Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Яўрэяў | 12 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Таму і мы, вакол сябе маючы такое вялікае воблака све́дкаў, скінем усякі цяжа́р і грэх, які з лёгкасцю апу́твае нас, і цярпліва будзем здзяйсня́ць прызна́чаны нам подзвіг,
2 гле́дзячы на Правадыра́ і Здзяйсня́льніка веры, Іісуса, Які, замест той радасці, якая была перад Ім, перацярпе́ў крыж, не зважа́ючы на га́ньбу, і сеў праваруч прастола Божага.
3 Так што думайце пра Таго, Хто перацярпе́ў ад грэшнікаў такую да Сябе варожасць, каб вы не знемаглí і не аслабе́лі ду́шамі вашымі.
4 Вы яшчэ не да крыві змагаліся ў супрацьстая́нні граху́
5 і забылі настаўле́нне, якое да вас як да сыноў зве́рнута: «сыне мой! не будзь легкадумны ў адносінах да пакарання ад Госпада і не знемага́й, калі Ён выкрыва́е цябе.
6 Бо Гасподзь, каго любіць, таго карае, і б’е кожнага сына, якога прымае».
7 Калі вы церпице́ пакаранне, то Бог абыходзіцца з вамі як з сынамі. А хіба́ ёсць такі сын, якога б не караў бацька?
8 Калі ж застаяце́ся без пакарання, якому падляга́юць ўсе, то вы — незаконныя дзеці, а не сыны.
9 Прытым, калі мы, кара́ныя бацька́мі нашымі па плоці, шанавалі іх, то хіба́ ж не намнога больш мы павінны быць пакорнымі Айцу духаў, каб жыць?
10 Бо яны каралі нас паводле свайго разумення на нямногія дні; а Ён — на карысць нам, каб мы сталі супольнікамі святасці Яго.
11 Усякае пакаранне ў цяперашні час здаецца не радасцю, а смуткам, але пазней тым, хто праз яго наву́чаны, яно дае мірны плод праведнасці.
12 Таму ўмацу́йце апу́шчаныя рукі і аслабе́лыя калені
13 і прамыя сцежкі рабіце нагам вашым, каб кульгавае не вывіхнулася, а лепш ацалілася.
14 Імкнíцеся да міру з усімі і да святасці, без якой ніхто не ўбачыць Госпада;
15 будзьце пільнымі, каб хто не страціў благадаці Божай; каб які горкі корань, выраста́ючы, не нарабіў шкоды і каб праз яго не апаганіліся многія;
16 каб не было сярод вас такога блудніка́ альбо бязбожніка, як Ісаў, які за адну страву аддаў першародства сваё.
17 Бо вы ведаеце, што і пасля таго ён, жада́ючы ўнасле́даваць благаславенне, быў адве́ргнуты, таму што не знайшоў магчымасці перамяніць рашэнне бацькі, хоць і шукаў гэтага са слязьмі.
18 Вы ж наблізіліся не да гары, да якой можна дакрануцца, не да агню палаючага, і змроку, і цемры, і буры,
19 не да трубнага гуку і гучання слоў, пачуўшы якія, усе прасілі, каб нічога больш да іх не прамаўлялася,
20 бо яны не маглі вы́трываць таго, што было́ зага́дана: «нават калі звер дакранецца да гары, ён будзе пабіты камянямі (альбо працяты стралою);
21 і такім страшным было гэтае відовішча, што Маісей сказаў: «я ў страху і трымценні».
22 А наблізіліся вы да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Іерусаліма і да незлічонага мноства ангелаў,
23 да ўрачыстага сабору і Царквы першынцаў, запісаных на нябёсах, і да Суддзі ўсіх — Бога, і да духаў праведнікаў, якія дасягнулі дасканаласці,
24 і да Пасрэдніка новага запавету — Іісуса, і да Крыві акрапле́ння, якая прамаўляе лепш, чым Авелева.
25 Глядзіце, не адмаўляйцеся слухаць Таго, Хто гаворыць. Бо калі не пазбеглі пакарання тыя, што адмовіліся слухаць таго, хто прамаўляў на зямлі, то тым больш не пазбегнем мы, калі адве́рнемся ад Таго, Хто прамаўляе з нябёс,
26 Таго, Чый голас тады пахіснуў зямлю, і Хто цяпер паабяцаў, кажучы: «яшчэ раз пахісну́ не толькі зямлю, але і неба».
27 А словы «яшчэ раз» азначаюць перамяне́нне таго, што будзе пахíснута, як створанае, каб засталося непахіснае.
28 Дык вось, прымаючы Царства непахіснае, будзем захоўваць благадаць і ёю служы́ць Богу так, як Яму даспадобы, з набо́жнасцю і страхам,
29 таму што Бог наш — гэта агонь знішча́льны.

Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла, 12 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.