Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Філіпянам | 2 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,
2 дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы́, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
5 Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,
6 Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,
7 але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі́, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,
8 пані́зіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.
9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
10 каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных
11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.
12 Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
13 бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
14 Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,
15 каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
16 захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу́ маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма́ бег і не надарма́ працаваў.
17 Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.
18 З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.
19 А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.
20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся.
21 Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса.
22 А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эва́нгельля.
23 Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе.
24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду.
25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,
26 бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужы́ў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную.
27 Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.
28 Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны.
29 Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні,
30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу́ [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.

Пасланьне да Філіпянаў Апостала Паўла, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.