Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне да Фесаланікійцаў | 2 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Молім жа вас, браты: адносна прышэсця Госпада нашага Іісуса Хрыста і нашай сустрэчы з Ім
2 не спяшайцеся вага́цца розумам і не бянтэ́жцеся ні ад духа, ні ад слова, ні ад паслання, нібыта намі пасла́нага, быццам ужо настаў дзень Хрыстоў.
3 Няхай ніхто не ўвядзе вас у зман ніякім чынам: бо спачатку прыйдзе адступле́нне і адкры́ецца чалавек беззаконня, сын пагібелі,
4 супраціўнік, які будзе ўзвыша́ць сябе над усім, што называецца Богам ці святыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы́ сябе за Бога.
5 Хіба́ не па́мятаеце, што, яшчэ будучы з вамі, я казаў вам пра гэта́
6 І цяпер тое, што стры́млівае, вы ведаеце, каб ён адкрыўся ў свой час.
7 Бо тайна беззаконня ўжо ў дзеянні, толькі ёсць той, хто стрымлівае цяпер, да таго часу, пакуль ён не будзе ўзяты з асяро́ддзя;
8 і тады адкры́ецца беззаконнік, якога Гасподзь Іісус заб’е по́дыхам ву́снаў Сваіх і знішчыць ззя́ннем прышэ́сця Свайго, —
9 той, чый прыход, праз дзе́янне сатаны, будзе з усёю сілаю, і знаме́ннямі, і цудамі лжывымі,
10 і з усякім падма́нам няправедным у дачыне́нні да тых, што гінуць, паколькі не прынялі яны любові да ісціны, каб спасціся.
11 І за гэта Бог пашле на іх уздзе́янне аблу́ды, так што яны будуць верыць хлусні,
12 каб асу́джаны былí ўсе тыя, што не паверылі ісціне, а ўпадаба́лі няпраўду.
13 А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, узлю́бленыя Госпадам браты, таму што Бог ад пачатку выбраў вас для спасення праз асвячэнне Духам і веру ў ісціну,
14 да чаго і паклікаў вас праз дабраве́сце наша, каб вы атрымалі славу Госпада нашага Іісуса Хрыста.
15 Так што, браты, стойце і трыма́йцеся пада́нняў, якім вы навучаны ці праз слова, ці праз пасланне наша.
16 А Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які ўзлюбіў нас і даў суцяшэнне вечнае і надзею добрую ў благадаці,
17 няхай суце́шыць вашы сэрцы і няхай умацуе вас ва ўсякім слове і справе добрай.

Да Фесаланікійцаў 2-е Пасланне святога Апостала Паўла, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.