Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 да Цімафея, 2 2-е пасланне да Цімафея, 2 глава

Узнагарода за апостальскую працу

1 Ты ж, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Езусе Хрысце.
2 А пачутае ад мяне пры многіх сведках, перадай верным людзям, якія будуць здольныя навучыць таксама іншых.
3 Цярпі разам са мною як добры жаўнер Хрыста Езуса.
4 Той, хто служыць у войску, каб падабацца таму, хто ўзяў яго на службу, не ўмешваецца ў жыццёвыя справы.
5 Таксама і той, хто змагаецца як атлет, не стане пераможцам, калі будзе змагацца не па правілах.
6 Земляробу, які працуе, першаму належыць карыстацца пладамі.
7 Зразумей, што гавару; няхай дасць табе Пан зразумець усё.
Перамога ва ўваскрослым Хрысце

8 Памятай пра Езуса Хрыста з пакалення Давіда, які ўваскрос паводле майго Евангелля,
9 за якое я цярплю нядолю аж да кайданаў, нібы злачынца. Але Божага слова не зняволіш.
10 Таму я ўсё вытрымліваю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збаўленне ў Езусе Хрысце з вечнаю славаю.
11 Сапраўды, калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём;
12 калі церпім, то разам з Ім валадарыць будзем;
13 калі адрачэмся, і Ён адрачэцца ад нас; калі мы не верым, Ён застаецца верным, бо самога сябе адрачыся не можа.
Вытрываласць ў абвяшчэнні слова праўды

14 Нагадвай пра гэта, даючы сведчанне перад Богам, каб не спрачацца з-за словаў, бо гэта не прыносіць ніякай карысці, а толькі шкодзіць слухачам.
15 Старанна імкніся, каб Бог палічыў цябе годным, бездакорным працаўніком, які правільна пераказвае слова праўды.
16 Пазбягай людскога пустаслоўя, бо гэта вядзе да штораз большай бязбожнасці.
17 Словы такіх людзей пашыраюцца, як гангрэна. Сярод іх Гіменэй і Філет,
18 якія адступіліся ад праўды, кажучы, што ўваскрашэнне ўжо настала, і гэтым разбураюць веру некаторых.
19 Але Божы фундамент стаіць моцна, маючы такую пячатку: «Пан ведае сваіх» і: «Няхай адступіцца ад несправядлівасці кожны, хто заклікае імя Пана».
20 У вялікім жа доме ёсць не толькі залатое і сярэбранае начынне, але драўлянае і глінянае. Адно — у пашане, другое — не ў пашане.
21 Калі хтосьці ачысціць сябе ад гэтага, то стане начыннем пачэсным, асвячаным і карысным Пану, прыдатным для ўсялякай добрай справы.
Патрабаванні да Цімафея

22 Асцерагайся юнацкай пажадлівасці, імкніся да справядлівасці, веры, любові, міру з тымі, хто заклікае імя Пана ад чыстага сэрца.
23 А неразумных і бессэнсоўных спрэчак пазбягай, ведаючы, што яны прыводзяць да сварак.
24 Слуга Пана не павінен сварыцца, а павінен быць ласкавым да ўсіх, здольным да навучання і цярплівым,
25 спакойна настаўляць непрыхільных.
26 Можа, калісьці Бог дасць ім апамятацца дзеля пазнання праўды і вырвацца з пастак д’ябла, які аблытаў іх, каб падпарадкаваць сваёй волі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е пасланне да Цімафея, 2 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.