Библия Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Прарока Ёэля, 1 Кніга прарока Ёэля, 1 глава

1 Слова Госпадава, якое было да Ёэля, сына Пэтуэлявага.
2 Слухайце гэта, старшыні, і ўважайце ўсе жыхары зямлі гэтае: ці бывала калі такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых?
3 Перакажэце гэта дзецям вашым; а дзеці вашыя няхай перакажуць сваім дзецям, а іхныя дзеці — наступнаму пакаленьню:
4 Што асталося ад гусеньніцы, ела саранча, што асталося ад саранчы, елі чэрві, і што асталося ад чэрвей, даелі жукі.
5 Прачхнецесея п'яніцы, і плачце і галасеце, усе, што любіце віно, аб вінаградным соку: ён адняты ад вуснаў вашых.
6 Прыйшоў на маю зямлю народ магутны і непералічаны; зубы ў яго — зубы львіныя, а сківіцы ў яго, як у львіцы.
7 Апустошыў ён вінаграднік мой, і фігавае дрэва маё аблупіў, абдзёр яго да гола і абламаў, ажно галіны яго бялеюць.
8 О! галасі, як маладзіца, падпярэзаная мяшком, аб мужу маладосьці свае!
9 Супыніліся хлебныя і ліўныя ахвяры ў доме Госпадавым; плачуць сьвятары, слугі Госпада.
10 Апустошана поле, сумуе зямля; патоптана збожжа, высах вінаградны сок, алівіна зьвяла.
11 Чырванейце ад сораму, хлебаробы, плачце вінаградары, аб пшаніцы і ячменю, бо прапаў ураджай на полі,
12 Высахла вінаградная лаза і зьвянула фігавае дрэва; гранадавае дрэва, пальма і яблыня — усе дрэвы пасохлі на полі; затым шчэзла і радасьць у сыноў чалавечых.
13 Падпіражэцеся і плачце, сьвятары! галасеце, слугі аўтара! увайдзеце, начуйце ў мяшкох, слугі Бога майго! бо нямашака болей хлебнае і ліўнае ахвяры ў доме Бога вашага.
14 Вызначце пост, апавясьцеце ўрачыстае зграмаджэньне, зьбярэце старшынь і ўсіх жыхароў краіны гэтае ў дом Госпада Бога вашага і клічце да Госпада.
15 О, што за дзень! бо блізка дзень Госпадавы: і прыйдзе ён, як спусташэньне ад Усемагутнага.
16 Ці ж не перад вашымі вачыма шчэзла ежа з дому Бога нашага, а зь ёю радасьць і вясёласьць?
17 Зярно сатлела пад скібамі сваімі, апаражнелі засекі, разбураны клеці, бо вя стала збожжа.
18 О, як стогне жывёла, сумна ходзяць стады валоў, бо няма для іх пашы! і марнеюць стады авечак.
19 Да Цябе, Госпадзе, клічу; бо вось, агонь пажэр пустынныя пасьвішчы, а полымя папаліла ўсе дрэвы на полі.
20 Гэтаксама і скаціна на полі кліча да Цябе, бо высахлі патокі водаў, і агонь зьнішчыў пасьвішчы пустыні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга прарока Ёэля, 1 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.