Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Ґалятаў | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Вось жа скажу: пакуль спадкаемца бязьлетак, ён нічым ня розьніцца ад нявольніка, хоць і спадар усяго;
2 Але ён падданы апякуном а дамаверам аж да року айцом прызначанага.
3 Гэтак і мы, пакуль былі бязьлеткамі, былі паняволены наваламі сьвету;
4 Але як прышла паўніня часу, Бог паслаў Сына Свайго, народжанага із жонкі, народжанага пад Законам,
5 Каб адкупіць тых, што пад Законам, каб мы адзяржалі ўсынаўленьне.
6 А як вы сынове, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Каторы гукае: «Аўва, Войча!»
7 Затым ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык спадкаемца Божы пераз Хрыста.
8 Але тады запраўды, ня знаўшы Бога, вы былі ў няволі ў тых, што з прыроды не багі;
9 Цяпер жа, пазнаўшы Бога, або валей кажучы, будучы пазнаныя Богам, нашто зварачаецеся ізноў да кволых а галетных навалаў, у каторых ізноў нанава хочаце быць у няволі ?
10 Назірайце дні а месяцы а поры а гады.
11 Баюся за вас, ці запраўды не дарма я працаваў меж вас.
12 Будзьце, як я; бо я, як вы; браты, прашу вас. Вы нічым ня ўкрыўдзілі мяне.
13 Бо ведаеце, што ў кволасьці цела я абяшчаў Евангелю вам уперад,
14 I спакусы мае ў целе маім вы ўлегцы ня мелі, і не адхінулі з грэбаваньням, але прынялі мяне, як ангіла Божага, як Хрыста Ісуса!
15 Што за шчасьце тады было ваша! Сьветчу вам, што, калі б льга было, вы вылупілі б вочы свае і далі імне.
16 Дык нягож я стаў непрыяцелям вашым, кажучы вам праўду?
17 Ня добрая рупатлівасьць іхная праз вас, бо хочуць аддзяліць вас, каб вы рупіліся празь іх.
18 Добры рупіцца заўсёды праз добрае, а ня толькі, як я прытомны ў вас.
19 Дзеткі мае, дзеля каторых я ізноў у трудненьню, пакуль не ўхармуецца ў вас Хрыстос!
20 Зычыў бы я цяпер быць із вамі і адмяніць голас свой, бо я заклапочаны ўзглядам вас.
21 Скажыце імне вы, што зычыце быць пад Законам, хіба вы ня слухаеце Закону?
22 Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго зь нявольніцы, а другога з вольніцы.
23 Але тый, што зь нявольніцы, быў народжаны подле цела; а тый, што з вольніцы — подле абятніцы.
24 У гэтым ёсьць атумекі; бо гэта дзьве змовы: адна з гары Сынайскае, што родзе ў няволю, каторая ё Гаґар,
25 бо Гаґар ё гара Сынай ув Арабе і адказуе цяперашняму Ерузаліму, бо ён ізь дзецьмі сваімі ў няволі.
26 А вышні Ерузалім вольны; ён — маці ўсіх нас.
27 Бо напісана: «Цешся бясплодная, каторая не радзіла; крыкні а загукай ты, што ня труднішся родамі; бо ў пакіненай шмат болей дзяцей, чымся ў маючай мужа».
28 А мы, браты, дзеці абятніцы подле зразы Ісака.
29 Але як тады народжаны подле цела перасьледаваў народжанага подле духа, так і цяперака.
30 Але што кажа Пісьмо? «Выкінь нявольніцу й сына ейнага, бо ніяк сын нявольнічын ня будзе спадкаемцам разам із сынам вольнічыным».
31 Дык, браты, мы дзеці не нявольнічыны, але вольнічыны.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Ґалятаў, 4 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.