справы Ягоныя; хваліце Яго подле множасьці вялічча Ягонага; Хваліце Яго гукам рогу; хваліце Яго на псалтыру а гарпе; Хваліце Яго тамбурынаю а скокамі; хваліце Яго на струнных снадзях а арганах; Хваліце Яго на брынкаючых цымбалах; хваліце Яго на цымбалах галасьлівых. Кажная душа няхай хвале СПАДАРА. Галілуя!