Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея, 10 Паводле Матфея, 10 глава

1 І, паклíкаўшы двана́ццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі ду́хамі, каб выганя́ць іх, і ацаля́ць усякую хваробу і ўсякую не́мач.
2 А імёны двана́ццаці Апосталаў такія: першы Сíман, якога называюць Пятром, і Андрэй, брат яго, Іакаў Зевядзе́еў і Іаан, брат яго,
3 Філіп і Варфаламей, Фама і Матфей мы́тнік, Іакаў Алфееў і Леўве́й, празва́ны Фадзе́ем,
4 Сíман Кананíт і Іуда Іскарыёт, які і здра́дзіў Яму.
5 Гэтых двана́ццаць паслаў Іісус і наказа́ў ім, гаворачы: на шлях язычнікаў не ідзіце і ў горад Самара́нскі не ўваходзьце;
6 А ідзіце найперш да загíнуўшых авечак дому Ізра́ілевага.
7 І ходзячы, прапаведуйце, што наблíзілася Царства Нябеснае.
8 Хворых ацаля́йце, пракажоных ачышча́йце, мёртвых уваскраша́йце, дэманаў выганя́йце. Да́рам атрыма́лі, да́рам дава́йце.
9 Не бярыце з сабою ні золата, ні срэ́бра, ні медзі ў паясы́ свае,
10 ні торбы ў дарогу, ні дзвюх адзежын, ні абутку, ні посаха. Бо працаўнíк ва́рты мець на пражы́так сабе.
11 У які б горад ці пасе́лішча вы ні ўвайшлі, даве́дайцеся, хто ў ім дастойны, і там застава́йцеся, пакуль не вы́йдзеце.
12 А ўваходзячы ў дом, віта́йце яго, ка́жучы: мір дому гэтаму.
13 І калі дом будзе дастойны, то сы́дзе мір ваш на яго; калі ж не будзе дастойны, то мір ваш да вас ве́рнецца.
14 А калі хто не пры́ме вас і не паслухаецца слоў вашых, то, выходзячы з дому, альбо з горада таго, абтрасíце пыл з ног вашых.
15 Праўду кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садо́мскай і Гамо́рскай у дзень су́дны, чым гораду таму.
16 Вось, я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў: дык вось, будзьце му́дрыя, як зме́і, і простыя, як галубы́.
17 Сцеражы́цеся ж людзей: бо яны будуць аддаваць вас на судзíлішчы і ў сінагогах сваіх будуць біць вас,
18 і павядуць вас да правíцеляў і да цароў за Мяне, на све́дчанне перад імі і язычнікамі.
19 Калі ж будуць выдава́ць вас, не турбу́йцеся, я́к ці што́ сказаць; бо да́дзена будзе вам у той час, што́ сказаць.
20 Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас.
21 І вы́дасць брат брата на смерць, і бацька — дзіця; і паўста́нуць дзеці на бацькоў і заб’юць іх.
22 І будзеце зненавíджаныя ўсімі за імя́ Маё; але хто вы́трывае да канца, той спасёны будзе.
23 Калі ж будуць вас гнаць у адным горадзе, уцяка́йце ў другі. Бо праўду кажу вам: не паспееце абысцí гарадоў Ізра́ілевых, як пры́йдзе Сын Чалавечы.
24 Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго.
25 Даволі вучню, каб ён быў, як настаўнік яго, і слузе — як гаспадар яго. Калі гаспадара дома назвалі веельзеву́лам, ці не тым больш дамашніх яго?
26 Дык вось, не бойцеся іх: бо няма нічога схава́нага, што не адкрылася б, і тае́мнага, што не стала б вядомым.
27 Што́ кажу вам у цемры, кажы́це пры святле́; і што́ на ву́ха чу́еце, прапаве́дуйце з дахаў.
28 І не бойцеся тых, што забіваюць це́ла, але ж душы́ забіць не могуць; бойцеся ж болей таго, хто можа і душу́, і це́ла загубíць у гее́не.
29 Ці ж не два вераб’і прадаюцца за аса́рый? І ніводны з іх не ўпадзе́ на зямлю́ без волі Айца вашага.
30 А ў вас і валасы́ на галаве ўсе палíчаны.
31 Таму не бойцеся: вы больш ва́ртыя, чым мноства вераб’ёў.
32 Дык вось, кожнага, хто вы́знае Мяне перад людзьмí, таго вы́знаю і Я перад Айцом Маім, Які на нябёсах.
33 А хто адрачэ́цца ад Мяне перад людзьмí, ад таго адраку́ся і Я перад Айцом Маім, Які на нябёсах.
34 Не думайце, што Я прыйшоў прыне́сці мір на зямлю; не мір прыйшоў Я прыне́сці, а меч.
35 Бо Я прыйшоў аддзялíць чалавека ад ба́цькі яго, і дачку́ ад маці яе, і нявестку ад свекрывí яе.
36 І ворагі чалавеку — дамашнія яго.
37 Хто лю́біць бацьку ці маці больш за Мяне, той не ва́рты Мяне; і хто лю́біць сы́на ці дачку́ больш за Мяне, той не ва́рты Мяне.
38 І хто не бярэ крыжа́ свайго і не ідзе следам за Мною, той не ва́рты Мяне.
39 Хто зберагае душу́ сваю, той загу́біць яе; а хто загубíў душу́ сваю дзе́ля Мяне, той зберажэ́ яе.
40 Хто прыма́е вас, той Мяне прыма́е; а хто прыма́е Мяне, прыма́е Таго, Хто паслаў Мяне.
41 Хто прыма́е прарока ў імя́ прарока, той узнагароду прарокаву атрыма́е; і хто прыма́е праведніка ў імя́ праведніка, той узнагароду праведнікаву атрыма́е.
42 І хто напо́іць аднаго з малы́х гэтых толькі чашай халоднай вады ў імя́ вучня, праўду кажу вам, той не стра́ціць узнагароды сваёй.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Матфея, 10 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.