Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Пасланне да Галатаў | 5 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Дык стойце ж у свабодзе, дзеля якой Хрыстос вы́зваліў нас, і не аддавайце сябе зноў у ярмо рабства.
2 Вось, я, Павел, кажу вам: калі вы будзеце абрэ́звацца, то не будзе вам ніякае карысці ад Хрыста.
3 Яшчэ све́дчу кожнаму чалавеку, які абрэ́зваецца, што ён павінен вы́канаць увесь закон.
4 Вы, якія апра́ўдваеце сябе законам, засталíся без Хрыста, адпа́лі ад благадаці,
5 а мы духам з надзеяй чакаем праведнасці ад веры.
6 Бо ў Хрысце Іісусе не мае сілы ні абрэ́занне, ні неабрэ́занне, а вера, якая дзейнічае праз любоў.
7 Вы беглі добра: хто спыніў вас, каб вы не скараліся ісціне́
8 Гэтае ўздзеянне не ад Таго, Хто закліка́е вас.
9 Мала́я закваска ўсё цеста заквашвае.
10 адносна вас я ўпэўнены ў Госпадзе, што вы не будзеце думаць інакш; а той, хто сее смуту сярод вас, панясе асуджэнне, хто б ён ні быў.
11 Я ж, браты, калі б усё яшчэ прапаведаваў абрэзанне, то за што б мяне гналі яшчэ́ тады б знікла спакуса крыжа.
12 Няхай аско́пяць сябе тыя, што сеюць смуту сярод вас!
13 Вы ж да свабоды заклíканы, браты, каб толькі свабода тая не была́ дагаджа́ннем плоці; а вы любоўю служы́це адзін аднаму.
14 Бо ўвесь закон у адным выслоўі змяшчаецца: "любі бліжняга твайго, як самога сябе".
15 Калі ж вы адзін аднаго кусаеце і з’ядаеце, то глядзіце, каб адзін адным не былі вы знíшчаны.
16 Я кажу: жывіце паводле духу, і вы не будзеце выконваць пажа́днасцей плоці;
17 бо плоць жадае таго, што супраціўнае духу, а дух — тыго, што супраціўнае плоці: яны адно аднаму супрацьстая́ць, каб вы не тое рабілі, чаго хацелі б.
18 Калі ж вы духам кіруецеся, то вы не пад законам.
19 Учынкі плоці вядомы, вось яны: пралюбадзе́йства, блуд, нечыстата́, разбэ́шчанасць,
20 ідаласлужэнне, чарадзейства, варожасць, сваркі, за́йздрасць, гнеў, зва́ды, раздоры, спакусы, ерасі,
21 нянавісць, забойствы, п'янства, бясчынствы і таму падобнае; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўнаследуюць.
22 Плод жа духу: любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера,
23 лагоднасць, устры́манасць. На такіх няма закону.
24 Тыя ж, якія належаць Хрысту, распялі цела са страсцямі і пажаднасцямі.
25 Калі мы жывём духам, то паводле духу і ўчынкі рабіць павінны.
26 Не будзем ганарыцца сабою, адзін аднаго раздражня́ць, адзін аднаму зайздросціць.

Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.