Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Эфесян | 4 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Дык вось, я, вязень у Госпадзе, прашу вас жыць дастойна паклíкання, да якога вы заклíканы,
2 з усёй пакорнаму́драсцю і лаго́днасцю, з доўгацярплíвасцю, падтрымліваючы адзін аднаго з любоўю,
3 стараючыся захоўваць адзінства духу ў саюзе міру.
4 Адно цела і адзін дух, як вы і закліканы да адной надзеі вашага паклікання;
5 адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэнне,
6 адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас.
7 А кожнаму з нас да́дзена благадаць ў меру дару Хрыстовага.
8 Таму сказана: "узышоўшы на вышыню, Ён паланіў палон і даў дары людзям".
9 А "узышоў" — што́ азначае, як не тое, што Ён і сышоў спачатку у прадонныя месцы зямлí
10 Той, Хто сышоў, Ён жа і ўзышоў вышэй за ўсе нябёсы, каб напоўніць усё.
11 І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых дабравеснікамі, іншых пастырамі і настаўнікамі,
12 для ўдаскана́лення святых, дзеля справы служэння, дзеля будавання Цела Хрыстовага,
13 пакуль усе прыйдзем у адзінства веры і спазнання Сына Божага, у мужа дасканалага, у меру ўзросту паўнаты́ Хрыстовай;
14 каб мы больш не былі дзе́цьмі, якіх хістае і носіць усякі вецер вучэння праз падман людскі, праз хітрасць, уводзячы ў аблуду,
15 а каб, жывучы ў ісціне і любові, усе ўзрасталі ў Таго, Хто з’яўляецца галавою, — у Хрыста,
16 з Якога ўсё цела, склада́ючыся і злуча́ючыся усялякімі ўзмацня́льнымі сувязямі, пры дзеянні ў сваю меру кожнай асобнай часткі, расце для будавання самога сябе ў любові.
17 Таму я гэта кажу і сведчу ў Госпадзе, каб вы больш не рабілі, як робяць астатнія народы ў ма́рнасці розуму свайго,
18 маючы азмро́чанае разуме́нне, адчу́жаныя ад жыцця Божага з-за свайго няве́дання, з-за акамяне́ласці сэрца свайго;
19 яны, дайшоўшы да бясчуласці, аддалі сябе саміх распусце, каб ненасытна рабіць усякую брыдоту.
20 А вы не так спазналі Хрыста,
21 паколькі вы чулі пра Яго і ў Ім навучыліся — таму што ісціна ў Іісусе —
22 скінуць з сябе старога, паводле ранейшага ладу жыцця, чалавека, які згнівае ў падманных пажа́днасцях,
23 а абнавіцца духам розуму вашага
24 і апрану́цца ў новага чалавека, створанага па Богу, у праведнасці і святасці ісціны.
25 Таму, адкінуўшы хлусню, гаварыце праўду кожны бліжняму свайму, бо мы адзін аднаму члены.
26 Гневаючыся, не грашыце: сонца няхай не заходзіць пры гневе вашым;
27 і не давайце месца дыявалу.
28 Хто краў, больш няхай не кра́дзе, а лепш няхай працуе, ствараючы сваімі рукамі дабро, каб меў з чаго даць таму, хто ў нястачы.
29 Ніякае гнілое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае для настаўле́ння ў веры, каб яно прыносіла благадаць тым, хто слухае.
30 І не засмучайце Святога Духа Божага, пячаццю Якога вы былі пазначаны для дня выкуплення.
31 Усякае раздражне́нне, і ярасць, і гнеў, і крык, і блюзнерства няхай будуць вы́нішчаны сярод вас, разам з усякаю злобаю;
32 але будзьце адзін да аднаго добрымі, спага́длівымі, прабачайце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце прабачыў вам.

Да Эфесян Пасланне святога Апостала Паўла, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.