Библия › Астапчык › Псалцір

Псалцір

Псалом Давіда

Шчаслівы чалавек, што не ідзе да рады бязбожных,
І на шлях грэшных не ўстае, і на сядзібе губіцеляў не сядзіць. Але ў законе Божым ягоная воля,
І ў законе Божым павучаецца дзень і ноч. І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры водных крыніцах, што плады дае ў час свой,
І ліст яго не ападзе, і ўсё, што ні сатворыць — спаспее. Не так бязбожныя, не.
Але яны як попел, што ўзмятае вецер ад твару зямнога. Таму не ўзнімуцца бязбожныя на судзе,
І грэшныя — у царкве правядных. Бо ведае Бог шлях правядных,
А шлях бязбожных загіне.

Псалом Давіда

Навошта народы мітусяцца,
І людзі задумляюць марнае? Ўзняліся цары зямныя,
З панамі падняліся на Бога і на Памазанага Яго: «Скінем з сябе ярмо Іх
І ад кайданоў Іх пазбавімся». Небажыцель пасмяецца з іх,
Бог пасварыцца на іх. Тады мовіць у гневе Сваім,
І лютасцю Сваёю змяце іх: «Я Божы Цар над Сіёнам,
Святою гарою Ягонай. Слухайце наказ Божы, што Бог да Мяне кажа:
Сыне Ты Мой, Я нарадзіў Цябе. Прасі да Мяне, і дам Табе ў статак народы зямныя
І ўсю зямлю ад краю да краю ва ўладанне Табе. Ты папасеш іх жалезным жазлом,
Разбурыш, як тыя гліныя жбаны». Таму зразумейце, зямныя цары,
І, суддзі зямлі, навучыцеся. Са страхам служыце да Бога,
І радуйцеся ў трапятанні Яму. Прыміце наказ гэты, да не калі Бог прагнявіцца,
Каб не загінулі на няправым шляху,

Бо неўзабаве ўзгарыцца лютасць Ягоная.
Шчаслівы тыя, хто спадзяюцца на Бога.

Псалом Давіда, калі ён уцякаў ад Авесалома, сына свайго. Божа мой, што ж так памножыліся ворагі мае?
Шмат паўстала на мяне. Шмат кажа да душы маёй:
«Бог не ўратуе яго». Але Ты, Божа, Збавіцелю мой, слава мая,
І ўздымеш дагары галаву маю. Голасам сваім усклічу да Бога,
І пачуе мяне ад гары Свае святыя. Я заснуў і спаў, але прачнуўся
І цяпер абараняе мяне Госпад. Таму не збаюся процьмы людзей,
Што з усіх бакоў абышлi душу маю. Паўстані, Божа, і абарані мяне.
Ты парушыш зубы грэшных і знішчыш марна варагуючых на мяне. Ад Бога збаўленне,
І на людзях Тваіх дабраслаўленне Твае.

Кіроўцу хору. На струнавых прыладах. Псалом Давіда. Калі заклікаю я, пачуй мяне, Божа праўды маёй!
У цясноце Ты даеш мне прастору, уміласэрніся і пачуй маленне мае. Род чалавечы, навошта благія сэрцам?
Навошта любіце марнае і няпраўду шукаеце? Вось бачыце, як Бог дзівосна сатварыў святому Свайму,
Бог пачуе мяне, калі ўсклічу я да Яго. Гневаючыся, не грашыце,
І аб чым казалі ўдзень у сэрцы сваім, аб тым на ложку вашым умілуйцеся. Рабіце ахвяры праўды
І спадзявайцеся на Бога. Шмат людзей кажа: «Хто дабро нам дасць?»
Праззяў на нас свет Твару Твайго. Узвясяліў сэрца маё Бог,
А тыя ад памнажэння жыта, віна і алею свайго абагаціліся. З мірам засынаю і спачываю,
Бо Ты адзіны, Божа, абараняеш мяне.

Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Псалом Давіда. Словы мае пачуй Божа,
Пачуй заклік мой да Цябе. Паслухай голас малення майго, Цару мой і Божа мой,
Бо да Цябе я малюся, Божа. Зранку пачуй голас мой,
Зранку стаю прад Табою — угледзі мяне! Не заўгодны Табе бяззаконнік,
Не аселіцца ашуканец каля Цябе. Прагоніш з вачэй Сваіх усіх ліхадзеяў.
Ненавідзіш Ты робячых благое. Панішчыш усіх, хто гаворыць няпраўду.
Пагрэбуе Бог крыважэрнымі. Я ж па міласнасці Тваёй увайду ў дом Твой,
Храму святому твайму пакланюся ў страсе Тваім. Божа кіруй мяне праўдай Тваёю,
Шляхам Тваім накіруй мяне дзеля вораг маіх. Бо на вуснах іх праўды няма, сэрцам сваім мітуслівыя,
Вуснамі салодка кажуць, але горла іх — гроб адчынены. Божа, аддай ім: хай загінуць ад намераў сваіх,
З-за шмат бяззаконняў адрыні іх ад Сябе, бо прагнявілі Цябе. Да ўзвяселяцца ўсе, хто спадзяецца на Бога, і ўзрадуюцца ўвек,
І будзеш жыць з імі, і будуць хваліцца Табою ўсе, хто любіць Цябе. Ты дабраславішы правяднага, Божа,
Дабраспрыяння шчытом ўзвенчышы нас.

Кіроўцу хору. На васьміструнавых. Псалом Давіда. Божа, не ў гневе Сваім выкрывай мяне
І не ў лютасці Сваёй пакарай мяне. Даруй мне, Божа, немач маю, дай вылячэнне.
Божа, косці мае не нойдуць пакою. Душа мая ўся ў ліхаманцы,
Божа мой, дзе Ты? Звярніся, Божа, зноў да мяне і ратуй душу маю,
Ратуй мяне дзеля лагоды Тваёй. Памерлыя хіба ўсхваляць Цябе?
У пекле хто-небудзь уславіць Цябе? Утурбаваны я ўздыхненьмі маімі,
Ложак мой мокры ад слёз маіх кожную ноч. Пацямнела ад ашалеласці вока мае
Саслабеў больш сваіх ворагаў. Прэч адыдзіце бязбожнікі ўсі ад мяне!
Бо пачуў плач мой Божа, і прыняў маленне мае. Да пасаромяцца ўсе ворагі мае,
Да завернуцца прэч а ні з чым.

Псалом Давіда, што спеты да Бога апасля слоў Хуса,
З калена Вяніяміна.
Божа, Божа мой, на Цябе спадзяюся.
Барані мяне ад усіх ганіцеляў маіх і ратуй мяне. Да не пакрадуць, як той леў, душы маёй,
Калі няма паблізу ні ратавальніка, ні абаронцы. Божа, Божа мой! Калі я што зрабіў благое,
Калі ёсць якая крыўда на руках маіх, Калі я адпомсціў ліхам за ліха,
То няхай ўсё згублю ад рук ворагаў маіх. Тады няхай вораг пазбавіць мяне жыцця і нагоніць мяне і патопча душу маю,
І слава мая няхай пойдзе попелам. Паўстані ў гневе Сваім, і ўзнясіся над крэпасцю варагуючых на мяне,
Падыміся на суд па наказам, што Ты запаведаў. І процьмы людзей абыдуць Цябе,
Узнязіся над імі ўвышыню. Судзі, Божа, людзям усім,
Судзі і мне па праўдзе маёй і па нязлобе маёй. Да скончыцца злаба грэшных, а правядны няхай ўзмацніцца,
Бо Ты, Божа, выпрабуешы сэрцы па праўдзе. Ад Бога мне дапамога,
Што ратуе шчырыя сэрцам. Бог — судзя правядны, моцны і доўгацярплівы,
І не кожны раз гнявіцца Ён. Ён спагоніць кожны дзень жыцця,
Калі хто зробіць няпраўду, Ён вытанчыць меч Свой і нацягне лук, І пакладзе ў яго палымяныя стрэлы,
І вытанчыць прылады смяротныя. Вось бязбожны няпраўдай захварэў, зацяжарыў нянавісцю,
І нарадзіў ману сабе. Яму капў і вялікі роў,
І сам уваліўся ў яго, што зрабіў. Ліха яго да яго ж і звярнулася,
І на цемя яго няпраўда сышла ягоная. Слаўлю Бога за праўду Яго,
І пяю імя Бога Вышняга.

Кіроўцу хору. На завяршэнне. На Гефскіх прыладах. Псалом Давіда. Божа, Божа наш! Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі!
Нябёсаў вышэй узнімаецца слава Твая. З вуснаў дзяцей, немаўлят учыніў Ты хвалу перад тварм вораг Тваіх,
Каб мсціўца і ворага знішыць і сцерці. Калі пагляджу на нябёсы, што Ты сатварыў,
Зоркі з месяцам, што Ты заснаваў. Што для Цябе чалавек, што Ты ўзгадаў яго?
І — род чалавечы, што Ты так шануеш яго? Малым чым змаліў ад анёлаў яго,
Славаю і пашанаю Ты ўшанаваў яго. Над справаю рук Сваіх Ты паставіў яго,
Усё пакарыў Ты пад ногі яму: Авечак і валоў усіх,
Таксама — і звяроў палявых, Птушак на небе, і істотаў марскіх,
Ўсіх, што праходзяць марскімі шляхамі. Божа ж, Ты Божа наш,
Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі!

Кіроўцу хору. Аб смерці Лабэна. Псалом Давіда. Буду славіць Цябе, Божа, ад усяго сэрца майго,
Паведаю ўсе справы Твае. Буду вясяліцца і радавацца пра Цябе,
Пеці імя Твае, Вышні. Калі ворагі мае звярнуліся назад,
То падуць і загінуць перад тварам Тваім. Бо Ты сеў на Прастол, Судзя правядны,
Прайзвесці суд мой і цяжбу маю. Угневаўся на народы, і знішчыў бязбожнага,
Імя ягонае панішчыў навек і векі вечныя. У ворага зброі не засталося зусім,
І гарады Ты парушыў яго, і памяць аб ім з вэрхалам знікла. Бог жа будзе навекі,
Прыгатаваў Прастол Свой дзеля суда. Па праўдзе судзіць будзе свет,
Судзіць людзей па справядлівасці. Стаў Госпад прытулкам для беднага,
Паплечнікам і ў дабрабыце, і ў бядзе. І спадзяюцца на Цябе ўсе ведаючыя імя Твае,
І Ты не пакінеш шукаючых Цябе, Божа. Спявайце Богу, што жыве на Сіёне,
Паведайце народам усе спачыны Яго. Бог не забыў пралітай крыві,
Не забыў стогну прыгнечаных. Угледзі мяне, Божа, бач пакуты мае ад непрыяцеляў маіх,
Ратуй мяне ад смяротныя брамы. І ўслаўлю Цябе перад брамай дачцы Сіёна,
Парадуюся уратаванні Твайму. Уваліліся народы ў яму, што самі капалі,
У сеткі, што самі стварылі, папалася нага іх. Пазнаецца Бог па суду, які творыць:
У справах рук сваіх пагрузне грэшны. Да звернуцца бязбожнікі ў пекла,
Усе людзі, што пазабылі Бога. Бо не назаўсёды забыты бедны,
Цярпенне ўбогіх не загіне навечна. Паўстані, Божа, да не ўзвышаецца чалавек,
Да асудзяцца людзі перад тварам Тваім. Дай ім, Божа, закон над імі,
Да зразумеюць, што чалавекі яны. Навошта ўдалечы стаў, Божа,
І ня бачыш дабрачасу і смутку? Узносіцца ганарлiвы над бедным,
І блытаецца бедны ў падкопах супраць яго. Пахваляецца бязбожны пахацьмі душы сваёй,
І крыўдзіцяля славяць усе. Не заўважае Бога грэшны: «Не спагоніць у гневе Сваім», —
Няма Святога перад вачыма яго. На бязбожным шляху кожны дзень,
Усё далей і далей ад судоў Божых, ворагаў сваіх усіх перамог. Кажа сабе ў сэрцы сваім:
«Ад роду да роду не буду мець лiха». Праклёны заўсёды на вуснах ягоных,
Хлусня і няпраўда, смерць і хвароба ад яго языка. За непавінным пільнуе з багатымі,
Падглядае вачыма сваімі ахвяру. Раптоўна кідаецца, як з логава леў,
Сцеражэ беднага, каб зацягнуць у сеці свае. Нахіліцца, наляжа —
І нявінны ў лапах яго. Гаворыць у сэрцы сваім: «Ня бачыць Бог,
Заплюшчыў вочы Свае, каб не глядзець». Паўстані, Божа! Уздымі руку Сваю!
Не пакінь убогіх Тваіх назаўсёды! Навошта гнявіць грэшны Бога?
Кажа сабе: «Не спагоніць». Глядзіш, Божа, на крыўду і гнёт, каб адпомсціць рукою Сваёй.
У руцы Твае аддае сябе бедны, сіраму Ты Дапаможца. Знішч сілу грэшнага і ашуканца,
Знойдзецца грэх ягоны, а сам ён знікне. Бог Цар на векі і векі вечныя,
Згінуць паганцы з твару зямнога. Пачуў Бог маленні ўбогіх,
Вуха Яго ўспрыяла іх сэрцаў жаданні. Ствары суд сірым і бедным,
Да не ўзвысяцца ганарлівыя на зямлі.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. На Бога спадзяюся, і што кажаце мне:
«Ляці птушкай у горы». Падрыхтавалі грэшныя лукі свае, паклалі стрэлы на цеціву,
Каб страляць у цемры ў правыя сэрцам. Яны парушылі ўсё, што Ты сатварыў,
І што зрабіў правядны? Бог у храме святым Сваім. Неба — Ягоны Прастол, вочы Яго беднага даглядаюць,
Вочы Яго выпрабуюць сыноў чалавечых. Бог выпрабуе правяднага і бязбожнага,
Хто любіць крыўду, той ўзненавідзіць сваё жыццё. Дажджом пральецца на бязбожных вугллле і сера,
І вецер палымяны — доля іх. Бог правядны і любіць праўду,
Да правядных звяртае твар Свой.

Кіроўцу хору. На васьміструнавых прыладах. Псалом Давіда. Барані мяне, Божа, бо не засталося правядных,
Бо не засталося праўды сярод сыноў чалавечых. Хлусяць адзін аднаму, вусны ліслівасці поўныя,
У сэрцы ж нянавісць і злаба. Зачыніць Бог вусны хлуслівыя,
Вусны напыслівыя. Што гавораць:«Языком узвысім сябе,
Мы — спадары вуснам сваім, хто нам Валадар?» «Пакут дзеля бедных і ўздыхненняў убогіх паўстану, — Бог кажа,—
Стану ім ратаваннем, не адвярнуся ад іх». Словы Божыя — словы чыстыя,
Як срэбра ў горне пачышчанае ад зямлі, сем разоў пераплаўленае. Ты, Божа, абароніш нас
І захаваешы нас ад роду гэтага ў век. Вакол таўкуцца бязбожныя,
Па вышыні Сваёй памножыў любоў да сыноў чалавечых.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Навошта забыўся пра мяне, Божа?
Навошта Свой твар ад мяне адвярнуў? Даколі мне складаць скруху ў душы маёй,
Смутак у сэрцы маім дзень і ноч? Даколі будзе вораг мой Узносіцца нада мной? Убач, пачуй мяне, Божа,
Вочы мае прасвяці, да не калі засну ў смерць. Да не калі мне кажа вораг:
«Пераадолеў яго». Супастаты мае ўзрадуюцца,
Калі пахіснуся я. Я ж на міласэрнасць Тваю спадзяюся, узрадуецца сэрца мае аб ратаванні Тваім,
Стану пець Богу, дабрадзеячаму мне, спяваць імя Бога Вышняга.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім:«Бога няма».
Робяць паскудныя і агідныя справы, добрага не робіць ніхто. Бог паглядзеў з Неба на сыноў чалавечых,
Паглядзеў, ці шукае хто-небудзь Яго. Ўсе паўхіляліся, здольных нікога няма,
Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага. Ці прыйдуць ў розум усе ліхадзеі,
Снедаючыя людзьмі, як тым хлебам, іБога не заклікаючыя? Там напалохаюцца, дзе страху няма,
Бо Бог сярод правядных. Смяяліся над вераю сірага,
Бог жа надзея для кожнага беднага. Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю?

Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх,
Узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Божа, хто пражывае ў пакоях Тваіх?
Ці хто заселіцца на святую гору Тваю? Той, хто беззаганны і робіць праўду,
Хто гаворыць ісціну ад сэрца свайго. Хто не ліслівіць сваім языком і не творыць людзям ліха,
І ганьбавання не прымае на блізкага свайго. Нікчэмны перад ім усякі манлівы, а богабаязны заўсёды ў гонары.
Прысягу сваю хто трымае і не адмаўляецца. Хто срэбра ў лiхву не дае, і хто не бярэ супраць бедных хабар.
Той, хто так робіць, не пахiснецца ніколі.

Псалом Давіда.

Харані мяне, Божа,
Бо на Цябе спадзяюся. Богу кажу: «Ты Бог мой,
І Табе не патрэбны ахвяры маі». У святых жа Сваіх на Зямлі
Дзіўна хацення Сваі расчынніў. Памножыся смутак іх, але хутка скончыўся.
Не дзеля крывавых ахвяр сабяру людзей, ні вуснамі ўзгадаю назвы іхнія. Бог — частка набытку майго і долі маёй.
Ты ўчыняеш спадчыну мне. Межы пакладзены ўтрымання майго,
І спадчына мая належыць мне. Дабраслаўлю Бога, што навучае мяне,
Прасвячае і ноччу сутнасць маю. Прадбачу Бога заўсёды перад сабою —
Госпад паўсюды са мной, не пахіснуся. І ад таго вясяліцца сэрца мае, і радуецца язык мой,
Нават плоць мая супакоілася ў спадзяванні. Бо Ты не пакінеш душы май у пекле,
І не дасі ўбачыць святому Твайму тлёну. Ты павёў мяне шляхам жыцця,
Напоўніў радасцю перад тварам Тваім, і асалодаю — з далоняў Тваіх.

Маленне Давіда.

Паслухай Божа праўду маю, пачуй маленне мае,
Прымі прашэнне мае не ад манлiвых вуснаў. Перад тварам Тваім няхай адбудзецца суд мне,
І вочы мае ўбачаць справядлівасць. Ты зведаў сэрца мае, наведаў ноччу,
Выпрабаваў мяне і не ўбачыў няпраўду ў мяне. Маўчаць вусны мае пра справы рук чалавечых,
Дзеля слоў Тваіх хадзіў я шляхам цяжкім. Умацуй ногі мае на шляхах Тваіх,
Ногі мае да не пахіснуцца. Усклікаю да Цябе, і пачуў мяне, Божа,
Прыхіліў вуха Твае да мяне і пачуў словы мае. Дзівосна міласэрнасць Твая, ты ратуеш усіх, хто спадзяецца на Цябе,
Ад рук супраціўных волі Тваёй. Беражы мяне, Божа, як зрэнку вока,
Схарані мяне ў цені крылаў Тваі. Ад бязбожных, што пагарджаюць мною,
Што з усіх бакоў абышлі мяне. Тлустыя сэрцам яны
І гавораць з пагардаю. Ганіцелі мае абступілі мяне,
Паглядаюць, каб нізрынуць мяне да зямлі. Прыгатаваліся, што леў, захапіць мяне,
Як ільвя прытаіліся ў схованцы. Паўстані, Божа, і папярэдзі іх, затрымай іх і збаві душу маю ад бязбожных,
Мячом Тваім — ад ворагаў волі Тваёй. Божа, аддзялі малых ад людзей зямных, чыё жыццё ты напоўнім скарбам Сваім,
Напоўніў чэрава іх, што засталося сынам і нават рэшткі — ўнукам іхнім. Ая я ў праўдзе з’яўлюся перад Табою,
І насычуся, калі Ты з’явішся ў славе Сваёй.

Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда, які праспяваў Богу словы гэтай песні,
Калі Бог збавіў яго ад рук ворагаў яго і ад рукі Саула, і ён мовіў:
Палюблю Цябе, Божа, моц мая.
Бог — цвярдыня мая. Госпад прытулак мой, і мой Вызваліцель, памагаты мне, і я спадзяюся на Яго,
Абаронца мой, і рог ратавання майго, і Заступнік мой. Усхваляючы, усклічу да Бога
І ад ворагаў маіх уратуюся. Апанавалі мяне пакуты смяротныя,
І плыні бяззаконняў змялі мяне. Хваробы смяротныя найшлі на мяне,
І пекла зусім блізка апынулася ад мяне. Але ў пакутах маіх я Бога паклікаў, іІ звярнуўся да Бога майго,
Пачуў ад храма Свайго святога Ён голас мой, і плач мой дайшоў да вуха Яго. І падняўся, і захісталася зямля,
І высновы гор пахіснуліся і парушыліся, бо ўгневаўся Бог на іх. Падняўся дым ад гнева Яго, і полымя ад твару Бога ўзнялося,
І вуголлі ўзгарэліся ад Яго. Нахіліў нябёсы і зышоў,
І цемра пад Яго нагамі. І ўзышоў на херувімы,
І ляціць, ляціць на крылах паветраных. І зрабіў цемру пакровам Сваім, вакол Яго скінія Ягоная,
Воды ў паветры сабраліся ў цёмныя хмары. Ад блёску Яго зрабіліся дым, і град,
І вуголле палымянае. І ўзгрымеў з неба Госпад,
І падаў голас Свой Вышні. Пусціў стрэлы Свае і разагнаў ворагаў,
Ударыў маланкамі і разбегліся ўсе. І адчыніліся крыніцы водныя, і адкрыліся высновы сусвету
Ад пагрозы Тваёй, Божа, ад подыху гневу Твайго. Нахіліўся да мяне, працягнуў руку сваю
І ўзняў мяне з водных плыняў. Ён бароніць мяне ад ворагаў маіх моцных
І ад нянавіснікаў маіх, дужэйшых за мяне. Яны паўсталі на мяне ў гадзіну ліхую,
Але Ты — апора мая, Божа. Ты вывеў мяне на прастору і вызваліў мяне,
Бо Ты дабраспрыяешы мне. І дасць мне па праўдзе маёй,
Па чысціні рук маіх дасць мне. Бо я захаваў шляхі Божыя
І не быў бясчэсным перад Ім. Бо ўсе суды Божыя перада мною,
І я не адышоў ад наказаў Ягоных. І буду беззаганны ў вачах Яго
І захаваюся ад граху майго. І дасць мне Божа па праўдзе маёй
І па чысціні рук маіх перад вачамі Яго. Правядным зробіш па праведнасці,
Нявінным зробіш па нявіннасці, Чыстым зробіш па чысціні,
А распустым — па хітрасці іх. Бо ты, Божа, ціхамірных уратуеш,
А пагардлівы позірк утаймуеш. Бо Ты запаліш светач мой, Божа,
Божа мой, прасвяці цемру маю! Табою пазбаўлюся ад спакусы,
Табою перайду горы. Божа мой, беззаганны шлях Яго, словы Бога палымяныя,
Ён Абаронца ўсіх спадзяючыхся на Яго. Хто Бог акрамя Бога?
Няма Бога акрамя Бога нашага! Бог апаясаў мяне сілай
І паклаў беззаганны шлях перада мной. Зрабіў ногі мае лягчэ чым у аленя
І на вышыні паставіў мяне. Навучыў рукі мае да бітвы,
І зрабіліся яны як той медны лук. Даў мне шчыт ратунку, і рука Твая падтрымае мяне,
І наказ Твой выправіць мяне цалкам, і наказ Твой мяне навучыць. Ты пашырыў крокі мае,
І не знямогуць ногі мае. Наганю ворагаў маіх і нападу на іх,
І не супакоюся пакуль не згінуць. Звалю іх, што не змогуць ўстаці,
Згінуць пад нагамі маімі. І апаясаў мяне сілай на барацьбу,
І кінуў мне пад ногі супастатаў маіх. Ты паказаў мне спіны ворагаў маіх,
І нянавіснікаў маіх знішчыў. Яны лямантуюць, але няма каму ратаваць іх,
Клічуць да бога сваайго, але ён не чуе іх. Развею іх, як той попел па паветру,
Як бруд на дарозе патапчу. Ты пазбавіш мяне ад людскога абурэння, паставіш мяне на чале народаў.
Людзі, якіх я не ведаў, паслужаць мне. Словы мае пачуюць і паслухаюць,
Чужынцы будуць шукаць ласкі маёй. Сыны чужыя спарахнеюць і акрывеюць шляхамі сваімі. Жывы Бог, і дабраславены Божа,
І да ўзнясецца Божа ратавання майго. Бог, што дае помсту за мяне,
Бог, што пакарыў мне народы. Вызваліцель мой ад ворагаў маіх гняўлівых,
Ад паўстаючых на мяне Ты абараняеш мяне, ад бязбожніка збаўляеш мяне. За гэта праслаўлю Цябе, Божа, у народах
І імю Твайму пяю. Што дзіўна ратуе цара,
Што творыць міласэрнасць хрысту Свайму Давіду, і роду яго назаўсёды.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Неба кажа пра славу Божую,
І пра дзеі рук Ягоных абвяшчае зямля. Дзень дню перадае слова,
І ноч ночы абвяшчае веды. І няма такой мовы,
На якой не чулі іх галасоў. Па ўсёй зямлі пройдзе вяшчанне іх, і ва ўсе канцы сусвету — словы іх.
Сонца зрабіў сялібай Сваёй. І яно, як жаніх выходзячы з пакояў сваіх,
З радасцю, як волат, ідзе па сваім шляху. З аднаго канца неба яго ўсход, і на другім канцы яго захад,
І нікога не абміне яго цяплыня. Закон Божы беззаганны, мацуе душу.
Сведчанне Божае вернае, умудрае простых. Апраўданні Бога справядлівыя, вясяліць сэрцы,
Загады Бога светлыя, прасвятляюць вочы. Страх Божы чысты, застанецца навекі,
Суды Бога ісціныя, усе справядлівыя. Жаданыя больш срэбра і золата, і камянёў драгацэнных,
Больш чым за мёд саладзейшыя. Раб Твой усё зберажэ гэта,
Зберажэ дзеля карысці вялікай. Саграшэнні свае хто зразумее?
Ад тайных грахоў маіх ачысці мяне. І ад супрацьсталага мяне ўтрымай, хай не валодае мною,
Тады беззаганны буду і стану чысты ад граху вялікага. І зробяцца словы вуснаў маіх і пачуцці сэрца майго добрымі перад Табою.
Божа, Ты Памагаты мне і мой Вызваліцель.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Пачуе Цябе Бог у дзень скрухі,
Абароніць Цябе імя Бога Якавага. Пашле дапамогу Табе ад святой сялібы Сваёй,
І ад Сіёна будзе ахова Табе. Прыгадае ўсе ахвяры Твае,
І ўсеспаленне твае поўным будзе. Дасць Бог Табе па сэрцу Твайму,
І ўсе намеры Твае выканае. Узрадуемся аб ратаванні Тваім, і ў імя Бога нашага паўстанем.
Выканае Бог усе прашэнні Твае. Зараз зведаў, што ратаваў Бог Хрыста Свайго,
Пачуў з Неба Святога Свайго, моцнай рукой уратаваў Сваёй. Гэтыя на калясніцах, а тыя на конях,
А мы імя Бога нашага заклічам. Тыя паваліліся і ляжаць,
А мы падняліся і стаім. Божа, ратуй цара і пачуй нас
У час, калі паклічам Цябе.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Божа, узвясяліцца цар сіле Тваёй
І аб ратаванні Тваім узрадуецца вельмі. Жаданне яго сэрца Ты здзейсніў,
Прашэнні вуснаў яго выканаў. Сустрэў яго дабраславеннем млосным:
Узвенчыў галаву яго каронаю з камянёў каштоўных. Жыццё прасіў ён у Цябе —
І падаў яму доўгалецце на векі. Вялікая слава яго ад ратавання Твайго,
Славай і пашанай ушанаваў яго. Дабраславішы яго на векі,
Узвясяліў радасцю перад тварам Тваім. Бо цар заўсёды на Бога спадзяецца,
І па міласці Божай не пахіснецца. Да знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх рука Твая,
Да знойдзе рука Твая ўсіх нянавіснікаў Тваіх. Тады кінеш іх у печ палымяную ў час прышэсця Твайго,
І гневам Сваім змяцеш іх, і праглыне іх полымя. Справы іх на зямлі панішчыш,
І пачаткі іх — сярод сыноў чалавечых. Бо зрабілі яны супраць Цябе ліха,
Склалі дамовы, але не змаглі здзейсніць. І звернеш іх прэч,
І адпрэчыш іх твары. Уздыміся, Божа, у сіле Тваёй,
Успяем і заспяваем пра моц Тваю.

Кіроўцу хору. На пачатку раніцы. Псалом Давіда. Божа, Божа мой, пачуй мяне! Навошта мяне Ты пакінуў?
Далёка збаўленне маё нягледзячы на малаітвы мае. Днём заклікаю Цябе, і не чуеш,
Ноччу заклікаю да ашалеласці. Ты ў святым месцы жывеш, пахвала Ізраіля. На Цябе спадзяваліся бацькі нашы,
Спадзяваліся, і Ты вызваліў іх. Да Цябе заклікалі і ратаваліся,
На Цябе спадзяваліся і не мелі сораму. А я чарвяк, а не чалавек —
Знявага і пагарда для людзей. Усе, хто бачыць мяне, крывяцца,
Ківаюць галовамі: «Спадзяецца на Бога? Хай ратуе Яго,
Калі ён так прыемны Яму». Ты ўзяў мяне ад чэрава матчынага,
Каля грудзі матчынай Ты назіраў мяне. Да Цябе я даручаны з нараджэння,
Ад матчынага ўлоння Ты мой Бог. Не адыходзь ад мяне, бо наблізілася да мяне бяда,
І няма паблізу памагатага мне. Абышлі мяне, як мноства быкоў,
Як валы тлустыя абступілі мяне. Раззявілі на мяне пашчы свае,
Як той леў драпежны равуць. Як вада я праліўся, пассыпаліся косці мае,
Сэрца мае, як той воск, патаяла ў грудзях маіх. Зламалася моц мая як чарапок гліняны,
Язык мой прысох да гартані маёй, у попел смяротны я ізышоў. Абышлі мяне як тыя сабакі, абступілі мяне злодзеі,
Прабілі ногі і рукі мае, Перабралі ўсе косці мае,
Глядзяць з пагардай. Рызы мае падзялілі сабе,
І аб вопратцы маёй кінулі жрэбя. Ты, Божа, не адымі дапамогі ад мяне,
Паспяшайся абараніць мяне. Ратуй ад зброі душу маю,
З лап сабачых — самотнага мяне. Ратуй мяне ад зубоў ільвовых,
Ад рагоў буйвала збаві мяне. Абвяшчу імя Твае братам маім,
Пасярод Царквы буду спяваць да Цябе. Хто Бога баіцца, хваліце Яго! Увесь род Якава, слаўце Яго!
Да баіцца Бога ўвесь народ Ізраіля! Як не пагрэбаваў і не адмовіў малення беднага,
І не адвярнуў твар Свой ад мяне, і калі клікаў да Яго, пачуў мяне. Ад Цябе хвала мая, у царкве вялікай услаўлю Цябе,
Маленні ўзнясу перад богабаязнымі. Хай ядуць бедныя і наядуцца, і ўсхваляць Бога тыя, хто шукае Яго,
І будуць жывыя іх сэрцы ў векі вечныя. Узгадаюць і звернуцца да Бога ўсе канцы зямлі,
І паклоняцца Яму ўсе народы і царства. Бо Божыя царства ўсе,
І Ён правіць ўсімі народамі. Наядуцца і паклоняцца Яму ўсе дабрадзённыя на зямлі,
І прыпадуць да Яго ўсе зыходзячыя ў зямлю, і душа мая таму жыве. І семя маё будзе працаваць на Яго,
Абвесціць Бога будучы род. Абвесціць праўду Яго народу новаму,
Што Бог сатврыў.

Псалом Давіда.

Бог пасе мяне,
І нічым мяне не пазбавіць. На зямлі хлебнай засялі мяне,
На вадзе лагоднай выхаваў мяне. Душу маю звярнуў, наставіў мяне на шлях верны
Імя Свайго дзеля. Калі і пайду сярод цемры смяротныя, не ўбаюся ліха,
Бо са мною Ты, і посах Твой і паліца Твая мяне абароняць. Прыгатаваў перада мною трапезу мне, на вачах ворагаў маіх,
Улагодзіў алеем галаву маю, і чаша Твая напоўніла сілай мяне . І міласэрнасць Твая будзе са мной усе дні жыцця майго,
Засялюся ў доме Божым на доўгія гады.

Псалом Давіда. На суботу.

Божая зямля і ўсё, чым напоўнена яна,
Сусвет, і ўсё, што жыве ў ім. Ён на моры яе заснаваў
І на рэках збудаваў яе. Хто ўзыдзе на Божую гору?
Ці хто стане на зямлі святой Яго? Непавінны рукамі і чысты сэрцам, хто не прыняў марнага душою,
І хто не падманваў бліжняга свайго. Такі прыме дабраслаўленне ад Бога,
І міласціну ад Бога, Збавіцеля Свайго. Гэта род шукаючых Бога,
Шукаючых твар Бога Якавага. Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы. Хто гэты Цар славы?
Бог дужы і моцны, Бог дужы ў бітве. Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы. Хто гэты Цар славы?
Бог сілаў, Ён ёсць гэты Цар славы.

Псалом Давіда.
Да Цябе, Божа, узняў душу сваю, Божа мой, на Цябе спадзяюся,
Да не пасарамлюся ў векі, да не пасмяюцца з мяне ворагі мае. Бо ўсе, хто спадзяецца на Цябе, не пасаромяцца,
А пасаромяцца тыя, хто робіць бяззаконне марнае. Шляхі Твае, Божа, кажы мне
І накірункі Твае пакажы мне. Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, Божа,
Бо Ты — Бог Збавіцель мой, на Цябе спадзяюся ўвесь час. Узгадай шчодрасць Сваю
І міласціну Тваю, што спрадвеку. Грахі юнацтва майго і недасведчанасць маю не ўзгадай,
Узгадай мяне па міласэрнасці Тваёй дзеля дабрыні Тваёй, Божа. Бог міласэрны і правы,
Таму накіруе саграшаючых на шлях. Сціплых наставіць у праўдзе,
Навучыць незласлівых шляхам Сваім. Усе шляхі Божыя — дабро і праўда
Для ўсіх, шукаючых запаветаў Яго і адчыненняў Яго. Дзеля імя Твайго, Божа, ачысці грэх мой,
Бо вялікі ён. Чалавеку, які Бога баіцца,
Таму Ён пакажа, якім шляхам пайсці. Жыццё такога сярод дабра ўвядзецца,
І род яго атрымае ўсю зямлю. Бог — багабаязных моц,
І Свой запавет дасць ім. Вочы мае заўсёды да Бога,
І Ён збавіць ад сетак ногі мае. Угледзі мяне і пашкадуй мяне,
Бо я самотны і бедны. Скруха сэрца майго пабольшылася,
Ад бядотаў збаві мяне. Бач пакорлівасць маю і бярэмя мае цяжкае,
І пакінь усе грахі мае. Бач, як ворагі мае памножыліся,
І як яны не справядліва мяне нянавідзяць. Захавай душу маю і збаві мяне,
Да не пасарамлюся, спадзяючыся на Цябе. Нязласлівыя і справядлівыя прыляпіліся да мяне,
Бо маю спадзяванне на Цябе. Пазбаві, Божа, Ізраіль ад усіх бядотаў яго.

Псалом Давіда.

Судзі дзеля мяне, Божа, бо я ў нязлобе хадзіў
І, спадзяючыся на Бога, не саслабею. Саспытай мяне, Божа, і выпрабуй,
Паплаві нутро мае і сэрца мае. Бо дабрыня Твая перад вачыма маімі,
І я дабразаўгодны па праўдзе Тваёй. Не сядзеў з процьмай мітуслівых,
І да пераступаючых закон не заходзіў. Узнянавідзіў раду хлуслiвых
І з бязбожнікамі не сядзеў. Памыю рукі свае з непавіннымі
І абыду ахвярнік, Твой, Божа. Каб пачуць голас пахвалы Тваёй
І распавесці аб усіх цудах Тваіх. Божа, палюбіў прыгажосць дома Твайго
І месца, дзе засялілася слава Твая. Да не панішчыш з бязбожнымі душу маю
І з крыважэрнымі — жыццё мае. У якіх у адной руцэ бяззаконне,
А ў другой — хабарніцтва. Я ж у нязлобе хадзіў,
Збаві мяне, Божа, і пашкадуй мяне. Нага мая стаіць на праўдзе,
У царквах дабраславіць буду Цябе, Божа!

Псалом Давіда. Наперад памазання.

Госпад — святло мае і збаўленне мае, каго мне баяцца?
Бог абароніць жыццё мае, каго мне страшыцца? Калі злодзеі наблізіліся да мяне, каб знішчыць плоць маю,
Абражальнікі мае і ворагі мае, то знямоглі і зваліліся. Калі выстраіцца на мяне полк, не забаіцца сэрца мае,
Калі будзе на мяне бітва — на Бога спадзяюся. Аднаго прасіў у Бога, і гэтага толькі жадаю: каб жыць мне ў доме Божым,
Глядзець на прыгажосць Божыю і аведаць храм святы Яго. Бо схаваў мяне ў селішчы Сваім, калі бедаваў я,
Схаваў у патаемным селішчы Сваім, на гару ўзнёс мяне. І зараз узняўу галаву маю на ворагі мае, абышоўшых мяне,
Ахвяру зрабіў сялібе Яго — ахвяру пахвальбы і ўсклікнення пяю і спяваю Богу. Пачуй, Божа, голас мой, якім клічу:
Памілуй мяне і пачуй мяне! Табе казала сэрца мае: да Бога жадаю.
Жадае Цябе вока мае, Божа, твару Твайго шукаю. Не адвярні твару Твайго ад мяне, не адхіліся ў гневе ад раба Твайго,
Стань мне памочнік, не адрыні мяне, не пакінь мяне, Божа, Збавіцелю мой! Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне,
Бог жа прыняў мяне. Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой наставі мяне,
На шлях праўды, вораг маіх дзеля. Не аддай мяне нянавіснікам маім,
Як падняліся на мяне сведкі хлуслівыя і няпраўдаю дыхаюхць. Спадзяюся ўбачыць даброту Божыю
На зямлі жывучых. Спадзявайся на Бога, мужнейся і да мацуецца сэрца твае,
І спадзявайся на Бога.

Псалом Давіда.

Да цябе, Божа, усклічу, Госпадзе мой! Не прамаўчы да мяне,
Бо калі маўчыш, то быццам зыходжу ў магілу. Пачуй, Божа, голас малення майго, калі малюся да Цябе,
Калі ўздымаю рукі мае да храма святога Твайго. Не прыцягні мяне з грэшнымі, і з робячымі няпраўду не панішчы,
Што кажуць «мір» блізкаму свайму, а ў сэрцы трымаюць лiха. Падай ім, Божа, па справам іх і па хітрым спачынам іх,
Па справам рук іх падай ім, падай ім, што належыць ім. Бо не зразумелі яны спраў Божых, спраў рук Ягоных,
Таму знішчы і не адраджай іх. Дабраславены Божа,
Бо пачуў голас малення майго! Бог Памочнік мой і Абаронца мой, на яго спадзяецца сэрца мае,
І дапаможа мне і расквiтнее плоць мая, і песнямі услаўлю Яго. Госпад — сцвярджэнне людзей Сваіх,
І збавіцельнае ратаванне Хрыста Свайго. Барані людзі Твае і дабраславі набытак Твой,
І абарані іх, і ўзнясі іх навекі.

Псалом Давіда. Зыход скініі.

Прынясіце Богу, сыны Божыя, прынясіце Богу маладых ягнят,
Прынясіце Богу славу і гонар. Прынясіце Богу славу імя Яго.
Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго. Голас Божы на водах,
Узгрукоча Бог славы на вялікіх водах. Голас Божы дужы,
Голас Божы шматпрыгожы. Голас Божы нішчыць кедры,
Змятае Бог кедры Ліванонскія. І спапяліць іх як вала Ліванскага,
А палюблёны Яго як дзіця адзінарожае. Голас Бога спыняе полымя вогнішча. Голас Бога патрасае пустэльню,
Сатрасае Бог пустэльню Кадэш. Ад голасу Бога ацяляюцца лані і агаляюцца дубравы.
І ў храме кожны ўзносіца слава Яму. Бог заселіць патоп,
І будзе Царом навекі. Бог падасць узмацненне людзям Сваім,
Бог дабрасловіць людзей Сваіх мірам.

Псалом Давіда. Песня на аднаўленне дома. Узніму Цябе, Божа, бо Ты падняў мяне,
І не даў павясяліцца маім ворагам пра мне. Божа, Божа мой, я заклікаў Цябе,
І Ты вылячыў мяне. Божа, вызваліў ад пекла душу маю,
Збавіў мяне ад зыходзячых да магілы. Спявайце Богу прападобныя Яго,
І слаўце памяць святыні Яго. Бо гнеў у лютасці Ягонай, і жыццё даруе воля Яго,
Увечар будзе плач, а раніцай — радасць. Я ж казаў у бесклапотнасці сваёй:
«Не пахіснуся ў векі. Божа, дай моц дабрадзеям маім!»
Але Ты адвярнуў ад мяне твар Свой, і пахіснуўся я. Да Цябе, Божа, усклічу
І да Бога майго памалюся. Якая карысць ад крыві маёй,
Калі спарахнець мне належыць? Ці стане славіць Цябе попел?
Ці ён узвесціць праўду Тваю? Пачуў мяне Божа і пашкадаваў,
Бо Бог — Памагаты мне. Ператварыў мае слёзы ў радасць,
Выкінуў вярэту маю, апаясаў вясялосцю. Стане пеці Табе слава мая, і не засмуткую.
Божа, Божа мой, славіць буду ў векі Цябе.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Утрапёнасць. На Цябе, Божа, спадзяваўся ніколі не марна,
Праўдай Тваёю харані мяне і ратуй мяне. Прыхілі вуха Свае да мяне і паспяшай збавіць мяне,
Зрабіся мне Богам-абаронцай і сховішчам, каб ратаваць мяне. Бо Ты дзяржава і прытулак мне.
І імя Твайго дзеля навучай і пажыўляй мяне. Адвядзі мяне ад сеткі гэтай, што схавана,
Бо Ты Збавіцель мой, Божа. У рукі Твае аддаю дух мой,
Ратаваў Ты мяне, Божа, Бог праўды. Узнянавідзіў Ты робячых марнае,
А я ж на Госпада спадзяюся. Узрадуюся і ўзвясялюся пра міласэрнасць Тваю,
Бо Ты звярнуў увагу на незласлівасць маю, збавіў ад нястачаў душу маю. Не пакінуў мяне ў руках варожых,
Паставіў на прасторы ногі мае. Памілуй мяне, Божа, бо смуткую,
Зрабілася цьмяным ад лютасці вока мае, душа мая і нутро мае. Бо знікла ў хваробе жыццё мае, і гады мае — у ўздыхненнях,
Знемагла і збяднела моц мая, косці мае захісталіся. Усе ворагі ганьбяць мяне, а найболей ўсяго — суседзі мае.
Палохаюцца мяне знаёмыя, хто бачыць мяне, той бяжыць. Забыты ў іх сэрцах я стаў, як той мёртвы,
Зрабіўся як разбіты гліняны жбанок. Бо чуў, як зняславяць мяне, хто навокал жыве,
Калі забраць душу маю збіраліся. Я ж на Цябе спадзяваўся,
Мовіў, Ты Бог мой. У руцэ Тваёй лёс мой,
Збаві мяне ад рук ворагаў маіх, і ад ганіцеляў маіх. Прасвяці твар Твой на раба Твайго,
Ратуй мяне па міласэрнасці Тваёй. Божа, да не марна заклікаю да Цябе,
Да пасаромяцца бязбожнікі і зыдуць у пекла. Няхай знямеюць вусны хлуслівыя,
Абвінавачываючыя правяднага ганарліва і з пагардай. Якое вялікае мноства дабрыні Тваёй, Божа, Ты захаваў для богабаязных,
Прыгатаваў для ўсіх спадзяючыхся на Цябе перад людзьмі. Схаваеш іх у таямніцы аблічча Твайго ад мяцяжу чалавеча,
Захаваеш покрывам ад абурэння людскога. Дабраславены Божа,
Што быў міласарны да мяне ў горадзе замацаваным. Я ж у непрытомнасці мовіў: «Адпрэчаны ад вачэй Тваіх!»
Але пачуў Ты голас малення майго, калі заклікаў да Цябе. Палюбіце Бога ўсе прападобныя Яго, бо праўду спаганяе Бог,
І падасць цераз меру ўсім ганарлівым. Мужнейцеся і да мацуецца сэрца ваша,
Усе, хто спадзяецца на Бога.

Псалом Давіда. Павучэнне.

Шчаслівыя, каму дараваныя беззаконні,
І чыі пакрыты грахі. Шчаслівы чалавек, каму Бог не ўзгадае грахоў,
І вусны якога не маняць. Косці мае адрахлелі, кал неі казаў,
Бо стагнаў я ўвесь дзень. Бо ноч і дзень на мне рука Твая,
Зрабіўся пакутнікам як ад цярна. Але віну сваю зведаў я, і грэх не схаваў свой,
Прымі, Божа, споведзь маю, даруй бясчэснасць сэрца майго! Таму моліцца ўсякі святы Табе Ў час дабраспрыяльны.
І воды патопу не агорнуць яго. Ты прытулак мой ад агарнуўшага мяне смутку майго,
Радасць мая, збаві ад атанаючых мяне. «Настаўлю цябе і накірую цябе на шляху гэтым,
Вочы Мае да цябе ўвесь час. Не рабіцеся як конь і асёл, што не маюць розуму,
Чыі сківіцы вудзіламі прыцягнеш, калі яны не ідуць да цябе». Мноства пакут грэшнаму,
А спадзяючыхся на Бога аточыць Яго дабрыня. Вясяліцеся пра Бога і радуйцеся правядныя,
І хваліцеся ўсе правыя сэрцам.

Псалом Давіда.

Радуйцеся, правядныя, Богу,
Правядным належыць усхваляць. Усхваляйце Госпада на гуслях,
На псалціры ў дзесяць струн спявайце Яму. Заспявайце Яму песню новую,
Хораша спявайце Яму, з усклікненнем. Бо праўда слова Божае,
І ўсім справам Яго веруйце. Любіць міласэрнасць і праўду Госпад,
Міласэрнасцю Божай напоўнена зямля. Словам Божым неба зацверджана,
І Духам вуснаў Яго — сілы нябесныя. Збірае, як у мяхі, воды марскія,
Складае бездані ў скарбніцы. Да баіцца Бога ўся зямля,
Да трапечуць ад Бога ўсе жывучыя ў сусвеце. Бо Ён гаворыць і робіцца,
Загадвае і ўтвараецца. Бог разганяе рады плямёнаў,
Адмятае думкі чалавечыя і адмятае рады паноў. Рада ж Божая навекі будзе,
І думка сэрца Яго — ад роду да роду. Шчаслівы народ, які мае Бога богам сваім,
Гэта людзі, што Бог узяў у спадчыну Сабе. З неба глядзіць Бог,
Бачыць сыны чалавечыя. З прыгатаванай сялібы Сваёй
На жывучых на зямлі паглядае. Ён адзіны сатварыў сэрцы іх,
Ён адзіны разумее ўсе справы іх. Не ўратуецца цар войскам вялікім,
І волат не ўратуецца мноствам сілы сваёй. Конь не дапаможа ўратавацца,
Вялікай сілай сваёй не ўратуецца. Вось вочы Божыя глядзяць на багабаязных,
На тых, хто спадзяецца на міласнасць Яго. Збавіць ад смерці душы іхнія
І накорміць іх у голад. Душа наша прагне Бога,
Бо Памагаты і Збавіцель наш ёсць. Бо аб Ім вясяліцца сэрца нашае,
І на імя Ягонае святое спадзяемся. Няхай будзе, Божа, міласэрнасць Твая да нас,
Бо спадзяёмся на Цябе.

Псалом Давіда, калі ён зрабіўся непрытомным перад Авімэлехам,
І той адпусціў яго, і пайшоў ад яго.
На ўсякі час дабраслаўлю Бога,
Заўсёды на вуснах маіх хвала Яму. Богам хваліцца душа мая,
Да пачуюць незласлівыя і ўзвясяляцца. Разам са мной узвялічым Бога,
Разам узнясем імя Ягонае. Шукаў Бога і пачуў мяне,
І ад усіх бядотаў збавіў мяне. Падыдзіце да Яго і прасвятліціся,
І твары вашы не пасаромяцца. Вось бедны заклікае, і Бог чуе яго,
І ад усіх бядотаў збавіць яго. Паўстане анёл Божы вакол богабаязных
І абароніць іх. Пакаштуйце і ўбачце, які добры Бог,
Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на Яго. Бойцеся Бога ўсе святыя Яго,
Бо не маюць нястачы багабаязныя. Багатыя згалеюць і запрагнуць,
Шукаючыя Бога не пазбавяца аніякага дабра. Падыдзіце, дзеці, паслухайце мяне,
Страху Божыю навучу вас. Хто такі чалавек, што жыццця жадае,
Што жадае бачыць добрыя дні? Ён трымае язык свой ад ліха,
І вуснамі сваімі не гаворыць няпраўду. Ён хароніцца ліха і творыць дабро.
Ён шукае міра і імкнецца да яго. Вочы Божыя да правядных,
І вушы Яго — да маленняў іх. Бачыць Божа і ліха дзеючых,
І панішчыць на зямлі памяць пра іх. Заклікнуць правядныя, і Бог пачуе іх,
І ад усіх бядотаў іх збавіць. Недалёка Бог ад нязлосных сэрцам,
І рахманых духам уратуе. Шмат бядотаў у правядных,
Але ад усіх Бог збавіць іх. Захавае Бог усе косці іх,
Ніводная не пакрышыцца. Жудасная ў бязбожных смерць,
І нянавіснікі правядных грашаць. Уратуе Бог душы рабоў Сваіх,
Не грашаць тыя, хто спадзяецца на Яго.

Псалом Давіда.

Судзі, Божа, крыўдзіцяляў маіх,
Перамажы перамагаючых мяне. Вазьмі зброю і шчыт
І стань на абарону маю. Дастань меч і выйдзі супраць ганіцеляў маіх.
Кажы душы маёй, Божа: «Я ратаванне твае». Да пасаромяцца шукаючыя душы маёй,
Да звернуцца назад і пасаромяцца тыя, што жадаюць мне ліха. Да зробяцца яны як попел на паветры,
І анёл Божы развее іх. Да зробіцца шлях іх цёмны і слізкі,
І анёл Божы пагоніць іх. Бо для нявіннага схавалі яны сетку сваю,
Без віны дамагаліся душы маёй. Да патрапяць раптоўна ў сеці свае, і капкан, што схавалі, зловіць іх,
І ў пастку няхай да патрапяць. А душа мая ўзрадуецца пра Бога,
Узвясяліцца аб ратаванні Яго. Усе косці мае заклікаюць: Божа, Божа, няма падобных Табе,
Ты ратуеш беднага ад рук мацнейшага за яго, сірага і ўбогага — ад рабаўнікоў іх. Паўсталі на мяне сведкі няправыя,
Аб чым не ведаў, аб тым пыталі мяне. Адшанавалі мне ліхам за дабро
І забыццём памяці пра мяне. Калі яны варагавалі са мной, я апрануў лахманы і змірыў пастом душу сваю,
І малітва мая назад да мяне звярнулася. Як братам і блізкім, я ім дагаджаў,
Як сетуючы і плачучы, змірыўся. А яны на мяне сабраліся з радасцю, сабраліся параніць мяне,
Не дазналіся, падзяліліся, не змілаваліся. Спакушалі мяне, падражнялі мяне,
Насміхаліся, скрыгаталі зубамі сваімі. Божа, ці бачыш? Пакрый душу маю ад ліхадзейства іх,
Ад гэтых ільвоў абарані адзінароднага мяне. Праслаўлю Цябе ў царкве шматлюднай,
Сярод народа ўсхвалю Цябе. Да не ўзносяцца нада мной варагуючыя на мяне без праўды,
Нянавідзячыя мяне дарэмна, што перамігаюцца вачыма. Бо мірна звяртаюцца да мяне,
Але задумляюць ліха. Раззявілі на мяне вусны свае,
Мовяць: «Так, так, бачылі вочы нашы». Убач, Божа, гэта, не прамаўчы,
І не пакінь мяне, Божа мой. Паўстані, Божа, і звярніся да праўды маёй,
Божа, Божа мой, — і да гэтай цяжбы маёй. Судзі мяне, Божа, па праўдзе Тваёй,
Божа мой, Божа, да не павясяляцца яны пра мяне. Да не кажуць у сэрцы сваім: «Добра, добра для нас».
Да не кажуць яны: «Пажрэм яго». Да пасаромяцца ўсе разам, хто майму гору радуецца,
Да агарнуцца ў сорам, хто нада мною ўзносіцца. Да парадуюцца і павясяляцца ўсе жадаючыя мне праўды,
І няхай кажуць і кажуць: «Да ўзнясецца Бог, што жадае міра рабу Свайму». І язык мой узвесціць праўду Тваю,
Кожны дзень — пахвалу Тваю.

Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда. Мовіць ў сабе найбяззаконнік грэх,
Бо няма страха Божыя перад вачыма яго. Бо падманвае сябе самаго,
Не знойдзе грэх свой каб ўзнянавідзіць яго. Словы вуснаў яго — бяззаконне і крыўда,
Не жадае дабро рабіць. Грэх задумляе на ложку сваім,
Ня ліхі шлях становіцца, на загану не абураецца. Божа, на Небе міласэрнасць Твая
І праўда Твая вышэй за хмары. Праўда Твая, як горы Божыя, лёсы Твае — бездань вялікая,
Людзей і скатоў, Божа, ратуеш. Як памножыў міласэрнасць Сваю, Божа!
Сыны чалавечыя пад крыламі Тваімі прытуляцца. Панасычаюцца ад тука хаты Тваёй,
І струменямі асалоды Тваёй напоіш іх. Бо ў Цябе крыніца жыцця,
У святле Тваім убачым святло. Павяліч да ведаючых Цябе міласэрнасць Тваю,
І праўду Тваю — да правых сэрцам. Да не падыдзе да мяне нага гардзеі,
І рука бязбожная да не ўцягне мяне. Там пападалі ўсе робячыя ліха,
Адгорнутыя і паўстаць нямоглыя.

Псалом Давіда.

Не спаборнічай з хлуслівым,
І не зайздросці робячым бяззаконне. Бо яны, як трава, хутка пажухнуць,
І як зяляніна хутка пасохнуць. Спадзявайся на Бога і рабі дабро,
Засялі зямлю і багацце яе пажнеш. Суцешся Богам,
І Ён падасць па прашэннях сэрца твайго. Адчыні Богу шлях свой
І Ён сатворыць, калі спадзяешся на Яго. І запаліць, як святло, праўду тваю,
І лёс твой — як сонца апоўдзень. Павінуйся Богу і спадзявайся на Яго,
Не зайздросць шчаснаму на шляху сваім чалавеку, які бяззаконне творыць. Спыні гнеў і пакінь лютасць,
І падступнасці не пераймай. Бо пагінуць усе падманлівыя,
А хто разам з Богам, той заселіць зямлю. Вось-вось і не будзе бязбожнага,
І захочаш знайсці месца яго і не знойдзеш. А незласлівыя зямлю заселяць
І мірам вялікім суцешацца. Назірае грэшны правяднага
І паскрыгоча зубамі на яго. Бог жа пасмяецца з грэшнага,
Бо бачыць апошні дзень ягоны. Павынімалі мячы грэшныя, нацягнулі лукі свае,
Каб трапіць у беднага і сірага, трапіць у правыя сэрцам. Меч да пройдзе сэрца іх,
І лукі іх пераломяцца. Лепей малы здабытак правяднага,
Чым багацце грэшнага вялікае. Бо моц грэшных пакрышыцца,
А правядных умацуе Бог. Бачыць Бог шлях беззаганных,
І набытак ім навекі будзе. Не пасаромяцца ў гадзіну ліхую,
У галодныя дні наядуцца, а грэшныя згінуць. Ворагі Божыя ўзносяцца і славяцца,
Але знікнуць нібы дым знікаючы. Бярэ грэшны і не аддае нічога,
Правядны жа шчодры і раздае. Бо дабраславячыя Бога заселяць зямлю,
А праклінаючыя Яго знікнуць. Бог крокі чалавечыя правіць,
І Ён спрыяе шляху праведнага. Калі падзе, то не паб’ецца,
Бо Бог падтрымае за руку яго. Быў малады і вось састарэў, але не бачыў правяднага пакінутым,
Ні дзяцей яго, што хлеба просяць. Увесь дзень міласэрны і шчодры правядны,
І род яго дабраславены будзе. Ухіляйся ад ліха і дабро рабі,
І векі вечныя жыць будзеш. Бо Бог любіць правасуддзе і пабожных Сваіх не пакіне, у век захаваюцца,
Бяззаконныя ж адрынуцца і род іхні загіне. Правядныя ж землю заселяць,
І паселяцца на ёй на векі. Вусны правяднага навучаюцца прамудрасці,
І язык ягоны кажа праўду. Закон Божы ў сэрцы яго,
І не спатыкнецца нага ягоная. Наглядае грэшны правяднага
І шукае як забіць яго. Але ў рукі яго не дасць Бог правяднага,
І, калі будзе суд над ім, апраўдае яго. Трымайся Бога і захавай шляхі Яго,
І ўзнясе цябе, каб засяліць зямлю, і ўбачыш, як загінуць бязбожныя. Бачыў бязбожнага, што ўзнёсся вельмі
І ўзвысіўся як кедры ліванскія. Пабліз падышоў — і няма яго,
Шукаў і не знайшоў месца яго. Назірай незласлівых і правядных,
Бо сусвет — спадчына іх. Бяззаконыя пагінуць разам усе,
Не застанецца і рэшткаў бязбожнікаў. Ратаванне правядных ад Бога,
І Абаронца іх ёсць у гадзіну ліхую. Да паможа ім Бог, і ратуе іх, і збавіць іх ад бязбожнікаў,
І ратуе іх, бо на Яго спадзяваліся.

Псалом Давіда. Прыгадванне суботы. Божа, да не ў лютасці Сваёй выкрывай мене,
Не ў гневе Тваім пакарай мяне. Бо стрэлы Твае пранізалі мяне,
Ты паклаў на мне руку Сваю. Няма вылячэння плоці маёй ад гнева Твайго,
Няма супакою ў касцях маіх ад грахоў маіх. Бо злачынствы мае перасягнулі галаву маю,
І цяжар гэты вялікі гняце мяне. Смярдзяць і гніюць раны мае
Ад шалёнай утрапёнасці маёй. Пакутаваў і знямогся зусім,
Увесь дзень наракаючы хаджу. Бо нутро мае ў запаленні,
І няма вылячэння плоці маёй. Саслабеў і сагнуўся да зямлі,
Выў ад пакут сэрца майго. Божа, перад табою ўсе жаданні мае,
І кожны стогн сэрца майго перад Табой. Сэрца мае ў замяшанні, пакінула мяне моц мая,
І святла для вачэй маіх — і яго няма ў мяне. Сябры і суседзі мае сталі супраць мяне,
І блізкія мае ад мяне адышлі. І ўзмацніліся шукаючыя душы маёй, і шукаючыя ліха мне дамаўляюцца
І падман увесь дзень задумляюць. А я, як глухі, не чую,
І, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх. І быў як чалавек не чуючы,
І не маючы ў вуснах сваіх адказу. Бо на Цябе, Божа, спадзяваўся,
І ты пачуешы мяне, Божа мой. Бо казаў: «Да не вясяляцца ворагі мае», —
Што, калі пахіснуліся ногі мае, на мяне пышацца. Бо я і да пакарання гатовы,
Бо грэх мой заўсёды перад мною. Беззаконне свае ўсім абвяшчу
І пакаюся ў грасе маім. Ворагі ж мае жывуць і замацаваліся больш за мяне,
І памножыліся нянавідзячыя мяне без віны. За дабро мае аддалі мне ліхам,
Дабраспачыны абылгалі мае. Не пакінь мяне, Божа, Божа мой,
Не адыдзі ад мяне. Паспяшай на дапамогу мне,
Божа ратавання майго.

Кіроўцу хору. Ідыюмфу. Псалом Давіда. Казаў, засцеражуся на шляху маім, каб не грашыць сваім языком,
Паклаў забарону вуснам маім, калі з’явіўся бязбожны каля мяне. Знямеў і змірыўся і замоўк дзеля дабрыні сваёй,
І грэх мой да мяне вярнуўся. Распалілася сэрца мае,
І ў разважаннях маіх узгарэлася полымя, і казаў у сабе: Кажы мне, Божа, канец мой, і колькасць дзён маіх,
Да зразумею, колькі мне засталося жыцця? Вось як пядзямі замерыў дні мае, і колькасць іх як нішто перад Табой,
Бо мітусня ёсць кожны чалавек жывы. Як той прывід ходзіць чалавек і ўсё марна мітусіцца,
Багацее і не ведае, каму застанецца гэта. І зараз хто надзея мая як не Ты, Божа?
І табою створана ўся існасць мая. Ад усіх бяззаконняў маіх збаві мяне,
На пагарду бязбожнаму аддаў Ты мяне. Знямеў і не адчыняў я вуснаў маіх,
Бо гэтак пажадаў Ты. Аднімі ад мяне пакаранне Твае,
Бо ад Тваёй моцнай рукі знікаю я. Выкрываючы беззаконне, пакараў чалавека,
І як павуцінне вытанчыў душу ягоную, бо мітусня ўсялякі чалавек. Пачуй малітву маю, Божа, і маленне мае пачуй,
Убачы слёзы мае, бо я перасяленец і іншаземец у Цябе, як бацькі мае. Дай палягчэнне мне, і супакой мяне
Перш, чым адыду і знікну.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Калі цярпеў, то Бога чакаў,
І пачуў мяне, і пачуў маленне мае. І выцягнуў мяне з рову пакутаў, як з балотнай ціны,
І паставіў мяне на цвёрдую зямлю, і накіраваў крокі мае, І паклаў у вусны мае песню новую, песню Богу нашаму,
Убачаць гэта шмат людзей і ўстрашацца, і пачнуць на Бога спадзявацца. Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на імя Божае
І не глядзіць на мітусню і на шалёнствы марныя. Шмат сатварыў Ты, Божа мой, і няма падобных да Цябе па цудах і думках Тваіх,
Узвяшчаю і кажу — ім ліку няма. Ахвяры і прынашэнні не жадаеш Ты,
Вуха прыгатаваў мае, усеспаленняў за грэх не захацеў Ты. Тады казаў я: «Вось я прыйду,
Як пісана ў світку пра мяне, Выконваць волю, Божа мой, Тваю я пажадаў,
Закон Твой усярэдзіне нутра майго». Я дабраўзвесціў праўду ў царкве вялікай,
І вуснам я сваім не забараніў, Ты ведаеш, Божа. Праўду Тваю не схаваў у сэрцы сваім, і ратаванне Твае казаў,
Не схаваў дабрыню Тваю і ісціну Тваю сярод рады людзей. Але Ты, Божа, не пазбаві шчодрасці Тваёй ад мяне,
Дабрыня Твая і праўда твая да будзе са мной. Абышлі мяне бедоты шматлікія, і нагналі мяне бяззаконні мае, што цёмна ў вачах,
Памножыліся яны больш валасоў маіх на галаве, і сэрца мае мяне пакінула. Дабраспрыяй, Божа, уратаваць мяне,
Паспяшай, Божа, дапамагчы мне. Няхай пасаромяцца разам ўсе шукаючыя душу маю, каб забраць яе,
Няхай звернуцца назад і пасаромяцца жадаючыя мне ліха. Да маюць сорам тыя, хто гаворыць:
«Вось табе, вось!» Да радуюцца і вясяляцца тыя, хто шукае Цябе, Божа.
І бясперапыну чакаючыя ратавання хай клічуць: «Да ўзвялічыцца Бог!» А я жабрак убогі, але Бог апякае мяне.
Памочнік і Абаронца, Божа мой, не запаволь.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Шчаслівы, хто разумее бедных і ўбогіх,
У дзень ліхі ўзгадае яго Бог. Бог да захавае яго і да ўлагодзіць яго на зямлі,
І да не аддасць у рукі ворагаў яго. Бог дапаможа на ляжаку у хваробе яго,
Перамяніць ложак хваробы яго. Казаў я: «Будзі міласэрны мне, Божа,
Ратуй душу маю, бо саграшыў перад Табой». Ворагі казалі ў злосці пра мяне:
«Калі ж нарэшце памрэ і загіне імя ягонае?» Калі падыходзіў да мяне, то крывадушнічаў і грэх задумляў,
Адыходзіў і дамаўляўся пра мяне. Шапталіся разам пра мяне ўсе ворагі мае,
Задумлялі мне ліхадзейства: Словы бяззаконня казалі на мяне,
«Няўжо не паднімецца, хто спіць?» Нават сябра мой, на якога спадзяваўся я,
Які еў хлеб мой, і той падняў на мяне пяту. Ты жа, Божа, будзі міласэрны да мяне
Ўзнімі мяне, і я за ўсё аддам ім. З таго зразумею я, што Ты міласэрны да мяне,
Калі ворагі не парадуюцца пра мяне. Мяне дачыніў за нязлоснасць маю
І захаваў перад Сабой навекі. Дабраславены Бог, Бог Ізраілеў
Ад веку і да веку. Так, так.

Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Як лань імкнецца на крыніцы водныя,
Так душа мая імкнецца да Цябе, Божа. Прагне душа мая да Бога Моцнага, Жывога.
Калі ж з’яўлюся перад тварам Божым? Былі слёзы мае замест хлеба мне днём і ноччу,
Калі казалі мне на ўсякі час: «Дзе ж твой Бог?» Так памінаю і праліваю душу сваю, бо належыць мне прайсці ў сялібы дзіўныя
Аж да хаты Бога з радаснымі спевамі і гучнымі святочнымі ўсхваленнямі. Даколі ўсё смуткуеш, душа мая і даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, якога слаўлю — ратаванне твару майго і Бога майго. Але не супакоіцца душа мая,
Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой. Бездань да бездані заклікае голасам вадаспадаў Тваіх,
Усе хвалі і валы Твае прайшлі нада мною. У дзень запаведаў Бог міласэрнасць Сваю,
А ноччу загучала песня мая і маленне маё да Госпада жыцця майго. Кажу Богу: «Заступнік мой, навошта пазабыў мяне?
Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?» Калі саслабелі косці мае, абражаюць ворагі мяне,
Кажучы мне кожны дзень: «Дзе Бог твой?» Даколі смуткуеш, душа мая, даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, і праславім Яго, ратаванне твару майго і Бога майго.

Псалом Давіда.

Судзі мне, Божа, і разваж цяжбу маю з народам бязбожным,
Ад чалавека бязбожнага і хітрага збаві мяне. Бо Ты, Божа, моц мая, навошта адрынуў мяне?
Даколі наракаючы хажу, калі абражае мяне вораг? Пашлі свет Твой і праўду Тваю, і накіруюць яны мяне,
І прывядуць да гары святой Тваёй, і да селішча Твайго. І падыду да ахвярніка Божага, да Бога, што вясяліў у юнацтве маім,
Праслаўлю Цябе на гуслях, Божа, Божа мой. Даколі бедаваць табе, душа мая? Даколі маркоціцца?
Спадзявайся на Бога, бо я слаўлю Яго — ратаванне маё і Бога майго.

Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Божа, вушамі нашымі слухалі, як бацькі нашы ўзвясцілі нам
Пра справу, што сатварыў Бог у дні іх, дні старажытныя. Рука Твая панішчыла народы, а іх населіў,
Нагнаў на плямёны бядоты і прагнаў іх. Бо мы не мячом сваім атрымалі зямлю, і не сілаю сваёй уратаваліся яны,
Але рукою Тваёй, і сілай Тваёй, і святлом твару Твайго, бо Ты дабраспрыяў ім. Ты ёсць Сам Цару мой і Бог мой,
Што запаведаў ратаванне Якаву. Табою як рогам пераможам ворагаў нашых,
Імем Тваім панішчым паўстаўшых на нас. Не на лук мой спадзяюся,
І не меч мой ратуе мяне. Ратаваў нас ад варагуючых да нас
І нянавіснікаў нашых пасароміў. Богам хвалімся ўвесь дзень
І імя Твае славім увесь век. А зараз адышоў ад нас і мы пасаромлены,
І няма сярод нас моцы Тваёй. Звярнуў назад нас перад варожым войскам,
І нянавідзячыя нас рабуюць дабро нашае. Даў нас як авечак у снеданне,
І па ўсім народам раскідаў нас. Аддаў людзей сваіх задарэмна,
Затрабаваў малы кошт за іх. Аддаў на знявагу нас суседзям нашым,
На смех і зняважанне жывучым вакол нас. Зрабіў нас прыповесцю ў народах,
Каб людзі ківалі ў наш бок галовамі. Увесь дзень сорам свой бачу,
Увесь день у сораме твар мой, Ад голаса паклёпнікаў і абражальнікаў,
Ад твараў ворагаў і ганіцеляў. Усё гэты прыйшло на нас,
Але не забылі Цябе, і не парушылі запаветаў Тваіх. І не адвярнуліся ад Цябе сэрцы нашы,
Ухіліў ад Сябе шляхі нашы. Змірыў нас бядотамі
І пакрыла нас цень смяротная. Але хіба забудзем Бога нашага?
І хіба ўздымем рукі да бога чужога? Ці не Бог спагоніць за гэта?
Бо ён бачыць захаванае ў сэрцы. Ведай, Цябе дзеля забіваюць нас дзень і ноч,
Зрабіліся быццам ягняты на закаленне. Паўстані, чаго спіш, Божа?
Ускрэсні і не пакінь назаўсёды. Навошта адвярнуў твар Свой?
Забываеш пра галечу нашу і скруху нашу? Вось ператвараюцца ў попел душы нашы,
І прыльнула да зямлі нутро наша. Паўстані, Божа, дапамажы нам,
І ратуй нас імя Твайго дзеля!

Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Песня аб умілаваным. Адрыгну сэрцам Маім слова добрае, распавем пра справы Мае Царскія,
Язык мой, як кій кніжніка хуткапішучага. Найпрыгажэйшы з сыноў чалавечых! Цячэ дабрадар з вуснаў Тваіх,
Таму дабраславі Цябе Бог навекі. Перавяжы мячом тваім бядро Свае, Волат,
У прыгажосці і дабрыні Сваёй. І наляцы, і паспяшай, і валодай дзеля праўды, дзеля млоснасці і ісціны,
І дзіўна накіруе Цябе рука Божая. Стрэлы Твае меткія, Дужы, падуць народы перад Табой,
Праніжаш сэрцы ворагаў Тваіх, Прастол Твой, Божа, навекі вечныя,
Жазло праўды Тваёй — жазло Царства Твайго. Палюбіў праўду і ўзнянавідзіў бяззаконне,
Таму памажа Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за датычных табе. Смірна, алоя і касія на рызах Тваі,
У чартогах вытанчэнных ўзвяселяць Цябе. Дачкі цароў аддаюць гонар Табе,
Паўстала Царыца па правую руку тваю у вопратках залатых, найпрыгажэйшая. Пачуй, Дачка, і бач, і дахілі вуха Свае,
І забудзь людзей Сваіх і хату бацькоў Сваіх. Бо пажаданая Царом прыгажосць Твая,
Бо Ён спадар Твой і пакланіся Яму. І дачка Цірава з дарункамі,
І мноства народаў паклоняцца твару Твайму. Уся слава дачцы Цара складзена ў сховішчы,
Упрыгожанная, апранутая ў золатую вопратку. Прыйдуць да Цара дзевы ўслед Яе,
Сяброўкі Яе прыйдуць да Цябе за Ёю. Прыйдуць яны ў вясялосці і радасці,
Увойдуць яны ў харомы Царскія. Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае,
Паставіш іх панамі па ўсёй зямлі. Успамяну імя Твае на ўсякім роду і роду.
І ўславяць Цябе людзі ў векі і векі.

Кіроўцу хору. Сынам Карэя. У тайне. Псалом. Бог нам Прытулак і Моц наша,
Памочнік у бядотах, што апанавалі нас вельмі. Таму не напалохаемся, калі сатрасецца зямля,
І горы ператворацца ў марскія глыбіні. Шумелі і ўздымаліся воды,
Сатрасаліся горы сілай Яго. Плыні рэк увясяляць горад Божы,
Асвяціў сялібу Сваю Вышні. Бог пасярод яе і не парушыцца яна,
Бо сам Бог дапамагае тут ад раніцы да раніцы. Пазамяшаліся народы, паўхіляліся царства,
Даў голас Свой Вышні, і пахіснулася зямля. Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якава. Крочце і бачце справы Божыя,
Што Ён сатварыў па ўсёй зямлі. Ён запыніць войны па ўсіх канцах зямлі,
Панішчыць лукі, і паломіць зброю, і шчыты папаліць агнём. «Спыніцеся і зразумейце, што Я ёсць Бог,
Узнясуся ў народах, узнясуся на зямлі!» Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якаўлеў.

Кіроўцу хору. Песня сынам Карэя. Псалом. Успляшчыце ў далоні, усе народы,
Усклікніце Богу радаснымі галасамі! Бо страшны Госпад Вышні Бог
І найвялікшый Цар па ўсёй зямлі. Пакарыў людзей і народы
Нам пад ногі нашы. Дараваў нам набытак Свой,
Прыгажосць Якава, якую палюбіў. Узыде Бог пры ўсклікненнях,
Узнімецца пры трубным голасе. Спявайце Богу нашаму, спявайце!
Спявайце Цару нашаму, спявайце! Бо Цар усёй зямлі Бог,
Спявайце Яму з розумам. Валадарыць Бог над народамі,
Бог сядзіць на прастоле Сваім. Выбраныя з людзей сабраліся з Богам Аўрамавым,
І на Божай землі магутна ўзвысяцца.

Песня. Псалом Сынам Карэя. Вялікі Бог і праслаўлены ў Божым горадзе нашым,
На гары Сваёй святой. Дабрапачатак радасці ўсёй зямлі — горы Сіёнскія:
На паўночным храбту горад Вялікага Цара. Бог у харомах ягоных вызнаецца,
Бо бароніць яго. Вось сабраліся цары ўсёй зямлі,
Аб’ядналіся разам. І, убачыўшы гэта, здзівіліся,
Збянтэжыліся, захісталіся. Запакутвалі,
Як ад болю парадзіха. Ураганам вялікім
Паразбіў караблі фарсійскія. Гэта бачылі і так чулі ў горадзе Бога сілаў,
У горадзе Бога нашага, што навечна заснаваў Бог. Успрыялі, Божа, міласэрнасць Тваю
Сярод людзей Тваіх. Дзеля імя Твайго, Божа, так і слава Твая па ўсіх прыканцах зямлі,
Праўдай напоўнена рука Твая. Да ўзвясяліцца гара Сіёнская,
І да ўзрадуюцца дачкі іудзейскія дзеля лёсаў Тваіх, Божа. Абыдзіце Сіён і атачыце яго,
Узвясціце ўсе вежы ягоныя. Павярніце сэрцы свае да ўмацаванняў яго і падзяліцеся па сялібах яго.
Каб паведаць пакаленням іншым. Бо Той ёсць Бог наш на век і векі,
Ён павадыр наш навечна.

Кіроўцу хору. Сынам Карэя. Псалом. Слухайце ўсе народы,
Зразумейце ўсе насельнікі сусвету. Земнародныя і сыны чалавечыя,
Бедныя і багатыя. Вусны мае выкажуць прамудрасць,
І розум ў разважанні сэрца майго. Да прыповесці прыхілю вуха мае,
Загадкі мае ў струнах псалціры адчыню. Чаго мне баяцца ў дзень судны,
Калі бяззаконне шляхоў маіх абыдзе мяне? Хто спадзяецца на сілу сваю
І хваліца багаццем сваім вялікім. І брат нават не вымаліць яго,
Не дасць ён Богу выкуп за душу ягоную. Кошту няма за ратаванне душы сваёй,
І не будзе такога ўвек, Каб жыць без канца
І не ўбачыць магілы. Вось бачыш, і мудрыя паміраюць разам з невукамі,
Загінаюць і пакідаюць чужым багацце свае. І гроб — жыллё іх навекі і жытло вечнае ад роду да роду,
І клічуць зямлю імёнамі іх. Не разумеюць людзі гонара свайго,
Прыпадабняюцца скату неразумнаму, і робяцца як скот. На шляху сваім блазнавалі,
І ідучыя за імі таксама шлях гэты дабраславяць. Яны як авечкі ў пекле і смерць пасвіць іх, і правядныя хутка запануюць над імі,
І не дапаможа ім ніхто ў пекле, і славы сваёй не ўбачаць болей. Але збавіць Бог ад пекла мяне,
Калі прыме да Сябе. Не зайздросць, калі разбагацее хто,
Ці калі памножыцца слава дому яго. Бо калі памрэ, то не возьме нічога,
І слава ягоная не пойдзе за ім. Дабраславіўся ён у жыці сваім,
І славіў цябе, калі патураў яму. Але пойдзе да роду бацькоў сваіх,
Што ніколі не ўбачаць святла. І чалавек, што ў пашане жыве, і не разумее гэта,
Неразумнай жывёле падобны.

Псалом Асафа.

Бог багоў, Уладар прамовіў
І заклікаў зямлю ад усходу сонца да захаду. Сіён, як карона,
Зіхаціць прыгажосцю Ягонай. Бог з’явіць Сябе, Бог наш, і не прамаўчыць,
Полымя перад Ім узгарыцца, і вакол Яго бура вялікая. Закліча неба звыш і зямлю
Каб судзіць людзям сваім. Збярыце да Яго прападобнных Ягоных,
Што захавалі запаветы Ягоныя аб ахвярах. І ўзвесцяць нябёсы праўду Яго,
Бо Бог ёсць Суддзя. «Пачуйце, людзі Мае, і кажу табе, Ізраіль,
І сведчу Табе: Бог Бог Я твой ёсць. Не за ахвяры твае дакараю цябе,
Усеспаленні Твае заўсёды перада Мной. Не вазьму цяляці з дому твайго,
Ні казлоў са статку твайго. Бо Маё ўсе есць звяры лясныя,
Скаты і валы горныя. Ведаю ўсе птушкі на небе,
І прыгажосць зямная заўсёды перада Мной. Калі б быў галодны, то не казаў бы табе,
Бо Мой сусвет цэлы і ўсё, што ёсць у ім. Ці ем Я мяса цялят,
І ці п’ю казліную кроў? Ахвяруй Богу ахвяру хвалення
І падай Вышняму малітвы твае. І пакліч Бога ў дзень бяды сваёй,
І Я ўратую цябе, і ўславіш Мяне.» Грэшным жа кажа Бог: «Навошта зараз прыпамінаеш праўду Маю,
І запаветы Мае толькі на вуснах тваіх, А сам узнянавідзіў павучэнні Маі
І адрынуў словы Мае ад сябе? Бо бачыў цябе з рабаўніком разам
І з блудадзеем ты разам быў. Вусны твае кажуць ліха,
І язык твой пляце падман. Паклёпнічаў на брата свайго,
На сына мацяры сваёй узвёў ганьбу. Гэта рабіў ты і не ўзгадаў потым,
І вырашыў, што і Я не ўзгадаю як і ты. Вось дакараю цябе
І стаўлю цябе тварам перад грахамі тваімі. Разумейце ўсе гэта, хто пра Бога забыў,
Бо смерць забярэ і не будзе збавення. Ахвяра хвалы славіць Мяне,
І хто на шляху гэтым, таму з’яўлю ратаванне Свае.»

*Кіроўцу хору. Псалом, што спеў Давід, Калі прыходзіў прарок Нафан,
Апасля таго, як Давід зайшоў да Вірсавіі.
Даруй мне, Божа, па вялікай міласэрнасці Тваёй,
І па вялікай шчодрасці Тваёй ачысці бяззаконне мае. Шматкроць амый мяне ад бяззаконня майго
І ад граху майго ачысці мяне. Бо бяззаконне мае я ведаю,
І грэх гэты заўсёды перад вачамі маімі. Табе аднаму саграшыў і благое перад Табой сатварыў,
І праўда будзе Твая, калі асудзіш мяне. Бо вось я ў бяззаконнях запачаты,
І ў грахах мяне маці нарадзіла. А Ты праўду жадаеш,
Невядомую і таямнічую шматмудрасць адчыніў мне. Абрасі мяне расою, і ачышчуся,
Амый мяне, і стану бялей чым снег. Да вушэй маіх данясецца радасць і вяселле,
І ўзрадуюцца косці мае. Не глядзі на грахі мае
І ўсе бяззаконні мае ачысці. Сэрца чыстым зрабі мае, Божа,
І правядны дух анаві ў сэрцы маім. Не адпрэч мяне ад твару Твайго,
І Духа Твайго Святога не аднімі ад мяне. Падай мне радасць ад ратавання Твайго,
І Духам уладарным падтрымай мяне. Навучу бяззаконных шляхам Тваім,
І бязбожныя да цябе звернуцца. Збаві мяне ад крыві, Божа, Божа ратавання майго,
Узрадуецца язык мой праўдзе Тваёй. Божа, вусны мае адчыні,
І вусны мае ўзнясуць славу Табе. Калі б Ты жадаў ахвяры, то даў бы Табе,
Але ж усеспаленні Табе не патрэбны. Ахвяра Богу — дух упакораны,
Сэрца пакорнае і мірнае Бог не абразіць. Адаруй, Божа, дабражаданнем Тваім Сіён,
І забудуюцца муры Ерусалімскія. І тады ўпадабаеш ахвяру праўды, прынашэнні і ўсеспаленні,
Тады пакладуць на алтар Твой быкоў.

Кіроўцу хору. Павучэнне Давіда. Апсаля таго, як прыходзіў Доік Ідумянін, і казаў Саулу,
Што Давід пайшоў у дом Ахімэлеха.
Чаго хвалішся ў злосці, герой?
Бяззаконне робіш увесь дзень. Няпраўду выдумляе язык твой,
Як брытва вытанчэнная хітрасць твая. Ліха любіш больш чым дабро,
Няпраўду казаць — больш чым праўду. Палюбіў словы пагібелі, мову няпраўды.
Таму знішчыць цябе Бог да самага канца. Вывержа цябе, высяліць з сялібы тваёй,
Вырве як корань з зямлі жывой. Убачаць правядныя і напалохаюцца,
Пра яго пасмяюцца і кажуць: «Вось чалавек, што не прызваў Бога Памагатым сабе,
Але спадзяваўся на мноства багацця свайго і ўмацаваўся ў мітусні сваёй». Я ж як масліна пладавітая ў сялібе Божай,
Спадзяюся на міласэрнасць Божую ў векі вякоў. Буду славіць Цябе век, бо сатварыў мяне, і пацярплю дзеля імя Твайго,
Як дабро вялікае перад прападобнымі Тваімі.

Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда. Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім: Бога няма.
Робіць брыдкія і агідныя справы, дабро ніколі не робіць. Бог паглядае з Нябёс на сыноў чалавечых,
Глядзіць ці шукае Яго тут хто-небудзь. Ўсе паўхіляліся, годных нікога няма,
Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага. Ці не разумеюць усе зло робячыя,
Снедаючыя людзьмі як тым хлебам і Бога не заклікаючыя? Там напалохаюцца дзе ніякага страху няма,
Бо Бог рассыпаў косці чалавекаўгоднікаў, бо Бог заняхаіў іх Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю?
Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх, узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.

Кіроўцу хора. На струнных прыладах. Павучэнне Давіда. Калі прыйшлі Зіфеі і спыталі Саула:
«Ці не ў нас хаваецца Давід?»
Божа, дзеля імя Свайго ратуй мяне,
І сілаю Тваёй судзі мяне. Божа пачуй маленне мае,
Зразумей словы вуснаў маіх. Бо чужынцы паўсталі на мяне, і дужэйшыя шукаюць душу маю,
І не трымаюць Бога перад сабою. Вось Бог памагае мне,
І Бог заступіцца за душу маю. Зверне ліха на ворагаў маіх,
Праўдай Сваёй панішчыць іх. Добраахвотна прынясу ахвяры Табе,
Праслаўлю імя Твае, бо дабро яно. Ад усялякай турботы збавіў мяне,
І ворагаў маіх угледзела вока мае.

Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда. Пачуй, Божа, малітву маю
І не пагарджай маленнем маім. Звярніся да мяне і паслухай мяне.
Засмучаны турботамі маімі і збянтэжаны Ад голасу ворагаў маіх і ад прыгнёту бязбожных,
Бо робяць мне благое і ў гневе варагуюць са мной. Сэрца мае трапеча,
І страх смяротны напаў на мяне. Страх і трапятанне найшлі на мяне,
І накрыла мяне цемра. І казаў: хто дасць мне крылы галубіныя,
Каб уляцець і супакоіцца? Скітаўся б удалечыні
І схаваўся б ў пустэльні. І оспада чакаў,
Ратуючага мяне ад страху і ад буры. Патапі іх, Божа, і падзялі языкі іх,
Бо бачыў ў горадзе гвалт і бяззаконне, Што дзень і ноч ходзіць па мурам яго,
Хлусня пасярод яго і няпраўда. І ліхва і ліха ў ім
І не знікае з вуліц яго. Калі б вораг панасіў мяне, сцярпеў бы,
Калі б нянавіснік мой пагарджаў бы мной, то схаваўся б ад яго. Але ж ты — чалавек адзінадушны,
Уладар мой і сябра мой, З якім я радаваўся разам хлебам,
З якім хадзіў я ў храм Божы. Да прыйдзе смерць на іх, і зыдуць у пекла жывыя,
Бо падман у сялібах іх пасярод іх. А я да Бога ўсклікаю,
І Бог пачуе мяне. Увечары і зранку, па поўднізвярнуся да Яго,
І пачуе голас мой. Ратуе душу маю ў супакоі ад тых,
Набліжаючыхся да мяне, бо шмат іх супраць мяне. Пачуе Бог і змірыць іх Існы перш вякоў.
Бо неперамяніць іх, бо не баяцца яны Бога. Паднялі руку на спадчыну Гасподню,
Апаганілі запавет Божы. Твары іх лагодныя, але ж гэта меч люты,
Словы іх як алей, але ж гэта стрэлы. Пакладзі на Бога турботы твае,
І Ён суцешыць цябе, і не дазволіць ганьбы правяднага. Ты, Божа, звядзеш іх у пекла гібельнае,
Людзі крыві і ліха не пражывуць і паловы жыцця. Я, Божа, спадзяюся на Цябе.

Кіроўцу хору. Пра людзей аддаленых ад святыняў Давіда,
Калі філісцімляне захапілі яго ў Гэфе.
Памажы мне, Божа, бо ўціскае мяне чалавек, увесь дзень нападае і прыгнятае мяне.
Уціскаюць ворагі мяне кожны дзень, шмат іх пагардліва паўстала на мяне. У кожны дзень небяспекі я спадзяюся на Цябе, Бога ўшаную языком маім.
На Бога спадзяюся і не напалохаюся, што зробіць мне плоць? Кожны дзень словамі маімі грэбуюць,
Усячасна задумляюць для мяне ліха. Сабраліся разам, назіраюць за кожным крокам маім,
Каб падсцерагчы душу маю. Но Ты хутка адхіліш іх Божа,
Зрынеш у гневе людзей гэтых. Божа, жыццё мае прысвяціў Табе,
Паклаў слёзы мае перад Табою ў зроку Тваім, дзеля абяцанняў Тваих. Да завернуцца ворагі маі назад у той дзень, калі паклічу да Цябе,
І па гэтаму зведаю, што Ты Бог мой. Бога пахвалю языком,
Бога пахвалю словам. На Бога спадзяюся і не ўбаюся,
Што чалавек мне зробіць? Буду, Божа, маліцца,
Маліцца дзеля славы Тваёй. Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, і ногі мае — ад перапоны.
Дабрадагаджу Богу ў свеце сярод жывых.

Кіроўцу хору. Пісанне Давіда, калі ён уцёк ад Саула ў пячэру. Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне, бо на Цябе спадзяецца душа мая,
Схаваюся ў цені крылаў Тваіх, пакуль бяззаконне не міне. Усклічу да Бога Вышняга,
Да Бога дабрадзеючага мне. Паслаў з Неба ратаванне мне, зняславіў зняславячых мяне.
Пасаў Бог міласэрнасць Сваю і праўду Сваю, І вызваліў мяне з асяродзя драпежнікаў, сярод якіх я правёў ночы ў страсе —
Сыноў чалавечых, чыі зубы — зброя і стрэлы, язык — востры меч. Узнясіся да неба, Божа!
Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая. Сеці прыгатавалі нагам маім і шукалі душы маёй,
Выкапалі яму перада мной, і самі ўваліліся ў яе. Гатова сэрца мае, Божа,
Гатова сэрца мае спяваць славу Табе. Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі!
Паднімуся зранку і заспяваю Табе, і ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа. Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая, і вышэй хмараў — праўда Твая.
Узнясіся да неба, Божа, няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.

Кіроўцу хору. Захавай. Пісанне Давіда. Калі сапраўды праўду кажаце,
То правядна судзіце, сыны чалавечыя. Бо ў сэрцы бяззаконне робіце,
І на зямлі няпраўду плятуць рукі вашы. Адышлі бязбожныя ад Бога ад самага нараджэння,
Ад улоння мацярынага заблыталіся, няпраўду казалі. Лютасць іх, як у змея, глухія як аспід
І не чуюць закліначага, самага вартага ў заклёнах. Бог пакрыша зубы іх у вуснах іх,
Быццам сківіцы ільвыя. Адпрэчацца, як вада пралітая,
Наляжа на лук Свой, пакуль не саслабеюць. Як воск згарэлы знікнуць, Полымя падзе на іх і не ўбачаць сонца — Перш чым цярне іх узрасце,
Жывымі ў гневе паглыне іх. А правядны помстай суцешыцца,
Руцэ свае ўмые ў крыві грэшнага. І вымавіць чалавек: «ёсць плён для правяднага,
Бо Бог ёсць Суддзя на зямлі».

Кіроўцу хора. Захавай Давіда,
Калі Саул паслаў сцерагчы дом ягоны, каб забіць яго.
Вызвалі мяне ад ворагаў маіх, Божа,
І ад падняўшыхся на мяне абарані. Вызвалі мяне ад беззаконнікаў
І ад крывавага забойцы ратуй мяне. Бо яны ідуць па душу маю,
Напалі на мяне ўзброенныя не за ліха маё і не за грахі маі, Божа. Без граху хадзіў — правым шляхам,
Ідзі на сустрач да мяне і ўбач. Ты, Божа, Бог сілаў, Госпад Ізраілю, паспяшайся наведаць плямёны ўсе,
Да аднімецца шчодрасць Твая ад бяззаконні робячых. Звернуцца ўвечары як сабакі галодныя,
Што вакол горада ходзяць. Што ўзносяць свае языкі, быццам у вуснах іх меч
І кажуць сабе: «Ці заўважыць хто гэта?» Але Ты, Божа, з іх пасмяешся,
І змірыш плямёны чалавечыя. Захаваю з Табою сілу сваю,
Бо Ты, Божа, мой абаронца. Божа мой, міласць Твая ідзе насустрач малітвы маёй,
Дасі мне ўбачыць канец супастатў маіх. Не забівай іх, хай узгадаюць запаветы Твае.
Разгані іх сілай Тваёй і зрыні іх, абаронца мой, Божа. За грэх вуснаў іх, за словы свайго языка няхай зловяцца ў гардзеі сваёй,
За праклёны і ліха няхай ўзвясціцца канец ім. Канец люты, і хай не будзе іх болей.
І ўбачаць, што Бог пануе Якавам і ўсёю зямлёю. Звернуцца ўвечары як сабакі галодныя,
Што вакол горада ходзяць. Што вяртаюцца ўвечар каб паесці,
І не нойдуць здабычы, і заскуголяць. А я заспяваю пра моц Тваю, Божа, і ўзрадуюся Тваёй дабрыні,
Бо быў памагаты мне і прытулак мне ў дзень люты мой. Памочнік мой, Божа, да Цябе я пяю,
Бо Ты ёсць заступнік мой, Божа мой і міласэрнасць мая.

Кіроўцу хору. На прыладзе Шушан-Эдуф.
Пісанне Давіда для навучэння, калі ён біўся з Сірыяй Цаванскай,
І калі прыйшоў Іав, то знішчыў дванаццаць тысяч ідумеяў у Саланчаковай даліне. Божа, адрынуў нас і зрынуў нас,
Разгневаўся на нас, але і ўшчодрыў нас. Скалануў зямлю і згарнуў яе,
Але загаі разбурэнне яе, бо захісталася. Даў ліха пабачыць людзям тваім,
Напаіў віном, як перад пакараннем. Падаў зазнаку богабаязным,
Каб стрэлаў лука пазбегнулі. Бо ўратуюцца палюблёныя Твае.
Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне. Бог прамовіў у святой сялібе Сваёй:
«Узрадуюся і падзялю Сікіму і даліну сяліб замеру. У Мяне Галаад і ў Мяне Манасій,
І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй, Іюда — дзяржава Мая. Мааў — судзіна спадзявання Майго, на Ідумею стане бот Мой,
Мне іншапляменнікі пакорацца». Хто ўвядзе Мяне ў горад агароджаны?
Ці хто накіруе Мяне да Ідумеі? Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас,
І не жадаеш быць наперадзе войска нашага? Даруй нам дапамогу ў бядотах,
Бо марна чакаць ад людзей дапамогі. Богам зробімся дужыя
І Ён пераадолее ворагаў нашых.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Пачуй, Божа, маленне мае,
Звярні ўвагу на малітву маю. З краю зямнога да цябе ўсклікаю ў маркоце сэрца майго.
На цвёрдую зямлю паставіў мяне, і даў накірунак мне. Бо быў надзеяй маёй,
Сцяной крэпасці перад тварам варожым. Пасялюся ў сялібе Тваёй навекі,
Схаваюся пад дахам крылаў Тваіх. Бо Ты, Божа, пачуў малітвы мае,
Падаў набытак шануючым імя Твае. Дадай дзень да дня цару,
Гады яго ад роду да роду падоўжы. Будзе ён век перад Богам.
Міласэрнасць і праўду Яго хто зразумее? А я буду век спяваць імю Твайму,
Узносіць малітвы мае дзень на дзень.

Кіроўцу хору. Цераз Ідыфума. Псалом Давіда. Ці не Бога паслухаецца душа мая?
Бо ад Яго ратаванне Мае. Бо Ён Бог мой, Ратаўнік мой і Заступнік мой,
Не пахіснуся ніколі. Даколі на чалавека налягаяце?
Давіце яго як сцяна нахіліўшаяся, ці — плот паваліўшыйся. Зганьбаваць пажадалі гонар мой, велмі спяшаліся,
Дабраславячы вуснамі, праклінаючы сэрцам. Толькі Бога паслухаецца душа мая,
І ад Яго цярпенне мае. Бо Ён Бог мой, Ратаўнік і Заступнік,
Не адыду ад Яго. У Бога ратаванне мае і слава мая,
Бог дапамога мне, і спадзяванне мае на Яго. Спадзявайцеся на Бога людзі па ўсё зямлі,
Пралівайце перад Ім вашыя сэрцы, бо Памочнік нам. Але ж мітуслівыя сыны чалавечыя і хлуслівыя сыны чалавечыя,
І лягчэй за пустэчу на вагах разам усе. Не спадзявайцеся на няпраўду, і крадзенага не жадайце.
Да багацця не прыкладайце сэрца свайго. Аднойчы казаў Бог дзве рэчы, і гэта пачуў я,
Што дзяржава ў Госпада Бога, І што Бог міласэрны,
І кожнаму Ты аддасі па справах ягоных.

Псалом Давіда, калі ён быў у пустэльні Іюдэйскай. Божа, Божа мой, Цябе я шукаю ад раніцы, бо прагне Цябе душа мая,
І імкнецца да Цябе плоць мая ў зямлі пустой, і непраходнай, і бязводнай. З’явіўся ў святыні Тваёй,
Каб бачыць славу Тваю і моц Тваю. Міласэрнасць Твая лепш за цякучае жыццё,
Вуснамі маімі ўсхвалю Цябе. Так дабраслаўлю Цябе ў жыцці маім,
У імя Твае ўздыму рукі свае. Быццам тукам і алеем насыцілася душа мая,
І голасам радасным усхваляць Цябе вусны мае. Калі ўзгадаю Цябе на лежаку маім,
І ноччу разважаў пра Цябе. Бо быў Памагаты мне,
У цені крылаў Тваіх парадуюся. Прынікла да Цябе душа мая,
Прыяла мяне рука Твая. А хто шукалі бязвінную душу маю,
Яны пойдуць у самае пекла зямлі. Адданыя будуць мячу,
Здабычай шакалаў зробяцца. Цар жа павяселіцца пра Бога, і пахваліцца ўсякі, хто прысягае Яму,
Бо загародзяцца вусны, што кажуць няпраўду.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Пачуй, Божа, голас мой, калі малюся да Цябе,
Збаві ад страха варожага душу маю. Пакрый мяне ад процьмы хлуслівых,
І захілі ад мноства робячых няпраўду. Навастрылі, як меч, языкі свае,
Нацягнулі, як стрэлы, свае словы нянавісці. Страляюць у беззаганных зпадціху,
Раптоўна страляюць і не баяцца адказу. Зацвердзіліся ў слове няправым,
Сеткі свае хаваць змовіліся і кажуць: «Ня ўбачыць ніхто». Выпрабуюць бяззаконне, даследуюць,
Але чалавек з глыбіні сэрца ўславіць Госпада. І шкоды ад стрэлаў іх быццам як ад дзяцей,
І запнуцца ў словах сваіх, і паківаюць галовамі людзі вакол. І ўстрашыцца чалавек кожны
І ўзвесціць справы Божыя, і справы Яго зразумее. Узвясяліцца правядны пра Бога, і будзе спадзявацца на Яго,
І пахваляцца ўсе правыя сэрцам.

Кіроўцу хору. Псалом. Песня Давіда,
Песня Язэкіля і Ярэміі, калі зыходзілі з палону.
Табе прысвечана песня, Божа, у Сіёне,
І да Цябе ўзнясецца малітва ў Ерусаліме. Пачуй малітву маю,
Бо да Цябе звяртаецца кожная плоць. Словы бяззаконных перамагаюць нас,
Але бязчэсце нашае Ты ачысціш. Шчаслівы абраны і прыяты, што паселіцца ў сялібах Тваіх,
Будзем насычацца дабром дому Твайго, святога храма Твайго ў праўдзе дзівоснага. Пачуй нас, Божа, Ратаўніча наш,
Спадзяванне ўсіх канцоў зямлі і тых, хто далёка на моры. Угатаваў горы сілай Сваёй,
Апаясаны моцай. Таймуеш глыбіні марскія, і шумныя хвалі сціхаюць,
Змятуцца народы. Напалохаюцца людзі паўсюль зазнакаў Тваіх,
Ад заходу да захаду усхваляць Цябе. Наведваеш зямлю і напаяеш яе, памнажаеш і ўзбагачаеш яе, рака Божыя паўнаводная,
Прыгатаваў для людзей хлебы, бо гэта заўгодна Табе. Баразны яе напаяеш, памножаеш жыта яе,
І ў кроплях расы ўзвясяліцца, ззяя. Дабраславішы часы года дабром Тваім,
І палі Твае ўзыдуць тукам. Расквітнеюць прыгажосцю пустані,
Узгоркі радасцю апаяшуцца. Пакрыюцца авечкамі і цялятамі,
І даліны збожжам памножацца, усклічуць і заспяваюць.

Кіроўцу хору. Песня. Псалом нядзелі. Усклікні да Бога ўся зямля,
Спявайце імю Яго, слаўце і хваліце Яго. Кажыце Богу: якія дзіўныя справы Твае!
Перад вялікай сілай Тваёй зманяць ворагі Твае. Уся зямля паклоніцца Табе,
І да заспявае імю Твайму, Вышэйшы. Прыйдзіце і ўбачце справы Божыя,
Бо дзіўны ў справах сваіх да сыноў чалавечых. Ператварыў мора ў зямлю, рэку перайшлі нагамі
І там узвясяліліся аб Ім. Уладарыць сілай сваёй век, вочы Яго на людзей глядзяць,
Да не ўзносяцца сабою плямёны, што гнявяць Яго. Дабраслаўце, народы, Бога нашага
І гучна, галасамі сатварыце славу Яму. Ён даў душы маёй жыццё,
І не даў пахіснуцца нагам маім. Выпрабаваў нас, ачысціў нас полымем,
Як полымем ачышчаецца срэбра. Увёў нас у сеці,
Усклаў бядоты на гарбы нашы. Паставіў чалавека над галовамі нашымі,
Прайшлі полымя і ваду, і вывеў нас у супакой. Увайду ў дом Твой з усеспаленнем,
І аддам Табе абеты мае. Што абяцяў вуснамі маімі,
Што абяцаў вуснамі маімі ў смутку маім. Усеспалені ўзнясу да Цябе з кадзілам,
Цяляты ўзнясу да Цябе, валоў і казлоў. Прыйдзіце, пачуйце і распавем вам, усе багабаязныя,
Што сатварыў мне Бог для душы маёй. Да Яго вуснамі маімі ўсклікаю,
І Яго ўзвялічу языком маім. Калі б была няпраўда ў сэрцы маім,
То не пачуў бы мяне Госпад. Таму пачуў мяне Божа,
Пачуў голас малення майго. Дабраславены Божа, што не пакінуў малітву маю,
І не адняў міласэрнасці Сваёй ад мяне.

Кіроўцу хора. Песня. Псалом Давіда. Божа, ушчодры нас і дабраславі нас,
Прасвяці нас тварам Тваім і пашкадуй нас. Каб зразумелі на зямлі мы шлях Твой,
І для ўсіх народаў ратаванне Твае. Да ўславяць Цябе людзі, Божа,
Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва. Да ўзвясяляцца пра Цябе народы,
Бо судзіш людзям справядліва і кіруеш плямёнамі. Да ўславяць Цябе людзі, Божа,
Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва. Зямля прынясла плод свой,
Дабраславі нас, Божа, Божа наш. Дабраславі нас, Божа,
І падзівяцца Табе ўсе канцы зямлі.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Песня. Да ўздымецца Бог і пазнікаюць ворагі Яго,
І хай паўцякаюць ад твару Яго, хто ненавідзіць Яго. Як знікае дым, так пазнікаюць,
Як топіцца воск, так загінуць грэшныя ад твару Божага. А правядныя ўзвясяляцца і ўзрадуюцца перад Богам,
Да нацешацца вясялосцю. Заспявайце Богу, заспявайце імю Ягонаму,
Пакладзіце шлях да заходу ідучаму, Госпад імя Яго, і радуйцеся перад Ім. Да змятуца ад твару Яго, Айца сіротаў і Суддзі ўдавіц,
Бог на месцы Святым Сваім. Бог засяляе аднадумцаў Сваіх у дом Свой святы,
Вызваляе пакутнікаў ад кайданоў, і з — пекла калісьці Сваіх супраціўцаў. Божа, калі Ты прыходзіў да людзей Тваіх,
Калі прайходзіў Ты па пустэльні, Зямля траслася, і неба працякло ад твару Бога Сінайскага,
Ад твару Бога Ізраілева. Дождж дабрадатны падаваў набытку Свайму,
Калі ён знемагаў, мацаваў Ты яго. Жыхары Твае жывуць там,
Удзяляў па міласэрнасці Тваёй бедным, Божа. Бог падасць слова
Дабравяшчаючым сілай вялікай. Цар сілаў палюблёнага Свайго
Прыгажосцю дома паспрыяе здабытку. Калі супакоіцеся у межах гэтых,
Будзеце як голуб з пасярэбранымі крыламі і паміжкрыллем залатым. Калі паставіць цароў на зямлі гэтай,
Будзеце чыстыя, як снег на гары Сэлмон. Гара Божыя, гара пладавітая,
Гара вільготная, гара пладавітая. Навошта зайздросціце, горы, гары умасленай!?
Гары, на якой дабраспрыяў жыць Бог, дабраспрыяў жыць вечна. Калясніц Божых процьма процьмаў, тысячы тысяч радуючыхся.
Бог сярод іх у Сінаі святым. Падняўся на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары чалавечыя,
І нават ў непакорных заселіцца. Дабраслаўны Ўладар Бог! Дабраслаўны Бог на кожны дзень!
Спрыяе да нас Бог ратавання нашага. Бог наш, Бог, што ратуе,
І ў Госпада брамы смерці. Бог пакрышыць галовы ворагаў Сваіх,
Што награшылі вышэй валасоў на галаве. Кажа Бог: «Ад Васана звярну,
Звярну ад марскіх глыбінь. Змакрэе нага Твая і язык сабакаў Тваіх
Ў крыві ворагаў Тваіх». Назіралі шэсце Твае, Божа,
Шэсце Бога майго Цара, што ў Святыні. Наперадзе шлі начальнікі спевакоў,
Пасярод дзеваў-тымпаніц. У цэрквах дабраслаўце Бога,
Вы, нашчадкі Ізраіля. Там Вяніямін малададзейшы ў здзіўленні, князі Юдавы уладары іх,
Князі Завулонавы, князі Нефаліімавы. Запаведай, Божа, сілай Тваёй,
Умацуй, Божа, гэта, што зрабіў для нас. Да храма Твайго прынясуць
Табе цары дары свае. Забарані звярам трысняговым, гуртам юнцоў і юніц чалавечым,
Што захінаюць выпрабаваныя срэбрам, і разгані плямёны ваяўнічыя. Прыйдуць ад Егіпта малітоўнікі,
Эфіёпія ўздыме да Бога руцэ свае. Царства зямныя, Богу спявайце.
Успявайце Госпаду Богу. Узышоўшаму на неба нябёсаў на ўсходу,
Ён падасць моцны голас Свой. Тварыце славу Богу нашаму,
На Ізраілю веліч Яго, і сіла Яго на хмарах. Дзіўны Бог у святых Сваіх, Бог Ізраіляў.
Ён дасць сілу Сваю і дзяржаву людзям Сваім, дабраславены Бог.

Кіроўцу хору. На прыладзе Шошанім. Псалом Давіда. Ратуй мяне, Божа,
Бо воды падышлі да душы маёй. Заграз у глыбокай ціне і няма дзе стаць,
Увайшоў у глыбіню марскую і бура патапіла мяне. Саслабеў клічучы, высахла горла мае,
Згаслі вочы мае ад чакання дапамогі ад Бога майго. Памножыліся больш валасоў маіх на галаве нянавіснкі мае,
Узмацніліся ворагі мае, што гоняць мяне без віны, павінен аддаць, што не браў. Божа, Ты зведаў утрапёнасць маю,
І грахі маі ад Цябе не ўтояцца. Да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто спадзяецца на Цябе, Божа,
Сілаў Уладар, да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто шукае Цябе. Бо Цябе дзеля цярплю абражанне,
Сорам пакрыў твар Мой. Чужым стаў для братоў Маіх,
Чужынцам для сыноў маці Маёй. Бо рэўнасць пра дом Твой з’ядае Мяне,
І абражанні абражаючых Цябе найшлі на Мяне. І пакрыў пастом душу Маю,
мІ было гэта ганебай для Мяне, І ў лахманы апрануўся,
І зрабіўся для ўсіх прыпавесцю. Пра Мне глуміліся пры варотах седзячыя,
І пра Мяне спявалі тыя, што віно п’юць. А Я з малітваю да Цябе, Божа, бо час зрабіць дабрадзеянне,
Па вялікай міласэрнасці пачуй Мяне, па праўдзе ратавання Твайго. Ратуй Мяне ад ціны, да не загразну,
Да збаўлюся ад нянавіснікаў Маіх і ад глыбокіх вод. Да не патопіць мяне бура вадзяная, да не пажрэ мяне глыбіня марская,
Да не закрыецца, як пашча, нада Мною гавэнда. Пачуй Мяне, Божа, па дабрыні і міласэрнасці Тваёй,
Па вялікай шодрасці Тваёй паглядзі на Мяне. Не адвярні твару Свайго ад отрака Твайго,
Бо смуткую і пачуй Мяне. Пачуй душу Маю і ратуй яе,
Ад вораг Маіх абарані Мяне. Ты ведаеш ганебу Маю і сорам мой,
Перад Табою ўсе абражальнікі Мае. Ганебу адчувае душа Мая,
І чакаў суперажываючага, але не было, і чакаў суцешыцеля і не знайшоў. І далі ў снеданне Мне жоўць,
І смагу Маю здаволілі воцатам. Да зробіцца трапеза іхняя для іх
І сеткай, і помстай, і пасткай. Да аслепнуць вочы іхнія і не бачаць,
І хрыбты іх назаўсёды прыгнечаны будуць. Гнеў Свой вылі на іх,
І люты гнеў Твой няхай іх нагоніць. Да зробіцца двор іх пусты,
І ў сялібах іх няхай ніхто не жыве. Бо каго Ты пакараў, яны нагналі
І да язваў Маіх дадалі яшчэ больш. Дадай бяззаконне да бязаконня іх,
І да не дачыняцца да праўды Тваёй. Да выкрасленыя будуць з кнігі жывых,
І з правяднымі да не напішуцца. Бедны і нядужы Я, Божа,
Няхай мяне знойдзе ратаванне Твае. Усхвалю імя Бога майго песнямі,
Узвялічу Яго пашанаю. І заўгодна гэта Богу больш цяляты маладога,
Што з рагамі і з капытамі. Да ўбачаць бедныя і ўзвясяляцца,
Шукайце Бога і жыва будзе душа ваша. Бо пачуў убогіх Сваіх Божа
І вязнямі Сваімі не пагрэбуе. Да ўсхваляюць Яго неба, і зямля, і мора, і ўсе жывучыя там,
Бо Бог ратуе Сіён, і збудуюцца гарады Юдавы, аселяцца там і атрымаюць спадчыну. І сыны рабоў Тваіх завалодаюць імі,
І любячыя імя Твае заселяцца там.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Гіспамін пра ратаванне Божае. Божа, на дапамогу мне звярніся,
Божа, на дапамогу мне паспяшайся. Да пасаромяцца шукаючыя душу маю,
Да звернуцца назад і пасаромяцца, хто жадае мне ліха. Да звернуцца раптоўна ў сораме тыя,
Што кажуць мне: «Добра табе, добра». Да ўзрадуюцца і ўзвяселяцца пра Цябе ўсе, хто шукае Цябе, Божа,
І да кажуць стала ўсе любячыя ратаванне Твае: «Да ўзвялічыцца Бог!» Я ж бедны і ўбогі, Божа, дапамажы мне.
Дапаможца і Збавіцель мой Ты, Божа, не затрымай.

Псалом Давіда. Сыноў Іанадава і першых палонных. На Цябе, Божа, спадзяюся,
Да пасаромлены не буду ніколі. Праўдай Тваёю вызвалі мяне і ратуй мяне,
Дахілі да мяне вуха Свае і дапамажы мне. Зрабіся Богам-абаронцай для мяне, стань трывалым месцам ратавання майго,
Бо Ты цвярдыня і прытулак мой. Божа, ратуй мяне з рук грэшных,
З рук злачынцаў і крыўдзіцяляў. Бо Ты — цярпенне мае, Божа.
Божа, спадзяванне мае ад юнацтва майго. Табою зацверджаны я ад улоння, ад чэрава матчынага майго Ты апякаеш мяне,
Пра Цябе вечна будзе песня мая. Бо дзівам зрабіўся для шмат людзей,
І Ты для мяне Памагаты моцны. Да напоўняцца вусны мае пахвалою,
Бо славу Табе спяваю, пра вялікасць Тваю кожны дзень. Не забывай пра мяне падчас старасці маёй,
Калі змаліцца моц мая, не пакінь мяне. Бо мовілі ворагі мнее,
І пільнуючыя душу маю дамовіліся: «Вось Бог пакінуў яго,
Наганіце і забіце яго, бо няма каму за яго заступіцца». Божа мой, не адыходзь ад мяне,
Божа да дапамогі маёй звярніся. Да пасаромяцца і знікнуць усе паклёпнікі душы маёй,
Да апрануцца сорамам усе шукаючыя мне ліха. Я жа заўсёды спадзяюся на Цябе, Божа,
І ўзношу заўсёды славу Табе. Вусны мае ўзвесцяць праўду Тваю,
Кожны дзень — ратаванне Твае, бо не ўзведаў кніжнага. Увайду ў сіле Божай,
Божа, узгадаю праўду Тваю, Цябе Адзінага. Божа, навучаў мяне ад юнацкіх дзён,
І да гэтага дня ўзвешчу пра ўсе цуды Твае. І да старасці, да сівых валасоў, не пакідай мяне, Божа,
Пакуль не ўзвешчу будучаму роду сілу Тваю: Моц Тваю і праўду Тваю вышэй неба.
Бо сатварыў дзеля мяне вялікія справы, і хто падобны да Цябе? Цяжкія звёў на мяне беды і ліха,
І зноў узнімаў да жыцця мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне. Узвялічыў на мне вялікасць Тваю,
І суцяшаў мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне. І я ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа, на псаломскіх прыладах — праўду Тваю,
Заспяваю Табе на гуслях, святы Божа Ізраіляў. Радуюцца вусны мае, калі спяваю Табе,
І спявае душа мая, што ўратаваў Ты. І яшчэ язык мой стане павучаць праўдзе Тваёй,
Калі пасаромяцца ўсе шукаючыя мне ліха.

Пра Саламона. Псалом Давіда.

Божа, падай закон Твой цару,
І праўду Тваю сыну цара. Каб судзіць народу Твайму па праўдзе,
І бедным тваім па справядлівасці. Да прынясуць горы мір народаў,
І ўзгоркі — праўду. Ён пачне судзіць людзям бедным,
І абароніць сыноў убогіх і забароніць паклёпніку. І будзе з сонцам,
І наперад месяца быў да роду радоў. Зыдзе, як дождж на пакос,
І як кропля кроплючая на зямлю. Заззяе ў дні Ягоныя праўда,
Пакуль месяц не знікне. І заваладарыць ад мора і да мора,
І ад ракі да самых краёў сусвету. Перад Ім падуць Эфіопы,
І ворагі Ягоныя пыл заглынуць. Цары Фарсійскія дары прынясуць,
Цары Аравійскія і Сава дары прывядуць. І паклоняцца Яму ўсе цары зямныя,
І ўсе народы паслухаюць Яго. Бо збавіць беднага ад гвалтаўніка,
І ўбогага, у якога няма дапаможцы. Пашкадуе бедных і ўбогіх,
І душы іхнія ратуе. Ад ліхвы і няпраўды ратуе душы іх,
І ў пашане будзе імя Яго перад імі. І жыць будзе, і будзе мець золата Аравіі,
І будуць маліцца на Яго заўсёды, кожны дзень дабраславіць Яго. І стане Ён сцвярджэннем ад зямлі да горных вяршынь,
Вышэй Лівана плады Ягоныя, і заквітнеюць гарады, як трава зялёная. Зробіцца імя Яго дабраслаўлена навекі, наперадзе сонца стане імя Яго.
І дабрасловяцца ў Ім усе плямёны зямныя, усе народы ўлагодзяць Яго. Дабраславёны Бог Ізраіляў,
Адзіны, што цуды стварае. І дабраслаўлена імя славы Ягонай навекі і векі вечныя,
І напоўніцца славай уся зямля.

Псалом Асафа.

Як жа міласэрны Бог Ізраіляў
Да сэрцам чыстых! Маі ж ногі ледзь не пахіснуліся,
І ледзь не паслізнуліся стопы мае. Бо я бяззаконным пазайздросціў,
Калі ўбачыў грэшных дабрадзёнства. Бо няма ганебнай смерці ў іх,
І не маюць пакутаў цяжкіх яны. Няма цяжкай працы ў іх.
І пазбягаюць турбот чалавечых. Таму гардзея адолела іх да канца,
Апрануліся ў няпраўду і бяссумленнасць сваю. Лішак пардзіў няпраўду іх,
Маюць болей, чым жадае сэрца іхняе. Задумляюць і кажуць падман,
Няпраўду на вышэйшае маўляюць. Падымаюць да неба вусны свае,
Языком нізка па зямлі сцелюць. Таму адвернецца народ Мой ад іх,
І жыццё свае ад іх зверне. І кажуць: «Ці ведае Бог?
І ці бачыць гэтае Звышні?» Вось грэшныя у досыці жывуць
І багацце маюць. І казаў я: «Ці не марна я хаваў сэрца ў праўдзе?
І з непавіннымі мыў рукі свае? І быў у турботах увесь дзень
І ранак свой з самавыкрыцця пачынаў?» Але калі б казаў гэтак,
То быў бы павінны перад родам сыноў Тваіх. Таму мне было цяжка зразумець,
Пакуль не ўвайшоў у свяціла Твае і не зразумеў канец іхні. Але за падступства іхняе Ты прыгатаваў ліха на іх,
Зрынеш іх, бо ўзаганарыліся. Як раптоўна загалелі яны, зніклі,
Загінулі за бяззаконне свае. Як сон дурны, калі чалавек прачынаецца,
Так знішчыў выяву іх Ты ў горадзе Тваім. Бо калі плавілася сэрца мае,
І нутро мае перамянялася. Я быў нікчэмны і неразумны,
Быццам той скот у Цябе. Але я заўсёды з Табой,
І ўзяў Ты правую руку маю. І праўдай Тваёй накіраваў мяне,
І з пахвалой прыняў мяне. Што ёсць для мяне на небе?
І чаго мне жадаць ад Цябе на зямлі? Знікае плоць мая і сэрца мае,
Божа сэрца майго, і частка мая — Бог мой навекі. Бо загінуць усе, хто адышоў ад Цябе,
Панішчыў адвярнуўшыхся ад Цябе. Мне ж даляпіцца да Бога дабро ёсць і ўскладаць на Бога спадзяванне мае,
Узвяшчаць усе хвалы Твае ў браме дачцы Сіёна.

Павучэнне Асафа.

Навошта, Божа, назаўсёды адрынуў?
Навошта разлютаваўся гнеў на авечак Тваіх? Узгадай абраных Тваіх, што прыдбаў саспачатку,
Вызвалі жазлом набытак Твой гару Сіён, дзе пасяліўся Ты. Уздымі руку Свае на гардзею іх нарэшце,
Колькі ліхадзеяў ў святым месцы Тваім!? Ганарыліся ворагі Твае пад час свята Твайго,
Паставілі знамёны свае як зазнакі. Як у дубраве лясной, як дрэвы,
Пасеклі сякерамі дзверы ў храм. Усе дзверы пасклі
Сякерамі і крышанамі Агнём папалілі свяцілішча Твае,
На зямлі апаганілі месца знаходжання Твайго. Казалі ў сэрцы сваім з паплечнікамі:
«Прыйдзіце і спынім на зямлі ўсе святы Божыя». Зазнакаў не бачым мы, прарока няма ў нас,
І за нас няма прадстаць каму. Даколі, Божа, ганьбіць нас вораг?
Даколі ён будзе ганьбіць імя Твае? Навошта руку Тваю ад нас ухіліў
І дзясніцай Тваёй не даеш нам дабра ад недраў Тваіх? Але Бог і Цар наш адвеку
Сатварыў ратаванне нам сярод зямлі. Ты зацвердзіў сілай Сваёй мора,
Ты панішчыў галовы змеям у водах. Ты пакрышыў галаву змея
І даў яго у ежу людзям пустэчы. Ты адчыніў крыніцы і плыні,
Ты пасушыў рэкі Іфамскія. Твой дзень, і ноч таксама належыць Табе,
Ты здзяйсняеш зоркі і сонца. Ты сатварыў усю зямлю,
Вясну і жніво сатварыў для яе. Узгадай, вораг ганьбіць Цябе, Божа,
І Божае імя людзі звар’яцелыя ганьбяць. Не пакінь звярам душу, што славіць Цябе,
Душ убогіх не забывай назаўсёды. Запавет узгадай Свой,
Бо дамы беззаконняў па зямлі памножыліся. Да не звернецца мірны чалавек у сораме,
Бедны і ўбогі тады ўславяць імя Твае. Паўстані, Божа, судзі цяжбу Тваю,
Успомні ганебу Тваю, што ад звар’яцелых на ўвесь час. Не забудзь голас малітоўнікаў да Цябе.
Гардзея нянавіснікаў Тваіх усё вышэй і вышэй.

Кіроўцу хору. Захавай. Псалом Асафа. Праславім Цябе, Божа, праславім Цябе.
І заклічам імя Твае, і паведаем усе цуды Твае. «Калі прыйдзе час,
Я па справядлівасці разважу. Сатрасецца зямля і ўсе жывучыя на ёй,
Я зацвердзіў высновы яе». Казаў бяззаконным: бяззаконне пакіньце.
Казаў саграшаючым: рогі не ўздымайце, Не ўздымайце рог на вышэйшае,
Не кажыце на Бога няпраўду. Бо ні з усходу ці захаду,
І не з пустых гор, Бо Бог ёсць судзя:
Змірыць гэтага, а таго ўзнясе. Бо чаша ў Бога ў руцэ з віном напўоненым крэпасцю, і нахіліць яе да ўсіх,
І дрожжы з яе не зліввае, ўсе грэшныя і бяззаконныя вып’юць. Я ж узрадуюся век, запяю Богу Якава, І рогі грэшных зламаю ўсе, няхай правядных рог узнясецца.

Кіроўцу хору. Псалом Асафа. Песня да асірыйца. Славіцца ў Іюдэі Бог,
У Ізраілю ўзвялічана імя Яго. І ў свеце месца Яго,
І сяліба Яго ў Сіёне. Там Ён пакрышыў моц лукаў,
Мячоў, зброі і войнаў. Дзіўна Ты зіхаціш ад гор векавечных, І ў змяшанні ўсе неразумныя сэрцамі,
Заснулі ў снах сваіх, засталіся без здабытку усе людзі багацця у руках сваіх. Ад забароны Тваёй, Божа Якаўлеў,
Здранцвелі на конях седзячыя. Ты грозны, і хто паўстане супроць Цябе,
Супраць гневу Твайго? З Нябёсаў гучна сатварыў суд,
Змоўкла ў страсе зямля, Калі Бог на суд паўстаў,
Каб ратаваць ўсіх рахманых на зямлі. І ўславіць Цябе ў думках чалавек,
І падумка чалавечая святкуе Цябе. Памаліцеся і ўшануйце Ўладара Бога нашага,
Усе вакол Яго прынясуць дары Яму. Да грознага і адымаючага дух ад паноў,
Ён грозны больш за цароў зямных.

Кіроўцу хору. Ад Ідыфума. Псалом Асафа. Голасам маім да Бога заклічу,
Залямянтую да Бога, і пачуе мяне. У дзень смутку майго рукі да Бога ўздыму,
І ночу ўздыму, бо не прымала душа суцяшэння. Узгадаў Бога і ўзрадаваўся,
Задумаўся і стаў легкадумны дух мой. Убачылі вочы мае варту на вежах,
І ў замяшанні быў і анямеў. Узгадаў дні першыя,
Гады мінулыя памінаў. Ноччу сэрца мае задумлялася,
І затужыў дух мой: Што, калі Бог назаўсёды адрынуў?
І больш дабраволіць не стане? Ці назаўсёды адняў Сваю мілату,
І змоўкла слова Ягонае ад роду да роду? Што, калі больш не жадае Бог шодрыць нас?
Што, калі шчодрасць Сваю ў гневе спыніў? І мовіў сабе: вось разумею,
Што дзясніца змянілася Божая. Узгадаў справы Божыя,
Узгадаў ад самага спачатку ўсе дзівы Твае. І павучаўся ў справах Тваіх,
І аб спачынах Тваіх разважаў Божа, e святасці шлях Твой.
Хто больш вялікі, чым Бог наш? Ты — гэта Бог, што цуды стварае,
Узвясціў да людзей сілу Сваю. Збавіў рукою Сваёй людзей Сваіх,
Сыноў Якава і Іосіфа. Убачылі воды Цябе, Божа, убачылі Цябе воды і напалохаліся,
Сатрасліся бездані. Зашумелі воды, голас падалі хмары,
Бо паслаў Бог стрэлы Свае. Бесперапыну голас грому Твайго, маланкі Твае асвяцілі сусвет,
Пахіснулася і затрапятала зямля. Па моры шлях Твой, і сцежкі твае па водах шматлікіх,
І крокі Твае не пазнаюць. Накіраваў, як статак оўчы, людзей Сваіх
Рукой Маісея і Аарона.

Павучэнне Асафа.

Слухай, народ, закон мой,
Дахіліце вуха ваша да слоў вуснаў маіх. Раскрыю для прыпавесці вусны мае,
Вымаўлю прароцтвы ад спрадвеку. Што чулі мы і даведаліся,
Што бацькі нашы паведалі нам. І не пазабылася гэта ў дзяцей у родзе іхнім,
Што ўзвяшчаюць славу Божую, і моц Яго, і дзівы Яго, якія сатварыў. І засведчыў Ён Якаву, і закон паклаў Ізраілю,
І запаведаў яго бацькам нашым, і запаведаў перадаць яго сынам сваім. Да ўзведае род іхні,
Сыны народжаныя вырастуць і паведаюць сваім сынам. Да пакладуць на Бога ўсё спадзяванне свае,
І не забудуцца пра справы Божыя, і запавет Ягоны шукаць пачнуць. Да не зробяцца, як бацькі іх, родам упёртым і мяцежным,
Родам, што не выправіў сэрца свайго, і што не быў верным з Богам ў дусе сваім. Сыны Яфрэма, што былі лучнікамі узброеннымі,
Але збеглі з бітвы, Не захавалі запаветаў Божых
І ў законе Ягоным не сталі хадзіць. І пазабылі пра дабрадзеянні Ягоныя
І пра цуды Яго, што зрабіў ім. І цуды для прабацькоў іхніх,
Што сатварыў у Егіпце на палі Танеас. Развёў воды марскія і правёў іх,
Быццам у мех сабраў воды. І кіраваў іх хмарай у дзень,
І кіраваў іх у ноч святлом полымя. Вывеў ваду з каменя ў пустэльні
І напаі іх як з калодзежа глыбокага. І звёў ваду з камяня,
І ракою пацякла вада. А яны за гэта пачалі грашыць Яму,
Засмуцілі Вышняга ў пустэльні бязводнай. І спакушалі Бога ў сэрцах сваіх,
Каб даў ім ежу, якая па сэрцу іх. І паклёп на Бога ўзвялі і казалі:
«Хіба можа Бог зрабіць ежу ў пустэльні? Адчыніў камень у пустэльні і пацякла вада плынямі воднымі,
Але ж хіба можа хлеб даць ці прыгатаваць ежу для народа Свайго?» Таму пачуў гэта Бог з пагардаю,
І полымя ўзнялося ў Якаве, і гнеў зышоў на Ізраіль. Бо не верылі Богу,
Не спадзяваліся на ратаванне Яго. І загадаў хмарам на небе,
І адчыніў брамы неба. І як дождж падаў ім ману для ежы,
І хлеб нябесны даў ім. Хлеб анёльскі елі людзі,
Даў ежы ім досыць. Узняў на іх вецер з апаўдня,
І навёў сілай Сваёй паўднёвы вецер. І звёў на іх, як пясок,
Як пясок марскі птушак пярнатых. І палі да іх вакол стана іх
І вакол сяліб іх. І елі і насычаліся вельмі,
І насыціў жаданне іхняе. І не мелі нястачы ў тым, что жадалі.
Але яшчэ ежа была на вуснах іх, Як гнеў Божы найшоў на іх,
І знішчыў шмат за іх, і шмат выбраных Ізраіля зрынуў. Але і пасля гэтага яшчэ грашылі,
І не верылі цудам Ягоным. І зніклі ў мітусні дні іхнія
І гады іхнія прайходзілі марна. Калі знішчалі іх, то шукалі Яго,
І звярталіся да Яго, і малілі Яго. І ўспаміналі, што Бог Дапаможца ім,
І што Бог Узвышні — Збавіцель іхні. І любілі Яго вуснамі сваімі,
Але языком манілі Яму. Сэрца іх не было правае перад Ім,
І ў запавеце Ягоным не запэўніліся. Але Бог шчодры, і забываў грахі іхнія, і не губіў,
І вяртаў гнеў Свой, і не запалаў ўвесь гнеў Ягоны. Ён помніў, што яны — плоць,
Дух, што адыходзіць і не перамяняецца. Колькі разоў засмучалі Яго ў пустэльні,
Гнявілі яго ў зямлі бязводнай? То звярталіся да Яго, то спакушалі Яго,
І ўгняўлялі Святога Ізраілявага. І забылі руку Яго ў дзень,
Калі збавіў іх ад ганіцеляў, Што паклаў зазнакі Свае ў Егіпце
І цуды Свае на палі Танэас. І перўтварыў у кроў рэкі іхнія і крыніцы іх,
І не маглі піць. Паслаў на іх пёсьіх мух, каб жаліць іх,
І жабаў, каб паелі іх. І аддаў згубе жыта іх,
І працу іх аддаў да саранчы. Пабіў градам вінішча іх,
І смоквы іх — холадам. Пабіў градам скот іхні,
І маёмасць іх аддаў агню. Даслаў на іх лютасць Сваю,
Лютасць, гнеў і бядоты даслаў цераз анёлаў-загубцаў. Паклаў шлях гневу Свайму і не пашкадаваў жыцця іх,
І скот іх да смерці дадаў. І знішчыў усё першароднае на зямлі егіпецкай,
Усе спачыны іх у сялібах Хама. І ўзняў, як статак оўчы, людзей Сваіх,
І павёў іх па пустэльні. І навучыў іх не палохацца,
І ворагаў іх морам накрыў. І прывёў іх на гору святыні Сваёй,
На гору, што надбаў рукою Сваёй. І прагнаў ад твару іх народы, і па жэрабю ім межы падзяліў,
І засяліў у сялібы іх калена Ізраілявы. Але спакушалі і прагняўлялі яны Бога Ўзвышняга,
І адчыненняў Яго не захавалі. Адвярнуліся і адпрэчыліся,
Як і бацькі іхнія ператварыліся ў лук няверны. І прагнявілі Яго курганамі сваімі
І істуканамі сваімі абразілі Бога. Пачуў і ўбачыў гэта Бог і абурыўся на Ізраіль. І пакінуў скінію Сіломску — сялібу, дзе Ён быў сярод людзей. І аддаў у палон замчышчы іх,
І маёмасць іх — у рукі ворагаў. І аддаў пад меч народ Свой,
І набытак Свой адрынуў. Юнцоў іхніх пажэрла полымя,
І дзевам іх не спяваў ніхто. Святары іхнія пагінулі ад мяча,
І ніхто не аплакаў удавіц іхніх. І паўстаў, быццам ад сну, Бог,
Буйны і моцны, быццам як ад віна. І адкінуў ворагаў сваіх узад,
Зрабіў панашэнне вечнае ім. І адрынуў сялібу Іёсіфа,
І род Яфрэма не выбраў. А выбраў род Юдавы,
Гару Сіён, што палюбіў. І пабудаваў, як сялібу аднарога, сялібу Сабе,
І на зямлі заснаваў яе навекі. І выбраў Давіда раба свайго Сабе.
І прыняў Яго ад статку оўчага. Ад даяроў пасвіць Якава, раба Свайго,
І Ізраіль, набытак Свой. І стаў пасці іх нязлобным сэрцам,
І рукой разумеючай кіраваў іх.

Псалом Асафа.

Божа, прыйшлі паганыя на набытак Твой,
Апаганілі храм святы Твой. Ператварылі Ерасулім у сховішча гародніны,
Кінулі трупы рабоў тваіх на снеданне птушкам нябесным, плоць прападобных Тваіх — звярам зямным. Пралілі кроў іх, як ваду, вакол Ерусаліма
І не пахавалі іх. Ма сталі ганьбай для суседзяў нашых,
Насміхаліся і зневажалі нас існуючыя вакол нас. Даколі, Божа, прагнявіўся на нас?
Калі ўзгарыцца полымем рэўнасць Твая? Пралі гнеў Твой на народы не зведаўшых Цябе,
І на царства, што не заклікаюць імя Твайго. Бо пажэрлі Якава
І зямлю яго спустошылі. Не памінай нашых грахоў былых.
Няхай ахіне нас шчодрасць Твая, Божа, бо збяднелі зусім. Дапамажы нам, Божа, Ратаўніча наш, дзеля славы імя Твайго.
Божа, захавай нас і ачысці грахі нашы імя Твайго дзеля. Да не кажа паганы:«Ну і дзе ж Бог іх?»
Да ўбачым сярод паганых помсту перад вачыма нашымі за кроў рабоў Тваіх. Да дасягне да Цябе стогн вязняў,
Па вялікай моцы Тваёй захавай сыноў забітых. Аддай суседзям нашым у сем разоў за ганьбу іх у недра іх,
Што ганьбілі Цябе, Божа. А мы людзі Твае, Божа, авечкі пашы Тваёй навекі,
З роду ў род узвесцім славу і хвалу Табе.

Кіроўцу хору. На прыладах Шошанім Эдуф. Псалом Асафа. Пастыр Ізраіля, учуй!
Кіруючы, як статак оўчы, Іосіфа, седзячы на Херувімах, явіся! Перад Яфрэмам, і Веніямінам, і Манасіяй уздымі моц Тваю,
І прыходзь ратаваць нас. Божа, звярніся да нас,
Прасвятлі твар Свой і ўратуемся. Божа, Уладар сілаў!
Даколі гнявішся на малітву рабоў Тваіх? Накарміў нас хлебам са слязьмі досыць
Напаіў на слязьмі без меры. Паклаў нас на ганьбаванне суседзям нашым,
І ворагі нашы насміхаюцца з нас. Божа, Уладар сілаў, звярніся да нас,
І прасвятлі твар Твой да нас, і ўратуемся. Вінаград з Егіпту прынёс, выгнаў паганых,
І насадзіў яго Расчысціў месца яму і насадзіў карэнні ягоныя,
І ён напоўніў зямлю. Пакрыла горы цень ад яго,
І галіны ягоныя абвілі кедры Божыя. Выцягнуў галінкі свае аж да мора,
І нават да рэкаў галінкі яго. Навошта зрынуў плот ягоны,
Што абрываюць усе праходзячыя міма? Пашкодзіў яго вяпрук дубраўны,
І звер самотны паеў яго. Божа сілаў, звярніся, і паглядзі, і бач,
І наведай вінаград гэты, І ўмацуй, што насадзіла рука Твая,
І сына чалавечага, якога ўмацаваў Ты. Бо выкапаны і папалены полымем,
Ад пакарання Твайго пагінуць. Няхай дабраспрыяе рука Твая чалавеку рукі Тваёй,
І сыну чалавечаму, якога ўмацаваў Сабе. І не адыдзем ад Цябе,
І ажывіш нас, і імя Твае заклічам. Божа, Божа сілаў, звярніся да нас,
І прасвятлі твар Свой на нас і ўратуемся.

Кіроўцу хору. На Гефскай прыладзе. Псалом Асафа. Радуйцеся Богу, Памочніку нашаму,
Усклікайце да Бога Якава. Бярыце псалом і грайце на тымпану,
І на псалціры прыгожай з гуслямі. Затрубіце ў маладзік трубою,
У дзень урачысты свята вашага. Бо так загадана Ізраілю,
Так вызначана Богам Якава. Засведчыў Іёсіфу гэта, калі зыходзіў ён ад зямлі Егіпецкай,
Дзе пачуў мову, якой не ведаў. Зняты з плячэй яго цяжар,
І рук ягоныя ад кошыкаў. «У самоце паклікаў Мяне, і Я збавіў цябе,
Пачуў цябе сярод буры, выпрабаваў цябе у вады разладу. Слухайце, людзі Мае, і засведчу вам!
Ізраілю, паслухай мяне! Не рабі сабе багоў новых
І не пакланіся богу чужому. Я ёсць Уладар Бог твой, што вывеў цябе з зямлі Егіпецкай,
Адчыні вусны свае, і Я напоўню іх. І не паслухалі людзі Мае голаса Майго,
І Ізраіль не прыслухаўся да Мяне. І адпусціў іх па падумках сэрцаў іх,
Няхай ідуць як жадаюць яны. Калі б людзі паслухалі Мяне,
Калі б Ізраіль па Маім шляхам хадзіў, То змірыў бы ворагаў іх,
І на прыгнётчыкаў іх паклаў бы руку Маю. Ворагі Божыя зманіліся перад імі,
І будзе ім свой час. І насыціў іх хлебам багата,
І насычаў іх мёдам».

Псалом Асафа.

Бог паўстаў сярод процьмы багоў,
Каб судзіць багоў гэтых. Даколі будзеце судзіць няправа
І крывадушнічаць перад грэшнымі? Судзіце справядлива сіротам і бедным,
Апраўдайце беднага і прыгнечанага. Ратуйце бедных і ўбогіх,
Ад рук грэшных збаўце іх. Не зведалі, не зразумелі, ходзяць у цемры,
Да пахіснуцца высновы зямлі! Кажу вам, Вы богі
І сыны Бога Вышняга. Але вы, як усе чалавекі памрэце,
І як ад гэтых паноў падзеце. Паўстані, Божа, і суддзі зямлю,
Бо Ты спадкуеш усе народы.

Песня. Псалом Асафа. Божа, хто падобны да Цябе?
Не маўчы і не супакойвайся, Божа. Бо вось ворагі Твае зашумелі,
І нянавіснікі Тваі ўзнялі галовы. Супраць людзей тваіх хітра задумляюць,
І мяркуюць супраць святых Тваіх. Казалі: «Пойдзем і панішчым іх па ўсёй зямлі,
Каб забылася імя Ізраіль назаўсёды». Адзінадушна мяркавалі разам,
Супраць Цябе збіралі саюз: Сялібы Ідумейскія і Ізмаільцяне,
Мааў і Агаряны, Гавэл, і Аммон, і Амалік,
Іншапляменнікі з жыхарамі Ціра, І Ассур прыйшоў да іх —
Сталі сілай супраць сыноў Лота. Зрабі ім як Мадіяму і Сісару,
Як Іваіму ў плыні Кіссон. Што загінулі ў Аяндоры,
І зрабіліся ўгнаеннем зямным. Зрыні паноў іх, як Арыва, і Зіва,
І Зеўса, і Салмана, усіх паноў іх. Што казалі: «Забярэм сабе
Свяцілішча Бога іх». Божа мой, зрабі іх як віхуру,
Як салому на вецеры, Як полымя нішчыць дубравы,
Яяк полымя апаляе горы. Так панішчы іх бурай Тваёю,
І гневам Тваім змяці іх. Пакрый твар іх сорамам
І спагоняць імя Твае, Божа. Да пасаромеюцца і змятуцца навекі,
Пасаромеюцца і загінуць. І да зведаюць, што імя Твае — Бог,
І Ты Адзіны Вышні па ўсёй зямлі.

Кіроўцу хору. На Гефскай прыладзе. Карэявым сынам. Псалом. Як жа сялібы пажаданыя Твае, Божа сілаў! Тужыць і знемагае душа мая па сялібах Божых!
Сэрца мае і плоць мая ўзрадавалася пра Бога жывога. Бо і птушка знойдзе сабе дом, и галубіца — гняздо для птушанят сваіх,
А я каля ахвярнікаў Тваіх, Божа сілаў, Цару і Божа мой! Шчаслівыя, што жывуць у доме Тваім,
У векі вякоў уславяць Цябе. Шчаслівы чалавек, што мае абарону ў Цябе,
Што ў сэрцы ўзносіцца да Цябе. У даліне слёз месца прызначанае,
Бо Законадаўца дасць дабраслаўленне. Ён узыходзіць ад сілы ў сілу,
З’явіцца Бог багоў у Сіёне. Божа, Божа сілаў, пачуй малітву маю,
Пачуй, Божа Якава! Абаронца наш, пабач Божа,
І паглядзі на твар Хрыста Твайго. Бо адзін дзень у сялібах Тваіх лепш за тысячу іншых,
Хацеў бы ляжаць каля ганку Бога майго, чым жыць у сялібах грэшных. Бо дабрыню і праўду любіць Бог, Бог дабрадар і славу дасць,
Бог не адніме даброт ад тых, што ходзяць не ў злабе. Божа, Божа сілаў,
Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на Цябе!

Кіроўцу хору. Карэявым сынам. Псалом. Дабраволіў, Божа, зямлі Сваёй,
Звярнуў з плёну Якава. Пакінуў бяззаконні людзей Тваіх,
Пакрыў усе грахі іх. Утаймаваў увесь гнеў Свой,
Утрымаў гнеў і лютасць Сваю. Звярні нас, Божа ратавання нашага,
І адхілі лютасць Тваю ад нас. Няўжо навекі прагнявіўся на нас?
І гнеў Твой працягнецца з роду ў род? Божа, Ты звернешся ажывіць нас,
І людзі Твае ўзвясяляцца пра Цябе. Падай нам, Божа, ратунак Твой,
Міласэрнасць Тваю падай нам. Пачую, што кажа мне Бог, Які ўзвесціць мір людзям Сваім,
І прападобным Сваім, і да звяртаючых сэрца да Яго. Недалёка ратаванне Яго ад богабаязных,
Заселіцца слава ў зямлю нашу. Дабрыня і праўда сустрэліся,
Праўда і мір аблабызаліся. Ісціна на зямлі зазіхаціць,
І праўда з неба дахілілася. Бо Бог дасць даброту,
І зямля дасць плод свой. Справядлівасць перад Ім пойдзе,
І накіруе па шляху крокі яе.

Малітва Давіда.

Дахілі, Божа, вуха Твае,
І пачуй мяне, бо бедны я і ўбогі. Захавай душу маю багабаязную,
Ратуй раба Твайго, Божа мой, што спадзяецца на Цябе. Памілуй мяне, Божа,
Бо цэлы дзень заклікаю Цябе. Узвясялі душу раба Твайго,
Бо да Цябе узнёс душу сваю. Бо Ты, Божа, Добры і Рахманы
І шматміласны да ўсіх, хто кліча Цябе. Прымі, Божа, малітву маю
І пачуй голас малення майго. У дзень смутку заклікаў Цябе,
І пачуў мяне. Няма падобнага да Цябе сярод багоў, Божа,
Няма падобнага па справах Тваіх. Усе народы, што сатварыў Ты, прыйдуць і паклоняцца Табе, Божа,
І ўславяць імя Твае. Бо Вялікі Ты і творыш цуды,
Ты Бог Адзіны. Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой, і пайду ў праўдзе Тваёй
Да ўзвясяліцца сэрца мае ў трапятаннi ад імя Твайго. Праслаўлю Цябе, Божа мой, ад усяго майго сэрца,
Вечна славіць буду імя Госпада. Бо вялікая дабрыня Твая да мяне,
Вызваліў душу маю ад пекла апраметнага. Божа, пераступаючыя закон падняліся на мяне,
І процьма дужэйшых шукае душу маю, і не маюць Бога перад сабою. І Ты, Божа мой, Шчодры, і Шматміласны,
І Шматцярпялівы, і Добры, і Існы Ўбач мяне, і пашкадуй мяне, і дай моц дзіцяці Твайму,
І ратуй сына рабы Тваёй. Зрабі мне зазнаку дабра, і да ўбачаць нянавіснікі маі і пасаромяцца,
Бо Ты, Божа, дапамог мне і суцешыў мяне.

Сынам Карэявым. Псалом. Песня. Падмурак Божы на гарах святых,
Любіць Божа брамы Сіёна болей усіх сяліб Якавых. Славутае кажуць пра цябе, горад Божы.
Узгадаў Рааў і Вавілон, дзе ведаюць Мяне, І іншапляменнікаў, і з Ціру, і людзі эфіёпскія, якія былі там.
Маці Сіён кажа: «Чалавек народзіўся там, І Сам Узвышні заснаваў яго».
Бог паведае напісаннае пра людзей І князёў, што былі там. Бо Сіён — сяліба ўсіх вясялячыхся.

Песня. Псалом. Сынам Карэя. На прыладзе Махалаф для спявання.
Павучэнне Ямана Язрахіта.
Божа, Божа ратавання майго, і днём заклікаю,
І ноччу перад Табой. Да ўзыде да Цябе малітва мая,
Дахілі вуха свае да малення майго. Бо напоўнілася ліхам душа мая,
І жыццё мае набліжаецца да апраметнай. Далічыўся да зышоўшых у магілу,
Быў як чалавек бездапаможны. Сярод мёртвых свабодны, сярод пакрытых язвамі ў грабах,
Пра якіх забыўся Ты, якія адпрэчаны ад рукі Тваёй. Пакланы я ў апраметнай.
У магіле цёмнай, у цені смяротнай. На мне зацвердзіў лютасць Сваю,
І ўсе хвалі Твае найшлі на мяне. Падаліў знаёмых маіх ад мяне, агідным зрабіўся для іх,
Праданы быў і няма мне выйсця. Вочы мае знемаглі ад пакуты,
Усклікаю да цябе, Божа, увесь дзень да Цябе рукі мае ўздымаю. Няўжо для мёртвых цуды Свае творыш?
Ці лекары ўваскрэсяць іх, і яны ўславяць Цябе? Хто паведае ў труне пра дабрыню Тваю?
І праўду Тваю — у пагібелі? Хіба зведае хто пра цуды Твае ў цемры,
І праўду Тваю ў зямлі забыцця? І я да Цябе заклікаю,
І з раніцы малітва мая апярэдзіць Цябе. Навошта, Божа, адхіліў душу маю ад Сябе,
І адвярнуў твар Твой ад мяне? Бедны я і турботах ад юнацтва майго,
Падняўся, змірыўся і знямог. На мяне прыйшоў гнеў Твой,
Застрэшанні Твае патрэслі мяне — Абышлі мяне як вада,
Увесь дзень асягаюць мяне. Падаліў ад мяне сябра і блізкага,
І знаёмых маіх ў час пакут.

Павучэнне Яфана Язрахіта. Пра дабрыню Тваю запяю, Божа,
З роду ў род узвешчу праўду тваю вуснамі маімі. Бо казаў: «Навек міласэрнасць сатворыца».
На Небе зацверджана праўда Твая. «Запаведаў запавет выбраным Маім,
Прысягаў рабу Майму Давіду: На век зацверджу семя твае
І ўтрымаю з роду ў род прастол твой». Уславяцца на Небе цуды Твае, Божа,
Бо праўда Твая у царкве святых. Бо хто зроўнiцца на небе з Госпадам?
Ці хто падобны Богу сярод сыноў Божых? Бог славіцца ў царкве святых,
Вялікі і грозны Ён для атачаючых. Божа, Божа сілаў, хто падобны Табе?
Моцны Ты, Божа, і вакол цябе праўда Твая. Ты ўладарыш дзяржавай марскою,
Уздымаючыяся хвалі ўтаймуеш Ты. Ты ўтаймаваў ганарлівага, быццам пабітага,
Моцай сілы Сваёй рассеяў усе ворагі Твае. Табе належыць неба, і Табе належыць зямля,
Сусвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў. Поўнач і мора сатварыў Ты,
Фавор і Ярмон імю Твайму ўзрадуюцца. Твая рука моцная.
Да ўмацуецца рука Твая, да ўзнясецца правіца Твая. Справядлівасць і суд — гэта Прастол Твой,
Міласэрнасць і праўда крочаць наперадзе Цябе. Шчаслівыя тыя, хто песню перамогі ведае,
Яны ў святле твару Твайго пойдуць, І пра імя Твае радавацца пачнуць,
І праўдай Тваёй уздымуцца. Бо слава сілы іх — гэта Ты,
І ў дабраспрыянні Тваім уздымецца рог наш. Бо ад Бога захова,
Ад Святога нашага Цара Ізраіля. Некалі казаў ва ўяве сынам Тваім: «Даў дапамогу моцнаму,
Узнёс выбранага ад людзей Маіх. Абраў Давіда раба Майго,
Алеем святым памазаў яго. Бо рука Мая захавае яго,
І моц Мая ўзмацніць яго. Нічога не зробіць вораг яму,
І сын бяззаконня не зробіць ліха яму. І ворагаў ягоных перад тварам яго ссяку,
І нянавіснікаў яго перамагу. І праўда Мая і міласэрнасць назаўжды з ім,
І імем Маім узмацніцца гонар ягоны. І пакладу на мора руку яго
І на рэкі — правіцу яго. Ён закліча да мяне: „Ойча мой Ты,
Бог і Заступнік ратавання майго.“ І Я першынцам зраблю яго,
Вышэй за ўсіх цароў зямных. Навекі захаваю ласку да яго,
І запавет Мой будзе верны яму. І не перапыницца навекі семя яго,
І прастол яго стане, як дзень неба. Калі парушаць сыны яго запавет Мой,
І не пачнуць хадзіць па судах маіх, Калі праўду Маю апаганяць,
І запаветаў Маіх не захаваюць, То наведаю жазлом бяззаконні іх,
І ранамі — няпраўду іх. Але міласэрнасць Сваю не адніму ад іх,
І праўду Сваю не перамяню. Не парушу запавета Майго,
І не адмоўлюся ад слоў Сваіх. Аднойчы Я прысягаў у святыні Сваёй,
Давіду ці не буду ілгаць? Семя ягонае навекі будзе,
І прастол ягоны узмацню як сонца перад Мной І як месяц навекі.
І Сведка на небе верны». Ты ж адрынуў, і пагардзіў,
І ўгневаўся на памазанага Твайго. Знішчыў запавет з рабом Тваім,
Змяшаў з зямлёй святыню ягоную. Парушыў апоры ягоныя,
Разбурыў крэпасць ягоную. Раскрадаюць у яго ўсе міма ходзячыя,
Стаў пагардай для суседзяў сваіх. Узняў руку супастатаў ягоных,
Радуюцца усе ворагі яго. Не дапамог зброі ягонай,
І не заступіўся за яго ў бітве. Адняў ачыщэнне яго,
І прастол ягоны скінуў на зямлю. Скараціў дні часу яго,
Пакрыў сорамам. Даколі, Божа, адвярнуўся ад нас?
Даколі гарэць гневу Твайму? Узгадай немачную існасць маю.
Ці дарэмна сатварыў усіх сыноў чалавечых? Які чалавек пажыве і не ўбачыць смерці?
І хто збавіць душу сваю ад лап апраметнай? Дзе даброты Твае старажытныя, Божа,
Аб якіх Ты прысягаў Давіду ў праўдзе Тваёй? Узгадай, Божа, пагарду рабоў Тваіх,
Якую я трымаў у сэрцы сваім ад людзей, Пагарджалі мяне ворагі Твае, Божа,
Пагарджалі змену памазанага Твайго. Дабраславены Бог навекі!
Так, так.

Малітва Маісея, чалавека Божыя. Божа, прытулак быў для нас ад роду да роду. Перш, чым узняліся горы, і сатварылася зямля і сусвет,
Ад веку і да веку Ты быў. Не адвярніся ад нас змірыўшыхся,
Бо Ты казаў: «Звярніцеся сыны чалавечыя!» Бо тысяча гадоў перад Тварам Тваім, Божа, што дзень учорашні,
Які прайходзіць, як варта начная. Нікчэмныя іх гады, як трава ранішняя пройдуць,
Раніцай заквітнее, а ўвечары паападзе і засохне. Бо змаліліся ў гневе Тваім,
І патрэсліся ад лютасці Тваёй. Ляжаць бяззаконні нашы перад Табой,
І век наш пад святлом Твару Твайго. Бо ўсе дні нашы скончаюцца,
І ў гневе Тваім змаліліся. Гады нашы што павуцінне павучае, дзён нашых — семдзесят год, а ў сілах — восемдзесят год,
І большасць з іх — праца і хвароба, і ўціхамірымся і навучымся. Хто зведаў моц гнева Твайго,
І ў страсе Тваім гнеў Твой спасціг? Руку Тваю з’яві нам
І абарані мудрасцю сэрца наша. Не звяртаешся, Божа, да нас даколі?
І уміласэрніся да рабоў Тваіх. Напоўнімся з раніцы міласэрнасцю Тваёй, Божа,
І ўзрадуемся і ўзвясялімся. Ва ўсе дні нашы ўзрадуемся, за ўсе дні, што Ты змаліў нас,
За гады, у якія бачылі ліха. І ўбач рабоў Тваіх, сатвораных Табой,
І навучы сыноў іх. І заззяе святло Ўладара Бога нашага на нас,
І справы нашых рук выправі ў нас, і справы рук нашых выправі.

Пахвальная песня.

Хто жыве дапамогай Вышняга,
Той прытулак знайшоў ў Бога Нябеснага. Кажа Богу: «Заступнік мой і Прытулак мой,
Бог мой і спадзяюся на Яго». Бо Ён ратуе цябе ад сеткі лаўца
І ад ліхога слова. Плячом Сваім абніме цябе, і пад крылом Ягоным захаваешся,
Як зброя абароніць праўда Яго. Не бойся жаху паўночнага,
Ні стралы, што ляціць днём. Ні істоты, што вылазіць з туману цемры,
Ні беса прыходзячага апоўдні. Зваліцца вакол цябе тысяча, і процьма ад цябе падзе,
Але да цябе не наблізяцца. Глядзець вачамі сваімі будзеш
І ўбачыш адданне грэшным. Бо Ты, Божа, спадзяванне мае,
Вышняга зрабіў спадзяваннем сабе. Не зойдзе да цябе ліха,
І рана не наблізіцца да цела твайго. Бо Анёлам Сваім запаведаў пра Цябе
Захаваць Цябе на шляхах тваіх усіх. На рукі возьмуць цябе,
І не спатыкнешся аб камень нагою сваёй. На аспіда і васіліска наступіш,
І адпнеш ільва і змяю. «Бо на Мяне спадзяваўся, і ратую яго,
Захаваю яго, бо зведаў імя Мае. Ускліча да мяне і пачую яго,
З ім буду ў бядзе, забяру яго і праслаўлю яго. Падоўжу дні ягоныя
І з’яўлю ратаванне Яму».

Псалом на дзень суботы. Як добра славіць Цябе, Божа,
І спяваць імю Твайму, Вышні. Узвяшчаць з раніцы дабрыню Тваю
І кожную ноч праўду Тваю. На дзесяціструннай псалціры
З песнямі на гуслях. Бо ўзвясяліў мяне, Божа, сатвораным Табою,
І ўзрадаваў справамі рук Тваіх. Якія вялікія справы Твае, Божа!
Якія глыбокія задумы Твае! Чалавек звар’яцелы не зведае,
І неразумны не зразумее. Вось павырасталі, як трава, грэшныя,
І з’явілiся робячыя бяззаконне, але і знікнуць навекі і векі. Ты ж, Вышні, навечна, Божа! Бо ўсе ворагі Твае, Божа, бо ўсе ворагі Твае пагінуць,
І разыдуцца ўсе робячыя бяззаконне. І ўзнясецца, як у адзінарога, дзяржава мая,
І старасць мая алеем умасціцца. І ўгледзела вока мае ворагаў маіх,
І паўстаўшых на мяне хлуслівых пачуе вуха мае. Правядныя, як фінікавае дрэва, заквітнеюць,
Як кедры ліванскія памножацца. Пасаджаныя ў доме Божым,
Яны ў двары Бога нашага заквітнеюць. І яшчэ пад старасць ў шанаванні ўзрастуць
І дабрадёнстваваць будуць. Да ўзвесцяць аб правядным Бозе нашым,
Бо няма няпраўды ў Ім.

На дзень перад суботай, калі засялілася зямля.
Пахвальная песня Давіда.

Бог вацарыўся, апрануўся прыгажосцю.
Апрануўся Бог сілай і апаясаўся, і зацвердзіў сусвет, што не пахіснецца. Гатовы ад веку прастол Твой,
Ад веку Ты існуеш. Узнеслі рэкі, Божа,
Узнеслі рэкі галасы свае. Узнімуць рэкі хвалі водаў шматгалосых.
Дзіўныя хвалі марскія, дзіўны на небе Госпад. Замацаваліся ў сведчаннях Тваіх.
Дому Твайму належыць святыня, Божа, на доўгія дні.

Псалом Давіда на чацвёрты дзень ад суботы.

Бог помсты, Божа,
Бог помсты, не хавайся! Узнясіся, Суддзя зямлі,
Аддай адданне ганарлівым. Даколі грэшныя, Божа,
Даколі грэшныя пахваляюцца? Даколі вяшчаюць і кажуць няпраўду?
Даколі разглаголяць ўсе бяззаконныя? Людзей Тваіх крыўдзяць
І набытак Твой ганьбяць. Удаву і сірага змарнавалі
І вандроўніка забілі. Кажуць сабе: «Не бачыць Бог,
Не зведае Бог Якава». Абразумцеся вар’яты,
І невукі зразумейце! Той, хто вуха сатварыў, ці хіба не чуе?
Той, хто вока сатварыў, ці хіба не бачыць? Кіруючы народамі ці не выкрые,
Каб розуму навучыць? Бог ведае думкі чалавечыя,
Што яны марныя. Шчаслівы чалавек, каго Ты Божа навучаеш
І законам накіруеш яго. Уціхамірыш яго ў дні пакуты
Да часу, калі выкапаецца грэшнаму яма. Бо не адрыне Бог людзей сваіх
І набытку Свайго не пакіне. Пакуль праўда не з’явіцца на суд,
І ўсе правыя сэрцам, хто трымае яе. Хто паўстане за мяне на ілгуноў?
Хто паўстане за мяне на робячых бяззаконне? Калі б Бог не дапамагаў мне,
То даўно засялілася б у пекла душа мая. Калі казаў «пахіснулася нага мая»,
То міласэрнасць Твая трымала мне. Сярод мноства пакут сэрца майго
Суцяшэнні Твае радавалі мяне. Да не будзе каля цябе прастол беззаконніка,
Супраціўніка Тваіх запаветаў. Бо пільнуюць душу правяднага
І асуджаюць кроў непавінную. І стаў мне Бог прытулкам
І надзейнай дапамогай маёй. І аддасць ім Бог за бяззаконні іх,
І за няпраўды панішчыць іх Уладар Бог.

Пахвальная песня Давіда.

Прыйдзем і ўзрадуемся Богу!
Усклічам да Бога Ратаўніка нашага. Сустрэнем твар Божы славаю,
Псаломы спяем да Яго! Бо Бог вялікі Ўладар,
І Цар Вялікі па ўсёй зямлі. Бо ў руцэ Яго ўсе прыканцы зямныя,
І вышыні горныя ў Яго. Бо Ягонае мора, Ён сатварыў яго,
І зямлю рукі Ягоныя зрабілі. Прыйдзем паклонімся і прыпадзем да Яго,
І заплачам перад Богам, што сатварыў нас. Бо Ён Бог наш, і мы людзі пажыці Ягонай,
Як авечкі рукі Ягонай, зараз учуйце голас Яго. Не рабіце жорсткімі сэрцы вашы,
Як тое было, калі прагнявілі і спакушалі ў пустэльні. «Калі спакушалі Мяне бацькі вашы,
Спакушалі Мяне, кали бачылі справы Мае. Сорак гадоў гневаўся на той род і казаў:
Заўсёды сэрцам блудзяць, не зведалі шляхоў Маіх. І прысягаў у гневе Маім,
Што не ўвойдуць у пакоі Мае».

Псалом Давіда, калі будаваўся дом пасля палону.

Заспявайце Богу песню новую!
Спявай да Бога ўся зямля! Спявайце Богу, дабраслаўце імя Яго,
Дабраслаўляйце дзень на дзень ратаванне Яго. Узвясціце сярод народаў славу Яго,
Сярод усіх людзей цуды Ягоныя. Бо вялікі Бог, і славуты вельмі,
І грозны над усімі багамі. Бо ўсе багі паганскія — істуканы,
А Бог сатварыў неба. Слава і прыгажосць перад Ім,
Святыня і веліч у свяцілішчы Яго. Прынясіце да Бога, плямёны і народы,
Прынясіце Богу пашану і славу. Прынясіце да Бога славу імя Ягонага,
Бярыце ахвяру і крочце ў двары Яго. Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго,
Да патрасецца ад твару Яго ўся зямля. Кажыце народам, што ўцарыўся Бог, і выправіць сусвет да ўмацуецца,
І па праўдзе будзе судзіць людзям. Да вясяліцца неба, да радуецца зямля,
Да затрапеча мора і ўсё, што ў ім. Узрадуюцца даліны і ўсё, што ў іх,
І ўзрадуецца кожнае дрэва ў дубравах. Ад твару Божага, што ідзе зямлю судзіць,
Судзіць сусвет і людзей па праўдзе Сваёй.

Псалом Давіда. Калі ён забудоўваў зямлю.

Бог уцарыўся! Да радуецца зямля,
Да ўзвясяляцца астравы шматлікія! Хмары і цемра вакол Яго,
Праўда і суд — выснова прастолу Яго. Полымя ад Яго зыходзіць
І папаляе ўсіх ворагаў Ягоных. Асвяціў маланкай Сваёю сусвет увесь,
Убачыла і затрапятала зямля. Горы растапіліся нібы воск ад твару Божыя,
Ад твару Божыя па ўсёй зямлі. Узвясціла неба праўду Яго,
І ўбачылі людзі ўсе славу Яго. Да пасаромяцца ўсе, хто кланяецца балванам,
Хто хваліцца ідаламі сваімі, паклоняцца яму ўсе Анёлы Яго. Пачуў і ўзвясяліўся Сіён,
І ўзрадаваліся дачкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Божа. Бо Ты, Божа, Вышні над усёю зямлёю,
І вышэй за ўсіх багоў. Хто Бога любіць, той нянавідзіць няпраўду.
Хавае Бог душы прападобных Сваіх, з рук грэшных ратуе іх. Свет зазіхаціць правяднаму,
І правыя сэрцам узвясяляцца. Вясяліцеся, правядныя, пра Бога,
І слаўце памяць святыні Яго.

Псалом Давіда.

Заспявайце Богу новую песню, бо дзіўна сатварыў Бог,
Ратавала Яго рука Ягоная і святая сіла Яго. Явіў Бог ратаванне Свае,
Усім народам адчыніў праўду Сваю. Згадаў мілату Сваю Якаву і праўду Сваю дому Ізраіля,
Убачылі ўсе канцы зямныя ратаванне ад Бога нашага. Усклікні да Бога ўся зямля!
Заспявайце, радуйцеся і спявайце! Спявайце Богу на гуслях,
На гуслях і голасам псалціры. Каванымі трубамі і голасам трубы рожнай
Трубіце перад Царом Богам. Да затрапеча мора і ўсё, што ў ім,
Сусвет і ўсё, што жыве ў ім. Рэкі заплешчуцца
І горы ўзрадуюцца. Ад твару Божага, бо ідзе судзіць зямлю,
Судзіць сусвет і людзям па праўдзе.

Псалом Давіда.

Бог уцарыўся, да трапечуць людзі,
Да пахіснецца зямля перад Сядаючым на Херувімах. Вялікі Бог у Сіёне
І вялікі над усімі чалавекамі. Да славяць вялікае імя Твае.
Бо святое і грознае яно. І гонар царскі праўду любіць, Ты прыгатаваў суд і справядлівасць,
Праўду ў Якаве сатварыў Ты. Узнясіце Ўладара Бога нашага,
І пакланіцеся падножжу нагі Яго, бо святое. Майсей і Аарон — святары Ягоныя, і Самуіл з заклікаючымі імя Ягонае,
Што клічуць Бога, і Ён чуе Іх. Са слупа хмарнага прамаўляў да іх,
І захавалі адчыненні Яго і запаветы Яго, што даў ім. Божа, Божа наш, Ты пачуў іх,
Божа, Ты міласэрны быў да іх і аддаў па справам іх. Узнясіце Бога нашага і пакланіцеся святой гары Яго,
Бо Святы Ўладар Бог наш.

Псалом Давіда, пахвальны.

Усклікай да Бога, уся зямля! Рабіце Богу з вясялосцю,
Крочце перад ім з радасцю. Зведайце, што Бог — гэта Бог наш, Ён сатварыў нас, а мы Яму належым.
Мы людзі Ягоныя і авечкі пажыці Яго. Увойдзем у брамы Яго са славаю, у двары Яго з песнямі,
Праславім Яго і ўсхвалім імя Яго. Бо добры Бог і навекі міласэрны,
І нават ад роду і да роду праўда Яго.

Псалом Давіда.

Міласэрнасць і суд успяю Твае, Божа! Пяю і разважаю аб шляхах бяззаганных — калі прыйдзеш да мяне?
Хадзіў з сэрцам бяззлобным у доме сваім. Не пакладаў перад вачыма сваімі рэчы бясчэснай,
Ўзнянавідзіў бясчэсці творачых. Сэрца ўпартага не было блізкім для мяне,
Хітрага здрадніка я адхіляўся. Паклёпніка на блізкага ўтайне я праганяў,
З ганарыстым позіркам і пагардлівага — з такімі не вячэраў. Погляд мой на верных на зямлі і з імі разам сядзеў,
Што ходзяць па шляхам бяззаганным, тыя дагаджалі мне. Не жыў у доме маім чалавек гардзеі,
Хто няпраўду казаў, у вачах маіх няправы быў. Зранку змагаўся з грэшнымі зямлі,
Каб панішчыць у горадзе Божым усё бяззаконне.

Малітва беднага, калі ён у турбоце,
І да Бога ўзносіць маленне свае.
Божа, пачуй маленне мае,
Да данясецца да Цябе плач мой. Не адварочвай твар Твой ад мяне, і ў дзень скрухі маёй дахілі вуха Твае,
У дзень, калі заклічу да Цябе, паспяшай пачуць мяне. Бо знікаюць, як дым, дні мае,
І косці мае, як сухія галіны, пасохлі. Як падкошаная трава, і сэрца мае ссохлася,
Што нават хлеб мой пазабыў есці. Ад усечасных стогнаў маіх
Прысталі да плоці косці мае. Зрабіўся быццам пелікан ў пустэльні,
Быў быццам сыч на зруйнаванні. Не спаў уноччы
І быў, як птушка самотная на даху. Цэлы дзень абражалі мяне ворагі мае,
І тыя, хто хваліў мяне раней, клянуцца мной. Як хлеб попел еў
І са слязьмі піў пітво сваё. Ад твару гневу Твайго і лютасці Тваёй,
Бо ты ўзнёс мяне і зрынуў. Дні мае знікаюць як цень,
І я сам як сена ссохлае. Ты ж, Божа, вечны
І памяць пра Цябе ад роду да роду. Ты, паўстань і ушчодры Сіён,
Бо прыйшоў час ушчодрыць яго. Бо рабы Твае палюбілі камяні ягоныя
І нават пыл яго дарагі для сэрцаў іх. І пава́жаць народы імя Твае,
І ўсе цары зямныя — славу Тваю. Бо ўзвядзе Бог Сіён
І з’явіцца ў славе Сваёй. Пачуе маленне прыгнечаных
І не забудзе пра малітвы іхнія. І раскажуць пра гэта роду наступнаму,
І наступны род усхваліць Цябе. Бо дахіліўся з вышыні Сваёй святыя
І з Неба на зямлю ўвагу звярнуў. Пачуў стогны вязняў
І вызваліў дзяцей забітых бацькоў. Узвесцяць імя Божае ў Сіёне
І пахвалу Яго ў Ерусаліме. Калі збяруцца людзі з царамі разам,
Каб паслужыць Богу. Адказваў Яму на Яго шляху дужага,
Запытваў, колькі дзён мне засталося? Не забірай мяне на палове дзён маіх,
Ад роду да роду гады Твае. Спачатку Ты, Божа, зямлю заснаваў,
І неба — справа рук Тваіх. Яны загінуць, а Ты будзеш вечна,
Усё быццам рыза спарахнее, як вопратку звернеш гэта і пераменяцца. Але Ты той жа,
І не скончацца гады Твае . Сыны рабоў Тваіх узвяселяцца,
І род іхні навекі выправіцца.

Псалом Давіда.

Дабраславі, душа мая, Бога,
Усім сэрцам імя святое Яго. Дабраславі, душа мая, Бога,
І не забывай усіх дабрадзеянняў Яго. Даруючага ўсе бяззаконні Твае,
Ацаляючага ўсе немачы Твае. Вызваляючага ад смерці жыццё твае,
Вянчаючага цябе дабротамі і шчадротамі. Выконваючага ўсе добрыя пажаданні твае,
Звернецца арлянём юнацтва твае. Робіць міласціну Бог
І суд для ўсіх пакрыўджаных. Казаў шляхі Свае Маісею,
Сынам Ізраіля ўсе жаданні Свае. Шчодры і Міласэрны Бог,
Шматцярпялівы і Шматміласны. Не навечна ўгневаецца,
Не вечна абураецца. Не паводле бяззаконняў сатварыў нам,
Не паводле грахам нашым аддаў нам. Як высока неба над зямлёю,
Так вялікая дабрыня Яго да ўсіх багабаязных. Як далёка ўзыход ад заходу,
Так падаліў ад нас бяззаконні нашы. Як бацька шчодры да сына свайго,
Так Госпад шчодры да багабаязных. Бо ведае сутнасць нашу,
Ведае, што попел мы. Чалавек, дні яго як трава,
Як кветкі палявыя адквітнеюць. Дух яго пройдзе ў ім і не стане,
І не знойдуць месца яго. Міласэрнасць жа Божая ад веку
І да веку на багабаязных. І праўда Яго на сынах сыноў, што захавалі запавет Ягоны,
І што памятаюць загады Яго, каб выконваць іх. Бог на Небе прыгатаваў прастол Свой,
І царства Яго над усім валадарыць. Дабраслаўце Бога, усе Анёлы Яго, дужыя і моцныя,
Творачыя загады Яго, пачуйце голас слоў Ягоных. Пачуйце Бога, усе сілы Яго,
Службіты Яго, творачыя волю Яго. Дабраславі Бога, усё створанае Ім.
На ўсялякім месцы валадарства Яго дабраславі, душа мая, Бога!

Псалом Давіда пра быццё свету.

Дабраславі, душа мая, Бога!
Божа, Божа мой, узвышаны вельмі, славай і прыгажосцю апрануты. Апрануты святлом, як рызаю,
Неба раскінуў, як шацёр. Узняў воды ў вышыню неба,
Паклаў хмары для ўзыходжання Сабе, крочыш па крылам паветраным. Сатварыў Анёлаў Сваіх духаў,
І службітаў Сваіх полымя палымянае. Заснаваў зямлю на цвёрдай выснове —
Не нахіліцца ад веку і да веку. Бездань, як рыза, апранае яе.
На гарах воды стаяць. Вадаспадамі зрынуцца ад поклічу Твайго,
Ад грома голаса Твайго затрапечуць. Сойдуць з гор і зыйдуць ў даліны,
Дзе загадаў месца для іх. Паклаў межы для іх, якія не пяройдуць
І не звернуцца затапіць зямлю. Ты паслаў плыні водныя ў даліны,
Пасярод гор воды цякуць. Пояць усіх звярэй палявых,
Спатольваюць аслы смагу сваю. Каля іх жывуць птушкі нябесныя,
Сярод камянёў галосяць. Напояцца горы з вышынь Тваіх,
Справамі Тваімі насычаецца зямля. Росціш траву для скатоў і злакі для службітаў чалавека,
Ўздымаеш хлеб ад зямлі. І віно вясяліць сэрца чалавека,
Алеем умасціць твар свой, і хлеб сэрца чалавека ўмацуе. Насыцяцца дрэвы сярод палёў,
Кедры ліванскія, што насадзіў Ты. На іх птушкі гнёзды свае зробяць,
Сялібы буслоў узносяцца над імі. Горы высокія казулям,
Каменні ў прытулак для трусоў. Месяц сатварыў дзеля часу,
Сонцу паклаў заход ягоны. Паклаў цемру і зрабілася ноч —
Час для звяроў лясных. Ільвы рыкаюць аб здабычы
І шукаюць ад Бога ежу сабе. Як заззяе сонца, яны звернуцца,
І палягуць у логавах сваіх. Выйдзе чалавек на справы свае,
І на працу сваю да вечара. Якія вялікія справы Твае Божа!
Усё шматмудра сатварыў, напоўнілася зямля сатвораным Табою. Вось мора вялізнае і шырокае,
Ў ім гады, якім пераліку няма, жывёлы вялікія і малыя. Тут караблі плаваюць
І кіт, што сатварыў гуляецца тут. Ўсе Цябе прагнуць,
Бо даеш ім ежу пад час спрыяльны. Калі падаеш ім — прымаюць,
Калі адчыніш далонь Сваю — дабром напаўняюцца. Калі адвяртаеш твар Свой — палохаюцца,
Калі аднімеш дух іх — паміраюць і звяртаюцца ў зямлю сваю. Паслеш Дух Свой — і сатворацца,
І аднавіцца твар зямны. Будзі слава Божая вечна!
Узвясяліцца Бог справамі Сваімі. Зірне на зямлю і — сатрасецца,
Дакранецца да гор і — задымяцца. Буду спяваць Богу ўсё жыццё свае,
Буду спяваць Яму пакуль жыву. Да будзе асалодай яму гутарка мая,
Буду вясяліцца пра Бога. Да пазнікаюць грэшныя з твару зямнога,
І бязбожных няхай не стане. Дабраславі, душа мая, Бога!

Алелюйя.

Слаўце Бога і заклікайце імя Яго,
Узвяшчайце народам справы Ягоныя. Успойце Яму і спявайце Яму,
Паведайце ўсе цуды Ягоныя. Хваліцеся святым імем Ягоным,
Да вясяліцца сэрца шукаючых Госпада. Шукайце Бога і ўмацуецеся,
Заўсёды шукайце Твар Ягоны. Прыгадайце дзівы Яго, што сатварыў,
Цуды Яго і наказы вуснаў Яго. Семя Аўрама — рабы Ягоныя,
Сыны Якаўлева — выбраныя Яго. Ён Уладар Бог наш,
Па ўсёй зямлі суд Ягоны. Вечна памятае запавет Свой,
Слова, што запаведаў тысячам радоў. Што Аўраму запаведаў
І ў чым прысягаў Ісаку. І паставіў тое Якаву законам,
І Ізраілю запаветам вечным, кажучы: «Табе дам зямлю Ханаанскую
Надзел і спадчыну тваю». Калі яны былі яшчэ колькасцю малой
І толькі чужынцамі тут. І пераходзілі ад народу да народу,
І ад царства да царства. І не даваў людзям крыўдзіць іх,
І дзеля іх выкрываў цароў. «Не чапайце памазаных маіх,
І прарокам маім не рабіце шкоды». І заклікаў голад на зямлю —
І жытні колас людзей не мацаваў. Паслаў перад імі чалавека —
Праданы Іёсіф быў у рабы. Акавалі кандаламі ногі яму,
Жалеза акавала душу ягоную, Пакуль не спраўдзілася слова Божае,
Пакуль слова Божае не з’явілася яму. Нагадаў цар і развязалі яго,
Пан чалавечы вызваліў яго. Зрабіў яго гаспадаром дома свайго
І панам усяго багацця свайго. Каб навучаць паноў таму, што ведаў,
І старцаў навучаць мудрасці. І прыйшоў Ізраіль у Егіпет,
І Якаў прыйшоў у зямлю Хамаву. І памножыў людзей Сваіх вельмі,
І ўмацаваў болей ворагаў іх. Абудзіў у сэрцы нянавісць да людзей Сваіх
І хітрасць сатварыць супраць рабоў Сваіх. Паслаў Майсея, раба Свайго,
І Аарона, што выбраў Сабе. Паведаў ім слова пра зазнакі
І цуды Свае ў зямлі Хамавай. Паслаў цемру і змрок,
Бо не паверылі словам Яго. Ператварыў воды іх у кроў,
І знікла рыба ўся. Закіпела жабамі зямля іх
І засекі царскія. Сказаў, і з’явіліся песьі мухі
І осы ва ўсе межы іх. Замест дажджоў паслаў град
І маланкі зямлю папаляючыя, І знішчыў вінаград іх і змоквы,
І пакрышыў усе дрэвы іх. Казаў, і прыйшла вусень
І саранча безліч, І паела ўсю траву на зямлі той,
І ўсялякі плён на зямлі іх. І забіў кожнага першынца на зямлі іх
І кожны начатак працы іх. І вывеў іх з срэбрам і золатам,
І не было сярод іх хворых. Узрадаваўся Егіпет, калі пайшлі яны,
Бо вялікі страх найшоў на іх. Раскінуў хмару быццам пакрывала над імі
І даў полымя ім, што свяціла ім ноччу. Прасілі, і перапёлак даў ім,
І хлебам нябесным насычаў іх. Адчыніў камень і пацякла вада,
Пацякла вада ў бязводнай пустэльні. Бо ўзгадаў слова святое Свае,
Што Аўрааму даў. І вывеў людзей Сваіх у радасці,
І выбраных Сваіх у вясялосці. І даў ім краіны паганскія,
І яны спадкалі ўсё зробленае тымі. Каб захавалі наказы Яго
І закон Ягоны выконвалі.

Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная. Хто выкажа усю магутнасць Ягоную?
І хто зможа ўзгаласіць усю славу Яго? Шчаслівы, хто захаваў закон
І творыць праўду на кожны час. Узгадай нас, Божа, дабраспрыяннем да людзей Тваіх,
Наведай нас ратаваннем Тваім. Каб убачыць у даброце выбраных Тваіх,
Вясяліцца вясялосцю народа Твайго, хваліцца разам з набыткам Тваім. Саграшылі з бацькамі нашымі,
Учынялі бяззаконне, рабілі няпраўду. Продкі нашы ў Егіпце не зразумелі цудаў Тваіх,
Не ўзгадалі мноства міласэрнасці Тваёй і наракалі, калі вайшлі ў Чырвонае мора. І ратаваў іх імя Свайго дзеля,
Каб убачылі моц Тваю. І загадаў Чырвонаму мору, і яно высахла,
І павёў іх па бездані як па сушы. І ратаваў іх ад рук нянавіснікаў,
І збавіў ад рук ворагаў. Пакрыла вада супастатаў іх,
Ніводнага не засталося. І паверылі ў словы Яго,
І заспявалі славу Яму. Але хутка забылі пра справы Яго
І не захавалі запавету Яго. І дадаліся да жаданняў сваіх у пустэльні,
І спакушалі Бога сярод бязводдзя. І даў ім па прашэнням іх,
Паслаў насычэнне душам іхнім. І прагнявілі Маісея
І Аарона, святога Божага. Расчынілася зямля і пажэрла Дафана,
І паглынула Авіронавых людзей. І ўзгарэлася полымя ў стане іх,
І папаліла полымя ўсіх няверных. І зрабілі залатое цяля ў Харыву,
І пакланіліся балвану. І змянілі славу Божыю
На выяву быка, што траву жарэ. І забылі Бога ратаваўшага іх,
Што вялікія справы сатварыў у Егіпце, Цудоўнае ў зямлі Хамавай
І страшэннае на моры Чырвоным. І захацеў бы панішчыць іх, каб не Маісей, выбраны Ягоны,
Што стаў у журбоце прад Ім, каб адвесці лютасць Яго, да не знішчыць іх. І пагардзілі зямлёй жаданай,
І не мелі веры словам Ягоным. І наракалі ў сялібах сваіх,
Не пачулі голаса Божыя. І ўзняў руку Сваю на іх,
Каб пакараць іх у пустэльні. І знішчыць род іхні,
І рассеяць іх па народах. І дачыніліся да Вээльфягора,
І рабілі ахвяры да нежывах. І раздражнялі Яго сваімі спачынамі,
І пачаўся падзеж сярод іх. Но з’явіўся Фінэс і задобрыў,
І спыніў мор. Залічылася гэта яму ў правяднасць
Ад роду і да роду і да века. І прагнявілі Яго пры водах, дзе быў мяцеж,
І Маісей пацярпеў з-за іх. Бо засмуцілі ягоны дух І паграшыў заняхайваннем вуснаў сваіх. Не вынішчылі паганых,
Як загадаў Госпад ім, І змяшаліся з імі,
І дачыніліся да спраў іхніх. І паслужылі балванам іх,
І трапілі ў спакусу. І пралілі кроў непавінную, кроў сыноў і дачок сваіх,
Што прынеслі ў ахвяру балванам ханаанскім, і знішчана была зямля крывёю гэтай. І апаганіліся справамі сваімі,
І да блудадзеяння дачыніліся. І ўгнявіўся лютасцю Бог на людзей Сваіх,
Пагрэбаваў набыткам Сваім, Аддаў іх у рукі ворагаў іх,
І завалодалі імі нянавіснікі іхнія. Прыгняталі іх ворагі,
І пакарылі іх пад рукі свае. Шмат разоў ратаваў іх, яны ж засмучалі Яго сваёю ўпартасцю,
І не жадалі пакінуць бяззаконні свае. Бачыў Бог, калі бедавалі яны,
І чуў маленні іх. І ўзгадаў запавет Свой,
І пашкадаваў па шматміласэрнасці Сваёй. Шчодрасць падаў ім
Ад усіх прыгнятальнікаў іх. Ратуй нас, Божа, Божа наш!
І збяры нас ад народаў праславіць імя Твае святое, хваліцца Тваёю пахвалой. Дабраславены Божа Бог Ізраіляў ад веку і да веку!
І да кажуць усе людзі: так, так.

Алелюйя.

Праслаўце Бога, бо Добры,
Вечна міласэрнасць Ягоная. Так кажуць ратаваныя Богам,
Якіх Ён вызваліў ад рук варожых, І з усіх краін сабраў іх —
Зыходу, усходу, поўдня і поўначы. Блукалі па пустэльні бязводнай
І не знаходзілі шлях да горада заселянага. Без вады і ежы знікала жыццё іхняе. І заклікалі Бога пад час скрухі сваёй,
І ад нягод збавіў іх, І на шлях верны накіраваў,
Каб выйшлі да заселянага горада. Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым, Бо насыціў душу спустошаную,
І душу прагную напоўніў дабром. Сядзелі ў цені смяротнай
Акаваныя галечай і кандаламі, Бо не паслухалі словы Божыя
І наказ Ягоны адрынулі. Таму змірыў сэрца іх тугою,
Што знямоглі, і не было каму дапамагчы. І заклікалі да Бога, калі былі ў скрусе,
І ад нягод ратаваў іх, І вывеў іх з цемры і цені смяротныя,
І кандалы іх разбіў. Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым, Бо Ён разбіў брамы медныя
І завалы жалезныя зламаў. Павярнуў іх ад шляху бязбожнага,
Бо ад бязбожнасці сваёй цярпелі яны. Усякай ежай грэбавала душа іх,
І наблізіліся да брамы смерці. І заклікалі Бога ў час скрухі сваёй,
І ад нягод ратаваў іх. Паслаў слова Свае і даў вылячэнне ім,
І збавіў іх ад пагібелі іх. Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым, І да прынясуць Яму ахвяру пахвалы,
І да ўзвесцяць справы Яго ў радасці. Адыходзячыя ў мора на караблях,
Што займаюцца справамі на морах вялікіх, Тыя бачылі справы Божыя
І цуды Ягоныя ў глыбінях. Казаў, і зрабілася бура,
І ўзняла яна хвалі, Што да неба ўздымаюцца і ападаюць у бездань,
Душа іх знікала ў бядзе. Захісталіся, быццам п’яныя,
І розум пакінуў іх. І заклікалі да Госпада, калі ў скрусе былі,
І бяду адвёў ад іх. І загадаў буры, і ператварылася ў цішыню,
Замоўклі хвалі яе. І калі заціхла, узрадаваліся яны,
І накіраваў іх да жаданай прыстані. Да ўславяць міласэрнасць Бога
І цуды Яго ўзвешчуць сынам чалавечым, Да ўздымуць Яго сярод людзей,
І старэйшыны на радзе сваёй няхай усхваляць Яго. Ён ператвараў рэкі ў пустэльні,
Крыніцы водныя — у зямлю, Зямлю пладавітую — у саланчак,
За ліха тых, што жывуць на ёй. Ён пераўтварыў пустэльню ў азёрышчы
І бязводную зямлю — у крыніцы водныя. І засяляіў там прагнучых,
Што ўзбудавалі гарады там, І засеялі нівы,
Насададжалі вінаград і вырошчвалі жыта. І дабраслаўвіў іх, і памножыліся яны вельмі,
І скот іх не зменьшыўся. А тыя збяднелі і забедавалі
Ад скрухі і хваробаў. Знявага найшла на начальнікаў іх,
І пакінуліся блукаць па непраходным мясцінам. І дапаможа Бог убогаму ў галечы,
І памножыў род ягоны як авечак. Убачаць гэта правядныя і ўзрадуюцца,
А ўсялякае бяззаконне зачыніць вусны свае. Хто мудры, каб захаваць гэта?
І хто зразумее міласэрнасць Бога?

Песня. Псалом Давіда. Гатова сэрца мае, Божа, гатова сэрца мае,
Заспяваю і запяю ў славе маёй. Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі,
Абуджу раніцу. Праслаўлю Цябе сярод людзей, Божа,
Апяю Цябе сярод народаў. Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая,
І вышэй хмараў справядлівасць Твая. Узнясіся да неба, Божа,
Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая. Бо ратуюцца палюблёныя Твае.
Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне. Бог сказаў у святой сялібе Сваёй:
«Узрадуюся і падзялю Сікіму, і даліну сяліб замеру. У Мяне Галаад
І ў Мяне Манасій, І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй,
Іюда — дзяржава Мая, Маав — судзіна спадзявання Майго,
На Ідумею стане бот Мой. Мне іншапляменнікі пакорацца». Хто ўвядзе мяне ў горад агароджаны?
Ці хто накіруе мяне да Ідумеі? Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас,
І не жадаеш зрабіцца сілай нашай? Даруй нам дапамогу ў смутку,
Бо марнае ратаванне ад людзей. Богам зробімся дужыя
І Ён пераадолее ворагаў нашых.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Божа, адгукніся на хвалу Маю, Бо вусны грэшнага, вусны хлуслівага раззявіліся на Мяне,
Паклёп узвёў на Мяне языком хлуслівым, Словамі нянавісці абышоў Мяне,
Без віны ўзняўся на Мяне. Замест любві маёй хлусіць на Мяне,
А я маліўся, Аддаў Мне за дабро ліхам,
І нянавісцю за любоў Маю. Бязбожнага пастаў над ім,
І сатана няхай стане па праую руку яго. Калі пачне судзіцца, няхай асудзіцца,
І малітва ягоная няхай за грэх залічыцца. Няхай зменшацца дні ягоныя,
І годнасць ягоная хай да другога пяройдзе. Няхай зробяцца дзеці яго жабракамі,
І жонка яго — удавіцай. Няхай жабруюць дзеці ягоныя і клёнчаць,
Да выгнанцамі зробяцца з хатаў сваіх. Няхай забярэ ліхвяр усё, што мае ён,
І хай забяруць іншыя напрацаванае ім. Няхай ніхто не заступіцца за яго,
Няхай ніхто не падасць сіротам ягоным. Няхай загінуць дзеці ягоныя,
І да забудзецца імя ягонае сярод родаў. Няхай узгадаецца бяззаконне бацькі яго перад Богам,
І грэх маці ягонай няхай не ачысціцца. Няхай назаўсёды будуць яны перад Богам,
І да знікне памяць пра іх на зямлі. За тое, што пазабыў міласэрнасць і пагнаў чалавека беднага і сірага,
І шкадуючана сэрцам захацеў забіць. І палюбіў праклёны, і яны звернуцца на яго,
І не пажадаў добрага слова, і іх не знойдзецца для яго. І апрануўся ў праклён, як у вопратку,
Што увайшоў, як вада, у нутрыну яго — да самых касцей, як алей. Да зробіцца гэта рызай для яго
І поясам, якім апаясаны. Такая доля ад Бога для ўсіх, хто хлусіць на Мяне
І кажа няпраўду на душу Маю. Ты ж Божа мой, Божа зрабі Мне дзеля імя Твайго,
Дзеля вялікай міласэрнасці Тваёй. Ратуй Мяне, бо бедны і ўбогі я,
І сэрца мае трапеча ва Мне. Як цень, калі праходзіць яна, так я знікаю,
Гоняць Мяне як саранчу. Ногі Мае знемаглі ад пасту,
І цела мае без алею знямогла. Пасмешышчам зрабіўся для іх,
Глядзяць на Мяне, галовамі ківаюць. Дапамажы Мне, Божа Мой,
Ратуй мяне па дабрыні Тваёй, Да зразумеюць, што рука гэта Твая,
І што гэта справа Твая. Яны праклянуць, а Ты дабраславіш,
Паўстаючыя на Мяне няхай пасаромяцца, а раб Твой узрадуецца. Да апрануцца ў сорам усе хлусячыя на Мяне,
Апрануцца, як вопраткаю, у сорам свой. Праслаўлю Бога вельмі вуснамі сваімі,
Пасярод шматнародзя ўсхвалю Яго, Бо Ён не адышоў ад беднага,
І збавіць ад ганіцеляў душу яго.

Псалом Давіда.

Казаў Бог да Бога майго:«Сядай па правую руку ад Мяне,
Дакуль не пакладу ворагаў Тваіх да падножжа Твайго». Жазло моцы пашле Табе Бог ад Сіёна,
І пачнеш уладарыць над усімі ворагамі Сваімі. З Табою пачатак у дзень славы Тваёй у святле святых Тваіх,
«З улоння наперад часоў нараджэнне Твае». Прысягаў Бог і не пераменіцца:
«Ты святар па чыну Мелхісадэкаву». Госпад паводле Цябе
І панішчыць у дзень гнева Свайго цароў. Асудзіць у народах і зашмат падзе, Ворагі Ягоныя галовы прыхіляць. З плыні прыдарожнай будзе піць,
Дзеля гэтага ўздыме галаву.

Алелюйя.

Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім
На радзе правядных, у царкве. Вялікія справы Божыя,
Даследаваны ўсе жаданні Ягоныя. Слаўныя і дасканалыя справы Яго,
Справядлівасць Яго будзе вечна. Незабыўнымі сатварыў цуды Свае,
Міласэрны і шчодры Божа. Ежу падае багабаязным,
Узгадаў запавет Свой вечны. Моц спраў Сваіх узвесціў людзям Сваім,
Даў ім здабытак народаў. Справы рук Яго — праўда і справядлівасць.
Верныя ўсе запаветы Яго, І зацверджаны навекі вечныя,
Сатвораныя ў праўдзе і правяднасці. Вызваленне паслаў людзям Сваім, запаведаў навекі запавет Свой,
Святое і грознае імя Ягонае. Пачатак шматмудрасці — страх Божы, разумныя, хто трымае наказы Яго.
Будзе вечнай хвала Яму!

Алелюйя.

Шчаслівы багабаязны чалавек,
Што палюбіў запаветы Божыя. Дужымі на зямлі будуць нашчадкі ягоныя,
Род правядных дабраславіцца, Слава і багацце ў доме ягоным,
І праўда яго будзе ад века да века. Заззяе ў цемры святло правядным,
Бо міласэрныя, шчодрыя і справядлівыя. Дабро чалавеку шчодраму і пазычаючаму,
Прыгатуе добры адказ на судзе і не пахіснецца. Памяць вечная правяднаму, Не пабаіцца дурной гавэнды, Цвёрда ён спадзяецца на Бога, цвёрдае сэрца яго,
Не напалохацца, убачыўшы сваіх ворагаў. Ён раздае, аддае бедным.
Праўда яго будзе вечнай, Сіла ягоная ўзносіцца ў славе, а грэшны глядзіць і злуецца,
Паскругоча зубамі сваімі і знікне, загінуць мары ягоныя.

Алелюйя.

Хваліце, дзеці Божыя,
Хваліце імя Божае. Хай дабраславіцца імя Божае
Ад гэтага часу і навечна. Ад усходу сонца і да заходу
Хва́ліцца імя Божае. Высока над народамі Бог,
Вышэй неба слава Ягоная. Хто як Уладар Бог наш? Ён ў вышынях жыве,
Назірае малыя неба і зямлі, Уздымае ад зямлі беднага,
І ад навозу ўзнімае ўбогага. Каб пасадзіць яго з панамі,
З панамі народа Свайго. Заселіць няплодную ў хату,
Як маці, што вясяліцца аб дзяцях сваіх.

Алелюйя.
Калі зыходзіў Ізраіль з Егіпта,
Дом Якава — ад людзей паганых.
Зрабілася Іюдэя святыняй Яго,
Ізраіль — мясцінай Яго. Мора ўбачыла і ўцякло,
І Ярдан пацёк назад, Горы ўзыгралі як цяляты,
І ўзгоркі — як авечкі. Чаму, мора, ўцякло ты?
І ты, Йардане, чаму назад пацёк? Горы, чаму гуляеце як цяляты,
І халмы — як авечкі? Ад твару Божага трапеча зямля,
Ад твару Бога Якава, Што ператварае каменні ў азёры водныя,
І скалы — у водныя крыніцы. Не нам, Божа, не нам, но імю Твайму слава належыць
Па міласэрнасці Тваёй і праўдзе. Да не калі кажуць паганыя:
«Дзе ж Бог іхні?» Бог наш на небе і на зямлі,
Усё, што жадае, сатворыць. Балваны паганых з срэбра і золата —
Справа рук чалавечых. Маюць вусны, але не кажуць,
Вочы маюць, але не бачаць, Вушы маюць, але не чуюць,
Насы маюць, але няма нюха ў іх, Рукі маюць, але ж не адчуваюць, ногі маюць, але ж не пойдуць,
Не ўсклічуць сваім голасам. Падобныя да іх зробяцца і тыя, хто сатварыў іх, І хто спадзяецца на іх. Дом Ізраіляў спадзяецца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць. Дом Ааронаў спадзяецца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць. Багабаязныя спадзяюцца на Бога,
Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць. Бог узгадаў нас і дабраславіў нас,
Дабраславіў дом Ізраіляў, дабраславіў дом Ааронаў, Дабраславіў багабаязных,
І малы́х і вялікіх. Няхай дадасць Бог вам,
Вам і дзецям вашым. Дабраславеныя вы Богам,
Што сатварыў зямлю і неба. Неба нябеснае Богу,
А зямлю даў сынам чалавечым. Не мёртвыя ўсхваляць цябе, Божа,
І не ў пекла зышоўшыя. Але мы, жывыя, дабраславім Бога
Ад гэтага часу і назаўсёды.

Алелюйя.

Люблю я, калі чуе Бог голас малення майго, Бо дахіліў вуха Свае да мяне,
У любы́ дзень заклікаць буду. Апанавалі мяне хваробы смяротныя, пакуты апраметныя апранулі мяне, Скруха і бядоты сустрэлі мяне, і заклікаў імя Госпада: «О, Божа, ратуй душу маю!»
Міласэрны Бог і Правядны, Бог наш шкадуючы. Немаўлятаў абараняе Бог.
Змаліўся і ратаваў мяне. Звярніся, душа мая, у супакой свой,
Бо Бог дабрадзейнічае да цябе. Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз,
Ногі мае — ад спатыкнення. Дабраўгоджу Госпаду
У краіне жывых.

Алелюйя.

Верыў, таму казаў,
І зма́ліўся вельмі. Я казаў у непрытомнасці сваёй:
І лжывы кожны чалавек. Чым аддам Богу за ўсё,
Што Ён даў мне? Чашу ратавання прыму
І імя Божае заклічу, Малітвы мае да Бога ўзнясу
Перад усімі людзьмі Яго. Дабраўзгодна перад Богам
Смерць прападобных Ягоных. О, Божа, я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй,
Ты вызваліў ад кайданоў мяне. Табе прынясу ахвяру ўсхвалення,
І імя Божае заклічу. Малітвы мае Богу ўзнясу
Перад усімі людзьмі Яго, У дварах дому Божага,
Сярод цябе, Ерусалім.

Алелюйя.

Хваліце Бога ўсе народы.
Усхваліце Яго людзі, Бо замацавана міласэрнасць Яго на нас,
І праўда Божая будзе вечна.

Алелюйя.

Слаўце Бога Добрга,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Няхай кажа дом Ізраіляў:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго». Няхай кажа дом Ааронаў:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго». Няхай кажуць усе багабаязныя:
«Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго». У цясноце заклікаў Бога,
І прастораю адказаў мне. Бог Памагаты мне, не напалохаюся,
Што чалавек мне сатворыць? Бог Памагаты мне,
І я ўгледжу ворагаў маіх. Лепей спадзявацца на Бога,
Чым спадзявацца на чалавекаў. Лепш спадзявацца на Бога,
Чым на паноў спадзявацца. Усе народы абышлі мяне,
І імем Божым супрацьстаяў ім. Атачаючыя аточалі мяне
І імем Божым змагаўся з імі. Агарнулі мяне, як пчолы соты свае, распаліліся, як куст палымяны,
І імем Божым супрацьстаяў ім. Штурхалі, каб паваліць мяне,
Але Бог падтрымаў мяне. Моц мая і песня мая Госпад,
І быў мне ратаваннем. Покліч радасці і ратавання ў сялібах правядных,
Бо рука Божая моц з’явіла, Рука Божая ўзняла мяне,
Бо рука Божая моц з’явіла. Не загіну і жывы буду,
І паведаю справы Госпада. Караючы карае мяне Божа,
Але не аддасць да смерці мяне. Адчыніце мне брамы праўды,
Увайду ў іх і Бога ўслаўлю. Гэта брамы Божыя,
Пройдуць цераз іх правядныя. Праслаўлю Цябе, бо пачуў мяне,
І быў мне ратаваннем. Камень,якім грэбавалі будаўнікі,
Ён пакланы ў галаву вугла, Ад Бога ён быў,
І гэта дзівосна ў вачах нашых. У гэты дзень, што сатварыў Бог,
Узрадуемся і павясялімся Яму. О, Божа! Ратуй жа!
О, Божа! Паспяшай жа! Дабраславены, хто ідзе дзеля імя Божага!
Дабраславім вас з дому Божага. Бог Уладар, і з’явіся нам,
Збірайцеся сонмам да пакрываючых ахвярышча. Бог мой Ты, і ўслаўлю Цябе Бог мой Ты, і ўзнясу Цябе.
Услаўлю Цябе, бо пачуў мяне, і быў мне ратаваннем. Слаўце Бога Добрга,
Бо вечна міласэрнасць Яго.

Алелюйя. Шчаслівыя беззаганныя на шляху сваім,
Што ходзяць у законе Божым. Шчсаслівыя, хто захоўвае сведчанні Ягоныя,
І ад усяго сэрца шукаюць Яго. Хто крыўду не робіць,
Той па шляху Ягоным ідзе. Ты запаведаў усім
Запаветы Твае цвёрда трымаць. О, калі б накіраваны быў шлях мой
Да выканання запаветаў Тваіх! Не пасароміўся тады б,
Пазіраючы на запаветы Твае. Праслаўлю Цябе правым сэрцам,
Калі павучаюся законам праўды Тваёй. Захаваю павучэнні Твае,
Не пакідай мяне назусім. Чым малады выправіць шлях свой? —
Захаваннем слоў Тваіх. Усім сэрцам маім шукаю Цябе,
Не дай мне адысці ад запаветаў Тваіх. У сэрца свае паклаў словы Твае,
Да не саграшу Табе. Дабраславены Божа,
Навучы мяне апраўданням Тваім. Вуснамі сваімі я ўзвяшчаў
Наказы вуснаў Тваіх. На шляху Тваіх сведчанняў
Суцешуся імі як усякім багаццем. Пра наказы Твае разва́жу
І зразумею шляхі Твае. Апраўданнямі Тваімі навучуся,
Не пазабуду словы Твае. Дабраспрыяй рабу Твайму, ажыві мяне,
І я захаваю словы Твае. Адчыні вочы мае,
І зразумею цудоўнасць законаў Тваіх. Падарожнік я на зямлі гэтай,
Не хавай ад мяне запаветаў Тваіх. Палюбіла душа мая
Законы Твае на час усякі. Забараніў пыхлівым,
Праклятым, што ўхіляюцца ад запаветаў Тваіх. Збаві мяне ад панашэння і ганьбы,
Бо сведчаній Тваіх я шукаў. Бо ўзвялі паны паклёп на мяне разам,
Раб жа Твой разважаў пра загады Твае. Бо сведчанні Твае навучаюць мяне,
І дарадчыкі маі — настаўленні Твае. Прынікла да зямлі душа мая,
Але ажыві мяне словам Тваім. Абвесціў я шляхі свае, і Ты пачуў мяне,
Навучы мяне апраўданням Тваім. Шлях запаветаў Тваіх дай зразумець мне,
І пра цуды Твае разважаць буду. Знікае душа мая ад роспачы,
Зацвердзі мяне словам Тваім. Шлях няпраўды адхілі ад мяне,
І законам Тваім памілуй мяне. Выбраў шлях праўды,
І законы Твае не пазабыў. Даляпіўся да сведчаній Тваіх,
Божа, не пасаромі мяне. Шляхам запаветаў Тваіх пакрочу,
Калі пашырыш сэрца мае. Зрабі законам мне шлях наказаў Тваіх,
І буду заўсёды імкнуцца да яго. Навучы мяне, і навучуся закону Твайму,
І захаваю яго ўсім сэрцам сваім. Накіруй мяне на сцежку запаветаў Тваіх,
Бо жадаю іх. Дахілі сэрца мае да сведчаняў Тваіх,
А не да ліхаймання. Зачыні вочы мае, каб не бачыць мітусні,
На шляху Тваім ажыві мяне. Пастаў перад рабом Тваім
Слова Твае дзеля страху Твайго. Адхілі ганьбу маю ў розуме маім,
Бо суды Тваі міласэрныя. Вось пра́гну запаветаў Тваіх,
Праўдай Тваёй ажыві мяне. І хай зыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Божа,
Ратаванне Твае па слову Твайму. І адкажу ганьбячым мяне,
Бо спадзяюся на слова Твае. Не адымай ад вуснаў маіх словы праўды назаўсёды,
Бо спадзяюся на суды Твае, І закон Твой захаваю вечна,
Ад веку і да веку. І шырока закрочу,
Бо запаветаў Тваіх шукаю. Казаў пра сведчанні Твае перад царамі
І не пасароміўся. І разважаў пра запаветы Твае,
Якія палюбіў вельмі. І ўздымаў рукі свае да наказаў Тваіх, што палюбіў,
І даследаваў апраўданні Твае. Узгадай слова Твае рабу Твайму,
На якое спадзявацца загадаў. Яны суцешылі мяне пад час панашэння майго,
Бо словы Твае звярнулі мяне да жыцця. Ганарлівыя закон увесь час перасягаюць,
А я ад закона Твайго не ўхіляўся. Узгадаў я суды Твае вечныя, Божа,
І суцешыўся. Смуткую, калі бачу грэшных,
Што пакінулі закон Твой. Песнямі былі мне апраўданні Твае
На шляху падарожжа майго. Узгадаў ноччу імя Твае, Божа,
І захаваў закон Твой. Ён зрабіўся маёй існсцю,
Бо шукаў апраўданняў Тваіх. Ты, Божа — гэта Доля мая
Кажу, буду трымаць закон Твой. Памаліўся перад тварам Тваім усім сэрцам маім,
Злітуйся да мяне па слову Твайму. Узгадаў шлях Твой
І накіраваў ногі свае да сведчанняў Тваіх. Прыгатаваўся не бянтэжыцца
І захаваць запаветы Твае. Сеткі грэшных агарнулі мяне,
Але закона Твайго не забыў. Апоўначы паднімаўся я
Ўславіць Твае суды па праўдзе. Саўдзельнік я ўсім багабаязным,
Што захавалі запаветы Твае. Дабротамі Тваімі, Божа, поўніцца зямля,
Навучы мяне апраўданням Тваім. Дабро сатварыў рабу твайму, Божа,
Па слову Твайму, Дабраце і разуменню, і розуму навучы мяне,
Бо запаветам Тваім веру. Дакуль Ты не прыгнеціў мяне, я грашыў,
Таму зараз хаваю слова Твае. Міласэрны Ты, Божа,
І па дабрыні Сваёй навучы мяне настаўленням Сваім. Памножылася да мяне няпраўда грэшных,
А я ўсім сэрцам выпрабую запаветы Твае. Затлусцела, як сыр сэрца іх,
А я закону павучаўся Твайму. Добра для мяне, што Ты зма́ліў мяне,
Цяпер навучуся апраўданням Тваім. Даражэй мне наказы вуснаў Тваіх
Болей мноства срэбра і золата. Рукі Твае сатварылі і зрабілі мяне.
Дай розуму мне і навучуся запаветам Тваім. Богабаязныя ўбачаць мяне і ўзрадуюцца,
Бо на слова Божае спадзяваўся. Зразумеў, Божа, што суды Твае па праўдзе,
І справядліва прыгнеціў мяне. Няхай будзе міласэрнасць Твая рабу Твайму,
Што суцешыць мяне па жаданню Твайму. Да дойдзе да мяне шчодрасць Твая, і жывы буду,
Бо закон Твой — павучэнне для мяне. Да пасаромеюцца пыхлівыя, бо не па закону варагавалі на мяне,
Я ж запаветы Твае даследую. Няхай прымаюць мяне богабаязныя
І ведаючыя сведчанні Твае. Няхай будзе сэрца мае беззаганным па апраўданням Тваім,
Да не пасарамлюся. Знікае душа мая без ратавання ад Цябе,
На абяцанні Твае спадзяюся. Істаміліся вочы мае без звяртання Твайго,
Кажу, калі суцешыш мяне? Бо зрабіўся як кажаны мех на марозе,
Але ж запаветаў Тваіх не пазабыў. Колькі тых гадоў засталося рабу Твайму?
Калі ж сатворыш мне суд супраць ганіцеляў маіх? Паведалі мне бяззаконныя свае навучэнні,
Але ж не закон Твой, Божа. Усе запаветы Тваі — праўда,
Таму без праўды гоняць мяне, дапамажы мне. Ледзь не змарнавалі мяне,
Але ж запаветаў Тваіх не пакінуў. Па дабрыні Тваёй ажыватвары мяне,
І захаваю сведчанні вуснаў Тваіх. У векі слова Твае, Божа,
На небе прабывае. У родзе і родзе праўда Твая,
Заснаваў зямлю і даўгавечна яна. Па зачыну Твайму пачынаецца дзень,
Бо ўсё служыць Табе. Каб закон Твой не навучыў мяне,
Тады загінуў бы ў бядотах маіх. У век не пазабуду апраўданняў Тваіх,
Бо яны ажывілі мяне. Ратуй мяне, бо Табе належу,
Бо апраўданняў Тваіх шукаю. Мяне шукалі грэшныя, каб знішчыць мяне,
Але сведчанні Тваі разумеў. Межы дасканаласці ўсякай бачыў,
Але закон Твой шырэй за ўсё. Як жа я палюбіў закон Твой, Божа,
Кожны дзень павучаюся ў ім. Звыш ворагаў маіх умудрыў мяне запаветам Тваім,
Ён мой навечна. Звыш настаўнікаў маіх стаў разумнейшы,
Бо сведчанні Твае — навучэнне мае. Забольш старэйшынаў разумею,
Бо шукаю запаветаў Тваіх. Ад усялякага шляху ліхога адхіляю ногі свае,
Бо хацеў захаваць словы Твае. Ад наказаў Тваіх не ўхіляўся,
Бо Ты даў закон мне. Якія салодкія языку майму словы Твае,
Саладзей мёду яны вуснам маім. Уразумеў запаветы Тваі,
Таму ненавісны мне ўсялякі шлях няправы. Светач нагам маім — закон Твой,
І ён асвячае сцежкі маі. Прысягнуў выконваць і захаваць
Справядлівыя запаветы Тваі. Прыгнечаны да зямлі я, Божа,
Ажыватвары мяне словам Тваім. Вольным ахвяры маім дабраволі,
І запаветам Тваім навучы мяне. Душу маю ў рукі Тваі паклаў,
І закон не забыў Твой. Паклалі грэшныя сетку для мяне,
І ад запаветаў Тваіх не заблытаўся. Прыняў сведчанні Твае назаўсёды,
Бо яны радасць для сэрца майго. Прымусіў сэрца свае выканаць апраўданні Твае,
Дзеля адданя Твайго. Ненавіджу тых, што закон ненавідзяць,
А я закон палюбіў Твой. Дапаможца і Абаронца Ты мой,
На словы Твае спадзяюся. Адыдзіце ад мяне хлуслівыя,
Я выпрабую запаветы Бога майго. Заступіся за мяне па абяцанню Тваім, і жывы буду,
І не пасарамлюся надзеі сваёй. Дапамажы мне, і ўратуюся,
І не пакіну навучацца запаветам Тваім. Пакараў усіх, хто адыходзіць ад апраўданняў Тваіх,
Бо няправядны розум іх. Уявіў сабе грэшных, закон папіраючых,
Таму палюбіў сведчанні Твае. Прыкавай да страху Твайго плоць маю,
Бо суда Твайго баюся. Сатварыў суд па праўдзе,
Не аддай мяне крыўдзіцялям маім. Прымі раба Твайго дабратворачым,
Да не хлусяць на мяне пыхлівыя. Вочы мае істаміліся, чакая ратавання Твайго
І слова праўды Твайго. Сатвары з рабом Тваім дзеля дабрыні Тваёй,
І запаветы Твае дай зразумець мне. Раб я Твой, пакладзі ў розум мой
Разуменне сведчанній Тваіх. Час дзейнічаць, Божа,
Бо зняважылі закон Твой. Таму палюблю запаветы Твае
Забольш золата і тапазаў. Таму да ўсіх запаветаў Тваіх накіраваўся,
А шлях няправы ўзнянавідзіў. Цудоўныя сведчанні Твае,
Таму трымаецца іх душа мая. Сведчанне слоў Тваіх
Прасвятляе і навучае немаўляты. Вусны мае адчыню і вольна ўздыхну,
Бо запаветаў Тваіх жадаю. Угледзі мяне і памілуй мяне,
Як і справядліва любячых імя Твае. Крокі мае накіруй па слову Твайму,
Да не авалодаюць мною бяззаконні. Ратуй мяне ад паклёпу чалавечга,
І захаваю запаветы Твае. Да прасветліцца твар Твой да раба Твайго
І навучы апраўданням Тваім. Крыніцы слёзныя цякуць з вачэй маіх,
Бо не трымаўся закона Твайго. Правядны, Божа, Ты,
І правядны суд Твой. Праўду запаведаў —
Сведчанні Твае і існую ісціну. Стачала мяне рэўнасць мая пра Цябе,
Калі мае ворагі забылі словы Твае. Звышчыстае слова Твае,
І раб Твой палюбіў яго. Малы і пагарджаны я,
Але запаветаў Тваіх не забыў. Праўда Твая — праўда вечная,
І закон Твой сапраўдны. Бядоты і нягоды найшлі на мяне,
Запаветы Твае — навучэнне мае. Сведчанні Твае — праўда навекі,
Дай разумець мяне і жывы буду. Заклікаў усім сэрцам маім, пачуй мяне, Божа,
Бо шукаю запаветаў Тваіх. Заклікаю Цябе, ратуй мяне,
І захаваю сведчанні Твае. Паспяшаў заклікаць папярэджваючы,
Бо спадзяваўся на адказ Твой. З раніцы паспяшаю адчыніць вочы мае
Да павучэння словам Тваім. Голас мой пачуй, Божа па дабрыні Тваёй
І па закону Твайму зладзі жыццё мае. Наблізіліся бяззконныя, што гоняць мяне,
Ад закону Твайго адышоўшыя. Але Ты, Божа, побач са мною,
І ўсе шляхі Твае — праўда. Наперш зведаў ад сведчанній Тваіх,
Што навечна яны. Бачыш, як прыгнечаны я, і ратуй мяне,
Бо не забыў законаў Тваіх. Судзі цяжбу маю і апраўдай мяне,
Абяцання дзеля Твайго вярні да жыцця мяне. Далёка ратаванне ад грэшнага,
Бо не шукаў запаветаў Тваіх. Шчодрасцю багаты, Божа,
Па суду Твайму ажыві мяне. Шмат ганіцеляў і ворагаў маіх,
Ад сведчанній Тваіх не ўхіліўся. Бачыў неразумных і смуткаваў,
Бо не захавалі словы Твае. Бачыш, як люблю запаветы, Божа, Твае
Па дабрыні Тваёй ажыві мяне. Выснова слоў Тваіх — праўда,
І назаўсёды праўда ў судзе Тваім. Паны праганялі мяне дарэмна,
Але слоў Тваіх баялася мае сэрца. Узрадуюся словам Тваім,
Быццам вялікае багацце знайшоў. Няпраўду ўзнянавідзіў і ўзгрэбаваў,
І палюбіў закон Твой. Па сем разоў на дзень славіў Цябе
За справядлівыя суды Твае. Мір вялікі маюць любячыя закон Твой,
І спакусы няма ім. Прагну ратавання Твайго, Божа,
І запаветы Тваі палюбіў. Захавай, душа мая, сведчанні Божыя
І як мага палюбі іх. Захаваў запаветы Твае і сведчанні Твае,
Бо ўсе шляхі мае перад Табою, Божа. Да дойдзе маленне мае да Цябе, Божа,
Дай разумець слова Твае. Да ўзыдзе прашэнне мае перад Табой, Божа,
Дзеля слова Твайго ратуй мяне. Пральюць песню вусны мае,
Калі навучыш мяне запаветам Тваім. Узвесціць язык мой словы Твае,
Бо ўсе запаветы Твае — праўда. Няхай рука Твая ратуе мяне,
Бо запаветы Твае выконваць жадаю. Чакаю ратавання Твайго, Божа,
І закон Твой павучэнне для мяне. Жыва будзе мая душа і ўславіць Цябе,
І суды Твае апраўдаюць мне. Заблудзіўся, як авечка згубленая,
Адшукай раба Твайго, бо не забыў запаветаў Тваіх.

Песня ўзыходжання.

У скрусе да Бога заклікаў,
І Ён пачуў мяне. Божа, збаві мяне ад вуснаў няправых
І ад языка падступнага. Што дасць табе
Ці дадасць табе язык хлуслівы твой? Стрэлы Моцнага вы́вастраныя,
З палымяным вуголлем спусташаючым. Гора мне, бо туляннні мае працягваюцца,
Пасяліўся ў сялібах Кідарскіх. Натуляўся на чужбіне занаддта,
І з непрымірымымі мірны быў. Але калі з мірам звяртаўся да іх,
Усё роўна варагавалі супраць мяне.

Песня ўзыходжання.

Да гор узнімаю вочы свае,
Адтуль дапамога мне прыйдзе. Ад Бога мне дапамога,
Што неба і зямлю сатварыў. Не дасць спатыкнуцца назе тваёй,
Не задрэмле Ахоўнік твой. Не, ніяк не задрэмле
І не засне Ахоўнік Ізраіля. Госпад захавае цябе,
Стане плячом да пляча з табой. У дзень сонца не пашкодзіць цябе,
Ні месяц — ноччу. Бог захавае цябе ад усякага ліха,
Захавае Госпад жыццё твае. Бог захавае ўваход твой
І зыход твой заўсёды.

Песня ўзыходжання.

Узвесяліўся я, калі казалі мне:
«У дом Госпада пойдзем». Стаяць ногі нашыя
Пасярод цябе, Ерусаліме. Ерусалім збудаваны быў,
Як горад суяднаючы. Там сабіралія рады і калены Госпада,
Каб уславіць імя Божае. Там стаялі суда прастолы,
І прастолы дома Давіда. Прасіце ж мір Ерусаліму
І дабрадзёнства для любячых яго. Няхай будзе мір у замчышчах тваіх
І на вежах тваіх. Дзеля братыі маёй і бліжніх маіх
Заклікаю я мір для цябе. Дзеля Божага дому нашага
Зажадаю дабротаў для цябе.

Песня ўзыходжання.

Да Цябе ўзвёў вочы мае,
Небажыцель. Як раб глядзіць на руку гаспадара свайго, і як раба — на руку гаспадыныі сваёй,
Так і вочы нашы да Бога ў надзеі на шчодрасць Ягоную. Пашкадуй нас, Божа, пашкадуй нас,
Бо вельмі прыніжаны. Напоўнілася жыццё наша пагардай ганарыстых
І знявагай ганарлівых.

Песня ўзыходжання.

Калі б з намі Бога не было,
Ізраіль няхай кажа, Калі б з намі Бога не было, і людзі паўсталі на нас,
Яны б нас жывымі пажэрлі, Калі ўзлютавала нянавісць іх,
Яны, як вада, патапілі бы нас. Але плыню перайшла душа наша,
Перайшла душа наша воду імклівую. Дабраславены Божа,
Што не даў нас паймаць зубам іхнім. Уратавалася душа наша як птушка ад сетак лоўчых,
Сетка парвалася, і мы вызваліліся. Дапамога нам імя Госпада,
Што неба і зямлю сатварыў.

Песня ўзыходжання.

Хто спадзяецца на Бога, той, як гара Сіён,
Не пахіснецца ў век, хто ў Ерусаліме жыве. Горы вакол яго,
Бог вакол народа Свайго ад веку і да веку. Бо не назаўсёды пакіне Бог жазло грэшных над доляй правага,
Не ўзнясе да бяззаконня правядны рук сваіх. Дабраўлагодзь, Божа,
Добрых і правядных сэрцам. А палюбіўшых шлях звілісты
Далучыць да злачынцаў Бог. Мір Ізраілю!

Песня ўзыходжання.

Калі зверне Бог з палону Сіён,
Як ж мы суцешымся! Напоўняцца вусны і язык нашы радасцю,
Кажуць тады народы: «Вялікае сатварыў ім Госпад». Вялікае сатварыў Божа нам,
І вясялімся мы. Звярні, Божа, палонных нашых,
Як плыні паўднёвыя. Хто са слязьмі сеяў,
Пажынаць спяваючы будзе. Зыходзячыя зыходзілі і плакалі, сеячы насенне свае,
А хто вернецца, з радасцю сабяруць снапы свае.

Песня ўзыходжання.

Калі Бог не ўзвядзе дом, то дарэмна працуюць будаўнікі.
Калі Бог не захавае горад, то дарэмна пільнуе ахова. Дарэмна вы зранку ўздымаецеся і дапазна сядзіце, хлеб цяжкі ясце,
Бо палюблёным Сваім Бог пакой падае. Дзеці — вось ад Бога набытак,
Дзетародства — награда Ягоная. Сыны маладыя —
Быццам стрэлы ў руцэ волата. Шчаслівы, жаданні якога імі споўняцца,
Ён не спалохаецца, калі пачне пры браме размаўляць з ворагам.

Песня ўзыходжання.

Шчаслівыя багабаязныя,
Што крочаць па шляхах Божых. Плады працы сваёй ужывеш,
Шчаслівы ты, і дабро табе будзе. Жонка твая быццам лаза пладавітая,
У сценах дома твайго. Дзеці твае, як пачаткі маслінавыя,
Вакол трапезы тваёй. Так дабраславяцца багабаязныя, дабраславіць цябе Бог з Сіёну,
І ўбачыш даброты Ерусалімскія ва ўсе дні жыцця свайго, І ўбачыш дзяцей сыноў сваіх.
Мір Ізраілю!

Песня ўзыходжання.

Шмат браніліся са мною ад часоў юнацтва майго, —
Няхай кажа Ізраіль. Шмат браніліся са мной ад часоў юнацтва майго,
Але ж не пераадолелі мяне. На хрыбту маім пахалі грэшныя,
Без перапынку рабілі бяззаконні сваі. Бог правядны рассячэ ашыйнікі грэшных, Пасаромляныя пабягуць назад усе нянавіснікі Сіёна. Да зробяцца, як трава на даху,
Што засыхае, перш чым вырвуць яе, Якую не бярэ жнец у руку сваю,
І не збірае ў снапы збіраючы. І мімаходзячыя не кажуць на іх: «Дабраславенне Божае вам!
Дабраслаўлены вы ў імя Божае!»

Песня ўзыходжання.

З глыбіні сэрца заклікаю да Цябе, Божа, Божа, пачуй голас мой.
Няхай вушы Твае, Божа,
Пачуюць голас малення майго. Божа, Божа, калі бяззаконні ўзгадаеш, то хто ж выстаіць? Бо ў Цябе ачышчэнне. Імя дзеля Твайго, Божа, трымаюся Цябе,
Трымаецца душа мая слова Твайго, і спадзяецца на Цябе. Ад варты ранішняй да ночы,
Ад варты ранішняй Да спадзяецца Ізраіль на Госпада. Бо ў Бога міласэрнасць і збаўленне вялікае,
І Ён збавіць Ізраіль ад усіх бяззаконняў яго.

Песня ўзыходжання.

Божа, не ганарыўся сэрцам сваім і не вельмаваўся позіркам сваім,
Не хадзіў ў велічы і ў вялікім гонары. Калі я не быў сціплы, як дзіця, што аднятае ад маткі сваёй,
Але ж узносіўся душою маёй, так аддай душы маёй. Да спадзяецца Ізраіль на Бога
Ад веку і да веку.

Песня ўзыходжання.

Прыгадай, Божа, Давіда
І ўсю рахманасць ягоную, Як прысягаў ён Госпаду,
Абяцаў Богу Якава: «Не зайду ў сялібу і дом свой,
Не ўзыду на ложак мой, Не дам сна вачам сваім, ні зенкам сваім задрамаць,
Ні пакою віскам сваім, Пакуль не знайду месца для Госпада,
Сялібу для Бога Ізраіля». Чулі мы, што яно ў Эфраце,
Знайшлі яго сярод палёў лясістых. Увойдзем у сялібы Ягоныя,
Паклонімся на месца, дзе стаялі ногі Ягоныя. Паўстані, Божа, у храміне Тваёй,
Ты і ківот святыні Тваёй. Святары Твае апрануцца ў праўду,
І прападобныя Твае ўзрадуюцца. Дзеля раба Твайго Давіда
Не адпрэч твар памазанага Твайго. Прысягаў Бог Давіду праўдаю і не адмовіўся ад яе:
«Ад плоду чэрава твайго пасажу на прастол твой. Калі захаваюць сыны твае запавет Мой і сведчанні гэтыя Мае, якім навучу іх,
То сыны іх навекі сядуць на прастол твой». Бо выбраў Бог Сіён
І пажадаў яго жыллём Сваім: «Гэта пакоі мае навекі,
Тут засялюся, бо пажадаў так. Здабычу яго дабрасловячы дабраслаўлю,
Галодных ягоных панасычаю хлебам, Святароў ягоных апрану ў ратаванне,
І прападобныя яго радасцю ўзвесяляцца. Там узгадую гонар Давідаў,
Прыгатую свяцільнік памазанаму Майму. Ворагі ягоныя апрануцца ў сорам,
На ім заквітнее святыня Мая».

Песня ўзыходжання.

Усё, што добра і што прыгожа —
Гэта жыць братам усім разам. Як алей з галавы зыходзіць на бараду, бараду Аарона,
Зыходзіць на аметы вопраткі ягонай. Як раса Ярмонская, што зыходзіць на горы Сіёнскія,
Бо так запаведаў Бог дабраслаўленне і жыццё да сканчыны века.

Песня ўзыходжання.

У дзень цяперашні дабраслаўце Бога ўсе рабы Божыя,
Што стаяць у храме Божым, у двары Бога нашага. Ноччу ўздыміце рукі вашы да святыні яго
І дабраслаўце Госпада. Дабрасловіць цябе Бог з Сіёну,
Што сатварыў неба і зямлю.

Алелюйя.

Хваліце імя Божае,
Хваліце, рабы Божыя, Што стаяць ў храме Госпада,
У двары дома Бога нашага, Хваліце Бога, бо дабрадзейны Божа,
Спявайце імя Яго салодкае. Бо Якава абраў Сабе Бог,
Ізраіль паклаў у набытак Сабе. Бо спазнаў я вялікасць Госпада,
Ён Бог над усімі багамі. Усё, што пажадае, творыць Бог
На небе, на зямлі, на моры і на прасторах усіх. Ён уздымае хмары ад краю зямнога, ператварае маланкі ў дождж,
Вецер уздымае са сховішч Сваіх. Ён знішчыў першынцаў ягіпецкіх —
Ад людзей да скатоў іх. Паслаў зазнакі Свае пасярод цябе, Егіпет, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных, Знішчыў народы шматлікія і цароў вялікіх: Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага,
І ўсе царства ханаанскія. І даў у спадчыну зямлю іх —
Набытак Ізраілю, людзям Сваім. Божа, імя Твае навекі,
І памяць пра Цябе ад роду да роду. Бо су́дзіць Госпад народ Свой,
І да рабоў Сваіх змілуецца. Балваны паганскія са срэбра і золата —
Зроблены рукамі чалавечымі. Вусны маюць, але не кажуць,
Вочы маюць, але не бачаць, Вушы маюць, але не чуюць
Няма подыху ў вуснах іх. Падобныя да іх няхай зробяцца і ўсе ствараючыя іх,
І тыя, хто на іх спадзяванне ўскладаюць. Дом Ізраіляў, дабраслаўце Бога! Дом Ааронаў, дабраслаўце Бога! Дом Левін, Госпада дабраслаўце!
Багабаязныя, дабраслаўце Госпада! Дабраславены Бог Сіёна, што жыве ў Ерусаліме.

Песня ўзыходжання.

Праслаўце Бога, бо міласэрны,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Праслаўце Бога багоў,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Праслаўце Ўладара́ ўладароў,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Сатварыў Адзіны цуды вялікія,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Сатварыўшага неба мудрасцю,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Зацвердзіў зямлю на водах,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Сатварыў Адзіны свяціла вялізныя,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Сонца — для часу дзённага,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Зоркі з месяцам — для часу начнога,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Паразіў Егіпет і першынцы ягоныя,
Бо вечна міласэрнасць Яго. І звёў Ізраіль з асяродзя гэтага,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Рукою дужай і сілай звышняй,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Падзяліў на часткі Чырвонае мора,
Бо вечна міласэрнасць Яго. І правёў Ізраіль пасярод яго,
Бо вечна міласэрнасць Яго. І знішчыў фараона і войска яго ў моры Чырвоным,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Правёў людзі Свае цераз пустэльню,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Панішчыў цароў вялікіх,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Панішчыў цароў дужых,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Сігона, цара Амарэйскага,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Ога, цара Васанскага,
Бо вечна міласэрнасць Яго. І даў зямлю іх у спадчыну,
Бо вечна міласэрнасць Яго. У спадчыну Ізраілю, рабу Свайму,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Калі прыгнечаныя былі, узгадаў нас,
Бо вечна міласэрнасць Яго. І вызваліў нас ад ворагаў нашых,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Падае ежу ўсялякай плоці,
Бо вечна міласэрнасць Яго. Праслаўце Бога Нябеснага,
Бо вечна міласэрнасць Яго.

Давіду, цераз Ярэмію.

На рэках Вавілонскіх, там сядзелі мы і плакалі,
Калі ўзгадвалі Ерусалім. На вербах пасярод яго
Мы пакінулі гуслі нашы. Бо, паланіўшыя нас, запыталі пра словы песень нашых,
І, насміхаўшыся над намі, жадалі песень Сіёнскіх, Як жа песні да Госпада
Нам на чужой зямлі пеці? Калі забуду Цябе, Ерусаліме,
То няхай анямее рука мая. Няхай ссохне ў горле язык мой, калі не ўзгадаю цябе,
Калі не зраблю Ерусалім перавагай вяселлю ўсялякаму. Узгадай, Божа, Ерусалім сынам эдомскім, што мовілі:
«Знішчайце, знішчайце да высноў яго!» Дачка вавілонава акаянная,
Шчаслівы, хто аддасць табе тым, чым аддала ты нам. Шчаслівы чалавек,
Што паб’е немаўлят тваіх аб каменні.

Псалом Давіда, Аггея і Захарыі.

Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім.
І перад анёламі заспяваю Табе, бо пачуў словы вуснаў маіх. Пакланюся храму святому Твайму і праслаўлю імя Твае святое,
За міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо вышэй за ўсё імя святое Твае. На ўсякі дзень, калі заклічу Цябе, хутчэй пачуй мяне,
Памножы апеку душы маёй сілай Тваёй. Да ўславаяць моц Тваю, Божа, усе зямныя цары,
Бо пачулі словы вуснаў Тваіх. І да ўшануюць шляхі Госпада,
Бо вялікая слава Божая. Бо высока Бог,
Углядае прыгнечаных і высокае здалёк бачыць. Калі крочу сярод скрухі, Ты жыватворыш мяне,
На гнеўных ворагаў маіх Ты ўзняў далонь Сваю, і ратуе мяне рука Твая. Бог аддасць за мяне,
Божа, міласэрнасць Твая навекі, не пагрэбуй справай рук Тваіх.

Кіроўцу хору. Давіда. Псалом Захарыі на чужбіне.
Божа, выпрабаваў мяне і зведаў мяне. Ты ведаеш, калі я сядаю, і калі падымаюся.
Прадбачыш здалёк,
Ты бачыш усе думкі мае, Ты даследаваў роўнасць шляху майго,
І кожны крок мой бачыў наперад. І няма падману на языку маім,
Усё гэта, Божа, ведаеш Ты — Ад першага і да апошняга.
Ты сатварыў мяне, і зацвердзіў на мне руку Сваю. Дзіўна Тваё веданне звыш мяне,
Звыш разумення майго. Куды пайду ад Духа Твайго?
І ад Твару Твайго куды пабягу? Калі ўзыду на неба — Ты там,
Калі зыду ў пекла — Ты таксама там. Калі дужыя крылы вазьму і за край мора палячу, І там рука Твая знойдзе мяне і затрымае мяне. І казаў: толькі ноч схавае мяне,
І цемра як светач для асалодаў маіх. Але і цемра не цёмная для Цябе, і ноч як дзень заззяе,
Як змрочна ноч для мяне, так светлая яна для Цябе. Ты стварыў склад мой,
З улоння матчынага прыняў мяне. Слаўлю Цябе і палохаюся дзіўных спраў Тваіх,
Цудоўныя яны, і разумее гэта душа мая. Не ўтойлася ад Цябе косць мая, сатвораная Табою таямніча,
Як склад мой у глыбінях зямных. Несатворанага мяне ўжо бачылі вочы Твае, і ў кнізе Тваёй маі дні запісаны,
Калі ніводнага з іх не было яшчэ. Ушаноўваў заўсёды сяброў Тваіх, Божа,
Замацаваліся плямёны іх. Не пералічу іх, бо больш за пясок колькасцю.
Зранку паднімуся і заўсёды перад Табою буду. Калі б Ты, Божа грэшных панішчыў!
Адыдзіце, ад мяне, крыважэрныя! Дзёрзкія розумам яны,
Дарэмна засяляюць гарады Твае. Ненавідзіў я нянавіснікаў Тваіх, Божа,
І грэбаваў ворагамі Тваімі. Вялікай нянавісцю нянавідзіў іх,
І маімі ворагамі былі яны. Выпрабуй мяне, Божа, і зведай сэрца мае.
Выпрабуй мяне, Божа, і зведай шляхі мае. І калі ўбачыш, што на пагібельным шляху я,
То накіруй мяне на шлях вечнасці.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Аддзялі мяне, Божа, ад чалавек хлуслівых,
Ад чалавека няправеднага вызвалі мяне. Бо задумляюць у сэрцы сваім няпраўду,
Увесь час рыхтуюцца да нападу. Навастрылі языкі свае, як змеі,
Атрута аспідава на вуснах іх. Ратуй мяне, Божа, із рук грэшнага, ад людзей няправых аддзялі мяне,
Бо жадаюць спатыкнення нагам маім. Схавалі пыхлівыя пастку для мяне,
Сплялі сетку нагам маім. На шляху маім
Засаду зрабілі. Звярнуўся да Госпада: «Божа Ты мой,
Пачуй, Божа, голас малення майго! Божа, Божа, сіла ратавання майго,
Ты ахінуў галаву маю пад час змагання, Да не апраўдаюцца жаданні грэшных, што задумляюць супраць мяне.
Не пакінь мяне, да не ўзганарацца. Завадар жорстка атачаючых мяне
Няхай звернецца на іх саміх. Пакрый іх вуголлем палымяным,
Пакутамі агарні іх, да не ўздымуцца. Чалавек зламоўны не выправіцца на зямлі,
Чалавека няправяднага ягонае ліха зловіць на пагібель. Ведаю, што сатворыць суд Божа дзеля бедных
І адпомсціць за ўбогіх. Тады правядныя ўславяць імя Твае,
Узрадуюцца справядлівыя перад тварам Тваім».

Псалом Давіда.

Божа, заклікаю Цябе, пачуй мяне!
Пачуй голас малення майго, калі заклікаю Цябе. Да ўзнясецца малітва мая, як кадзіла перад Табою,
Уздыманне рук маіх да Цябе — ахвяра вячэрняя. Пастаў, Божа, ахаўніка вуснам маім
І як дзверы зачыні вусны маі. Не дай ухіліцца сэрцу майму ў словы падманы и самаапраўдання,
Як робяць людзі бяззаконныя, не буду мець зносін з абранымі іх. Няхай накіруе мяне міласэрна правядны выкрываннем,
Алей жа грэшнага не ўмасціць галавы маёй, і малітва мая супраць дабрапрыемства іх. Паглынуцца як камень у моры суддзі іхнія,
А малітва мая пачуецца і пераможа. Як ком зямляны рассыпаецца на зямлі,
Так пасыпаюцца косці іх у пекле. Бо да Цябе, Божа, Божа, вочы мае,
На Цябе спадзяюся, не адымай таго ад душы маёй. Захавай мяне ад сетак, што зрабілі для мяне,
І ад пасткі робячых бяззаконне. Зловяцца ў сетку сваю грэшныя,
А я пазбягаю іх пакуль жывы.

Павучэнне Давіда, калі маліўся ён у пячэры.

Голасам маім да Бога заклічу,
Голасам маім да Бога памалюся. Пралью перад Ім маленне мае,
Пра скруху маю распавяду перад Ім. Калі знікла мужнасць духа майго, Ты ведаў усе сцежкі мае,
На шляху, па якім я крочыў, захавалі сетку для мяне. Глядзеў вакол сябе, і не было нават знаёмага мне,
Не было куды бегчы, і ніхто не прыйшоў ратаваць мяне. Заклікаў Цябе, Божа, і мовіў:
«Ты спадзяванне мае і частка мая на зямлі жывучых. Пачуй голас малення майго, бо знікае дух мой,
Захавай мяне ад ганіцеляў маіх, бо дужэйшыя за мяне. Вывядзі з пячэры душу маю, і праслаўлю імя Твае.
Аточаць мяне правядныя, калі ўшчодрыш мяне».

Псалом Давіда, калі гнаўся за ім Авесалом, сын ягоны.

Божа, пачуй маленне мае, пачуй малітву маю ў ісціне Тваёй.
Пачуй мяне ў праўдзе Тваёй. І не судзі раба Твайго,
Бо не апраўдзіца перад Табой ніхто з жывых. Вось пагнаў вораг душу маю, ў зямлю затаптаў жыццё маё,
Загнаў мяне як ў магілу быццам мёртвага. У маркоце дух мой,
І трапеча сэрца мае. Узгадаў былыя часы, разважаў аб справах Тваіх,
Аб сатвораным рукамі Тваім разважаў. Узняў да Цябе рукі свае,
Душа мая як зямля бязводная без Цябе. Хутэй пачуй мяне, Божа, бо знікне дух мой,
Не адвярні твар Твой ад мяне і не зраблюся, як зыходзячыя ў магілу. Дай мне пачуць раніцою пра млоснасць Тваю, бо на Цябе спадзяваўся
Пакажы мне, Божа, шлях, якім ісці, бо да Цябе даручыў душу маю. Захавай мяне ад ворагаў маіх, Божа,
Да Цябе прыбягаю. Навучы мяне тварыць волю Тваю, бо Ты Бог мой.
Дух Твой міласэрны няхай накіруе мяне да зямлі правай. Імя Твайго дзеля, Божа, ажыві мяне,
Праўда Твая няхай збавіць ад скрухі душу маю. Па міласэрнасці Тваёй панішчы ворагаў маіх
І панішч усіх супастатаў душы маёй, бо я раб Твой.

Псалом Давіда. На Галіафа.

Дабраславены Ўладар Бог мой,
Што навучае рукі мае да вайны і пальцы мае да барацьбы. Міласэрнасць мая, і прытулак мой, Заступнік мой і Збавіцелю мой,
Абаронца мой і мае Спадзяванне, Ён падпарадкуе мне народ мой. Што такое чалавек, Божа, што Ты адчыняешся яму?
Ці сын чалавечы, што Ты клапоцішся пра яго? Чалавек падобны пару,
Дні ягоныя як цень знікаюць. Божа, нахілі нябёсы і зыйдзі,
Дакраніся да гор, і задымяцца яны. Пашлі маланкі Твае і паплавяцца,
Пашлі стрэлы Твае і змятуцца яны. Працягні руку Тваю з вышыні і схапі мяне,
І збаві мяне ад вады глыбокай і ад рук чужынцаў. Іх вусны гавораць няпраўду,
І рука іх — рука крыўды. Божа, запяю Табе песню новую,
На псалціры дзесяціструннай ўзыграю Табе. Ты даруеш ратаванне царам,
Вызваляеш Давіда раба Твайго ад мяча лютага. Збаві мяне і вызвалі з рук чужынцаў,
Іх вусны кажуць крыўду, і рука іх — рука няпраўды. Сыны іх, як маладыя сады, моцныя маладосцю,
Дачкі іх прыбраныя і ўпрыгожаныя быццам храм. Засекі іх поўныя, перапоўненыя тым і іншым,
Авечкі іх зашматпладавітыя, памнажаюцца на пашывах сваіх, валы іх тлустыя. Ні крадзяжу, ні прапажу няма ў іх,
Ні крыку на іхніх вуліцах. Шчаслівымі лічаць людзей, якія маюць ўсё гэта.
Але шчаслівыя людзі, што Госпада Бога маюць.

Пахвальная песня Давіда.

Усхвалю Цябе, Божа мой, Цару мой,
І дабраслаўлю імя Твае на векі і векі вечныя. На ўсялякі дзень буду дабраславіць Цябе
І хваліць імя Твае на векі і векі вечныя. Вялікі і праслаўны Госпад,
Няма абмежавання велічы Тваёй. Род і род усхваляць справы Твае і моц Тваю ўзвесцяць, Пра хараство славы сятыні Тваёй распавядуць і пра цуды Твае паведаюць. Пра моц вялікую Тваю будуць казаць
І пра веліч Тваю паведаюць. Мноства дабрыні Тваёй прыгадаюць
І праўдзе Тваёй узрадуюцца. Шчодры і міласэрны Божа,
Шматцярпялівы і шматміласны. Міласэрны Бог да ўсяго,
І шчодрасць Яго ва ўсіх справах Ягоных. Няхай уславіць Цябе, Божа, усё сатворанае Табою,
І прападобныя Твае няхай дабраславяць Цябе. Няхай славу царства Твайго кажуць
І пра моц Тваю паведаюць. Распавядуць сынам чалавечым пра сілу Тваю
І пра славу хараства Царства Твайго. Царства Твае — Царства на ўсі часы, і Дзяржава Твая ва ўсякім родзе і родзе.
Верны Госпад усім словам Саім і святы ва ўсіх справах Сваіх. Падтрымлівае Бог усіх падаючых
І ўздымае ўсіх нізрынутых. Вочы ўсіх на Цябе глядзяць,
Ты падаеш усім ежу дабрачасова. Адчыняеш Ты руку Сваю
І усялякае жывое жаданне добрае выконваеш. Правядны Божа ва ўсіх шляхах Сваіх
І святы ва ўсіх справах Сваіх. Блізка Бог да ўсіх, хто заклікае Яго,
Хто заклікае Яго па праўдзе. Волю богабаязных выконвае
І малітву іх чуе і ратуе іх. Захавае Бог усіх любячых Яго,
А грэшных усіх панішчыць. Славу Богу выкажуць вусны мае,
І дабраўславіць усялякая плоць імя святое Яго на век і векі вечныя.

Алелюйя. Аггея і Захарыі.

Хвалі, душа мая, Бога, Усхвалю Бога ў жыцці маім,
Пакуль існую, спяваю Яму. Не спадзявайцеся на паноў і сыноў чалавечых —
Бо не ратуюць яны. Зыдзе дух ад яго і звернуцца ў зямлю сваю,
У той жа дзень загінуць усе намеры яго. Шчаслівы, каму дапаможца Бог Якава,
Спадзяецца ён на Ўладара Бога свайго: Што сатварыў неба і зямлю,
Мора і ўсё, што ў ім, што трымае праўду вечна, Што сатварае суд пакрыўджаным,
Што дае ежу галодным, Бог вызваляе вязняў. Бог ацаляе сляпых.
Бог уздымае прыгнечаных, Бог любіць правяднага. Бог прымае вандроўніка,
Сірага і ўдаву шкадуе і знішчыць шляхі грэшнага. Будзе валадарыць Божа вечна,
Бог твой, Сіён, ад роду да роду.

Алелюйя.

Усхваляйце Бога, бо добра спяваць Яму.
Няхай будзе хвала наша асалодай для Госпада. Будуе Ерусалім Госпад
І сабярэ раскіданы Ізраіль. Загаіць сэрцы засмучаныя
І суцешыць засмучэнні іх. Пералічыць мноствы зорак
І для кожнай імя знойдзе. Вялікі Бог наш, і вялікая моц Яго,
Розум Яго неабмежаваны. Узвышае рахманых Божа,
Грэшных жа прыніжае да зямлі. Пачынайце славіць Бога,
Спявайце Богу нашаму на гуслях, Што апранае неба хмарамі і прыгатаўляе для зямлі дождж,
Што вырошчвае на гарах расліны для службітаў чалавека, Што дае скаціне і птушанятам вароны ежу іх,
Калі яны заклікаюць Яго. Не на дужасць, як у каня, глядзіць Бог,
Не да хуткасці ног дабраспрыяе. Дабраспрыяе Бог да багабаязных
І да тых, хто спадзяецца на міласэрнасць Ягоную.

Алелюйя. Аггея і Захарыі.

Усхваляй, Ерусаліме, Бога,
Хвалі Бога твайго, Сіён. Бо Ён — моц брамаў тваіх,
Дабраславіў сыноў тваіх у цябе. Сатварае мір у межах тваіх,
Багатым хлебам насычае цябе. Пасылае слова Свае да зямлі,
Хутка спаўняецца слова Ягонае. Дае снег Свой, як воўну,
Змрок, быццам попел, пасыпае, Кідае град быццам жыта сее.
Хто вытрывае мароз Ягоны? Пашле слова і растопіць холад,
Дыхне дух Ягоны, і пацякуць воды. Узвяшчае слова Свае Якаву,
Апраўданні і суд Свой Ізраілю. Не зрабіў так астатнім народам,
І суд Свой не з’явіў ім.

Алелюйя. Аггея і Захарыі.

Хваліце Бога з неба,
Хваліце Яго ў вышы́нях. Хваліце Яго, усе анёлы Ягоныя,
Хваліце Яго, усе ваяўнічыя Яго. Хваліце Яго, сонца і месяц,
Хваліце Яго зоркі і святло. Хваліце Яго, нябёсы нябесные
І воды над нябёсамі. Няхай ўсхваляюць імя Божае,
Бо Ён мовіць — і робяцца, нагадвае — і сатварюцца. Усталяваў іх на векі і векі вечныя,
Паклаў загад — і не пройдзе ён. Хваліце ад зямлі Госпада,
Рыбы вялізныя і бездані, Полымя, град, снег, лёд і бура,
Што выконваюць волю Ягоную. Горы з прыгоркамі,
Кедры і дрэвы пладаносныя, Звяры і скаты ўсе,
Га́ды і птушкі пярнатыя. Цары зямныя і людзі ўсе,
Паны і ўсе зямныя начальнікі, Маладыя з маладзіцамі,
Юнакі і старэйшыны. Да ўславяць імя Божае, узвышняе імя Адзінага,
Слава Яго на зямлі і на небе. І ўздыме моц людзей сваіх,
Песню ўсіх святых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што ідуць да Яго.

Алелюйя.

Спявайце Богу песню новую,
Хваліце Яго ў царкве прападобных. Да ўзрадуецца Ізраіль аб Сатварыўшым яго,
І сыны сіёнскія няхай вясяляцца пра Цара свайго. Да ўсхваляць Яго ў голас,
Пад цімпан і псалцір няхай спяваюць Яму. Бо дабраспрыяе Бог людзям Сваім,
І рахманых узнясе да ратавання. Усхваляцца прападобныя ў славе
І ўзрадуюцца на ўзлежышчах сваіх. Усхваленні Госпада на вуснах іх,
Мячы навостраныя ў руках іхніх. Сатвораць помсту сярод народаў
І выкрыванне сярод людзей. Звяжуць цароў іх путамі
І паноў іх — жалезнымі ланцугамі. Сатвораць над імі суд, як напісана.
Слава такая ўсім прападобным належыць.

Хваліце Бога, што са святымі Сваімі,
Хваліце Яго, што са святым войскам Сваім. Хваліце Яго за моц Яго,
Хваліце Яго за шматвялікасць Ягоную. Хваліце Яго голасам трубным,
Хваліце Яго на псалціры і гуслях. Хваліце Яго хорам галасоў с тымпанамі,
Хваліце Яго на струнах і арганах. Хваліце Яго на кімвалах дабрагалосных,
Хваліце Яго на кімвалах услаўлення. Усялякі подых няхай усхваляе Госпада.

Гэты псалом напісаны Давідам асобна,
Па-за колькасцю ста пяцідзесяці псалмаў,
Калі ён біўся з Галіафам.


Самы малы быў сярод братоў маіх,
Самы малады ў доме бацькі майго, пасвіў ягнят бацькі майго. Рукі мае зрабілі арган,
Пальцы мае зрабілі псалцір. Хто ўзвесціў Богу майму?
Сам Бог, Сам пачуў. Сам паслаў Анёла Свайго і прыняў мяне ад авечага статку бацькі майго.
І памазаў мяне алеем памазання Свайго. Браты мае прыгожыя і вялікія,
Але не дабраспрыяў да іх Божа. Пайшоў насустрач іншапляменніку,
І ён пракляў мяне імёнамі балванаў сваіх. Я ж узяў меч і абезгаловіў яго,
І зняў пагарду ад сыноў Ізраіля.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.