Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1-е Пасланне да Карынфян | 2 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 І калі я прыходзіў да вас, браты, дык прыходзіў не з красамоўствам ці мудрасцю абвяшча́ць вам све́дчанне Божае,
2 таму што, будучы ў вас, вырашыў я нічога не ведаць, акрамя Іісуса Хрыста, і прытым распя́тага;
3 і быў я сярод вас у слабасці, і ў страху, і ў вялікім трымценні.
4 І слова маё, і пропаведзь мая не ў пераканаўчых словах чалавечай мудрасці, а ў выяўле́нні Духа і сілы,
5 каб вера ваша трывала не на мудрасці чалавечай, а на сіле Божай.
6 Аб мудрасці ж мы гаворым сярод дасканалых, але не аб мудрасці веку гэтага і князёў веку гэтага, якія знікаюць,
7 а гаворым аб прамудрасці Божай, у тайне скрытай, якую прадвы́значыў Бог перад вякамі для славы нашай
8 і якую ніхто з князёў веку гэтага не спазна́ў; бо калі б спазна́лі, то не распя́лі б Госпада славы.
9 Але як напíсана: «вока таго не бачыла, вуха не чула, і на сэрца чалавеку не прыходзіла тое, што ўгатаваў Бог тым, хто лю́біць Яго».
10 А нам Бог адкрыў гэта Духам Сваім: бо Дух ва ўсё праніка́е, і ў глыбíні Божыя.
11 Бо хто́ з людзей ведае, што́ ў чалавеку́ толькі дух чалавечы, які ў ім. Так і Божага ніхто не ведае, толькі Дух Божы.
12 Мы ж прынялí не духа свету гэтага, а Духа ад Бога, каб ведаць падарава́нае нам Богам,
13 пра гэта і гаворым не ад чалавечай мудрасці вы́вучанымі сло́вамі, а вы́вучанымі ад Духа Святога, тлума́чачы духоўнае духоўным.
14 Душэўны чалавек не прыма́е таго, што ад Духа Божага, бо гэта для яго неразумнасць, і не можа зразумець, паколькі пра гэта трэба судзíць духоўна.
15 Духоўны ж су́дзіць пра ўсё, а пра яго судзíць ніхто не можа.
16 Бо хто́ спазнаў розум Госпада, каб мог павуча́ць Яго́ А мы маем розум Хрыстоў.

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.