Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Піліпян | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык, браты мае любовыя а жаданыя, радасьць а карона мая, стойце так моцна ў Спадару, умілаваныя.
2 Захочую Еводу а Сынтыху быць тае самае думкі ў Спадару.
3 Але, і цябе прашу, праўдзівы сябру, памагай тым жанкам, каторыя ў Дабравесьці разам із імною змагаліся, і з Клімам і зь іншымі супрацаўнямі маімі, каторых імёны ў кнізе жыцьця.
4 Цешчася заўсёды ў Спадару, яшчэ кажу: цешчася.
5 Сьціпласьць ваша няхай будзе ведамная ўсім людзём. Спадар блізка.
6 Не парушайцеся празь нішто, але ў вусім малітваю а просьбаю а падзякаю няхай зычаньні вашы будуць учынены ведамныя Богу,
7 I супакой Божы, што пераходзе кажны розум, усьцеражэць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысту Ісусу.
8 Наапошку, браты, што праўдзівае, што пасьцівае, што справядлівае, што чыстае, што любовае, што добрае славы, калі якая цнота і калі якая пахвала, гэта разважайце.
9 Чаго вы навучыліся а прынялі а чулі а бачылі ў імне, гэта рабіце, — і Бог супакою будзе з вамі.
10 Цяпер я вельмі ўсьцешыўся ў Спадару, што, наапошку, вы ізноў пачалі думаць празь мяне, хоць напэўна й думалі, але ня мелі прыгоды.
11 Ня дзеля нястачы кажу, бо я навучыўся быць здаволены з тога, што маю:
12 Ведаю, як быць паніжаным, ведаю, як быць і ў дастатку; навытырыўся да ўсяго і ў вусім: быць у сыці і галадаваць, быць у збытку і ў нястачы.
13 Да ўсяго я дуж у Тым, хто даець імне дужасьць.
14 Вы, адылі, добра зрабілі, узяўшы ўчасьце ў маёй атузе.
15 Ведаеце ж і вы, Піліпяне, што на пачатку Дабравесьці, як я вышаў з Макядоні, ні водная царква не ўдзяліла імне ані дару, ані прыйма, з выняткам вас адных;
16 Бо й да Салуня раз і ўдругарэдзь вы прыслалі імне на маю патрэбу.
17 Не каб я шукаў падарку, але я шукаю плоду, каторы расьцець на вашу карысьць.
18 Я маю ўсе і збыткую; маю поўна, адзяржаўшы ад Епафродыта пасланае вамі: духмяныя пахі, прыемны аброк, любы Богу.
19 Бог мой хай запоўне ўсялякую патрэбу вашу, подле багацьця Свайго ў славе, Хрыстом Ісусам.
20 Богу ж а Айцу нашаму слава на векі вякоў! Амін.
21 Паздароўце кажнага сьвятога ў Хрысту Ісусу. Здароваюць вас браты, што з імною.
22 Здароваюць вас усі сьвятыя, асабліва тыя, што з дому цэсаравага.
23 Ласка Спадара Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.