Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне Пятра | 3 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Гэта ўжо другое пасла́нне пішу вам, узлю́бленыя; у іх напамíнам абуджа́ю ваша чы́стае мы́сленне,
2 каб вы па́мяталі словы, раней ска́заныя святы́мі праро́камі, і перада́дзеную апосталамі вашымі за́паведзь Госпада і Спасіцеля:
3 найперш ве́дайце, што ў апо́шнія дні пры́йдуць наха́бныя глумлíўцы, якія жыву́ць паво́дле сваіх ўла́сных пажа́днасцей
4 і ка́жуць: "дзе абяца́нне прышэ́сця Яго́ бо з таго часу, як спачы́лі айцы, усё застае́цца такім са́мым ад пача́тку стварэ́ння".
5 Скры́та ад іх, бо са́мі таго хо́чуць, што неба было́ здаўна́ і зямля ўтво́рана з вады́ і вадою па слову Божаму;
6 таму тагача́сны свет загíнуў, пато́плены вадою.
7 А цяпе́рашнія неба і зямля́, захава́ныя тым самым Словам, зберага́юцца для агню́ на дзень суда́ і пагíбелі бязбо́жных людзе́й.
8 Адно тое няхай не будзе скры́та ад вас, узлю́бленыя, што ў Госпада адзін дзень — як ты́сяча гадоў, і ты́сяча гадоў — як адзін дзень.
9 Не мару́дзіць Гасподзь з абяца́ным, як некато́рыя лíчаць, што гэта мару́длівасць, а доўга це́рпіць Ён нас, не жада́ючы, каб хто загíнуў, але каб усе прыйшлí да пакая́ння.
10 Дзень жа Гасподні пры́йдзе, як зло́дзей уначы́, і тады нябёсы з гру́катам міну́ць, стыхіі ж, распа́леныя, разбу́рацца, а зямля і ўсё, што на ёй, будзе спа́лена.
11 Калі так усё гэта разбу́рана будзе, то якімі павíнны быць у святы́м жыццí і набо́жнасці вы,
12 што чака́еце і жада́еце прышэ́сця дня Божага, калі нябёсы, палымне́ючы, рабу́рацца і распа́леныя стыхíі распла́вяцца́
13 Але мы чака́ем, паво́дле Яго абяца́ння, новага неба і новае зямлí, на якіх пра́веднасць жыве́.
14 Таму, узлю́бленыя, чака́ючы гэтага, пастара́йцеся, каб Ён знайшо́ў вас незапля́мленымі і беззага́ннымі, у мíры;
15 і доўгацярпе́нне Госпада нашага лічы́це спасе́ннем, як і ўзлю́блены брат наш Павел, паводле да́дзенай яму праму́драсці, напіса́ў вам,
16 як ён гаворыць пра гэта і ва ўсіх пасла́ннях, у якіх ёсць нешта ця́жкае для разуме́ння, што недасве́дчаныя і неўмацава́ныя, перакру́чваюць, як і іншыя Піса́нні, на сваю ўла́сную пагібель.
17 Дык вы, узлю́бленыя, ве́даючы пра гэта за́гадзя, сцеражы́цеся, каб вам не падда́цца аблу́дзе беззако́ннікаў і не адпа́сці ад таго, у чым вы ўмацава́ны,
18 узраста́йце ж у благада́ці і пазна́нні Госпада нашага і Спасіцеля Іісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень ве́чны. Амíнь.

2-е Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра, 3 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.