Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Данеля | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Таксама я першага году Дара Мідзкага стаў, каб умацаваць а пасіліць яго.
2 І цяпер скажу табе праўду: абач, паўстануць яшчэ тры каралі ў Пэрсі; і чацьверты пярэйдзе ўсіх багацьцям сваім, і як ён умацуецца багацьцям сваім, узруша ўсіх на каралеўства Грэцкае.
3 І магутны кароль паўстане, што будзе радзіць зь вялікаю ўладаю і будзе рабіць подле волі свае.
4 І як ён паўстане, каралеўства ягонае будзе зломлена й будзе падзелена на чатыры вятры нябёсныя, ды ня меж патомкаў ягоных ані з уладаю тых, што яго радзілі, бо каралеўства ягонае будзе вырвана з карэньням, нават да іншых побач гэтых.
5 І ўмацуецца кароль паўднявы, і з князёў ягоных, і ён будзе дужшы за яго, і будзе мець уладу, і ўлада ягоная — ўлада вялікая.
6 І ў канцу год яны пасваячацца, бо дачка паўднявога караля прыйдзе да караля паўночнага зрабіць паправу; але яна не адзяржыць сілы ў руццэ, і ён ня вытрывае ані цаўё ягонае, але яна будзе выдана, і прыданыя ейныя, і тый, каторага яна нарадзіла, і тый, што сіліў яе тых часоў.
7 Але з атожылы карэньня ейнага паўстане на месца ягонае, каторы прыйдзе з войскам, і ўвыйдзе ў вумацаваньні паўночнага караля, і заладзе зь ім справу, і пераможа яго.
8 І перавязець таксама да Ягіпту ў палон багі іхныя з вылітымі балванамі іхнымі, з дарагім судзьдзям іхным, срэбным а залатым; і ён будзе трываць больш год, чымся кароль паўночны.
9 Дык кароль паўднявы прыйдзе да каралеўства, зьвернецца да зямлі свае.
10 Сынове ягоныя, адылі, узброяцца і зьбяруць множасьць вялікіх сілаў, і адзін напэўна пойдзе, і разальлецца, і пройдзе, тады зьвернецца й будзе націскаць на ўмацаваньні ягоныя.
11 І ўзлуецца паўднявы кароль, і выступе, і будзе біцца зь ім, з каралём паўночным, і выставе вялікую множасьць, і множасьць будзе дана ў руку ягоную.
12 Як зьбярэць тую множасьць, узьнімецца сэрца ягонае, і ён ськіне далоў шмат якіх дзесяць тысячаў, адылі, не падужэе;
13 Бо кароль паўночны зьвернецца і выставе множасьць большую за ранейшую, і напэўна прыйдзе ў канцу часоў, нават год, зь вялікім войскам і зь вялікім багацьцям.
14 І тых часоў шмат якія паўстануць супроці караля паўднявога, і глабаньнікі зь люду твайго падыймуцца, каб выпаўнілася відзень, але яны паваляцца.
15 Дык кароль паўночны прыйдзе, і насыпе вал, і пераможа абароннае места, і цэўі паўдня ня вытрываюць, ані выборны люд ягоны, ані дужасьць ня вытрывае.
16 Але тый, што прыйдзе на яго, будзе дзеяць самадумам, і ніхто не спрацівіцца яму; і стане ў пазорнай зямлі, што рукою ягонаю будзе зьнікбена.
17 І зьверне від свой, каб увыйсьці ізь сілаю ўсяго каралеўства, і пасьцівыя зь ім, гэтак зробе; і дасьць дачку жанок на згубу яе, але яна ня стане на баку ягоным ані будзе за яго.
18 І зьверне від свой да абтокаў, і пераможа шмат якіх; але спыне князь зробленую ім ганьбу і нават зьверне ганьбу назад на яго самога.
19 Тады зьверне від свой да гораду собскае зямлі, але спатыкнецца а паваліцца, і ня знойдуць.
20 Тады паўстане на месца ягонае зьбіраньнік падачкаў у славе каралеўскай, але за колькі дзён будзе зломлены, не ад гневу ані ў бітве.
21 І на месца ягонае паўстане няслаўны, катораму не дадуць каралеўскае сьці; але ён ціха прыйдзе й лёсткамі ўмацуе каралеўства.
22 І цэўямі ягонымі, як паводкаю, заліты будуць ім і патрышчаны; але, таксама князь змовы.
23 І, пасябраваўшы зь ім, ён будзе тарнаваць ізрадзтва, бо ён узыйдзе а ўмацуецца з малым народам.
24 Увыйдзе ён на супакойныя а ўродлівыя месцы краю і зробе, чаго не рабілі айцове ягоныя ані айцове айцоў ягоных; здабытак а глабань а багацьце раськіне ім, і праз гарады задумае думкі, адно да часу.
25 І ўзруша сілу сваю й сэрца сваё зь вялікаю сілаю на караля паўднявога, і кароль паўднявы выступе на бітву зь вельма вялікім а дужым войскам, але ня ўстое, бо абдумаюць на яго думы.
26 Бо тыя, што ядуць дзель ежы ягонае, зломяць яго, і войска ягонае разальлецца, і шмат паваліцца забітых.
27 І сэрцы абодвых гэтых каралёў будуць рабіць ліха, і яны будуць гукаць ману за адным сталом, але ня будуць мець дасьпеху, бо канец яшчэ адкладзены на прызначаны час.
28 І зьвернецца ён да свае зямлі зь вялікім багацьцям, і сэрца ягонае супроці сьвятое змовы, і зробе, і зьвернецца да зямлі свае.
29 На прызначаны час зьвернецца і прыйдзе на паўдня; і ня будзе, як ранейшае і як апошняе;
30 Бо прыйдуць супроці яго караблі Кітымскія, і ён зьнемарасьціцца, і зьвернецца, і будзе абурыўшыся на сьвятую змову; і зробе, і зьвернецца, і будзе мець разуменьне з тымі, што пакінулі сьвятую змову.
31 І паўстануць ад яго дужшыя, каторыя збудзеняць сьвятыню, гэты горад, аддаляць кажначасныя аброкі і пастановяць агіду спустошаньня.
32 І таковых, што нягодна дзеюць да змовы, ён улабуне лёсткамі, але люд, што знае Бога свайго, умацуецца й будзе дзеяць.
33 І разумныя меж люду дадуць разуменьне шмат каму, паваляцца, адылі, і ад мяча й ад полымені, у палоне а ў глабані шмат дзён.
34 І, як будуць валіцца, будуць спадзявацца малое памогі; шмат хто, адылі, прылучыцца да іх падлыжна.
35 І з тых разумных будуць валіцца, каб пералітаваць іх а ачысьціць а выбяліць аж да пары канца, бо яшчэ патрывае да прызначанага року.
36 І кароль будзе дзеяць самадумам, і вывышацца, і ўзьвялічацца над кажным богам і над Богам багоў, і будзе гукаць дзіўствавае, і будзе мець дасьпех, пакуль ня зьдзеецца абурэньне, бо накававанае станецца.
37 І на багоў айцоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на жаданьне жанок, ані на якога-колечы бога будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца над усім.
38 Але бога гарадоў на месцу яго будзе сьціць, ды бога, каторага ня зналі айцове ягоныя, ён будзе сьціць золатам а срэбрам а дарагім каменьням а прыемнымі рэчмі.
39 І зробе з наймацнейшымі гарадамі, як із чужымі багамі; тым, што яго прызнаюць, ён памножа чэсьць, прызнача іх за дзяржаўцаў над шмат кім і падзеле зямлю за плату.
40 І ў часе канчатку гэтага часу стыкнецца зь ім кароль паўднявы, і, як бура, пойдзе на яго кароль паўночны зь цялежкамі а коньнікамі а з чысьленымі караблямі, і ўвыйдзе ў землі, і зальле, і пярэйдзе.
41 І прыйдзе ён да пазорнае зямлі, і шмат якія спатыкнуцца; але гэтыя ўцякуць ад рукі ягонае: Едом а Моаў а галоўныя із сыноў Амонавых.
42 І выцягне руку сваю на краі, і зямля Япіпецкая ня будзе на ўцекі.
43 І ён будзе мець уладу над залатымі а срэбнымі скарбамі і над жаданымі рэчмі Ягіпту; і Лібяне, і Ефіопляне пойдуць за ім.
44 Але ведамкі з усходу й поўначы зьнемарасьцяць яго, дык пойдзе ён у вялікай злосьці губіць а пустошыць шмат каго.
45 І разапнець палацовыя буданы свае меж мораў і пазорнае Сьвятое гары, і прыйдзе да канца свайго, і ня будзе яму памачніка.

Кніга прарокі Данеля, 11 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.